Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Шыковіч чакаў іх каля пад'езда. Машына яшчэ не спынілася, а Зося ўжо здагадалася, што гэта ён.

— Кірыла Васільевіч? — спытала яна ў Машы.

— Відаць, правы яму аддалі — лысіна блішчыць, што намаслены блінец, — пажартаваў Яраш. — На яго фізіяноміі — усе яго пачуцці.

Зося вылезла з машыны і першая працягнула Шыковічу руку.

Ён асцярожна сціснуў яе тонкія, сухія, гарачыя пальцы і доўга не выпускаў іх — разглядаў жанчыну з бесцырымоннай цікавасцю. Яго прыемна ўразіла, што твар яе зусім не спакутаваны, як яму ўяўлялася, крыху бледны, але бадай што прыгожы. Усё перажытае хіба што адбілася ў вачах, вялікіх, блакітных, залішне выразных, як ва

ўсіх людзей пасля цяжкай хваробы, ды ў дробных зморшчынках каля куточкаў вачэй і ў адзінай глыбокай маршчыне на высокім белым ілбе. Зося збянтэжылася ад такога яго разглядання, апусціла вочы, убачыла свае стаптаныя чаравікі, пакамечанае ў бальнічных капцёрках просценькае плацце і… засаромелася, магчыма, упершыню за многа год вось так. Да аперацыі гэта таксама здаралася рэдка. Была сарамлівасць, але заўсёды з іншай прычыны. Бадай ніколі ад таго, што нехта разглядаў яе беднае адзенне, як і ад таго, што лекары і камісіі аглядалі і мацалі яе хворае цела. І вось — амаль дзявочая засаромленасць, хоць разглядае немалады ўжо, лысаваты чалавек. Проста апрануты: стаптаныя басаножкі, пакамечаны парусінавы касцюм.

Яна ўзняла вочы, усміхнулася і спытала:

— Аддалі вам правы?

— О! — здзівіўся Шыковіч. — Вам ужо расказалі? Аддалі, але замянілі, чэрці, талон. Аднак віншую вас. Паверце, як я рады за вас! Гэтаму чарадзею трэба пры жыцці паставіць помнік. Праўда? — кіўнуў ён на Яраша, які зачыняў машыну на ключ.

Яна, Зося, і Маша адказалі яму аднолькавымі ўсмешкамі любві да чарадзея. А сам чарадзей сярдзіта нахмурыўся:

— Пайшлі. Ад Кірылы Васільевіча вы пачуеце яшчэ нямала казак.

— Чакай, — спыніў яго Шыковіч. — Соф'ю Сцяпанаўну правяду да кватэры я. Прашу, — ён жартаўліва падставіў ёй локаць.

І яна, на здзіўленне Машы, даволі грацыёзна абаперлася на яго руку і пайшла ўпэўнена, цвёрда, у нагу з ім. Па бальнічным садзе яна так упэўнена не хадзіла яшчэ. Маша зірнула на Антона Кузьміча. Той кіўнуў галавой задаволена і, здалося ёй, упершыню з гонарам, як бы кажучы: «Вось што мы здольны зрабіць з вамі».

На пляцоўцы другога паверха Кірыла спыніўся, дастаў з кішэні тонкі ключык ад французскага замка, амаль урачыста перадаў яго Зосі.

Усе ўбачылі, што рука яе задрыжала. Яна доўга глядзела на ключ.

— Адчыняйце.

Яна павярнулася і доўга не магла пацэліць у замочную шчыліну.

Потым, як бы ўзрадаваўшыся, што дзверы адчыніліся, хутка ўвайшла ў цемнаваты цесны калідорчык, павярнула налева і спынілася ў шырокіх дзвярах, аслепленая бляскам мэблі, эстампаў на сценах, агнём букета, зіхаценнем бутэлькі шампанскага, пералівамі яблык, груш, вінаграду, торта і яшчэ многага іншага, чым быў устаўлены нізкі стол на тонкіх ножках.

Убачыла ўсё гэта Зося, і яе зноў апанаваў страх, можа, апошні. Яна азірнулася і як бы паклікала на дапамогу:

— Антон Кузьміч!

Яраш прайшоў міма яе і, ні на каго не гледзячы, сказаў збянтэжана, а таму трошкі сярдзіта:

— Ну, ну… без усяго… без здзіўлення. Пасля, пасля… Усё гэта ваша. Жывіце. А мы зараз вып'ем за ваша здароўе… За наваселле, Маша! — Ён, каб нечым заняць сябе, пачаў перастаўляць шклянкі, яны меладычна зазвінелі. Падняў бутэльку з шампанскім.

— Чакай! Сапсуеш усю ўрачыстасць! — Шыковіч любіў эфекты.

Яны, усе трое, замітусіліся каля стала, на нейкі міг, відаць, забыўшыся на гаспадыню, якая ўсё яшчэ, аслепленая і аглушаная, стаяла ў парозе. А потым раптам ступіла ўперад, сапраўды як сляпая, выставіўшы перад сабой рукі. Падышла да Яраша, маленькая, просценькая, як дзяўчынка, у пакамечанай штапельнай сукенцы,

палажыла рукі на шырокія грудзі яго, зазірнула знізу ў вочы і раптам прытулілася тварам да сэрца яго і… бязгучна зарыдала. Ён зусім збянтэжыўся. Не ведаў, што рабіць. Шырока расставіў рукі, трымаючы ў адной бутэльку. Ён як бы баяўся да яе дакрануцца, не мог адарваць ад сябе. У вялікай разгубленасці паўтараў:

— Не трэба… Не трэба… Што вы… Калі ласка… Зося… Соф'я Сцяпанаўна!..

Маша ўміг злётала на кухню і вярнулася са шклянкай вады. Але Шыковіч кіўнуў ёй: «Не трэба. Не чапайце», — і асцярожна забраў ад Яраша бутэльку з шампанскім.

22

Машы падабалася гэтая гульня — сустракацца па чарзе то з адным, то з другім. Яе калегі, напэўна, вельмі здзівіліся б, каб даведаліся, што яна, Маша Літвін, сур'ёзная, разважлівая, акуратная, сумленная і не такая юная ўжо — дваццаць тры гады, — здольная на гэткія жарты. Ды і не такая красуня, каб так млелі хлопцы. Сама яна таксама лічыла сябе непрыгожай, пакутавала ад гэтага, старалася ўпрыгожыць сябе моднымі плаццямі і прычоскамі, але ўпотай амаль рыхтавалася пражыць «векавухай» (так у іх вёсцы называюць старых дзевак). Ды раптам гэтыя хлопцы, кожны па-свойму, адкрылі яе прыгажосць, адкрылі для сябе, а самае галоўнае — для яе самой. Яна асабліва адчула гэта на канцэрце і пасля належным чынам асэнсавала. Канцэрт, праўда, выклікаў цэлую гаму пачуццяў, самых супярэчлівых, але ўсё-такі найважнейшым для яе было адкрыццё: яна можа падабацца. Гэта акрыліла яе. Яна была ўдзячна і Славіку, і Тарасу. Яны былі розныя, вельмі непадобныя, але шмат у чым дапаўнялі адзін аднаго. Каб сплавіць іх характары, рысы і звычкі ў адно, то вельмі можа быць, што ў такога хлопца яна закахалася б адразу, такі набліжаўся б да яе ідэалу.

Тарас ёй здаўся спачатку сумным. Нават у кампаніі сваіх хлопцаў на канцэрце ён, брыгадзір, трымаўся неяк збоку, тон задавалі смяшлівы Косця і не вельмі гаманкі, але надзвычай дасціпны Генрых. Але пасля двух-трох спатканняў яна пераканалася, наколькі ён глыбейшы і разумнейшы за Славіка, як многа ведае — так многа, што ёй зрабілася боязна. Ён расказваў сур'ёзна, але цікава. Ён да ўсяго ставіўся з цяжкаватай сур'ёзнасцю, з большай, чым нават яго прыёмны бацька, які ўмеў павесяліцца і пажартаваць. А Славік, наадварот, падабаўся ёй за несур'ёзнасць, за лёгкасць, бесклапотнасць. І за іронію.

З усяго ён смяяўся. Разыдзецца — не дае літасці нікому: ні бацьку, ні сястры, ні сябрам, ні нават сабе. Праўда, да адных, як да Ходаса, іронія злосная, да другіх — бяскрыўдна-паблажлівая. Адну маці, прыкмеціла Маша, ён ніколі не чапаў. Можа, таму Маша і даравала яму гэтыя насмешкі з усіх, нават з Яраша.

З Тарасам было цікава, са Славікам — весела.

На трэцім ці чацвёртым спатканні Тарас нарэшце пацалаваў яе, і яна не запярэчыла, не адштурхнула, як Славіка; яна з цікавасцю чакала ўсе вечары — калі ж ён адважыцца?

Славік зрываў пацалункі, як крадзеныя яблыкі. Знянацку. Яна не дазваляла. Яна вырывалася, давала яму лёгкія аплявухі. Ён падстаўляў шчокі і казаў:

— Бі, бі… Але май на ўвазе, я лічу, за кожную аплявуху — сто пацалункаў. Ты не расплацішся.

Ён аднойчы напомніў, што прасіў яе аб адной ласцы — пацалаваць край яе плацця. Яна засмяялася:

— Пацалуй.

Ён тут жа на вуліцы (добра, што час быў позні) укленчыў на тратуары, абняў яе ногі і… пацалаваў калена. Такой дзёрзкасці Маша не чакала. Узлавалася, пайшла дадому. Клала слухаўку, калі ён назаўтра, напаслязаўтра, штодня званіў у бальніцу.

Поделиться:
Популярные книги

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Тайны затерянных звезд. Том 2

Лекс Эл
2. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 2

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Боец с планеты Земля

Тимофеев Владимир
1. Потерявшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Боец с планеты Земля

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Неудержимый. Книга XXI

Боярский Андрей
21. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXI

Младший сын князя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь