Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Не, ты растлумач, Антон… Здаецца, усё разумею, а паводзін яго зразумець не магу. Добра, дапускаю, што ён упэўнены, што Савіч вораг… Хоць зноў-такі, чаму такое нежаданне сур'ёзна, па-новаму разабрацца з фактамі? Чаму такая ўпартасць? Але мяне больш абурае другое: што ён мае да гэтай няшчаснай дзяўчыны? Ужо каму-каму, а яму-то ўбівалася ў галаву формула, што сын ці дачка не адказваюць за бацьку.

— Формула! Ты скажы, навошта яна патрэбна была, такая формула? Чаму, нарэшце, не адказвае? Тады па логіцы трэба ісці далей: і бацька не адказвае за сына. Ніхто ні за каго не адказвае. А вось я, наіўны чалавек,

хачу адказваць за ўсіх. І хачу, каб усе адказвалі за мяне. І радуюся, што гэта цяпер запісана ў такім дакуменце!

Яраш выказаўся злосна — што стасавалася да мінулага, і любоўна-горача — аб сваім жаданні і пра той партыйны дакумент, пра які ў тыя дні гаварылі ўсе.

Маша паглядзела на яго з захапленнем, як глядзела неаднойчы ў час аперацый і пасля іх. Не ўсю сутнасць размовы, якую яны пачалі яшчэ ў машыне і прадаўжалі тут, у толькі што атрыманай Зосінай кватэры, яна адразу зразумела. Гісторыю Зосі і яе бацькі яна ведала, але не здагадвалася, што гісторыя гэтая не скончана, і не магла ўцяміць, чаму яны так абураны Гуканам. Асабліва Шыковіч. Не хацеў даваць кватэры? А каму ён вось так, адразу, даў кватэру? Што-што, а кватэрныя справы, пажыўшы ў горадзе, яна добра ведала, штодня чула размовы пра гэта, у размовах часта ўпаміналася імя Гукана: адны яго хвалілі, другія лаялі. Маша ўмела быць аб'ектыўнай. Думала, што каб яна прасіла кватэру і ёй не далі, то яна не рабіла б з гэтага такой трагедыі, як робяць другія. Таму і абурэнне Кірылы Васільевіча яна спачатку не зусім разумела. А пасля апошніх слоў, якія мужчыны сказалі, асабліва пасля слоў Антона Кузьміча, ёй усё праяснілася. Галоўнае — не кватэра, галоўнае — адносіны да чалавека ўвогуле і ўзаемаадносіны людзей, усіх людзей. Маладой душой сваёй, усім складам характару і жыцця дзяўчына была за тое, што сказаў Яраш.

Яна зноў падумала пра маці, брата, сясцёр, і ёй стала радасна, што на другі дзень пасля канцэрта яна паслала ім грошы, якія збірала на новае плацце, і напісала доўгае і добрае пісьмо.

Ехаць глядзець і абсталёўваць Зосіну кватэру Маша папрасілася сама. Кватэрка яе парадавала. Даволі прасторны пакой, маленькая, але ўтульная кухня, дзе ўсё пад рукой: двухканфорная газавая плітка, беленькая ракавіна, бліскучы кран, павярнулі — палілася вада.

Шыковіч, зайшоўшы, сказаў:

— Каб трохі вышэй. Усё-такі нізка. Час ужо адмаўляцца ад такіх габарытаў.

Яраш дастаў рукой столь і засмяяўся. Ого, дзіва што! З яго ростам! А Машы ўсё здалося нармальным і прыгожым. Яна ўзрадавалася, калі мужчыны пахвалілі від з акна.

Яна каторы раз прайшлася па пакоі. Абцасікі прыліпалі да свежай фарбы і, адліпаючы, патрэсквалі. Заставаліся ледзь прыкметныя сляды. Таму яна хадзіла не па сярэдзіне, а каля сцен, дзе стане мэбля.

— Падлогу трэба памыць халоднай вадой, — сказала дзяўчына і пашкадавала, што няма вядра і анучы.

Яраша не здзіўляў яе гаспадарчы практыцызм. Здзіўляўся Шыковіч. І любаваўся дзяўчынай. Ён таксама, як некалі на дачы Валянціна Андрэеўна, параўнаў яе са сваёй дачкой і падумаў аб адказнасці за выхаванне дзяцей. Да Іры ён, праўда, хоць быў трохі абыякавы, сына ж з рук не спускаў, а вынікі хоць і розныя, але аднолькава не надта радасныя.

Пасля яны паўдня ездзілі па горадзе — шукалі мэблю. Іх усіх аднолькава захапілі клопаты па абсталяванню кватэркі. У ашчаднай касе,

калі бралі грошы, Кірыла прашаптаў сябру:

— Ты ведаеш — я скупы. Але для яе мне чамусьці нічога не шкада.

Машыну ён вёў з вясёлай зухаватасцю. Яраш жартаўліва папярэдзіў:

— Кірыла, я не застрахаваў свайго жыцця.

— Я недзе чытаў, што хірургі — найбольшыя баязліўцы. Страшэнна баяцца трапіць пад нож свайго калегі.

— Няпраўда! — сур'ёзна запярэчыла Маша.

Крамаў было некалькі. Яны аб'ехалі ўсе. І адусюль выходзілі расчараваныя.

Маша, пра густ якой Шыковіч спачатку, калі яна выказала захапленне маленькай, просценькай кватэркай, быў невысокай думкі, тут нечакана выявіла здзіўляючую патрабавальнасць. Яна ніколі яшчэ ў жыцці не купляла мэблі. Але тое, што яны ўбачылі ў крамах, яна ганіла адразу, з першага позірку. Сталы, шафы, крэслы былі вялікія, нязграбныя, непрыгожыя.

Яраш хмура маўчаў. Шыковіч сварыўся з дырэктарамі.

— Не мы выпускаем, таварыш.

— Дык не бярыце, што не ідзе. Патрабуйце!

— А план?

— Ды не жывіце адным днём. Адзін месяц не выканаеце, на другі перавыканаеце, калі атрымаеце, што трэба.

Яны паблажліва і скептычна ўсміхаліся: нічога, маўляў, ты не разумееш, дарагі пакупнік, у гандлёвых справах.

Нарэшце адзін малады прадавец употай, у цесным праходзе паміж шафамі-бегемотамі параіў Машы:

— З'ездзіце да Грабара. На складзе вы знойдзеце, што вам трэба.

— А хто гэта — Грабар?

— «Гармэблягандаль».

Маша, сядаючы ў машыну, расказала пра гэтую патаемную размову. Шыковіч адразу ж згадзіўся:

— Ідэя! Стану лепшы даставала з усіх нашых даставал!

— Ненавіджу пакупку па блату, цераз чорны ход.

— Антон — ідэаліст! — засмяяўся Шыковіч, крута паварочваючы свайго шматпакутнага «Масквіча». — Будзе мэбля. Будзе і факт для фельетона.

У калідоры гандлёвай установы Кірыла са смехам штурхаў мажнага Яраша да абабітых жоўтым дэрмацінам дзвярэй з шыльдай «Дырэктар».

— Заходзь смела, паважна. Каб зрабіць уражанне.

Але ніякая смеласць і паважнасць уражання на «ўсемагутнага Грабара», маленькага лысаватага чалавечка, не зрабіла. Ён не адказаў нават на іх прывітанне і прадаўжаў размову з двума сваімі работнікамі: вырашалі важнейшае пытанне — у якую краму перамясціць нейкую Гаюнкову. Потым дырэктар, мабыць, спахапіўся, што пытанне гэта незвычайная тайна, і незадаволена звярнуўся да наведвальнікаў:

— Вам што, таварышы?

— Я — Шыковіч, — сказаў Кірыла і ўбачыў, што прозвішча яго ніякага ўражання не зрабіла. Нязлосна падумаў: «Газеты чортаў гандляр не чытае». Аднак рушыў далей: — А гэта — Яраш, наш праслаўлены хірург.

Антон Кузьміч сціснуў кулакі.

Але — о дзіва! — перад Ярашам маленькі Грабар пачціва падняўся, працягнуў руку:

— Ведаю, ведаю. Хто ў нас не ведае таварыша Яраша! Прыемна, вельмі прыемна.

«Клюнула», — падумаў Кірыла, падставіўшы крэсла сябру. Сеў побач сам і тут жа пайшоў у наступленне:

— Справа такая, таварыш Грабар… У Антона Кузьміча жаніўся сын. (Яраш уздрыгнуў ад нечаканасці.) Хлопец узначальвае брыгаду камуністычнай працы на станкабудаўнічым. Яму даюць кватэру. Бацька ў падарунак хоча абсталяваць яе. Але, ведаеце, трэба прыстойнае што-небудзь… Сучаснае. Стыль. Каб не сорамна было.

Поделиться:
Популярные книги

Ротмистр Гордеев 3

Дашко Дмитрий
3. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 3

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Законы Рода. Том 8

Flow Ascold
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Товарищ "Чума"

lanpirot
1. Товарищ "Чума"
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Товарищ Чума

Хозяйка расцветающего поместья

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка расцветающего поместья

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Одна тень на двоих

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.08
рейтинг книги
Одна тень на двоих

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник