Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Ты — гад! — закрычаў Славік, пырскаючы слінай. — Ты… Ты… Ты — падлюга! Я ненавіджу цябе!

— Завошта?

— Завошта?! Яна мая дзяўчына. Я першы пазнаёміўся!.. Я першы!..

— Ціў, — свіснуў Тарас. — Чакай, ты пра каго гэта?

— Хадзем, а то я цябе прыкончу на месцы! — шалеў Славік.

Тарас нарэшце ўсё зразумеў. Маша неяк прызналася, што яна сустракалася са Славікам. Не сказала толькі, што страчаецца па чарзе з імі. Ён не прыдаў гэтаму значэння. Мала хто з кім раней сустракаўся! Аж вунь

яно як павярнулася! Аднак што гэта за метад вырашаць такія пытанні? Скажы, калі ласка, які сярэдневяковы рыцар!

— Дурань! Яна што, твая прыватная ўласнасць? Ты прысвоіў яе? Ідыёт! У яе свая галава на плячах. І не такая пустая, як твая. Яна сама можа выбраць, з кім ёй страчацца. Пайшоў ты! — Тарас моцна вылаяўся, павярнуўся і, паправіўшы на плячы стрэльбу, шпарка закрочыў назад.

У душы Славік узрадаваўся, што Тарас адмовіўся ад «каўбойскай дуэлі». Ён, безумоўна, быў упэўнены, што Тарас адмовіцца, калі яму яшчэ там, на заводзе, ускочыла ў галаву гэтая вар'яцкая думка. Але калі ішлі па лузе, спалохаўся: а раптам згодзіцца? Страляе ён лепш і ростам вышэйшы.

Адмовіўся, спалохаўся, уцякае — гэта, бадай, ужо яго, Славікава, перамога. Няхай паспрабуе цяпер расказаць пра ўсё на камсамольскім сходзе ці дзе хоча — як з яго можна пасмяяцца! А па якіх матывах ён выганіць яго з брыгады?

Аднак гэтага мала, трэба замацаваць перамогу. Тым больш што злосць не астыла, кіпела.

— Стой! Буду страляць! — Славік ускінуў стрэльбу і выпаліў угору.

Тарас уздрыгнуў. Ён ішоў з незараджанай, а гэты тып, выходзіць, зарадзіў яшчэ дома.

«Ад такога вар'ята ўсяго можна чакаць». Ён спыніўся, павярнуўся:

— Страляй!

Славік з узнятай стрэльбай пасунуўся на яго:

— Хто цябе будзе страляць! Каб прасмярдзеў увесь луг. У цябе ж поўныя штаны ўжо. Дрыжыш? Збялеў?

Сапраўды, Тарас пабляднеў і дрыжаў. Ён быў з тых, каго ўвесці ў такі гнеў, калі чалавек губляе ўладу над самім сабой, амаль немагчыма. Але няхай сцеражэцца той, хто ставіць сабе такую мэту! А неразумнаму Славіку, відаць, здалося, што ён і напраўду ўтаптаў свайго саперніка ў гразь — спалохаў, зняважыў, збэсціў. Што яму яшчэ дадаць? І ён з усяго размаху даў Тарасу кулаком у сківіцу. Той трохі пахіснуўся, адступіў на крок убок, шырэй расставіў ногі. Крыва ўсміхнуўся:

— Хіба так б'юць?

Здаецца, амаль не замахваўся, а Славік адляцеў крокаў за пяць, пляснуўся патыліцай на калючую сухую траву. Стрэльба вывалілася з рук.

Падхапіўся і пеўнем кінуўся на Тараса. Той даў яму ўдарыць сябе. А потым зноў як бы і не моцным ударам спрактыкаванага баксёра адкінуў яго яшчэ далей. Славік завыў ад шаленства і не падхапіўся, а папоўз да стрэльбы. Тарас кінуўся наперарэз. Падняў Славіка, убачыў, як заплывае ў яго падбітае вока. Спытаў:

— Хопіць ці яшчэ?

Славік да крыві пракусіў яму руку. Тарас

за гэта аддзячыў яго дзвюма лёгкімі аплявухамі, без удару ўжо адкінуў у лазняк. Схапіў яго стрэльбу і адбег, схаваўся ў кустах. Славік не кінуўся шукаць яго. Сядзеў у лазе, закрыўшы далоняй падбітае вока, і ціха скуголіў — ад злосці, крыўды і болю…

Валянціна Андрэеўна жахнулася, убачыўшы Тараса з дзвюма стрэльбамі.

— А Славік? — кінулася яна насустрач.

— Ляжыць там.

— Як ляжыць?

— Я набіў яму морду. Не ўмее абыходзіцца са стрэльбай. Ледзь не падстрэліў мяне.

Маці глыбока ўдыхнула халоднае вячэрняе паветра і тады толькі пачула, што сэрца няроўнымі штуршкамі пагнала гарачую кроў у пахаладзелыя ногі.

— Што ў вас здарылася там? Тарас!

— Нічога. Ён раскажа, — адмахнуўся Тарас, перадаўшы Валянціне Андрэеўне стрэльбу.

Але размову пачула Наташа. Ускочыла ў пакой, паведаміла бацьку і маці з захапленнем:

— Тарас набіў Славіку морду.

— Што ты вярзеш? — абурылася Галіна Адамаўна.

Малая сустрэла брата на парозе, павісла на шыі:

— Тарасок, раскажы, як ты вучыў яго страляць.

— Каго?

— Каго! Славіка!

Тарас анямеў: ці не сачыла за імі Наташа? Гэтая праныра прасілася на паляванне. Вось яшчэ не хапала такой сведкі!

— Божа мой! — пляснула далонямі Галіна Адамаўна. — Ды ў цябе распухла шчака. Што здарылася?

Падняўся з качалкі Антон Кузьміч, падышоў, павярнуў сына да акна, лёгка свіснуў — здзівіўся.

— Нічога, сілу мае. Баліць? У панядзелак зробім здымак, каб трэшчыны не было.

Бацька нічога не распытваў, як заўсёды. Ён чакаў, спадзяваўся, што сын раскажа сам.

Тарасу зрабілася раптам страшэнна брыдка на душы і сорамна, быццам гэта ён зрабіў нешта вельмі ганебнае. Каб можна было нікому не расказваць, забыцца і нават не ўспамінаць! Але нельга. Ён не ўмее зманіць бацьку. Можна, праўда, змаўчаць. Але сітуацыя такая, што гэта, напэўна, выкліча падазронасць. Не трэба, каб з'яўлялася падазронасць! Яны сябры. Нарэшце, толькі ён, Яраш, можа парадзіць, як яму паводзіць сябе далей з гэтым няшчасным шалапутам.

— Хадзем, тата, пагуляем. Я маю табе нешта расказаць.

— Ах, сакрэцікі? — закрычала абураная Наташка. — Ну і хадзіце! Ну і гуляйце! Зазнавакі вы! Я таксама маю сакрэт, у сто разоў цікавейшы за ваш, і ніколі вам не раскажу. — Яна ледзь не плакала ад незадаволенай цікаўнасці.

— Не лезь, Натка, у мужчынскія размовы.

— Падумаеш, мужчыны!

Яраш некалькі разоў свіснуў, адзін раз засмяяўся. Больш за ўсё яго ўразіла і здзівіла Маша. Вось дык рамантычна-задумлівая ціхоня! Ён вінаваты, што запрасіў яе сюды, пазнаёміў хлопцаў. Недарэмна казалі ў старажытнасці, калі здаралася бяда — вайна, сварка, бойка: не абышлося без жанчыны!

Поделиться:
Популярные книги

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Неофит

Вайт Константин
1. Аннулет
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Неофит

Часограмма

Щерба Наталья Васильевна
5. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.43
рейтинг книги
Часограмма

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Сын Багратиона

Седой Василий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Сын Багратиона

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Отверженный VII: Долг

Опсокополос Алексис
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Душелов. Том 4

Faded Emory
4. Внутренние демоны
Фантастика:
юмористическая фантастика
ранобэ
фэнтези
фантастика: прочее
хентай
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 4

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3

Подари мне крылья. 2 часть

Ских Рина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.33
рейтинг книги
Подари мне крылья. 2 часть

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия