Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

Тэлевiзар падскочыў угору, закруцiлiся плафоны на столi... Нехта закрычаў...

Больш дапытлiвы журналiст нiчога не помнiў.

Апрытомнеў у кабiнеце галоўнага хiрурга. Сястра, якая праводзiла яго, паднесла да твару тампон, змочаны нашатыром. Кiрыла чыхнуў. Нашатыр асвяжыў. Але ў галаве гудзела, як у пустым склепе. Цяжкiмi зрабiлiся ногi, i пальцы iх варушылiся недзе, здавалася, за вярсту. А ў роце быццам ваты напхана, i яна прамакнула ўсю слiну; язык прылiп да паднябення. Ён прыслухаўся да гэтага дзiўнага стану ў целе.

Сястра

схiлiлася над iм i ўсмiхнулася, яму здалося, насмешлiва.

– Нарабiў я вам клопату.
– Ён не пачуў цi не пазнаў свайго голасу.

– Нiчога, на першы раз гэта з многiмi здараецца.

Тады ўсплыла карцiна таго, што прывяло яго да непрытомнасцi, i Кiрыла ўстрапянуўся:

– Што там?

– Аперыруюць.

– Яна жывая?

– Безумоўна. Хiба аперыравалi б на мёртвай?

Ён на поўныя грудзi ўдыхнуў паветра i адразу адчуў сябе лепш.

– Ляжыце спакойна, - строга сказала сястра i выйшла з кабiнета.

Ён глядзеў у белую столь i... бачыў сэрца, жывое, трапяткое, на далонi, на шырокай добрай далонi. Яму не рабiлася страшна i непрыемна, ён з цiкавасцю ўглядаўся ў гэты маленькi i вельмi складаны апарат. Ён мацаў сваё сэрца, слухаў яго ўдары. Але як толькi тоўсты палец, здавалася, чужы, варожы, наблiжаўся, каб праткнуць гэты жывы камячок, Кiрыла ўвесь скаланаўся, быццам хацелi праткнуць яго сэрца, зажмурваўся, круцiў галавой, каб рассеяць прывiд. Так паўтаралася колькi разоў, i яго пачало трохi лiхаманiць.

Заглянула сястра.

– Як вы тут?

– Што там?

– Зашываюць сардэчную сарочку. Я па тэлевiзары бачыла.

Кiрыла ледзь не закрычаў. Лiха на iх, як яны гавораць пра такiя рэчы! "Зашываюць сардэчную сарочку". Нiбы зашываюць начную сарочку.

Але разам з тым гэта настроiла яго на звыклую, крыху гумарыстычную разважлiвасць. Падумаў, як, напэўна, Антон i жанкi будуць кпiць з яго.

"Усё бярэшся апiсаць - нараджэнне i смерць, а сам не мог вытрымаць аперацыi".

Паглядзеў на гадзiннiк. Было адзiнаццаць. Каля дзвюх гадзiн ужо iдзе змаганне за жыццё чалавека. Не, ён усё-такi напiша пра гэтую аперацыю, хоць Яраш i не хоча, каб пра яго пiсалi. I не толькi пра аперацыю... Абавязкова напiша пра гэтую жанчыну. Пра яе жыццё. I пра бацьку яе!

Задумаўшыся пра сваю работу, Кiрыла Васiльевiч набыў душэўную раўнавагу i ўспомнiў, што на дванаццаць яго выклiкаюць на бюро гаркома.

12

У прыёмнай было нямнога народу, значна менш, чым звычайна, калi iдзе бюро. Чалавек сем панурых мужчын. Двое - знаёмыя Шыковiча: загадчык кафедры ў педiнстытуце Левановiч i галоўны архiтэктар горада Гамбiцкi.

Кiрыла прывiтаўся з iмi i з Ларысай Пятроўнай, сакратаркай. Гамбiцкi як сарваўся з крэсла, каб падаць руку, так i пакацiўся ад акна да дзвярэй, ад дзвярэй да акна. Ён сапраўды нагадваў шар, адглянцаваны, блiскучы, галава голая, як бубен, пiнжак на пузе выцерты аб чарцёжную дошку i

такiя ж выцертыя штаны.

Кiрыла пацiкавiўся, чаго выклiкаюць.

Ларыса Пятроўна, сярэднiх год жанчына, стары работнiк, абвяла ў надрукаваным на машынцы парадку дня яго пытанне чырвоным алоўкам.

– "Аб выхаваннi дзяцей", - прачытаў ён уголас i не адразу зразумеў.

– За сыноў будуць пясочыць, - растлумачыў з кутка пануры Левановiч, доўгi, сутулы, з суровым тварам аскета, i цяжка ўздыхнуў: - Эх, сыны, чортавы сыны!

– Ясна, - па-сяброўску ўсмiхнуўся сакратарцы Шыковiч. Гэта яго не ўстрывожыла, за Славiка ён цяпер спакойны.

Да яго падкацiўся Гамбiцкi, выхапiў з кiшэнi вялiкую хустку, абмахнуў ёю твар.

– Дык у вас хоць сыны. А ў мяне - дачка... Дачка!
– прашыпеў з гневам, з абурэннем, спалохам i пакацiўся да дзвярэй.

Было душна. Кiрыла скiнуў пiнжак, павесiў на крэсла. Гамбiцкi паглядзеў на яго спачатку са здзiўленнем, потым - з удзячнасцю. I тут жа сцягнуў з плеч свой цесны пiнжачок, якi трашчаў па ўсiх швах. I ажно павесялеў, няшчасны. Дагэтуль, мабыць, лiчыў, што здымаць пiнжак у гаркоме няёмка. Падкацiўся да столiка ў куце, нацiснуў клапан пустога сiфона, уздыхнуў, напiўся з графiна i зноў да Шыковiча:

– Растлумачце, чаго iм не хапае? Чаму яны растуць такiя, нашы дзецi?

– Дзецi як дзецi.
– Кiрылу чамусьцi зусiм не хацелася разважаць на гэтую тэму. Раптам зноў прыгадалася аперацыя.

Загнаўшы машыну ў двор рэдакцыi, ён iшоў сюды цераз парк, пастаяў над абрывам каля ракi, углядаючыся ў засмужаную лугавую даль. Гэта хораша супакоiла, ён пачаў думаць пра свой "хiрургiчны" эксперымент з гумарам.

Аперацыя працягвалася, калi ён пайшоў з бальнiцы, - значыцца, усё ў парадку.

А тут - зноў перад вачамi сэрца. I трывога... Не, больш чым трывога. Амаль страх за жыццё жанчыны, якую ён упершыню ўбачыў на аперацыйным стале, але якая здавалася цяпер вельмi блiзкай i роднай, як сястра, як жонка, як дачка... Дзiўна.

Ён спытаў у сакратаркi:

– Ларыса Пятроўна, вы сэрца бачылi?

– Чыё?
– усмiхнулася яна, вiдаць, думаючы, што ён спытаў з алегарычным сэнсам.

– Чалавечае.

– Бачыла. У анатамiчным музеi. Наглядзелася - тыдзень не магла есцi.

Кiрыла паморшчыўся; жаданне расказаць пра аперацыю адразу знiкла. Ён зноў застаўся сярод людзей у адзiноце са сваiм незвычайным, да болю вострым уяўленнем, прыгожым i страшным.

Пазванiў у бальнiцу. Дазванiцца туды было нялёгка: то нiхто не адказваў, то занята. Нарэшце адазвалiся.

– Скажыце, калi ласка, аперацыя скончылася?
– спытаў ён далiкатна, ветлiва.

– Якая?

– Якую рабiў Яраш.

– Так.

– Як "так"? Што?

– Нармальна.

Сястра (цi лекар) адказвала голасам манахiнi - халодным, бясстрасным. Шыковiча гэта ўзлавала.

Поделиться:
Популярные книги

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Бомбардировщики. Полная трилогия

Максимушкин Андрей Владимирович
Фантастика:
альтернативная история
6.89
рейтинг книги
Бомбардировщики. Полная трилогия

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Warhammer: Битвы в Мире Фэнтези. Омнибус. Том 2

Коллектив авторов
Warhammer Fantasy Battles
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Warhammer: Битвы в Мире Фэнтези. Омнибус. Том 2

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Новый Рал 5

Северный Лис
5. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 5

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Блуждающие огни

Панченко Андрей Алексеевич
1. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3