Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Пляснi ты яго, Васiльевiч. Няхай не гаўкае. Артыкул яго блытаны...

Але Шыковiч не чытаў артыкула, не да газеты яму было ўчора. Ды каб i чытаў, то ўсё адно не выступiў бы: пасля аперацыi, гаркома, размовы ў КДБ яму здавалася: не на тое, на што трэба, ён часта трацiў сiлы i энергiю. У сорак пяць год усвядомiць гэта - не вельмi прыемна.

Выступiў Парэчка, па-юнацку ўлюбёны ў свайго кансультанта. Счапiлiся з Рагойшам.

Жывiцкаму прыйшлося "лiць халодную ваду". Асцярожны рэдактар, добры чалавек, ён не любiў сварак у калектыве. З-за гэтай дабраты

з яго ўпотай кпiлi, але ўвогуле паважалi.

Маўчанне Шыковiча на лятучцы ўсiх здзiвiла. Звычайна ён кiдаў трапныя жарты.

Рэдактар тут жа, плануючы будучыя нумары, папрасiў яго з'ездзiць у раён, даць нарыс пра лепшага камбайнера.

Застаўшыся пасля лятучкi, Кiрыла адмовiўся ад задання.

Жывiцкi разгубiўся.

– Ты што, нездаровы?

– Не. Захоплены другой работай.

– Шкада. Вельмi шкада.

– Я дам у суботнi нумар апавяданне.

Жывiцкi любiў прозу i не любiў вершаў. З Парэчкам, якi кожны дзень адкрываў новых паэтычных генiяў, у яго iшлi бясконцыя баталii.

Кiрыла паспрабаваў працаваць - правiць матэрыял. Але ўсё здавалася сумным, непатрэбным - i чужое i сваё. У галаве круцiлiся нейкiя "касмiчныя думкi", далёкiя i ад газетных матэрыялаў i ад справы Савiча. Мабыць, ён доўга сядзеў нерухома, бо Парэчка, якi працаваў за суседнiм сталом, раптам прапанаваў:

– Давай махнём на раку, Васiльевiч. Будзе навальнiца. Люблю навальнiцу на лузе! I клёў будзе. Вось пабачыш.

Кiрыла паглядзеў у акно i ўбачыў, што неба, яснае з ранiцы, завалакла бела-попельная смуга. Аднак сонца, да ненатуральнасцi абстрактна-жоўтае (на яго можна было глядзець без акуляраў), пякло зямлю па-ранейшаму. Было цiха i душна. Вяла лiсце на маладых лiпах, прасiла пiць.

"Але, будзе навальнiца. I, магчыма, пачнуцца дажджы. Заўсёды, калi ў разгары ўборка, пачынаюцца дажджы. Сельскай гаспадарцы проста не шанцуе", падумаў Кiрыла i пашкадаваў, што адмовiўся ад паездкi ў раён; ён заўсёды адчуваў сябе як бы вiнаватым перад людзьмi сяла i пiсаў пра iх многа, з любоўю.

"А можа, праўда, паехаць на луг, пад стагi? I да нiткi вымакнуць пад дажджом".

Але тут жа прыйшло адчуванне, што ён не зрабiў нечага вельмi важнага. Не адразу нават зразумеў - чаго. А зразумеў - кiўнуў загадчыку аддзела:

– Пачакай мяне, - i знiк за дзвярыма.

Няхай што хочуць думаюць пра яго, абы дазволiлi паглядзець справу Савiча.

Вырашыў пагутарыць з Тужыкавым. Праўда, ён - тугадум, як той анекдатычны фiн, - на пытанне, якое задалi ранiцой, адкажа ўвечары, але затое аб'ектыўны i разумны.

У калiдоры гаркома Кiрыла неспадзявана сустрэўся з Тарасавым. Прывiталiся.

– Ну, як - вычухаў?
– спытаў сакратар як быццам жартаўлiва, але без усмешкi.

– Што?

– Галавамойку. Не апелiруй. Другiм дасталося больш.

– А я i не меў намеру апелiраваць, - адказаў Шыковiч i падумаў: "Ну, вось, я так i ведаў".

Дайшлi да дзвярэй прыёмнай. Спынiлiся. Тут Тарасаў адчуў, што Шыковiч, якi пры сустрэчы неяк даверлiва пацягнуўся да яго, раптам, пасля гэтых слоў, быццам палез у панцыр. Сакратар

падумаў пра сябе: "Гэтыя ўмоўнасцi, згары яны, мiмаволi робяць нас бюракратамi. Iнстанцыя, дыстанцыя... А пасля глядзiш: усё па форме правiльна, а па сутнасцi... Нялёгка нам вяртацца да ленiнскага стылю", - i шчыра запрасiў, адчынiўшы дзверы:

– Заходзь - пагутарым.

На нейкi момант Шыковiч застыў у нерашучасцi - iсцi цi не iсцi? Пра што ён мае намер гутарыць са мной? Зноў пра сына?

Тарасаў зразумеў, чаму ён вагаецца. Пажартаваў:

– Не бойся. Маралi чытаць не буду.

Ужо ў кабiнеце, скiнуўшы пiнжак i расслабляючы гальштук, спытаў:

– Каго там з тваiх блiзкiх аперыравалi? Мне Ларыса Пятроўна сказала.

I Шыковiч пачаў расказваць усё з яшчэ большымi падрабязнасцямi, чым ранiцой расказваў Сербаноўскаму, - пра Савiчаў, бацьку i дачку, пра падпольшчыкаў, iмёны якiх раней нiдзе не ўпамiналiся, пра свае здагадкi, меркаваннi, пра суб'ектыўнасць кнiгi Гукана. "Вось яно што, - падумаў Тарасаў, прыгадаўшы, як Гукан выступаў на бюро.
– Зразумела. "Старому" нялёгка адмовiцца ад старых поглядаў. Яму здаецца, што ён адзiн усё сказаў. I хочацца любымi сродкамi збiць з тропу гэтага няўрымслiвага чалавека, свайго сааўтара, якi можа ўсё перавярнуць дагары нагамi. Метад той. Але час не той, Сямён Парфёнавiч".

– Я тут чалавек новы, Кiрыла Васiльевiч. Але ведаю, што пасля вайны гарком разы чатыры, здаецца, займаўся падполлем.

– I кожны раз у спiс падпольшчыкаў заносiлi дзесяткi новых iмён. Хiба гэта не доказ таго, якi размах мела барацьба нашых людзей? Хiба для выяснення i ўслаўлення гэтай барацьбы не варта папрацаваць?
– Шыковiчу здалося, што Тарасаў супраць таго, каб яшчэ раз вяртацца да падполля, i ён выказаў гэта горача, з наступальным запалам.

– Але, для гэтага варта папрацаваць, - задумлiва згадзiўся сакратар гаркома, шукаючы ў спiсе пад шклом нумар тэлефона.

– Першапачаткова нават iмя Яраша нiдзе не ўпамiналася. А ён выконваў спецзаданнi гаркома.

Тарасаў павярнуўся да столiка з тэлефоннымi апаратамi i набраў кароткi нумар.

– Ало. Вагiн? Добры дзень. Тарасаў. Многа шпiёнаў злавiў? Што? Вывелiся, кажаш? Глядзi, як бы мы не прытупiлi пiльнасць. То-та. Андрэй Астахавiч, што гэта ў цябе баяцца паказаць дакументы часоў вайны нашаму пiсьменнiку? Чалавек цiкавую працу задумаў. Трэба памагчы. Што?
– Тарасаў змоўк i слухаў даволi доўгае тлумачэнне, кiдаючы час ад часу кароткае: "Ыгы".

Кiрыла заўважыў, што ў нейкi момант ён шчыльней прыцiснуў слухаўку да вуха. Сакрэт. Кiрыла падняўся з крэсла i адышоў да акна. Неба зрабiлася шэра-попельным. Сонца рассеяла свае праменнi ў гэтых сухiх i высокiх аблоках. Не пякло больш. Але нерухомае паветра не астывала, яно як бы згушчалася, ад чаго духата нават мацнела - ажно цяжка рабiлася дыхаць.

"Але, паедзем з Парэчкам на луг. Пад навальнiцу. Станем на беразе i будзем гукаць грому: о-го-го! Некалькi гадзiн першабытнага жыцця. Васiль умее арганiзаваць яго. Каб нi пра што не думаць..."

Поделиться:
Популярные книги

Советник 2

Шмаков Алексей Семенович
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Советник 2

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Пейвер Мишель
Хроники темных времен
Фантастика:
фэнтези
8.12
рейтинг книги
Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Меч Предназначения

Сапковский Анджей
2. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.35
рейтинг книги
Меч Предназначения

Купец III ранга

Вяч Павел
3. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец III ранга

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Хроники странного королевства. Двойной след (Дилогия)

Панкеева Оксана Петровна
79. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Двойной след (Дилогия)

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9