Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

Капiтан паглядзеў на свайго начальнiка. Той хораша ўсмiхнуўся.

– Вы ведаеце, што ў горадзе жыве дачка Савiча?
– спытаў пасля паўзы капiтан.

– Ведаю.
– Кiрыла хацеў быў расказаць, што яна ў бальнiцы i ёй будзе зроблена вельмi складаная аперацыя, якая можа скончыцца трагiчна; нават Яраш не дае гарантыi.

Але капiтан раптам падняўся, звяртаючыся да свайго начальнiка ўжо больш афiцыйна, па-вайсковаму:

– Зраблю, таварыш падпалкоўнiк, усё, што можна.

I на развiтанне зноў толькi кiўнуў галавой. У той мiг Шыковiч падумаў пра яго iнакш. Калi Сербаноўскi

гэтулькi год у органах i, як вiдаць, карыстаецца павагай маладога начальнiка, то вельмi можа быць, што гэта адзiн з сапраўдных чэкiстаў.

Шыковiч званiў Сербаноўскаму два разы. Той адказваў: "Пакуль што нiчога цiкавага няма".

Кiрыла не стаў больш званiць, а проста з бальнiцы рушыў у камiтэт.

Капiтан сядзеў адзiн у даволi вялiкiм ценявым пакоi - старыя лiпы засланялi шырокiя закратаваныя вокны. Калi Шыковiч увайшоў, Сербаноўскi спачатку паклаў у вялiзны сейф нейкiя паперы, з якiмi, вiдаць, працаваў, i толькi тады прывiтаўся за руку.

Хоць прайшло ўсяго нейкiя паўтары гадзiны рабочага дня, у яго быў выгляд стомленага i абыякавага да ўсяго чалавека.

Шыковiча ён пачаў цiкавiць сам па сабе. Як жыве гэты чалавек? Чаму ў яго мазолiстыя рукi? Чым яго разварушыць, выклiкаць на шчырую размову? Яшчэ нават не сеўшы, Кiрыла паведамiў:

– Учора Соф'i Савiч зрабiлi аперацыю. На сэрцы. Яраш аперыраваў.

Капiтан неяк устрапянуўся i ўпершыню ў прысутнасцi Шыковiча выявiў сапраўдную чалавечую цiкавасць: абапёршыся ўпалымi грудзьмi на стол, ён неяк па-дзiцячы падпёр кулаком шчаку, гатовы слухаць, i вочы яго засвяцiлiся.

– Я толькi што з бальнiцы. Яны ўсю ноч змагалiся за яе жыццё. Яраш радуецца: перамаглi! Будзе жыць!

– I будзе здаровая?

– Яраш кажа, што восемдзесят працэнтаў такiх аперацый даюць добрыя вынiкi.

– Восемдзесят?

– Гэта нямала, калi ўлiчыць, што аперыруецца. Сэрца!

– Але.

– А ведаеце, я прысутнiчаў на аперацыi.

Сур'ёзна?

– Праўда, для мяне гэта скончылася трагiчна.

– У якiм сэнсе?

– Я самлеў.

– Проста там?

– Не. Паспеў выйсцi ў перадаперацыйную.

– I што?

– Упаў.

– Так нiчога i не пабачылi?

– Бачыў. Як раскрывалi грудную клетку. Як Яраш трымаў яе сэрца ў руках...

– У руках?

– Але, на далонi. Ведаеце, яно маленькае, сэрца. З жаночы кулачок. Ён узяў яго на далонь, а яно бiлася, спалохана так...

Шыковiч убачыў, што Сербаноўскi непрыкметна прытулiў руку да левай стараны грудзей i задумлiва паўтарыў:

– Маленькае...

– А ведаеце, што за суткi сэрца пераганяе дзесяць тон крывi?

– Дзесяць тон?!

– Я вас пазнаёмлю з Ярашам. Ён можа цэлую ноч расказваць пра сэрца. Прыязджайце да нас на дачу. Вы не рыбак?

Чэкiст раптам цяжка ўздыхнуў:

– У мяне хворая жонка. Таксама сэрца. Стэнакардыя.

Ледзь-ледзь падняў чалавек заслону над сваiм асабiстым жыццём i адразу ўвесь раскрыўся. Цяпер Шыковiчу ўсё стала зразумела: i яго стомлены выгляд, i загрубелыя рукi, i смутак у вачах. Нялёгкая ў яго праца - нялёгкае i жыццё. Кiрыла адчуў яшчэ большую прыязь, давер, добрую сiмпатыю. I пачаў падрабязна расказваць,

як Зося ратавала Яраша, як пасля шукала сына Ганчарова. Гадзiны дзве гаварыў. Факты i свае здагадкi. Сербаноўскi слухаў уважлiва, не перапынiў нiводным пытаннем цi заўвагай. А потым раптам глянуў на гадзiннiк i сказаў:

– Вы амаль пераканалi мяне, што Савiч - наш чалавек. Але скажу вам шчыра: даказаць гэта будзе нялёгка. Нам прыслалi з спецархiва яго справу, - ён кiўнуў на сейф.
– Там - нiводнага дакумента ў яго карысць.

– Можна паглядзець справу?

– Не!
– катэгарычна адмовiў чэкiст i ў той жа мiг быццам замкнуўся на сто замкоў. Куды дзяваўся просты, стомлены чалавек, якi дома абiрае бульбу, мые бялiзну, даглядае хворую жонку!

– Чаму?

– Вы для нас пакуль што прыватная асоба. Хто вас упаўнаважваў?

– Маё партыйнае сумленне. Хiба не аўтарытэтны орган?

– Таварыш Шыковiч, парадак ёсць парадак. Дакументы, якiя з'яўляюцца дзяржаўнай тайнай...

– А па-мойму, нiякi гэта не парадак, а ўсё тая ж бюракратыя. Не веру я ў сакрэтнасць гэтай справы! Праз дваццаць год вы ўсё яшчэ лiчыце такiя дакументы дзяржаўнай тайнай? Што там ёсць, чаго нельга паказаць камунiсту?

Капiтан не адказаў. Ён зноў разглядваў свае натруджаныя рукi.

– Нiчога там няма! Калi вы кажаце, што нiводнага дакумента ў карысць Савiча.
– Шыковiч падняўся.
– Пайду да Вагiна.

– Дарэмна.

– Што трэба?

– Адносiна партыйных органаў. Зайдзiце ў гарком - вас там добра ведаюць.

– Значыцца, трэба паперка - i ўсяго?

Капiтан развёў на стале рукi i, падняўшы вочы, усмiхнуўся па-сяброўску шчыра:

– Што зробiш.

Але ўсмешка гэтая ўжо больш не падзейнiчала на Шыковiча. Ён не меў злосцi на Сербаноўскага - радавы работнiк, дзейнiчае па iнструкцыi. Аднак развiтаўся холадна, расчараваны i ўзлаваны ўвогуле. У думках лаяўся:

"Не можаце паказаць дзве паперкi без гаркома".

Яму страшэнна хацелася хутчэй заглянуць у справу - што i як там iнкрымiнуюць мёртваму Савiчу? Але не хацелася iсцi ў гарком. Пасля ўчарашняга. Каб не падумалi, што ён выстаўляе сябе, iграе гэткага дзеяча, якога цiкавяць матэрыi больш высокiя, чым клопаты пра сына.

У рэдакцыi iшла лятучка. Калi Шыковiч з'явiўся ў кабiнеце рэдактара, выступаў Рагойша - разносiў яго фельетон. Прамоўца сумеўся на нейкi момант. Але "адбою" не даў, наадварот, пачаў крытыкаваць яшчэ больш бязлiтасна i зласлiва. Журналiсты заварушылiся ў прадчуваннi бойкi. Фельетон Шыковiча - не самы лепшы, гэта так. Але ў тым жа нумары надрукаваны артыкул самога Рагойшы. Калi Рагойша гаворыць, што фельетон сумны, то ад яго артыкула, напэўна, "падохлi мухi". Многiм карцела сказаць пра гэта, ды нiкому не хацелася заядацца з такiм iнтрыганам. Лепш далей ад яго, а то ён знойдзе выпадак сапсаваць табе кроў. Цяпер спадзявалiся на Шыковiча: ён не стрывае. Але Кiрыла праявiў поўную абыякавасць да крытыкi. Нават слухаў няўважлiва - думаў пра сваё. Некаторыя палiчылi, што гэта своеасаблiвая форма адказу - поўная знявага да крытыка. Нецярплiвы, гарачы Васiль Парэчка, загадчык аддзела культуры, шаптаў ззаду:

Поделиться:
Популярные книги

Магия чистых душ 3

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ 3

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Эртан. Дилогия

Середа Светлана Викторовна
Эртан
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Эртан. Дилогия

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Таня Гроттер и магический контрабас

Емец Дмитрий Александрович
1. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Таня Гроттер и магический контрабас

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт