Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

"Паскардзiўся, паскуда", - падумаў Шыковiч пра Рагойшу са злосцю.

– А другому, адказнаму работнiку, пагражае, што выкiне праз акно...

"I гэты таксама скардзiўся? Ёлуп! Зусiм страцiў пачуццё гумару".

– Каментарыi, як кажуць, наўрад цi патрэбны.
– I пагрозлiва стукнуў алоўкам.

Тарасаў насцярожыўся. Не, у Гукана гэта больш чым "задаць тон".

"Што гэта яны, сааўтары, ганарару не падзялiлi, цi што?" - падумаў ён. Аб выпадку з Рагойшам яму расказваў Тужыкаў, i ён згадзiўся з думкай сакратара па прапагандзе: не трэба ўсё валiць у адну

кучу; Рагойша вядомы iнтрыган, i можна зразумець, што ў Шыковiча пасля такога здарэння з сынам не вытрымалi нервы. Варта ўсё-такi разбiрацца ў пачуццях людзей. Не з кожнага факта трэба рабiць палiтыку.

– А калi бацька ўсё дазваляе сабе, то чаму сыну адставаць? Не, ён хоча быць наперадзе. У яго размах большы. Кулакоў яму мала, за каўнер схапiць глупства. Яму атамную бомбу давай...

Шыковiч бачыў, як, схiлiўшыся над сталом, пакiваў галавой Тужыкаў, крыва ўсмiхнуўся, паправiў акуляры. Сцёр далоняй з шырокага твару ўсмешку Тарасаў. Мабыць, Гукан убачыў, што пра бомбу - не ўхваляюць, i загаварыў больш горача i гнеўна:

– Як вы думаеце, таварыш Шыковiч, што вырасце з дзiцяцi, якому бацькi нi ў чым не адмаўляюць? Усё падносяць на залатой талерцы. Машыну, дачу, вучобу, работу... Не паступiў у iнстытут - куды жадаеш, сынок? На тэлестудыю? Калi ласка. Выгналi адтуль - навошта прымушаць яго падумаць, папакутаваць, пашукаць... З помпай, як героя, - на лепшы завод, у лепшую брыгаду. У брыгаду камунiстычнай працы! Падумайце, таварышы! Цi не выклiк гэта?..

Цяпер словы Гукана балюча бiлi сваёй несправядлiвасцю. Ён мог усё гаварыць пра бацькоў. Кiрыла, бадай, з усiм згадзiўся б: нiчога не скажаш, выхоўваць-такi не ўмеем. Але калi Гукан робiць вунь якiя вывады з таго, што Славiк пайшоў на завод, калi вядзе да таго, каб патрабаваць выгнаць хлопца з брыгады, - з гэтым Кiрыла не мог згадзiцца. Зноў хлынуў пот. Стрымлiваў i супакойваў Тарасаў; глядзеў добрымi вачамi i нават кiўнуў: трымайся.

– Мы ж добра ведаем, Шыковiч - лепшы сябра хiрурга Яраша. А Ганчароў прыёмны сын Яраша. Добры хлопец, а, на жаль, не вытрымаў такога нацiску, паддаўся.

– Эх, чорт!
– абурыўся Грыбок.
– I тут блат! Ну, не! Тут яго не будзе! Дарожку закрыем! Такiх сынкоў на вярсту не падпусцiм да камунiстычных брыгад!

Флегматычны Тужыкаў рэзкiм рухам зняў акуляры, махнуў iмi, гатовы запярэчыць.

Але яго апярэдзiў Шыковiч.

– А такiх - куды?
– усхапiўся ён з месца.
– У турму, цi што? Дык няма ў кодэксе...

– Вы чулi, Сяргей Сяргеевiч?
– таксама ажно падскочыў Грыбок.

– Чулi!
– адказаў яму Тужыкаў.
– А праўда - дзе такiх выхоўваць?

– Дзе?
– сумеўся Грыбок i асеў, з'ядаючы вачамi першага сакратара.

– Я мушу заявiць, таварышы сябры бюро, - працягваў мiж тым Шыковiч, - з усёй сур'ёзнасцю i адказнасцю сябра партыi, што абвiнавачванне мяне, Яраша, Ганчарова, усяе брыгады ў нейкiм блаце...
– гэта, мякка кажучы, глупства. Ганчароў i яго хлопцы самi прапанавалi Ўладзiславу пайсцi да iх у брыгаду. I я лiчу, што яны паступiлi правiльна. I радуюся, што сын згадзiўся. Значыцца, разумее... Мяне не здзiўляе, Сямён Парфёныч, ваш погляд на такiя рэчы. Цяжка глянуць на свет па-новаму. Здзiўляе малады Грыбок.

– Я?

Гукан стаяў, упёршыся алоўкам у стол, i спакойна чакаў, пакуль

выказвалiся другiя. Нiхто, магчыма, не прыкмецiў, як змянiўся ён пры апошнiх словах Шыковiча: на шчоках выступiлi сiнiя плямы, а карак налiўся крывёю, дзiўна неяк скрывiлiся вусны. Калi ўсе нарэшце сцiхлi, Гукан сказаў усё тым жа роўным голасам:

– Прапаную вынесцi Шыковiчу суровую вымову, - i сеў.

Прапанова з'явiлася нечаканасцю для ўсiх - i сябраў бюро, i прысутных. Гамбiцкi быццам прылiп да крэсла, у Левановiча выцягнуўся i без таго доўгi твар. Не менш спалохалiся i другiя бацькi: калi Шыковiчу вось так, дык што будзе iм?

Ашаломлены Кiрыла спытаў шэптам:

– Завошта?

– За няправiльнае выхаванне дзяцей, - Гукан стукнуў алоўкам па стале, раз. За грубыя паводзiны ў калектыве, за парушэнне партыйнай этыкi, - i зноў стукнуў, - два. За прыватнаўласнiцкiя тэндэнцыi, - не стукнуў.
– Мiж iншым, мне вядома, што дача Шыковiча i Яраша збудавана незаконна. Няправiльна, зноў-такi па блату, я не баюся паўтарыць гэтае слова, адведзены ўчастак. Лiчу, што гарком павiнен высветлiць усе акалiчнасцi.

"Што гэта ён так уз'еўся на Шыковiча?
– думаў Тарасаў.
– Праўду кажуць: сааўтары - што палюбоўнiкi адной жанчыны. Абавязкова счэпяцца. Трэба будзе разабрацца".

Калi на пасяджэннях узнiкалi вось такiя складаныя сiтуацыi, Тарасаў любiў паназiраць за людзьмi. Хто як рэагуе? Хто каго падтрымлiвае? Гэта лёгка чыталася па тварах. Бо здаралася, што чалавек займае ўпачатку адну пазiцыю, а ў канцы - зусiм супрацьлеглую, зрэдку бывае i так, што ў думках ён за адно, а на словах - за другое. Такiх Тарасаў не любiў. Маўклiвага для прапагандыста, упартага, цяжкаватага па характару Тужыкава ён паважаў за тое, што той заўсёды трымаўся пэўнай думкi. Такога лёгкi вецер не паверне, толькi добрая бура. Мабыць, адчуваючы, што сябры бюро разышлiся ў сваiх адносiнах да таго, што сказаў Гукан, Тужыкаў шчыра раiў вачамi: "Скажы ты, Сяргей Сяргеевiч". Тарасаў паслухаўся гэтай парады.

– З дачамi мы разбяромся, - сказаў ён да Гукана, потым - да Шыковiча: Паводзiны вашага сына, таварыш Шыковiч, - ганебныя паводзiны. I мы вас сур'ёзна папярэдзiм. Не толькi вас. Увогуле будзем сурова патрабаваць ад камунiстаў, каб яны адказвалi за сваiх дзяцей, за выхаванне моладзi. Гэта закон нашага жыцця. Я асабiста ўхваляю, што ваш сын пайшоў на завод. Калi праўда, што хлопцы з брыгады Ганчарова самi яго ўзялi, то хвала iм i чэсць. Думаю, што яны больш шырока разумеюць сваю ролю ўдарнiкаў камунiстычнай працы. Правiльна разумеюць. Не замыкаюцца. Змагаюцца за кожнага чалавека. Як, таварышы прапагандысты? Правiльна я разумею, што такое брыгада камунiстычнай працы?
– Ён глядзеў на Грыбка, i ў светлых вачах яго скакалi iскаркi хiтрага смеху.

– Правiльна, Сяргей Сяргеевiч!
– умомант згадзiўся Грыбок.

"Ну i флюгер!" - ужо без злосцi i абурэння падумаў Шыковiч. Разам з усведамленнем, што пагроза быць выгнаным з брыгады ад Славiка адведзена, прыйшла дзiўная фiзiчная слабасць. Зашумела ў вушах, самлелi ногi, высахла ў роце. Наступiла разрадка пасля нервовага напружання гэтага багатага на ўражаннi, цяжкага дня. Ён нават дрэнна чуў, хто яшчэ што гаварыў пра яго i Славiка. Помнiў: Гукан настойваў на сваёй прапанове.

Поделиться:
Популярные книги

Советник 2

Шмаков Алексей Семенович
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Советник 2

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Пейвер Мишель
Хроники темных времен
Фантастика:
фэнтези
8.12
рейтинг книги
Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Меч Предназначения

Сапковский Анджей
2. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.35
рейтинг книги
Меч Предназначения

Купец III ранга

Вяч Павел
3. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец III ранга

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Хроники странного королевства. Двойной след (Дилогия)

Панкеева Оксана Петровна
79. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Двойной след (Дилогия)

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9