Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Баршчэўскі Ян

Шрифт:

— Блізкім сваім дапамагаць — абавязак хрысціянскі.

— Хутка Каляды, а так здарылася, што не маю цяпер ані каліва жыта. Будзь ласкавы, дай хоць колькі гарцаў [117] . Прыйдзе вясна — спатрэбяцца гаспадарам лемяхі і іншыя жалезныя прылады: мой мужык зробіць, і заплацім пану. Або ў якой патрэбе адслужым.

— Ахвотна. Твой мужык — чалавек добры і старанны. Пані Мальгрэта, загадай даць Аўгіні чацвярык [118] жыта, гарнец ячных круп і гарнец гароху. Гэта вам на куццю.

117

Гарнец — мера ёмістасці вадкасцей

і сыпучых рэчываў. У Рэчы Паспалітай гарнец складаў 3,7–4 літры. У Расіі — 1/8 чацвярыка ці 3,28 літра.

118

Чацвярык — напачатку ХІХ ст. складаў прыкладна 26 літраў.

Каваліха пакланілася дзядзьку і пайшла з паняй Мальгрэтай у спіжарню.

Сляпы Францішак

Цёмна на панадворку. Неба высыпана зоркамі. Ціхамірна стаяць аснежаныя дрэвы. Толькі часам мароз стукае за сцяною. Мой дзядзька, нібы чакаючы каго, паглядзеў у вакно і, павярнуўшыся да мяне, сказаў:

— Добрае надвор’е. Мне здаецца, што гасцей у нас сёння не будзе, дык ты, Янка, успомні што-небудзь са сваіх вучоных апавяданняў. Цяпер ноч доўгая, можна выспацца, перш чым засвеціць заранка.

Падалі вячэру. Яшчэ седзячы за сталом я думаў, корпаючыся ў памяці, пра розныя падзеі старажытнае гісторыі: выбіраў тыя дзіўныя здарэнні, якія былі б дзядзьку пад густ.

Пасля вячэры, ходзячы, як звычайна, па пакоі, ён прачытаў вячэрнія малітвы і, кладучыся ў ложак, запытаўся:

— Пра якіх жа багоў і багінь ты раскажаш мне зараз?

— Раскажу, дзядзечка, пра заснаванне горада Рыма.

— Ці не пра той Рым, дзе жыве яго святасць? О! Гэты сказ мусіць быць прыгожы і цікавы.

— Пра той самы.

— Дык кажы, буду ўважліва слухаць.

Я расказаў спачатку, што рымляне паходзяць ад траянцаў. Пасля пачаў ад Прока [119] , караля албанцаў, расказаў пра Амулія і Нумітора [120] , пра Рэю Сільвію, што яна, будучы вясталкаю [121] , мела ад бога вайны Марса двух дзяцей-блізнят Ромула і Рэма; як гэтых блізнятаў паклалі ў кошык і плылі яны па рацэ Тыбр, і калі хваля выкінула іх на бераг, дык, пачуўшы плач немаўлят, прыбегла ваўчыца і карміла іх малаком, нібы сваіх дзяцей.

119

Прок — цар Альбы-Лонгі.

120

Амулій, у рымскай міфалогіі цар Альбы-Лонгі. Пазбавіўшы трону і выгнаўшы свайго старэйшага брата Нумітора, пасвяціў ягоную дачку Рэю Сільвію ў вясталкі, каб яна не мела дзяцей.

121

Рэя Сільвія, вясталка, у рымскай міфалогіі маці Ромула і Рэма, дачка цара Альбы-Лонгі Нумітора. Вясталак — жрыц багіні святога агню Весты — выбіралі з дзяўчатак 6–10 гадоў; яны павінны былі захоўваць цноту на працягу 30 гадоў.

Дзядзька здзівіўся, што ваўчыца мела літасць і прыхільнасць да дзяцей, і сказаў, перапыняючы апавяданне:

— І даўней мусілі быць ваўкалакі. Пэўна, гэтая ваўчыца спярша была кабетаю і мела чалавечую душу, бо адкуль бы ў яе ўзялася такая любоў і літасць? А можа, і цуд стварыў Бог міласэрны для нявінных дзяцей.

Я расказваў далей, як знайшоў іх Фаустул [122] , як яны выраслі сярод пастухоў, а пасля збудавалі Рым на тым самым месцы, дзе рака выкінула іх на бераг.

122

Фаустул, пастух, разам са сваёй жонкаю Аккай Ларэнціяй выхаваў Ромула і Рэма.

У гэты момант забрахалі сабакі, і нехта пачаў

стукаць у браму. Прыбягае парабак і паведамляе, што прыехаў сляпы Францішак.

Дзядзька мой хуценька ўстаў з пасцелі і толькі запаліў святло — заходзіць Францішак, праваю рукою трымаецца за павадыра, а леваю — пастуквае кіем перад сабою, каб за што не зачапіцца.

— Няхай будзе пахвалёны Езус Хрыстус, — сказаў сляпы, пераступаючы парог. — А ці дома пан Завальня?

— Дома, дома, — адказаў дзядзька. Ён з вялікай радасцю вітаецца з ім, сам здымае з яго цяжкія зімовыя апранахі, запрашае прысесці. Адразу загадвае выпрагчы каня, даць яму аўса, а чалавека, які вёз сляпога, напаіць гарэлкаю і накарміць. Таксама паслаў да пані Мальгрэты, каб хутка згатавала госцю вячэру.

— У якіх краях ты быў? Здаецца, ужо больш за паўгода не бачыліся. Знаёмыя няраз успаміналі пра цябе, паўтараючы такія словы: «Дзе цяпер наш Францішак? Далёка недзе заехаў. Хай бы ён сустракаў усюды добрых, ласкавых людзей, і каб не давялося зазнаць гора ў далёкім падарожжы!»

— Усю Беларусь і частку Інфлянтаў [123] аб’ехаў. Сустракаў і сардэчны прыём, і пагарду людскую, чулыя сэрцы і каменныя.

— Інфлянты — край шчаслівы. Зямля лепш родзіць, чым у нас. Там, кажуць, і паны багацейшыя, маюць пекныя палацы, і тытулы ў іх — бароны ды графы.

123

Інфлянты — прыбалтыйскае княства, якое з ХІІ ст. знаходзілася ў залежнасці ад Полацка. У ХІІІ ст. захоплена крыжакамі, а ў час Лівонскае вайны — войскам Івана Жахлівага. Па Ям-Запольскай мірнай дамове (1582) частка Інфлянтаў (Дзвінскі, Люцынскі, Рэжыцкі і Дрысенскі паветы) увайшлі ў склад Рэчы Паспалітае. Цэнтрам Інфлянтаў быў Дзвінск (сёння Даўгаўпілс). Асноўнае насельніцтва — беларусы і латышы.

— Я — сляпы. Я не бачыў іхніх пышных палацаў. Ведаю толькі, што там багатыя паны не любяць размаўляць з беднымі людзьмі. А ўбогі за сваё жыццё не пачуе іхняга слова.

— Ах, як гэта цяжка, калі чалавек вымушаны прасіць дапамогі ў тых, хто не разумее, што ёсць пакуты на свеце.

— Але я ўжо больш не паеду далёка, — сказаў Францішак. — Дзякуй Богу, маю дабрадзеяў і ў гэтых краях. Вось пан Б. падараваў мне выспу ў сваім маёнтку на возеры Рабло. Там у мяне дамок, сад і маленькая гаспадарка. Мне хопіць. Там і косці мае знойдуць спачын.

— А! Ведаю тое возера, быў некалькі і на той выспе, — сказаў Завальня. — І тады яшчэ бачыў хаціну на пагорку. Вакол хвоі шумелі і хвалі на возеры. І хоць краявід там нейкі змрочны, аднак мне вельмі падабалася.

— Хваляць тыя мясціны, але мяне — сляпога — гэта не цешыць. Шум лясоў і вады наводзяць на мяне журботныя ўспаміны.

Доўга яшчэ мой дзядзька размаўляў з Францішкам. Нарэшце падалі вячэру. Ён падвёў сляпога да стала і, сеўшы ля яго, стараўся, каб госцю ўсяго хапала. Пасля вячэры ён загадаў прынесці ў пакой ложак і паставіць ля сваёй пасцелі. Пасля ўзяў мяне за руку, падвёў да сляпога, расказаў яму, што я скончыў школы ў ксяндзоў езуітаў, пахваліў гісторыі, якія я яму апавядаў, адно што цяжкія імёны паганскіх багоў і іх нельга запомніць. Затым папрасіў Францішка, каб і ён расказаў што-небудзь.

— Не доўгі будзе мой расказ, але цікавы, — сказаў сляпы. — Пра дзіўную кабету, якую бачылі ў розных мясцінах Беларусі. Раскажу, што чуў ад людзей, якія казалі мне, што нібыта бачылі яе зблізку.

Апавяданне шостае. Плачка

Кабета тая незвычайна прыгожая. Вопратка яе — белая, як снег, на галаве — чорны ўбор, і чорная хустка накінута на плечы. Твар хоць і смуглы ад сонца і ветру, але гожы і паглядны, вочы жывыя, і заўсёды блішчаць на іх слёзы. Яна з’яўляецца найчасцей у пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. Бачылі яе таксама пад дрэвамі або пасярод поля. Пасля захаду сонца яна сядае на камені, наракае на лёс жаласным голасам і заліваецца слязьмі. Кажуць, тыя, хто набліжаўся да яе, чулі такія словы: «Няма каму даверыць таямніцу сэрца майго!»

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Зеркало силы

Кас Маркус
3. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Зеркало силы

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Имя нам Легион. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 2

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Ведьмак. Перекресток воронов

Сапковский Анджей
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ведьмак. Перекресток воронов

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Отдельный танковый

Берг Александр Анатольевич
1. Антиблицкриг
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Отдельный танковый

Эра Мангуста. Том 2

Третьяков Андрей
2. Рос: Мангуст
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эра Мангуста. Том 2

Вторая жизнь

Санфиров Александр
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.88
рейтинг книги
Вторая жизнь

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7