Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Баршчэўскі Ян

Шрифт:

Сярод гэтае вясёлае забавы разбіўся без дай прычыны гаршчок, што стаяў высока на печы. Свісталі, нібыта нехта дзьмуў у рыльца, пустыя бутэлькі на стале, і ў кожным кутку што-небудзь падала на зямлю.

— Ад вашых скокаў уся карчма трасецца, — бурчала Праксэда, збіраючы на падлозе розныя драбніцы, якія пазляталі з шафы.

Тут знячэўку велізарны кот саскочыў з печы на дол. Убачылі гэта ўсе, пакінулі скакаць, а кот знік, быццам яго і не было.

Дудар Ахрэм перапыніў маўчанне:

— Не бойцеся, скачыце, гэта паніч жартуе. Ну,

той, што бывае тут часта ў гасцях.

Праксэда гнеўна зірнула на Ахрэма, нешта шапнула на вуха лоўчаму і пайшла ў маленькі пакой, які быў адасоблены перагародкаю.

Не зважаючы на гэта, Ахрэм пачынае зноў граць і спяваць, але Міхась выбіў дуду з ягоных рук, кажучы:

— Праўдзівы дудар — губы тоўсты, а галава пустая.

Разгневаны дудар глянуў на яго з пагардай:

— А ты, — кажа, — праўдзівый панскій лакей: сам нізкій, лоб слізкій, нос плоскій — толька што тарэлкі лізаць.

Лоўчы хацеў даць яму поўху, але Ахрэм перахапіў руку. Умяшаліся іншыя госці ў гэтую зваду, адцягнулі Міхася, пераконваючы яго, што дудар, адурманены гарэлкаю, сказаў тое, пра што пасля, калі шал той выйдзе з галавы, будзе шкадаваць. Але Праксэда пагражала, што гэта яму проста так не пройдзе, заплаціць яшчэ за тое, што зняважыў дачку.

Дудару ўсе раілі маўчаць, бо доўга спрачацца небяспечна, і каб лепей ішоў дадому.

Паслухаў Ахрэм. Дуду пад паху, шапку ссунуў набакір, заспяваў песню і выйшаў за дзверы. Іншыя бавіліся там яшчэ доўга, стараючыся супакоіць Праксэдзін гнеў і Варчын смутак.

Апоўначы адзін за адным госці выходзілі з карчмы, і кожны чуў дарогаю, што ў густым лесе бесперастанку грае нехта на дудзе. Усе дзівіліся, не ведаючы, што гэта значыць: якім чынам і з кім Ахрэм трапіў у той дзікі гушчар. Ноч была ціхая і пагодлівая, голас дуды чуцён далёка, рэха адзывалася па ўсёй ваколіцы, у вёсках не змаўкаў сабачы брэх. Гаспадары выходзілі з хат, маракавалі: ці то лясун завабіў дудара ў тыя гушчары, ці то колькі п’яных гуляе, не памятаючы, што заўтра панядзелак і трэба рана ўставаць.

Калі на ўсходзе пачало світаць, начлежнікі, якія былі там з коньмі непадалёку, чуючы, што музыка ў лесе не спыняецца, вырашылі пайсці на голас дуды і пабачыць, што там дзеецца. Прыходзяць у цёмны яловы гушчар: сядзіць на спарахнелай калодзе Ахрэм, іграе на дудзе і не чуе, што прыйшлі людзі. Адзін начлежнік кладзе яму руку на плячо і кажа: «У імя Айца і Сына! Што з табою зрабілася, каму ты граеш усю ноч у гэтым лесе?» Ледзь сказаў ён гэта, дуда выпала ў Ахрэма з рук, і сам ён увесь здранцвеў, твар пачарнеў, слова вымавіць не можа.

Начлежнікі ўзялі яго пад рукі, вывелі з лесу і, пасадзіўшы на каня, завезлі дадому. Доўга дудар быў хворы, а пасля пра тое здарэнне так апавядаў:

«Калі выйшаў з карчмы і, спяваючы, вяртаўся дахаты, сустрэў мяне на дарозе нехта нібыта знаёмы, голасам і постаццю зусім падобны да кума; і так пачаў размову:

— Адкуль

і куды ты ідзеш?

— Быў у Праксэдзінай карчме, а цяпер вяртаюся дадому.

— Так рана ідзеш дадому? Можа, табе там было сумна? І Варка табе ўжо не да сэрца? Пекная дзяўчына, а радзімы знак на вуснах больш ёй пасуе, чым жомчуг багатым паненкам.

— Ат, куме, пляцеш ты лухту, — сказаў я, — нейкі там паніч выдумаў, што радзімка прыгожая, дык і іншыя паўтараюць, але ўбачыш, што будзе пасля: яна вырасце і так ёй сапсуе твар, што ніхто потым і глянуць не захоча.

— Ай, куме, які ты дзіўны, адкуль ты ведаеш, што радзімка сапсуе твар?

— Сказаў бы табе, ды баюся. Лоўчы Міхась, што кахае яе, — шалёны чалавек, хацеў мяне біць за праўду, і Праксэда так наляцела, што мусіў уцякаць з карчмы.

— Якую ж ты ім праўду сказаў?

— Не кажы толькі, куме, нікому: сказаў я, што яе д’ябал пацалаваў.

— Ха-ха-ха! Дзівак!

Так размаўляючы, дайшлі мы да вёскі; у кумавай хаце гарыць святло і поўна гасцей; запрашаюць мяне зайсці, там шмат моладзі і прыгожа ўбраных дзяўчат — у косах шырокія стужкі размаітых колераў, на шнуроўках свецяцца срэбныя і залатыя гафткі; круглыя румяныя твары, чорныя бровы, агністыя вочы. Здзіўлена пазіраю на іх. Кум просіць мяне сесці на лаву, частуе гарэлкаю, дае на прыкуску блінцоў. Акружылі мяне дзяўчаты і, ласкава гледзячы ў вочы, просяць, каб які вясёлы танец ім зайграў. Адмовіць няма як. З імпэтам граю і прытупваю; кружыцца кола танцораў. Граў ноч навылёт, а мне здавалася — не больш за гадзіну. Але калі начлежнік паклаў мне руку на плячо і прамовіў «У імя Айца і Сына», дык дом, кум і ўсе госці імгненна зніклі, і я ўбачыў, што сяджу на гнілой калодзе. Ад знямогі ды ад страху здранцвеў увесь».

Зразумеў Ахрэм, што ўчынілі над ім гэта з намовы лоўчага Міхася, а таму вырашыў адпомсціць. Знайшоў нейкага чалавека, хто ўмеў не менш за Праксэду, і ўпрасіў, каб сілаю сваіх чараў шкодзіў Міхасю на паляванні; і праўда, лоўчы з таго часу за колькі крокаў у дзікага звера ніколі не мог пацэліць, і за гэта кпілі з яго і ён ласку страціў у пана.

— І як жа, урэшце, скончылася тая іх узаемная нянавісць? — пытае Завальня.

— Вельмі дрэнна. Міхась — помслівы чалавек. Ішоў з палявання з пустой торбаю, спаткаў Ахрэма; пачалася між імі звада, і ён прастрэліў дудару правую нагу. Той ледзь не памёр ад гэтае раны.

Хутка пасля таго лоўчы захварэў, змарнеў зусім, счарнеў, як труп. У маёнтку доктар штодзённа даваў яму лекі, але гэта не памагло. Памёр. А людзі рознае гадалі пра тое. Адны казалі, што яго ў магілу звялі сухоты, другія апавядалі, нібы паднеслі яму нешта ў напоі. Няхай Бог рассудзіць на тым свеце.

— Гэх, — сказаў дзядзька, — паны не дбаюць, каб іх людзі былі пабожныя і жылі ў згодзе, як браты. Адкажуць яны перад Панам Богам! Як жа можна было дапусціць лоўчага і дудара да такое нянавісці і да лютае помсты? Ну, Аўгіня, кажы далей пра Варку.

Поделиться:
Популярные книги

1941: Время кровавых псов

Золотько Александр Карлович
1. Всеволод Залесский
Приключения:
исторические приключения
6.36
рейтинг книги
1941: Время кровавых псов

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Попаданка 2

Ахминеева Нина
2. Двойная звезда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка 2

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Локки 5. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
5. Локки
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 5. Потомок бога

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

Опасная любовь командора

Муратова Ульяна
1. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Опасная любовь командора

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4

Титан империи 8

Артемов Александр Александрович
8. Титан Империи
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Титан империи 8

На прицеле

Кронос Александр
6. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На прицеле

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III