Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Баршчэўскі Ян

Шрифт:

— Той паніч, пра якога я гаварыла, што наязджаў у Праксэдзіну карчму, цяпер ужо не з’яўляўся, і не ведаюць, хто ён і адкуль. Іншыя ж, што хвалілі яе хараство, што захапляліся радзімым знакам на вуснах, зусім пакінулі хадзіць у карчму, баючыся варажнечы дудара з лоўчым. Радзімка праз колькі гадоў зрабілася такая вялікая, што ўжо псавала твар.

Суседзі гаманілі між сабою: цяпер, мусіць, Варка не выйдзе замуж, будзе перастаркам пры маці, хто яе возьме? Не такая прыгожая, як была калісьці, і слава кепская пра яе далёка разышлася па свеце. Пры самой Варцы, насміхаючыся з яе, паўтаралі: «Чакай, паненка, шляхціца, прыедзе ў шыкоўным экіпажы да цябе ў сваты». Дзяўчына

пасля такіх з’едлівых слоў заўсёды маркоцілася, а ўпотай плакала.

Аднойчы ўзімку полацкаму мешчаніну Якубу Плаксуну, багатаму чалавеку (можа, пан і ведае яго драўляны дом ля самае Палаты, дзе мураваны слуп са стодам святога Яна), што ездзіў па вёсках і скупляў лён, надарылася быць у тым краі, дзе жыла Праксэда, і на колькі дзён спыніцца ў яе ў карчме. Убачыў ён Варку і вельмі яе ўпадабаў. Пасватаўся да дзяўчыны, і не адмовілі яму, бо чалавек ён малады, мае свой дом, душою добры і сам сабе гаспадар.

Плаксун, атрымаўшы згоду, едзе ў маёнтак, абвяшчае пра свой намер пану, аддае за Варку выкуп. Пан ахвотна згаджаецца, а чэлядзь, здзекліва паглядаючы на яго, так размаўляла між сабою: «Якое адпаведнае мае прозвішча. Ажэніцца — заплача горка і будзе тады сапраўдны Плаксун. Дзіўны чалавек: жэніцца з дачкою злое кабеты, а дзяўчына яшчэ з радзімым знакам на вуснах, які нічым не змыеш; ён і цяпер вельмі псуе яе».

Хутка гэтая вестка ўжо грымела па ўсёй ваколіцы. Дзівячыся, апавядаў сусед суседу пра гэтую неспадзяванку; пайшлі розныя абгаворы і прыдумкі; але найчасцей меркавалі людзі так: Праксэда чарамі наважыла дачку ашчаслівіць, напэўна, паднесла мешчаніну зелля ў напоі ды запаліла ў ім такую прыхільнасць да гэтае дзяўчыны. Некаторыя, што зайздросцілі Варчынаму шчасцю, дрэнна гаварылі пра яе нарачонаму, прадказваючы вялікую бяду. Але ён так кахаў Варку, што нікому не хацеў даваць веры.

Прыехаў Плаксун у Полацак і, не адкладваючы свайго намеру, ідзе ў кляштар да езуітаў. Яго спавядаў ксёндз Буда, якога Плаксун найбольш шанаваў і з якім заўсёды раіўся.

— Як маешся, Якубе? — спытаўся ксёндз. — Даўно цябе не бачыў, пэўна, па гандлёвых клопатах ездзіў некуды?

— Узімку рыхтуемся да вясны, каб было чым нагружаць стругі, як Дзвіна вызваліцца ад лёду.

— То праўда, — прамовіў ксёндз Буда. — Дык, значыцца, закупіў ільну, бо ведаю, што найчасцей яго возіш у Рыгу. Не думаю, каб высокая была цана на гэты тавар. Чуў я ад ксяндза-пракуратара [116] , што ў Альбрыхтове і ў іншых нашых маёнтках у Полацкім павеце лён вырас вельмі добры.

116

Ксёндз-пракуратар — тут: асоба, які кіруе маёнткамі ордэна езуітаў.

— Дзякуй Богу. Мяркую, што ў гэтым годзе за такі тавар і плаціць будуць добра. Але от! Яшчэ мушу, ойча, паведаміць: шукаючы тавару, знайшоў і жонку. Купіў і тое і другое.

— Віншую! Дык ты ўжо жанаты?

— Не, дабрадзею. Толькі заручаны. Яна прыгонная, і я заплаціў грошы, каб выкупіць яе. Вельмі падабаецца мне гэтая дзяўчына, спакойны і лагодны характар мае.

— Віншую, — кажа ксёндз. — Спакойны і лагодны характар — гэта добрая якасць. А што была прыгонная, дык гэта ні ёй, ні табе аніякае ганьбы не робіць. Не высокае нараджэнне павялічвае дабрачыннасць чалавечую, а сумленнае і цнатлівае жыццё.

— Мушу прызнацца, ойча, — сказаў Плаксун, — турбуюся я, што шмат у яе непрыяцеляў. Бог ведае чаму кажуць, нібыта яе маці — чараўніца, і дачка таксама — штораз

болей — са злым духам знаецца. Ці можна, ойча, верыць гэтай лухце? Я ў карчме ў яе маці, Праксэды, жыў цэлы тыдзень і нічога такога не заўважыў.

— То праўда, — сказаў ксёндз, — што людзі грэшнікаў раяць забіваць камянямі, забываючы, што сказаў Хрыстос: «Няхай кіне камень той, хто без граху». Але нельга і людзям пярэчыць, што няма чараў на свеце. Аднак таму, хто просіць Бога, няма чаго баяцца. Памаліцеся з нарачонаю перад шлюбам і паспавядайцеся. Я цябе бласлаўляю і аддаю пад Божую апеку. Вось два абразкі Божае Маці; яны пасвянцоныя і маюць здольнасць адпускаць грахі. Адзін табе, другі тваёй будучай жонцы. Жывіце з Богам, і Бог вас не пакіне.

Плаксун, атрымаўшы блаславенне ад свайго спаведніка, загадаў пашыць ядвабную сукенку нарачонай, накупляў ёй дарагіх хустак і каснікоў, наняў гарадскіх музыкаў, запрасіў шмат сваіх знаёмых і сяброў і вось з багатымі дарункамі і дружынаю прыязджае да Варкі.

Бацькі, якіх пан вызваліў ад работы на дзень вяселля, і дачка сустрэлі яго з невыказнаю радасцю. Плаксун паднёс Варцы шыкоўныя падарункі і абразок, якім блаславіў яго ксёндз Буда. Прыняла дзяўчына ўсё гэта з удзячнасцю, бо шчыра ацаніла яго прыхільнасць.

Назаўтра маладыя перад шлюбам выканалі старанна ўсё, што ксёндз радзіў. Пачынаецца шумнае вяселле. Прыйшло колькі гаспадароў з суседніх вёсак, чэлядзь вызвалілі ад працы, і іншыя цікаўныя з блізкае ваколіцы сабраліся на бяседу. Усе задумліва пазіралі на Варку; багата ўбраная, прыгожы твар, а радзімы знак на вуснах зрабіўся такі маленькі, што ледзь яго ўбачыць можна.

Зайграла музыка, моладзь скача, п’юць віно за здароўе маладых, зычачы ім багацця, шчасця і доўгага веку.

Не спынялася вясёлая забава да позняе пары. Ноч была спакойная, і на чыстым небе свяціліся ўсе зоркі. Апоўначы чуюць госці, як ляснуў моцна бізун. Глянулі ў вакно: спынілася каля карчмы карэта — шэсць чорных коней, на козлах — фурман, ззаду — лёкаі ў багатых ліўрэях. Выбягаюць Плаксун і Праксэда з мужыком. Імгненна на вачах ва ўсяе грамады коні, карэта і лёкаі зніклі. Уражаныя вяртаюцца ў карчму Плаксун з цесцем, Праксэда ж — неспакойная, бледная, як нябожчыца. І тут бачаць людзі, што ў вакно пазірае нейкая пачвара. Усіх гасцей агортвае жах. Дрыжыць бедная Варка, збялела, ледзь прытомная.

— Супакойся, — суцяшае яе мужык, — Бог апякуецца намі. — І просіць гасцей, каб весяліліся, не зважаючы на гэтыя цуды і страхі.

Лютая бура завыла за сцяною, задрыжала ўся будова. Віхор сарваў дах з карчмы. І не пра весялосць думалі ў той час, а шапталі, стоячы, малітвы. Госці з суседніх вёсак, як толькі пачало світаць, вярнуліся дамоў, а Плаксун з жонкаю, цешчай і ўсім сваім почтам выехаў у Полацак.

Пакінутая без даху карчма і сёння стаіць пустая. Праксэда, як атрымала волю ад пана, жыла пры дачцэ і, кажуць, зусім перамянілася: зрабілася пабожнаю, кожны дзень слухала святую імшу, адбывала рэкалекцыі, выконвала ўсе рэлігійныя абавязкі; там, у доме Плаксуна і памерла.

А вось цяпер пачула я, што і Варка памерла. Ах! Яе ўсе любілі ў Полацку. Яна была надзвычай ціхая, з добрым сэрцам; аніводзін убогі не пакінуў яе дом без дапамогі і ўцехі. Радзімы знак, які быў у яе на вуснах, зусім знік, і, кажуць, была Варка прыгожая, як анёл.

Але, паночку, гаворачы, і не заўважыла, як звечарэла. Познім часам мушу вяртацца дахаты.

— Цяпер вечар ціхі і ясны. Няма чаго баяцца, — сказаў Завальня. — Ды і дахаты не будзе больш за вярсту.

— Маю я просьбу. Пан людзям дапамагае, дык, мусіць, і мне сёння не адмовіць.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Зеркало силы

Кас Маркус
3. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Зеркало силы

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Имя нам Легион. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 2

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Ведьмак. Перекресток воронов

Сапковский Анджей
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ведьмак. Перекресток воронов

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Отдельный танковый

Берг Александр Анатольевич
1. Антиблицкриг
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Отдельный танковый

Эра Мангуста. Том 2

Третьяков Андрей
2. Рос: Мангуст
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эра Мангуста. Том 2

Вторая жизнь

Санфиров Александр
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.88
рейтинг книги
Вторая жизнь

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7