Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Баршчэўскі Ян

Шрифт:

— Ён гаварыў са мною некалькі гадзін.

— Мусіць, цікавая была размова?

— Раскажу, як было. У дарозе напаткала мяне бура, лінуў дождж, падзьмуў моцны вецер. Мой павадыр, не бачачы нідзе блізка ані карчмы, ані вёскі, пагнаў каня да густога лесу, каб, прынамсі, схавацца ад залевы пад дрэвамі. Шумелі вакол лес і дождж з градам. Стрэлы перуноў наводзілі трывогу. Я, накрыўшы галаву плашчом, пад шатамі густое яліны прамаўляў малітвы.

— Нехта стаіць недалёка ад нас, — сказаў мой спадарожнік. — Вандруе ён пеша, у бурцы, на плячах уздзеты на кій хатулёк,

пазірае ў неба. Здаецца, грымоты і маланкі не палохаюць яго, а забаўляюць. Твар апалены сонцам і бледны, нібыта змучаны доўгім падарожжам.

— Можа, які чужаземец вандруе праз Беларусь далей на поўнач.

— З буркі льецца вада. Ён, здаецца, на гэта не зважае. Па дарозе ідзе ціхай ступою да нас.

— Пэўна, гэта ў яго не першая бура, — сказаў я. — Прызвычаіўся да нягодаў.

— Не першая для мяне гэтая бура, — кажа пілігрым, пачуўшы мае словы. — Прызвычаіўся да нягодаў. І яшчэ болей скажу: люблю слухаць шум ветру, люблю глядзець на хвалі чорных хмараў і на пажары перуноў.

Падышоў да мяне і кажа:

— Я бачыў справа ад гэтых лясоў, на гары, мураваны палац. Ці не ведаеш, чый ён?

— Я не тутэйшы жыхар, а да таго ж — сляпы. Усё схаванае ад мяне.

— Сляпы! Жывеш на свеце, не бачачы яго. Журботнае такое жыццё!

— Што ж рабіць! Бог паслаў гэтае няшчасце. Трэба цярпліва трываць.

— А ці ўмееш цярпліва трываць? О! Тады ты шчаслівы. Я такім быць не магу, хоць вандрую па ўсім свеце адзін, без павадыра.

— І што ж пагнала цябе ў далёкае падарожжа?

— Так мне наканавана. О! Калі б ты меў вочы, сляды пакут на маім твары шмат сказалі б табе пра маё жыццё.

— З якіх ты ідзеш краёў і як завуць цябе?

— З далёкіх краёў. А імя маё — Сын Буры.

— Дзіўнае імя.

— Няма тут нічога дзіўнага. У багатым палацы, абкружаным мноствам лёкаяў і лісліўцаў, жыве Сын Шчасця. Ён ясны і халодны, як кавалак золата, з пагардаю пазірае на сваіх падданых, якія мусяць, як пчолы, дзеля яго выгоды і ўцехі збіраць па лугах мёд. У хаце, пад саламянай страхою, жыве Сын Цярпення. Гэты ўсім сэрцам прывязаўся да таго кутка зямлі, які корміць яго і апранае. Я — Сын бацькоў, гнаных Бураю і Неспакоем. Мой бацька не разарваў жалезных кайданаў, якія колькі год упіваліся ў яго рукі і ногі. Несканчоныя слёзы і нараканні маці мае, калі быў яшчэ ў яе ўлонні, паўплывалі на ўсю маю натуру. Я нарадзіўся з адзнакаю няшчасця на чале.

— Ты падобны на тую Плачку, — сказаў я, — пра якую чуў, што нядаўна з’яўлялася ў розных мясцінах, заломваючы рукі і заліваючыся слязьмі.

— Чуў ты, але не бачыў яе, бо не маеш вачэй.

— І тыя, хто яе бачылі, не зразумелі і цяпер не ведаюць, хто яна і адкуль.

— Не зразумелі, — сказаў ён, — бо ніхто пра яе не думаў. Ах! Як хутка прамінуў той час, калі я ведаў толькі палі і гаі, якія акружалі ўбогі дамок бацькоў маіх. Любіў самотна блукаць па гарах і лясах, кожнае дрэўца і красачка жывілі мае мары. О цудоўная багіня! Ты спаткала мяне ў той час у сукенцы вясёлкавых барваў і з кветкамі на галаве, з высокіх гор паказала ты мне далёкі свет, над якім пад аблокамі луналі арлы. З таго

часу гэты цуд заняў усе мае думкі і жаданні. Вырашыў я высока, далёка ляцець і пабачыць, што дзеецца на свеце. Але ты знікла, і я блукаю па волі буры!

— І хто ж была тая багіня, пра якую ты ўзгадаў цяпер?

— Тая самая, якую ты называеш Плачкаю.

— Дык ты яе ведаеш?

— Я наведаў далёкія краіны, сярод чужога народа яе тужлівы голас заўсёды гучаў у маіх вушах. Пераплываў моры, — шумныя хвалі не маглі заглушыць яе журботнага спеву. Усюды яна была маёй адзінаю марай. Вось ужо вецер разагнаў аблокі. Бывайце! Да захаду сонца я буду далёка.

Ён пайшоў. Але яго дзіўнае імя і сумнае апавяданне так запалі ў мае думкі, што колькі начэй, уяўляючы дзіўны характар гэтага чалавека, не мог я заснуць.

— І ніколі яго больш не сустракаў?

— І не чуў нават, каб хто-небудзь успамінаў пра яго.

— Нешчаслівае стварэнне! Будзе туляцца па ўсім свеце і ўсюды пакутаваць. Чаму ж ён не прыйдзе да Бога: заступніцтва Божае ўваскрашае надзеі. Госпад супакоіў бы ягоны смутак.

Бура

Мой дзядзька са сляпым Францішкам доўга яшчэ гаманілі, успамінаючы розныя выпадкі са свайго жыцця. Надышоў вечар. У снежні дзень кароткі, пасля полудня прайшло не так шмат часу, а ўжо пацямнела ў пакоі, і нечакана пачуўся шум ветру за сцяною.

— Надвор’е мяняецца, — сказаў дзядзька, гледзячы ў вакно. — Усё неба ў хмарах, не відаць аніводнае зоркі, і месяц цяпер позна ўзыходзіць; ноч будзе цёмная, вецер, здаецца, паўночны, бо мароз не адпускае.

Бура мацнела ўсё больш і больш; вецер падняў снег у паветра; беспрасветная начная цемра пакрыла ўсю зямлю; імгненна намяло высокія гурбы перад дзвярыма і вокнамі.

— Цяпер людзі вяртаюцца з Полацкага кірмашу, — сказаў дзядзька. — На возеры ўжо, пэўна, замяло дарогу.

Кажучы гэта, ён паставіў свечку на падваконне.

Тут на падворку пачалі брахаць сабакі. Дзядзька надзеў футра і пайшоў паслухаць галасы падарожных.

Вярнуўся хутка.

— Трэба нешта яшчэ прыдумаць, бо бура падняла ў паветра столькі снегу, што агонь у вакне ледзь відзён.

Сказаўшы гэта, ён запаліў у ліхтары свечку і ўдвух з парабкам моцна прывязаў яго да высокае жэрдкі пры самай браме.

Зайшоўшы ў пакой, сказаў Францішку:

— Маё жытло — гэта порт на беразе мора; мушу кожную буру такім чынам ратаваць ад няшчасця падарожных.

Калі Завальня сказаў гэта, пані Мальгрэта, якая была ў гэтым самым пакоі, не магла больш стрымліваць свой даўні гнеў на гэтых гасцей, што Бог ведае адкуль збіраюцца на начлег.

— Збярэцца тут цэлы кірмаш, — сказала яна, наракаючы на выдаткі і начную мітрэнгу, — ніколі спакойна не заснеш. Усё здароўе страціла.

— Ты, васпані, гневаешся, бо не разумееш нічога, — азваўся дзядзька. — А можа, пан Марагоўскі з дзецьмі ў дарозе? Такая бура! Барані Божа, калі якое няшчасце.

— Я сама чула: Марагоўскі абяцаў прыехаць на самую куццю, а куцця яшчэ заўтра. Цяпер ён начуе недалёка ад Полацка.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Господин моих ночей (Дилогия)

Ардова Алиса
Маги Лагора
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.14
рейтинг книги
Господин моих ночей (Дилогия)

Черный Маг Императора 4

Герда Александр
4. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 4

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Надуй щеки! Том 7

Вишневский Сергей Викторович
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 7

Командир Красной Армии

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Командир Красной Армии
Фантастика:
попаданцы
8.72
рейтинг книги
Командир Красной Армии