Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Баршчэўскі Ян

Шрифт:

Вясною яны прыехалі ў вёску, каб вечарамі прагульвацца пад ясным небам, адпачываць у засені ліп, слухаць салаўіныя і жаўруковыя спевы. Але, ах! Гэтаю вясною напаткалі Люцэфугу найвялікшыя пакуты і ляснулі ўсе яго надзеі.

Увечары, на захадзе сонца, выйшлі яны прагуляцца ў поле. Неба было пагоднае, паветра ціхае. Ідучы недалёка ад лесу, размаўлялі пра сваіх знаёмых. Аўрэля захоплена казала пра аднаго маладога кавалера, які быў надзвычай спрытны ў танцах, Люцэфуга хваліў свайго сябрука, што, гуляючы ў карты, ніколі не прайграе. Між імі ўсчалася спрэчка, і калі Аўрэля, даводзячы сваё, усё больш і больш злавалася, — нечакана зашумеў лес і вецер

засвістаў над полем. Аўрэля, гэтая лёгкая паветраная істота, як пяро, узляцела і хутка, так што нельга было яе стрымаць, падымалася ўсё вышэй і вышэй. І вось ужо ляціць над бярозавым гаем, муж глядзіць на яе, ломячы рукі, і не ведае, што яму рабіць.

Аўрэля ляціць разам з ветрам, нібы лёгкі матыль. Люцэфуга бяжыць праз палеткі, лясы і горы з надзеяю, што, можа, яна затрымаецца дзе-небудзь на вяршыні гары ці на высокім дрэве. Людзі рознага звання, што праязджалі непадалёк, паглядалі на гэта са здзіўленнем. Адны смяяліся, другія спачувалі Люцэфугу, але ніхто не мог яму дапамагчы.

Муж бег, пакуль яшчэ мог бачыць яе здалёк, але калі ноч апусцілася на зямлю, Аўрэля знікла з вачэй. Бедны Люцэфуга спыніўся сярод цёмнага лесу, чуе вакол сябе толькі савьіныя галасы, не ведае, у які бок падацца; хадзіў усю ноч, і гэты лес, здавалася яму, не меў нідзе канца. Змардаваны, ён сеў пад дрэвам, глянуў на зорнае неба, успомніў прароцтва Драўлянага Дзядка. Цяжкі сум лёг яму на сэрца:

— Дзе Аўрэля? Ці яна жывая? Ці вернецца калі да мяне? — уздыхнуў, і слёзы паліліся з вачэй.

Так і блукаў ён без сну цэлую ноч па лесе. На ўсходзе пачало світаць, зарумяніліся аблокі. Люцэфуга, бачачы дзённае святло на небе, крыху супакоіўся. Вырашыў ісці на ўсход. Калі сонца ўжо было высока, пачуў голас касцельных званоў, і яны вывелі яго з лесу да чалавечага жытла.

Гэтая вёска яму незнаёмая, далёка зайшоў ён ад свайго дому; заходзіць у сялянскую хату, твар яго самотны, бледны, нявыспаны, змучаны начным блуканнем. Люцэфуга расказваў гаспадару пра сваё няшчасце, той доўга слухаў і здзіўляўся, што кабета была такою лёгкаю і паляцела з ветрам. Гаспадар задаволена глянуў на сваю жонку, што завіхалася па гаспадарцы, злітаваўся, запрасіў госця адпачыць і паабяцаў адвезці дахаты.

Люцэфуга вярнуўся ў жончыну вёску. Усюды пуста. Няма Аўрэлі. Паслаў людзей паўсюль, каб даведаліся пра яе. Пасланцы вярнуліся без аніякае весткі. Разышлася пагудка па ўсёй ваколіцы, і нават у горадзе было вядома, што Люцэфугава жонка паляцела з ветрам. Адны спагадалі яму, другія, чуючы такія дзівы, рвалі ад смеху бокі.

Ён не выходзіў з дому, усё разважаў, што рабіць. Аднаго разу сядзеў увечары самотны ў пакоі: шэры змрок і маўчанне былі яму сябрамі. Тут забягае лёкай і паведамляе, што прыехаў нейкі пасланец з лістом. Ён глянуў на яго з невыказнай радасцю: ліст быў падпісаны рукою Аўрэлі.

Люцэфуга прачытаў ліст і застыў як скамянелы. Аўрэля жывая, але каханне, што яна мела да мужа, страціла назаўсёды. Піша, што закончыла паветранае падарожжа за пяцьдзесят вёрст ад свайго дому, жыве цяпер у маёнтку даўняга свайго прыяцеля і вяртацца да мужа, у якога характар і погляды зусім іншыя, чым у яе, не думае. І таму яна рупіцца аб разводзе, не шкадуючы на гэта аніякіх грошай.

Люцэфуга хутка страціў жонку, маёнтак і ўсе надзеі; прыяцелі і знаёмыя, што прыязджалі да яго на гасціны і на начныя забавы, бачачы яго няшчасным, пагарджалі ім і здзекаваліся з яго. Не маючы сіл трываць гэтыя здзекі, ён схаваўся назаўсёды ад усіх знаёмых.

Мінула колькі гадоў.

Пра Люцэфугу ніхто нічога пэўнага не чуў. Успаміналі толькі яго вяселле і развод. Пасля пайшлі пагалоскі, што жыве ён на гэтым свеце без усялякае мэты, узненавідзеўшы ўсё пад небам, праклінае сённяшні дзень і не верыць у будучыню.

Праз нейкі час кожны, хто ішоў па калідоры езуіцкага калегіума ў Полацку ля Архітэктанічнае залы, чуў голас Дзядка. Той паўтараў:

— О! Люцэфуга! Люцэфуга!

Пачуўшы гэта, шкаляры і настаўнікі смяяліся, гаворачы між сабою, што Драўляны Дзядок праз столькі часу згадаў пра Люцэфугу.

Надышла поўнач. Шмат хто ў кляштары езуітаў яшчэ не спаў. Чуючы нейкі незвычайны шум на калідоры, людзі павыходзілі з келляў, каб даведацца, што там чыніцца, і бачаць: стаіць ля сцяны ў слабым месяцавым святле нейкае страшыдла на мностве лапаў. Перапалоханыя, яны разбегліся і расказалі ўсё іншым. Пасля ўсім гуртам з запаленымі свечкамі выйшлі другі раз, але гэтае страшыдла, аслепленае святлом, ужо некуды знікла. Але лёскат і шум па-ранейшаму адзываўся ў цёмным калідоры. Перапалоханыя, усе сядзелі ў сваіх келлях і да відна не маглі заснуць.

Ранкам, збіраючыся адусюль, манахі апавядалі адзін аднаму пра тыя начныя жахі. Езуіт-брамнік казаў, што гэтае начы ён чуў на калідоры нейкі дзіўны лёскат, а пасля нібы енкі і падземныя стогны. Калі ён выйшаў з келлі, убачыў жахлівыя дзівы: нейкая пачвара сунулася па калідоры, быццам човен па вадзе, і мноства лапаў з аднаго і з другога боку падымаліся і апускаліся, нібы вёслы.

Перапалоханы, ён закрычаў:

— Усё жывое славіць Пана Бога!

Страшыдла імгненна знікла, а ён, запаліўшы свечку, ноч навылёт прамаўляў пацеры.

Дзіўнае відовішча бачылі некаторыя вучні, калі познім часам, не запальваючы святло, сядзелі ў сваіх келлях. Шмат хто, чуючы нейкі неспакой і страх, павярнуўшыся, заўважаў ля сябе страшыдла, якое адразу ж знікала; збіраліся ўсе ў адну грамаду, і ніхто ўжо не начаваў у келлі адзін.

Але і ўдзень было адно вусцішнае здарэнне. Нейкі музыка, што служыў пры езуіцкім касцёле, раней калісьці сябраваў са студэнтам Люцэфугаю. Гэты музыка быў адзін у пакоі, калі гадзіннік прабіў паўдня; ён на флейце развучваў духоўныя п’есы славутых кампазітараў. Потым склаў ноты, стаў спінаю да вакна і па памяці іграў варыяцыі, якія яму прыходзілі ў гэты час у галаву. І тут бачыць, як у цёмным куце з-пад падлогі вылазіць прусак, паўзе на сярэдзіну пакоя, спыняецца, пачынае надзімацца і расці. Пасля з-пад чорнай скарлупіны з’яўляецца чалавечая галава і страшнымі вачыма пазірае на музыку. Музыка пазнае Люцэфугаў твар; перапалоханы, выпусціў з рук флейту, скочыў ад вакна, а сонечны прамень стрэліў праз шыбу на страшыдла, і яно імгненна знікла. Музыка выскачыў з пакоя і, бегучы па калідоры, крычаў:

— Люцэфуга! Люцэфуга!

Усе са здзіўленнем глядзелі на яго, распытвалі, што з ім, але ён, бледны, як труп, маўчаў і дзіка аглядаўся. Прайшло шмат часу, перш чым ён апрытомнеў і расказаў пра тое страхоцце.

Яшчэ колькі начэй паўтараліся гэтыя жахі. Нарэшце ксёндз-рэктар загадаў запаліць у асобных мясцінах кляштара грамнічныя свечкі, ды так, каб іх святло разлівалася па калідорах. Такім чынам вярнуўся спакой, і Люцэфуга больш не з’яўляўся.

Калі Ротмістар расказваў такое, дзеці стаялі ля бацькі, і адзін з іх заплакаў.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Жизнь под чужим солнцем

Михалкова Елена Ивановна
Детективы:
прочие детективы
9.10
рейтинг книги
Жизнь под чужим солнцем

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

Законы Рода. Том 9

Андрей Мельник
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Весь Карл Май в одном томе

Май Карл Фридрих
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Весь Карл Май в одном томе

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Наследник пепла. Книга I

Дубов Дмитрий
1. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга I

Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера

Афанасьев Семен
1. Старшеклассник без клана. Апелляция аутсайдера
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера

"Никто" так не смотрит

Кистяева Марина
Территория любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Никто так не смотрит

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

Призыватель нулевого ранга

Дубов Дмитрий
1. Эпоха Гардара
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Босс Мэн

Киланд Ви
Любовные романы:
современные любовные романы
8.97
рейтинг книги
Босс Мэн