Скачок у нiшто (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Скачок у нiшто (на белорусском языке)

Скачок у нiшто (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Уладзiмiр Мiкалаевiч Шыцiк

Скачок у нiшто

Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялiзныя зоркалёты i накiруюцца да далёкiх галактык.

Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзi, магчыма, значна пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб iх прыгодах, лёсе i знаходках расказваецца ў гэтым зборнiку фантастычных апавяданняў.

Сляды абрывалiся, быццам у Корзуна раптам выраслi крылы i ён узляцеў у фiялетавую бездань бязвоблачнага неба Сiрэны. Гэтага,

вядома, быць не магло. Але ўсё ж цiкава, куды дзеўся Корзун? Шабанаў паўтарыў пытанне ўголас, зiрнуў на Савацеева. Той не адказаў, i Шабанаў зноў паглядзеў на сляды. Выразныя, як на мяккай глiне, з рубчыкамi i палоскамi ад цяжкiх чаравiкаў скафандра, яны пачыналiся адразу пад скалой, на якой зараз стаялi Шабанаў i Савацееў са свiтай робатаў i з якой гадзiну назад саскочыў унiз Корзун. Ён напэўна не спяшаўся - сляды былi акуратныя, нават у апошняй ямцы сценкi абсыпалiся не больш, чым у астатнiх. А далей жаўцеў некрануты пясок, аж да самай вады, да якой заставалася яшчэ метраў дзесяць.

– Хвалi змылi?..
– Савацееў сказаў гэта няўпэўнена, хутчэй каб парушыць маўчанне.

Шабанаў зразумеў таварыша i нявесела ўсмiхнуўся: мора было на дзiва спакойнае, як лясная копанка дзе-небудзь на Зямлi. За тыя хвiлiны, што мiнулi з таго моманту, калi з Корзунам спынiлася сувязь, яно не паспела б утаймавацца. Ды наогул шматдзённыя назiраннi сведчылi, што мора бушуе толькi ўначы. I Шабанаў адказаў:

– Тут нешта iншае, хаця, здаецца, акрамя мора ён не мог нiдзе дзецца.

– А што, калi...
– здагадка была недарэчная i страшная, i Савацееў не адважваўся выказаць яе да канца.

Зноў Шабанаў зразумеў яго i адмоўна пакiваў галавой:

– Не! Прыбярэжны пясок - не багна.

– А яма, апоўзень цi яшчэ што! Не мог жа чалавек знiкнуць сярод белага дня, нiчога пасля сябе не пакiнуўшы.

– Сiрэна - не Зямля, якi ўжо тут белы дзень.

Флегматычнасць i логiка, якiя гучалi ў словах Шабанава, вывелi Савацеева з раўнавагi.

– Бяда здарылася! Бяда! Чуеш?
– закрычаў ён.

– Не крычы, - паклаў яму руку на плячо Шабанаў.
– Крыкам тут не дапаможаш. Я ж спрачаюся з табой, каб сябе пераканаць i хутчэй высветлiць iсцiну.

Савацееў крыху памякчэў i прапанаваў:

– Давай правяраць варыянты.

Два робаты, падобныя на людзей, апранутых у няўклюдныя скафандры, падышлi да абрыву. Асцярожна, як старыя дзяды, пачалi злазiць унiз.

Нецярплiвага Савацеева заўсёды раздражняла гэтая паважнасць у рухах робатаў, якiя нават у небяспечных абставiнах нiколi не парушалi свайго механiчнага спакою. Ён ведаў, што iменна так яны запраграмiраваны, iх электронны мозг не разумее эмоцый, але не мог не злавацца. I зараз, не стрымаўшыся, крыкнуў:

– Гэй вы, хутчэй варушыцеся!

Робаты на iмгненне замерлi, як па камандзе павярнулi галовы, быццам сапраўды здзiвiлiся нечаканаму патрабаванню i абражлiваму тону, i дружна адказалi:

– Ступень небяспекi 0,4. Працуем на крайнiм рэжыме.

Савацееў матнуў галавой, а Шабанаў усмiхнуўся.

– А ну вас!
– крыкнуў Савацееў i саскочыў на пясок да робатаў.

– Далей нельга!

Далей нельга!

Бясстрасны голас робата толькi падахвоцiў Савацеева, i ён, сарваўшыся з месца, кiнуўся да берага. I адразу ж затрапятаў у бяссiльным парыве, схоплены робатамi за рукi.

– Далей нельга! Далей нельга!
– няспешна i манатонна гучала ў шлемафоне.

– Кiнь, Паўлюк!
– сказаў Шабанаў зверху.
– Ты ж сам настроiў iх на небяспеку.

Савацееў зразумеў недарэчнасць сваiх паводзiн. Перастаўшы супрацiўляцца, ён буркнуў:

– Добра, добра ўжо, буду стаяць.

Робаты адразу выпусцiлi яго са сваiх моцных жалезных абдымкаў i пакрочылi далей, быццам нiчога не здарылася. Яны дайшлi да апошняга следу, пастаялi, зрабiлi яшчэ адзiн крок наперад i ўключылi апаратуру.

Шабанаў глядзеў на экран, якi свяцiўся роўным зеленаватым святлом, i чакаў, што вось зараз апраўдаецца меркаванне Савацеева i пад пластом пяску яны ўбачаць Корзуна. Шабанаў не хваляваўся. Гэта быў бы не такi ўжо дрэнны варыянт - Корзун хоць i ў лёгкiм герметычным касцюме, але мог бы пратрымацца i больш часу, кiслароду хапала яшчэ гадзiн на дзесяць.

Нiводная iскарка не патрывожыла аднастайнае мiгценне экрана. Пясок быў аднародны, без староннiх прадметаў на многiя метры ўглыб. Робаты яшчэ пакружылi навокал, штораз даследуючы большую плошчу, i павярнулi назад.

Бадай толькi цяпер Шабанаў у поўнай меры ўсвядомiў, што здарылася. Раней яму здавалася, што гэта нейкi жарт з боку Корзуна, або калi i ёсць тут нейкая таямнiца, то яна бяскрыўдная. Ён паглядзеў на мора. Яно было па-ранейшаму спакойнае, а яму ўжо ўяўлялася грозным. Што ён можа сказаць пэўнага аб гэтай магутнай i нечакана варожай сiле, якая скандэнсавана ў агромнiстай масе вады? Нiчога. А гэтая ж сiла можа проста падмяць чалавека, не пакiнуўшы нiякага следу. Магчыма, вось так, як здарылася з Корзунам. I што наогул яны ведаюць пра Сiрэну?

Месяц назад зоркалёт "Памiр" зрабiў пасадку на Сiрэне. Планета мела атмасферу з даволi высокiм утрыманнем кiслароду, ваду, блiзкую па сваiх хiмiчных уласцiвасцях да зямной, i разам з тым была пазбаўлена складаных арганiчных форм жыцця. Дзiўна было глядзець на высокiя голыя горы, пясчаныя пустынi, акружаныя з усiх бакоў морамi.

Мёртвая планета, цiкавая сваiмi атмасфернымi з'явамi. Адзiная ў сваiм родзе ў сiстэме Альтаiра. Людзi вывучалi яе будову, шукалi прычыны, якiя растлумачылi б рэзкiя змены ў надвор'i. I раптам здарэнне, якое пагражала абярнуцца трагедыяй, Трэба было наладжваць пошукi, а людзi не ведалi, адкуль iх пачынаць.

Шабанаў адчапiў ад пояса бiнокль, паднёс яго да вачэй. Мора было пустыннае, толькi водблiскi далёкай рабiзны раз-пораз узнiкалi ў палiраваных лiнзах.

– Не давяраеш лакатарам?
– спытаў Савацееў.

Шабанаў апусцiў бiнокль, зiрнуў на чысты экран лакатара i спытаў разгубленым голасам:

– Паўлюк, дзе Корзун?

Пакiнуўшы на ўсякi выпадак двух робатаў на беразе, Шабанаў i Савацееў вярнулiся на "Памiр", каб падрыхтаваць гiдраплан. Яны вырашылi ў моры пашукаць адгадку гэтай тайны.

Комментарии:
Популярные книги

Попаданка в семье драконов 2

Свадьбина Любовь
6. Избранницы правителей Эёрана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Попаданка в семье драконов 2

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Этот мир не выдержит меня. Том 3

Майнер Максим
3. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 3

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Страж Кодекса. Книга VII

Романов Илья Николаевич
7. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга VII

Брак по принуждению

Кроу Лана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Брак по принуждению

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Имя нам Легион. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 2

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X