Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Скачок у нiшто (на белорусском языке)
Шрифт:

Разведка нiчога не дала. На добрую сотню кiламетраў мора было цiхiм, спакойным, без прыкмет нават унутранага руху, прасвечвалася да самага дна.

Яны вярнулiся, калi сярэбранае сонца распаленым краем кранулася гарызонта. Надыходзiла ноч, кароткая, цёмная i такая дажджлiвая, што носа не высунеш. Прырода ў начныя гадзiны быццам вяртала мору ўсю тую ваду, што забiрала ў яго гарачым днём.

Расчараваныя, прыгнечаныя, Шабанаў i Савацееў спынiлiся ля зоркалёта. Корзун мог быць яшчэ жывы, але хвiлiн праз сорак кiсларод павiнен быў скончыцца. I тады... Яны не гаварылi,

што будзе тады. Аб гэтым лепш было маўчаць, каб не праганяць надзею, маленькую i трапяткую, якая, нягледзячы нi на што, не пакiдала iх.

I раптам касманаўты пераглянулiся, не разумеючы, што адбываецца. У шлемафоне не змаўкаў голас робата, якi будзённа, як пра самае звычайнае, раз за разам паўтараў:

– На беразе чалавек! На беразе чалавек!

Бясстрасны робат з механiчнай душой, аднак, аказаўся больш кемлiвы за людзей. Паведамляючы навiну, ён адначасова выклiкаў усюдыход. Не паспелi касманаўты апамятацца, як усюдыход ужо стаяў побач з iмi. Яны адразу ж ускочылi ў машыну i памчалiся да абрыву.

Корзун стаяў на тым самым месцы, дзе абрывалiся яго ранейшыя сляды. Ён задумлiва глядзеў на мора i нечаму нясмела ўсмiхаўся.

– Васiль! Васiль!
– Шабанаў тузануў яго за плячо.

Корзун спакойна зiрнуў на таварыша i здзiўлена спытаў:

– Ты чаго? Што здарылася?

– Ён яшчэ пытае!
– Шабанаў у адчаi павярнуўся да Савацеева, якi таксама прыбег ужо на бераг.
– Чуеш, Паўлюк?

– Дзе ты быў?
– Савацееў зрабiў крок да Корзуна.

Корзун зморшчыў лоб, падумаў трохi i, нiчога не разумеючы, адказаў:

– Ту-ут...

– Увесь час?
– асцярожна ўдакладнiў Шабанаў.

– Якi час, я ж толькi прыйшоў сюды.
– Да Корзуна нарэшце дайшло, што таварышы ў чымсьцi сумняваюцца...
– Чаго вы прычапiлiся?

– Паглядзi!
– Шабанаў паказаў спачатку на Альтаiр, якi ўжо схаваўся напалавiну, потым на апусцелыя кiслародныя балоны.
Бачыш, колькi часу мiнула?

Корзун шырока расплюшчыў вочы i знясiлена апусцiўся на пясок.

– Як жа гэта, хлопцы?

– Даведаемся, - бесклапотна сказаў Савацееў i прапанаваў: - Паедзем дадому. Хутка лiне дождж.

Пазней, ужо седзячы ва ўтульным салоне зоркалёта, Корзун зноў папрасiў:

– Скажыце, хлопцы, што здарылася?

– Спачатку крыху адпачнём, а потым паспрабуем ужо адказаць на тваё пытанне. Нам хапiла сёння. А тады, можа, i ты, Васiль, што ўспомнiш.

Корзун успомнiў нямногае: як прыйшоў на бераг, прываблены зямным выглядам мора, i як пазней яго сустрэлi робаты. Што было памiж гэтым, ён ведаў не больш за астатнiх.

– Вось толькi... як бы вам сказаць...

– Ну, Васiль, ну, - Шабанаў падаўся да яго.

– Не, гэта не паддаецца апiсанню. Напэўна, я проста засумаваў па Зямлi. На беразе было... Гэта i радасць, i туга, i шчасце, ад якога нават стала балюча - такое яно вялiкае i ўсеабдымнае. Яны ахапiлi мяне там на беразе i не адпускалi, пакуль не прыйшлi вы.

Напэўна, усё сапраўды было так, бо, успамiнаючы, Корзун зноў стаў такiм, якiм яго бачылi сябры на беразе, - памякчэлым, з нясмелай усмешкай.

Знешне Корзун

не змянiўся. Толькi цяпер часцей задумваўся, быццам прыглядаўся цi прыслухоўваўся да нечага незразумелага, але прыемнага, што было вядома толькi яму аднаму. Працаваў жа ён, як i раней, старанна. Факт яго знiкнення можна было б палiчыць камiчнай недарэчнасцю, каб за iм не стаяла нешта невядомае, невытлумачальнае, якое межавала з цудам i таму выглядала пагрозлiвым i небяспечным для кожнага з касманаўтаў, для карабля на ўвесь той час, пакуль яны будуць на Сiрэне. Гэта выклiкала нервознасць, перашкаджала нармальна працаваць. I нарэшце Савацееў не вытрымаў.

– Я больш не магу, - паскардзiўся ён Шабанаву, калi яны засталiся з iм удвух. Пры Корзуне такiх размоў пазбягалi.
– Або мы стартуем, або не ведаю што.

– Не разгадаўшы, што адбылося з Корзунам?

– Мы бяссiльныя тут.

У нейкай меры Савацееў меў падставу так гаварыць. Мiнула ўжо каля двух тыдняў, а яны ўсё яшчэ не мелi кончыка той нiтачкi, якая дазволiла б раскрыць таямнiцу. I сапраўды, трэба было прымаць нейкае рашэнне. Шабанаў быў капiтанам iх невялiкага экiпажа i разумеў Савацеева. Ён доўга стаяў ля iлюмiнатара, з якога вiднелася мора - цiхае, ласкавае.

– Падманлiвая прыгажосць, - Шабанаў адвярнуўся ад iлюмiнатара, i Савацееў заўважыў у яго вачах iльдзiнкi холаду.
– Зробiм, Паўлюк, яшчэ адну спробу. Калi не пацвердзiцца маё меркаванне, пакiнем Сiрэну.

– Ты што надумаў?
– занепакоiўся Савацееў.

– Паўтару Корзуна. Толькi на бераг пайду не адзiн, а з робатамi.

– Баюся я гэтага скачка ў нiшто.

– I я, Паўлюк, - Шабанаў нахмурыўся.
– Але iнакш нельга. Так, нельга. Хочаш сказаць, што ў нас iншая задача? Згодзен. А цяпер задача змянiлася. Такi ўжо закон жыцця, што на ўсе выпадкi загадзя не прыдумаеш праграмы. Ты не хвалюйся.
– Ён падышоў да Савацеева, абняў яго.
– Васiль жа вярнуўся i, здаецца, нармальна.

– Толькi што здаецца, - буркнуў Савацееў, ведаючы, што Шабанаў усё роўна зробiць па-свойму.

– А можа, нiчога са мной не здарыцца.

– Каб хаця, - шчыра пажадаў Савацееў.

Зборы былi нядоўгiя, i назаўтра Шабанаў з Савацеевым адправiлiся да мора. Ля выхада яны сустрэлi Корзуна. Ён няёмка патупаўся, засланяючы праход, i сумна прамовiў:

– Я ведаю, што вы не хочаце непакоiць мяне. Можа, i правiльна робiце. Толькi я ўвесь час думаю пра гэта. Мне здаецца, Сярожа, што там былi рыбы, i пайшоў згорблены, нiбы ў нечым вiнаваты перад сябрамi.

Шабанаў дагнаў яго, прытулiў да грудзей i папрасiў:

– Калi што, вы тут з Паўлюком не баўцеся, вяртайцеся на Зямлю.

Корзун кiўнуў.

Мора сустрэла людзей звычайным спакоем. Альтаiр толькi што паказаўся над гарызонтам, i яго дыск свяцiўся на шэрай вадзяной гладзi доўгай пурпурнай паласой. Шабанаў на хвiлiну спынiўся, прыслухоўваючыся да неспакойных удараў сэрца, i потым рашуча скочыў унiз.

За iм спаўзлi робаты. Утрох - чалавек i два робаты - яны пакiдалi многа слядоў. А Савацееў бачыў толькi ямкi, якiя заставалiся ад цяжкiх чаравiкаў Шабанава.

Поделиться:
Популярные книги

Кристалл Альвандера

Садов Сергей Александрович
1. Возвращенные звезды
Фантастика:
научная фантастика
9.20
рейтинг книги
Кристалл Альвандера

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Одержимый

Поселягин Владимир Геннадьевич
4. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Одержимый

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Нечто чудесное

Макнот Джудит
2. Романтическая серия
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.43
рейтинг книги
Нечто чудесное

Осколки (Трилогия)

Иванова Вероника Евгеньевна
78. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Осколки (Трилогия)

Гоплит Системы

Poul ezh
5. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гоплит Системы

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Измена. Право на обман

Арская Арина
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на обман

Досье Дрездена. Книги 1 - 15

Батчер Джим
Досье Дрездена
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
5.00
рейтинг книги
Досье Дрездена. Книги 1 - 15

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Агеева Елена А.
Документальная литература:
публицистика
5.40
рейтинг книги
Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен