Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Скачок у нiшто (на белорусском языке)
Шрифт:

Праз якую хвiлiну Шабанаў спынiўся. Ад мора яго аддзяляла вузкая паласа жоўтага пяску. Ён чакаў нечага неверагоднага, а вакол было як на зямным пляжы - вось каб яшчэ побач раслi дрэвы i кусты i не трэба было апранаць герметычны касцюм. Каб супакоiць Савацеева, Шабанаў азiрнуўся i весела крыкнуў:

– Бачыш? На мяне духi не дзейнiчаюць!

I тут у яго закружылася галава. Шабанаў зiрнуў на мора. На яго паверхнi нiчога незвычайнага не было. Гэта ён паспеў яшчэ адзначыць, бо праз iмгненне перад вачыма паплылi кругi. Трацячы раўнавагу, ён махнуў рукамi. Робаты зразумелi

гэта як сiгнал аб дапамозе i кiнулiся да Шабанава. Але перш чым яны падхапiлi яго, ён убачыў перад сабой нейкiя кольцы, праменнi. Усё гэта вычварна перапляталася, перакрыжоўвалася, iмгненна мяняла афарбоўку, ствараючы новыя i новыя неверагодныя геаметрычныя фiгуры. I быццам яркiя зоркi падалi вакол густым асеннiм дажджом. У Шабанава ўжо не было нi цела, нi ўяўлення аб тым, дзе ён.

Капiтан ачуўся на камянiстым абрыве, i першае, што ўбачыў, - гэта заклапочаны твар схiленага над iм Савацеева. Шабанаў пакруцiў галавой.

– Табе дрэнна?
– з трывогай спытаў Савацееў.

– Цяпер ужо не.
– Шабанаў сеў, паварушыў плячыма, рукамi, аднаўляючы страчаную ўладу над сваiм целам. I расказаў, што яму здалося.

– Думаеш, i з Корзунам было гэтак жа?

– Упэўнены.

– Але чаму ён не расказвае? Тоiцца цi не помнiць?
– спытаў Савацееў i аж зморшчыўся, так непрыемна яму было падазраваць сябра. Спахапiўшыся, ён дадаў упарта, пераканана: - Не помнiць!

– Так!
– Шабанаў прыняў яго апошняе меркаванне без сумненняў. Значыць, павiнна яшчэ адбыцца нешта такое, што сцiрае сляды з памяцi. Я павiнен вярнуцца на бераг, Паўлюк. Адзiн. Без робатаў.

– Не спяшайся. Трэба падрыхтавацца. У касцюм уманцiруем некалькi мiнiяцюрных кiнаапаратаў i перадатчыкаў. Калi што i забудзеш, яны зафiксiруюць. I, магчыма, паведамяць твае каардынаты, калi сiгналы здолеюць прабiцца праз тоўшчу вады.

Усё паўтарылася спачатку. Толькi цяпер за Шабанавым назiраў i Корзун. Пачаўшы хiстацца, Шабанаў паспеў пракрычаць: "Выключы робата!" Потым ён закружыўся ў неверагодным танцы. У шлемафонах было чуваць яго перарывiстае дыханне, быццам ён дужаўся з кiмсьцi. Потым абяссiлеў i ўпаў нiц. Мора пяшчотна абмывала яго празрысты гермашлем. Корзун быў памкнуўся на дапамогу, але Савацееў утрымаў яго i шапнуў:

– Глядзi!

Блiзка ад берага мора раптам выкiнула султанчык. Ён пастаяў на месцы, падобны на фантан, потым варухнуўся, як пад подыхам ветру, i ператварыуся ў вiхор, з кожнай хвiлiнай набiраючы сiлу i глыбей укручваючыся ў ваду. Хутка на месцы вiхору ўтварылася варонка метраў дваццаць у дыяметры. Яе сценкi працягвалi круцiцца злева направа, аж пакуль не агалiлася дно. Тады адзiн бок варонкi, блiжэйшы да берага, выцягнуўся вузкiм доўгiм языком, лiзнуў пясок i вярнуўся на месца, захапiўшы з сабой распасцёртага чалавека.

Здабыча нiбы задаволiла мора. Яно пачало супакойвацца i хвiлiны праз тры зусiм сцiшылася, як быццам i не круцiў толькi што ў iм магутны вiр.

– Што скажаш?
– спытаў Савацееў i пашкадаваў аб гэтым. Корзун стаяў, як аслупянелы, са збялелым тварам.

– Га?
– уздрыгнуў ён.
– Усё вылецела з галавы.

– Хутка аб усiм

даведаемся.
– Савацееў гаварыў наўмысна бадзёра.
– Мне здаецца, што мора хвалявалася толькi ў гэтым баку, каб забраць Сяргея.

Станцыi назiрання хутка пацвердзiлi думку Савацеева.

– Гэта вельмi важна, - ажывiўся Корзун.
– Ва ўсiм гэтым ёсць нейкi сэнс.

– Не будзем спяшацца з вывадамi, - спынiў яго Савацееў.

Тым часам увiшныя робаты прыгналi гiдраплан. Потым сабралi будынiну, дзе людзi маглi б адпачыць, устанавiлi там пульты i экраны прыбораў назiрання.

Хвiлiны цяклi марудна, складваючыся ў яшчэ больш марудныя гадзiны. I нiякiх вестак ад Шабанава.

– Не прабiваюцца радыёсiгналы, - канстатаваў Савацееў.

– Я пра гэта думаў, - Корзун зiрнуў на гадзiннiк.
– Хвiлiн праз дваццаць сiгнал павiнен быць. Аўтазонд вырвецца на паверхню.

– Ты малайчына, Васiль!

– Адзiн тэрмiн ужо мiнуў, - уздыхнуў Корзун.

Савацееў збянтэжана прыцiх.

Вестка прыйшла са спазненнем на пяць хвiлiн. Кароткая, як знясiленая. Пiльныя аўтаматы "Памiра" i радыёмаякоў запеленгавалi аўтазонд. Ён зрабiў перадачу з адлегласцi ў сто васемнаццаць кiламетраў.

Праз лiчаныя хвiлiны гiдраплан быў ужо над раёнам, вызначаным пеленгатарамi. Аднак Корзуна, якi адправiўся на пошукi, чакала расчараванне. Нi на паверхнi, нi ў глыбiнi яму не ўдалося заўважыць нiчога значнага. Тоўшча вады хавала ў сабе таямнiцу.

– Кепска, - сказаў Савацееў, выслухаўшы Корзуна.
– Сяргей недзе глыбока, вельмi глыбока, там страшэнны цiск. Чалавек не вытрымае.

– А як я?
– запярэчыў Корзун.

– Будзем чакаць, нiчога iншага не застаецца.

Цямнела. Неба пакрывалася хмарамi, чорнымi, як сама ноч. Падзьмуў вецер. Слабы спачатку, ён павольна разгульваўся, выносячы з цяснiн воблакi пылу. Пачаўся дождж, ён сцябаў вадзянымi каскадамi па тонкiх металiчных сценках часовага прытулку касманаўтаў. Надыходзiла ноч, шквальная, лiўневая.

Савацееў павялiчыў яркасць экранаў, што назiралi за берагам. Ён убачыў вузкую берагавую паласу, нерухомых робатаў, прымацаваных тросамi да слупа на абрыве, а за некалькi крокаў ад iх - бурлiвае мора, якое пасылала на бераг хвалю за хваляй.

Вiдовiшча было жудаснае, i Савацееву за надзейнымi сценкамi стала нiякавата. А як Шабанаву, калi ён яшчэ жывы?

– Мой час мiнуў, - Корзун як прачытаў думкi таварыша.

– У яго аварыйны запас кiслароду.
– Суцяшэнне было слабае, i сам Савацееў не вельмi верыў. Але iншага не было.
– Адпачывай, Васiль, пазней зменiш.

Парывы ветру пачасцiлiся, перайшлi ў няспынны гул. Прыцiшаны гукаiзаляцыяй сцен, ён быў манатонны, наганяў сон. Савацееў уключыў метраном. Звонкiя секунды напоўнiлi пакой трывогай. Гэта хвалявала, прымушала ўвесь час быць насцярожаным. Савацееў, седзячы ў крэсле, утаропiўся ў экран.

Стыхiя лютавала. Хвалi ўжо захлёствалi сумныя адзiнокiя постацi робатаў, спрабуючы сарваць iх з месца. Але яны, варухнуўшыся, зноў стаялi, як укапаныя. I гэтак гадзiну, дзве... Каб не заснуць, Савацееў раз-пораз моргаў вачыма.

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Игра со Зверем

Алексина Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Игра со Зверем

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Мост душ

Макинтош Фиона
3. Оживление
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мост душ

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Секреты серой Мыши

Страйк Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.60
рейтинг книги
Секреты серой Мыши

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!