Скачок у нiшто (на белорусском языке)
Шрифт:
– Думаеш, яны не адзiныя жыхары Сiрэны?
– ажывiўся Корзун.
– Усё можа быць. Але не гэта галоўнае зараз. Гэтыя рыбы, я ўпэўнены, мiнулi ўжо стадыю iнстынкту.
– Але ж гэта азначае...
– пачаў быў Шабанаў.
– Так. У iх розум слабы, але ўжо розум.
– Вада не тое асяроддзе, дзе можа развiвацца разумнае жыццё.
– Шабанаў не мог згадзiцца з Савацеевым.
– Зямная логiка. Жыццё на Сiрэне так i не здолела выбрацца з вады на сушу. Але ж гэта не значыць, што яно спынiлася
– Паўтарыць праверку?
– прапанаваў Корзун.
– Я гатовы зноў...
Пасля доўгага роздуму Шабанаў пакiваў галавой:
– Цяпер мы не можам. А што, калi Паўлюк не памыляецца, хаця на многае ён не даў адказу, як i я? Што тады аб нас падумаюць гаспадары планеты? Як мы будзем выглядаць у iх вачах? А калi яны знаходзяцца на нiзкай ступенi развiцця, што найбольш верагодна, дык невядома, як будзе ў наступны раз. Зробяць з цябе iдала i пакiнуць у сваiм гроце, каб малiцца. Мы закончым сваю работу, не чапаючы мора. А некалi пазней, калi рыбы дасягнуць вышэйшай ступенi развiцця, людзi ўстановяць з iмi зносiны. Пачаўшы развiвацца, жыццё не адступiць. Цяпер Сiрэна будзе пад наглядам.
– Даў жа нехта планеце такую назву, усё роўна як ведаў, - заўважыў Корзун.
– Не помню хто, - адказаў Шабанаў, - назва iснуе з мiнулага стагоддзя. Мабыць, i тады людзi ведалi пра гэтых рыб. Ну, як, згодны з маiм рашэннем?
Пярэчанняў не было.
Да свiтання касманаўты засталiся на часовай станцыi.
Сон у крэслах быў не вельмi зручны, але яны прачнулiся бадзёрыя, пасвяжэлыя. Шабанаў хадзiў па пакоi i паўтараў:
– Хлопцы, а я, здаецца, нешта прыпамiнаю.
Савацееў не вытрымаў i буркнуў:
– Ды прыпомнi ўжо.
– А што, вазьму i... хлопцы!
– Ён выбег у пераходны тамбур i вярнуўся, трымаючы ў руках нейкую палачку.
– Вось, яна самая.
– Водарасць?!
– усклiкнуў Савацееў.
Ледзь прыкметны пах азону, змешанага з чымсьцi яшчэ, паплыў па пакоi. Шабанаў шчаслiва ўсмiхнуўся i сказаў:
– Сядайце. Размова не скончана!
Заiнтрыгаваныя, таварышы паселi ў крэслы.
– Учора мы не разумелi, што за палосы парушалi бачнасць на экране. Цяпер я ўспомнiў усё, быццам не было правалу ў памяцi.
– Хваляванне Шабанава перадалося астатнiм. Яны сядзелi, не адрываючы ад яго вачэй.
– Першы раз я тузануўся, калi адарваў адзiн кiнаапарат. Вось ён, быў у кiшэнi, - Шабанаў разняў пальцы.
– Другi раз, калi рабiў здымкi грота, i трэцi - калi вось гэты мiнерал, - ён паказаў на водарасць, - клаў у кiшэню. А зараз паглядзiм, што на апошняй плёнцы.
Успыхнуў экран, на iм з'явiлася падводнае царства, дакладней, яго маленькi куток - грот. Ля задняй сценкi грота
– Iнкубатар?
– здзiвiўся Савацееў.
– Нешта падобнае на яго, - адказаў Шабанаў.
Але самае дзiўнае было наперадзе. Да палiц, аднекуль збоку, са сцен грота цягнулiся правады. Iнакш назваць гэтыя тоўстыя нiткi нельга было. Здымка працягвалася лiчаныя хвiлiны, але i за гэты час у некалькiх ячэйках блiснулi чырвоныя iскаркi. А калi апарат крыху ссунуўся, касманаўты ўбачылi фiгуру ў... скафандры.
– Што вы цяпер скажаце, сябры?
– хiтравата блiснуў вачыма Шабанаў.
Таварышы развялi рукамi.
– Тады я скажу. Гэтыя рыбы - робаты, напэўна, нават бiялагiчныя. Я помню iх паводзiны, таму перакананы. Яны дзейнiчаюць лагiчна, але без эмоцый. Iх стварылi такiя ж прышэльцы, як i мы, з iншага свету. Навошта? Пад вадой многа гэтага мiнералу. Яго дзеянне на чалавека надзвычай дабратворнае. Пакуль мы праглядалi плёнку, нашы робаты зрабiлi аналiз маёй крывi. Яна чыстая, быццам у ёй не адбываюцца працэсы акiслення. Вось як падзейнiчаў на мяне мiнерал. Вось чаму я ўспомнiў усё да дробязей аб маiм знаходжаннi пад вадой.
– Дапусцiм, - згадзiўся Савацееў, - а бiятокi?
– Мне здаецца, тлумачэнне даволi простае. Нашы бiятокi прыблiзна такiя ж. Рыбы-робаты настроены на iх. Таму яны адразу i з'яўляюцца, варта каму з нас апынуцца на беразе.
– А трызненнi?
– не здаваўся Савацееў.
– Гэта свайго роду нейтралiзатар. У яго прыродзе трэба будзе разабрацца, бо дзякуючы яму чалавек можа плаваць, як глыбiнная iстота, не баючыся цiску. Пачуўшы сiгнал, рыбы-робаты бяруць гаспадара, пераносяць яго да гротаў, дзе ўжо назапашан мiнерал. Вядома, мiнерал робаты могуць даставiць i самi на паверхню. Але, вiдаць, там патрэбна прысутнасць гаспадара.
– Але дзе доказ, што рыбы - гэта робаты?
У пярэчаннi Савацеева была логiка.
– Ёсць такi доказ, - сказаў Шабанаў, - зараз мы яго прывядзём.
– Ён уставiў у праектар плёнку, на якой былi сфатаграфаваны рыбы ля гротаў, злучыў экран з лiчыльнай машынай.
– Помнiце, - растлумачыў ён, - ёсць формулы руху для жывых iстот i для кiбернетычных. З iх дапамогай яшчэ было даказана жыццё на чацвёртай планеце Працыёна. Вось зараз машына i прыменiць iх. Праграму я склаў ужо.
Праз трыццаць секунд пасля таго, як скончылася плёнка, машына выштурхнула стужку з адказам. Рыбы, згодна са сцвярджэннем матэматыкi, не маглi быць жывымi.
– Дзiўна, - уздыхнуў Корзун.
– Радасна, - сказаў Шабанаў.
– Людзi хутка сустрэнуцца яшчэ з адным прадстаўнiком розуму i, як мне чамусьцi здаецца, вельмi падобным на чалавека.
– I не ўтрымаўся, весела ўпiкнуў Савацеева: - А ты казаў iнстынкт.
Вечный. Книга V
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
рейтинг книги
Камень. Книга 4
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Игра со Зверем
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Мост душ
3. Оживление
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
