Шрифт:
Раздзел першы
Як Робін Гуд зрабіўся разбойнікам
Аднойчы, даўным-даўно, у тую пару, калі Англіяй правіў першы кароль з дынастыі Плантагенетаў — Генрых II, па Шэрвудскім лесе шпарка ішоў рослы, дужы, ладны юнак у кароткай зялёнай куртцы і такіх жа штанах у абліпку, з сіняй шапачкай на галаве. Цераз плячо ў яго быў перакінуты вялікі лук, на баку вісеў калчан з доўгімі стрэламі, а на поясе кароткі паляўнічы нож.
Высокі юнак выйшаў на паляну, акаймаваную векавымі дубамі. Раптам ён спыніўся. Па паляне імкліва прамчаўся статак п лямістых аленяў. Адной рукой юнак схапіўся за лук, другая рванулася да калчана, але ён
Не толькі боязь пакарання спыніла руку юнака. Ён ішоў у горад Нотынгем, каб наняцца да караля на службу лесніком, і нядобра было б самому парушаць закон. Юнак пайшоў далей па шырокай травяністай паляне, на якой сям-там раслі кусты вастраліста і ляшчынніку, як раптам пачуў ззаду рэзкі вокліч:
— Стой! Хто гэта так смела ходзіць па каралеўскім лесе?
Юнак павярнуўся і ў цяні разложыстага куста вастраліста ўбачыў купку людзей, чалавек пяць-шэсць. Яны сядзелі на зямлі, і толькі адзін стаяў — ён і аклікнуў юнака. Хлопец адразу зразумеў, што гэта каралеўскія леснікі, якія ахоўваюць запаведнік і аленяў. Ён пачціва пакланіўся ім і чалавеку, які яго аклікнуў. Па ўбранні і сярэбраным паляўнічым ражку ў яго на поясе ён здагадаўся, што перад ім галоўны ляснік.
— Завуць мяне Роберт Фітцат, — адказаў юнак. — Але шмат хто кліча мяне Робін Гуд. Бацькоў у мяне няма — памерлі. Іду я ў Нотынгем.
— Чаго ты ідзеш туды?
— Хачу стаць каралеўскім лесніком.
— Ха-ха! — пагардліва рагатнуў галоўны ляснік. — Лягчэй сказаць, чым зрабіць! — I працадзіў скрозь зубы: — Кожны беззямельны мужык або вольны бадзяга марыць далучыцца да нашай сумленнай кампаніі. Якая карысць нам ад такога сысунка, як ты? Нам патрэбны сапраўдны мужчына, а ў цябе ад мужчыны толькі вялікі лук.
— Яго лук і мужчыне не пад сілу, — закрычаў адзін з леснікоў.— Гляньце, які тугі! Ручаюся, гэты блазнюк нават не напне яго.
— I праўда, — усміхнуўся галоўны ляснік, — слаба верыцца, што ён яму паддасца. Носіць яго, каб выхваляцца.
Вочы Робіна ўспыхнулі, кроў кінулася яму ў твар.
— Са сваім лукам я спраўлюся і з любым з вас паспрачаюся ў меткасці! — усклікнуў ён.
— А на што ты заложышся? — спытаў галоўны ляснік.
— Грошай у мяне няма, — з запалам адказаў юнак,— але кладу галаву супраць вашага кашалька, што траплю ў любую цэль, якую вы пакажаце.
— Згода! — зласліва выкрыкнуў галоўны ляснік. — Вунь твая цэль. — Ён паказаў рукой у бок паляны: якраз у той момант туды прымчаўся статак аленяў і спыніўся, заўважыўшы людзей. Важак — магутны самец — ускінуў рагатую галаву, пачаў нюхаць паветра і нецярпліва біць капытом зямлю.
Робін моўчкі зняў з пляча лук, тужэй нацягнуў цеціву і выняў з калчана стралу. Стаў у патрэбную паставу, і леснікі адразу зразумелі: перад імі не абы-які стралок. Магутны лук напяўся і крута выгнуўся пад здзіўлены шэпт гледачоў. I тут Робін паказаў, што ён не толькі дужы і спрытны, але і вытрыманы, бо ў той момант, калі сталёвы наканечнік стралы лёг на дугу лука, галоўны ляснік раптоўна крыкнуў:
— Заклад — твая галава! Падумай добра, хлопец!
Ён сказаў гэта знарок, каб пахіснуць волю Робін Гуда, адцягнуць яго ўвагу якраз у тое імгненне, калі юнак прыцэліўся. Але дарэмна: Робін, здавалася, не пачуў яго слоў — вока зорка глядзела ўздоўж стралы, лоб крыху наморшчыўся, вусны шчыльна
На нейкі момант леснікі знямелі ад здзіўлення. Такі стрэл! Потым пачулася ўзрушанае мармытанне. Робін спакойна павярнуўся да галоўнага лесніка:
— Кашалёк мой!
Але ляснік усміхнуўся і кпліва сказаў:
— Вось што будзе табе — пакуты і кара за парушэнне лясных законаў. Такі спрытны стралок, як ты, павінен быў ведаць, што пагражае чалавеку, які заб’е аленя ў каралеўскім лесе. Гэта ж быў каралеўскі алень-самец! Загадваю: схапіць яго і звязаць.
Робін Гуд зразумеў, у якую страшэнную небяспеку трапіў праз тое, што так паспешліва згадзіўся страляць у любую цэль, і кінуўся бегчы. Але позна! Двое леснікоў падскочылі да яго і падставілі нагу. Юнак упаў на зямлю, і ўмомант рукі і ногі яго былі звязаны цецівамі.
— Мы схапілі браканьера на месцы злачынства, — зларадна ўхмыльнуўся галоўны ляснік. — Шэрыф ужо не раз дакараў мяне, што ў каралеўскім лесе знішчаюць аленяў, а мы не прыводзім да яго нікога на суд, каб ён мог пакараць злодзея. Затое сёння ён парадуецца!
У Робіна пахаладзела ў грудзях, калі ён пачуў гэтыя словы. Яму знарок падстроілі пастку і цяпер намерваюцца выдаць яго за звычайнага браканьера, каб выслужыцца перад шэрыфам, паказаць, якія яны руплівыя і пільныя даглядчыкі лесу.
Леснікі сустрэлі рашэнне галоўнага лесніка воклічамі адабрэння.
— Правільна! — крыкнуў адзін з іх. — I зробім так, як заслугоўвае гэты шэльма!
— А што ты прапануеш, Губерт? — спытаў галоўны ляснік.
— Давайце захутаем яго ў шкуру аленя і гэтак павязём да шэрыфа.
— Цудоўна! — адобрыў Губерта начальнік. — Злупіце шкуру з аленя і захутайце ў яе нягодніка!
Замільгалі нажы леснікоў, абдзіраючы аленя, і неўзабаве Робін Гуда абгарнулі яшчэ гарачай і слізкай ад тлушчу шкурай і абвязалі запаснымі цецівамі. Толькі галава юнака вытыркалася са шкуры, а тулава хавалася ў бясформенным скрутку пад мяккай плямістай поўсцю, якая толькі што ўкрывала велічнага важака аленяў. Гнеў і пагарда да подлых падманшчыкаў ахапілі Робін Гуда, але што ён мог зрабіць? Яго чакаў горкі лёс. Шэрыф-нарман не дасць і слова вымавіць. Робін Гуд патрэбны яму, каб застрашыць іншых. Перад вачамі юнака паўстала жахлівая карціна: рыначная плошча Нотынгема і ён — у руках ката, які гатовы выканаць суровы прысуд. Калісьці ён бачыў, як каралі аднаго няшчаснага чалавека за такое ж самае злачынства, якое цяпер прыпісвалі яму, і Робін Гуд зноў скалануўся ад жахлівай думкі, што яго чакае страшнае пакаранне. Сляпым, знявечаным жабраком будзе хадзіць ён ад вёскі да вёскі, вымольваючы ў людзей на пражытак, — ён, такі яшчэ малады і дужы. Гэтакі лёс і ўявіць сабе страшна.
Робін Гуд пачаў выкручвацца з агіднага скрутка, але дарэмна — яго добра звязалі.
— А на чым мы яго павязём? — спытаў адзін з даглядчыкаў каралеўскага лесу.
— Я толькі што падумаў пра гэта, Дзікан, — адказаў галоўны ляснік. — Памятаеш, па дарозе сюды нам трапіліся на вочы два ці тры саксонскія мужыкі? Недзе за паўмілі адсюль. Во, нават чуваць іхнія сякеры.
Усе сціхлі, і здалёку да іх данёсся стук сякер.
— Бяжы, Дзікан, — загадаў галоўны, — і прывядзі іх сюды разам з валакушай, на якой яны возяць з лесу дровы.