Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сказ пра Робін Гуда

Фінемар Джон

Шрифт:

— Джон Мезенец! Ну сапраўды хлопчык з ногцік! Трэба яго перахрысціць. Ён у нас навічок, дык і назавём яго па-новаму.

— А як? — спытаў Мач.

— Ну, раз дзіцятка ўрадзілася такое кволенькае і шчупленькае, ахрысцім яго Маленькім Джонам.

Усе засмяяліся. Назваць такога бамбізу Маленькім! Але мянушка ім спадабалася, і прапанову прынялі.

— А цяпер трэба ўрачыста адзначыць гэту падзею, — сказаў Уіл Ст’ютлі.— He кожны дзень да нас прыходзіць такая магутная падмога.

Уся кампанія паглыбілася ў лес, і неўзабаве на зямлю ўпалі,

падбітыя меткімі стрэламі, дзве сытыя лані. Прыхапіўшы здабычу, людзі Робін Гуда вярнуліся ў сваё прыстанішча — у прасторную пячору ў скале, надзейнае сховішча ад ворага.

Неўзабаве там палала вялікае вогнішча, смажылася мяса. Разбойнікі наладзілі ўрачысты абед — елі свежую аленіну і запівалі элем. Калі банкет скончыўся, пачаліся спевы пад арфу і скокі — весяліліся ўволю. Над усімі ўзвышалася галава Маленькага Джона, які потым праславіўся стойкасцю духу і цвёрдасцю рукі і чыё імя праслаўлялася ў народных баладах, можа, толькі крыху менш, чым імя легендарнага атамана Робін Гуда.

I пасля увесь час да канца яго дзён, Хоць не быў ён малы і худзенькі, А станам высок, у плячах быў шырок, Яго звалі ўсе Джонам Маленькім.

Раздзел чацвёрты

Яшчэ адзін навабранец

Неяк раз пасля таго, як Маленькі Джон далучыўся да ляснога атрада, яны з Робін Гудам пайшлі пашукаць сытага аленя, бо ў дупле дуба, што служыў кладоўкай для мяса, было ўжо зусім пуста.

Апаўдня на краі шырокай паляны, парослай сакавітай травой, яны ўбачылі ладны статак аленяў.

— Вунь рагач, якраз такі, як нам трэба, — паказаў Робін Гуд Маленькаму Джону на важака, які спакойна скуб траву збоку ад свайго статка.

— Адсюль яго дастаць зручней, — сказаў Маленькі Джон. — Вецер дзьме збоку статка. Я падыду з наветранага боку, ён мяне пачуе, кінецца сюды, і тут ты яго падстрэліш.

План Маленькага Джона быў ухвалены, і ён памкнуўся ісці, але раптам замёр на месцы і паказаў рукой на край лесу. Робін Гуд зірнуў туды і ўбачыў маладога чалавека, які толькі што выйшаў на паляну па лясной сцяжынцы. На ім было ўсё пунсовае, у руках ён трымаў лук даўжынёй пад свой рост, на баку вісеў шырокі нож. Важак аленяў убачыў ярка-чырвоную постаць, угнуў галаву, наставіў рогі і пачаў грэбці капытамі зямлю.

— Хто там гэтак ярка ўспыхнуў? — спытаў Робін Гуд.

— He ведаю, — ціхенька адказаў Маленькі Джон. — Ён нетутэйшы.

— Вядома, не! — пагадзіўся Робін Гуд. — Яго пунсовае ўбранне — як полымя сярод дрэў. У лес апрануўся б лепш у зялёнае. Відаць, нейкі гарадскі франт выбраўся пагуляць у лесе.

Але ў гэты момант яны ўбачылі такое, ад чаго ажно ўскрыкнулі ад захаплення.

Чалавек у пунсовым прыладзіў цеціву да лука, узяў з калчана стралу і паклаў на цеціву. Яго рэзкія рухі ўспудзілі важака, той падаў трывожны сігнал, і ўвесь статак імкліва кінуўся ў лес. Некалькі самак акружылі важака,

нібы прыкрываючы яго ад небяспекі, і трапіць у яго стралою было амаль немагчыма. Але ўжо каля самага лесу важак на момант вырваўся наперад. Хапіла і гэтага кароткага імгнення. Цеціва глуха зазвінела, страла сарвалася з лука, і рагач грымнуўся на зямлю — страла ўваткнулася ў яго плямісты бок аж да самага апярэння.

— Цудоўны стрэл! — прашаптаў Робін Гуд. — He, гэта не гарадскі франт, Маленькі Джон. Пачакай тут, я пайду пагавару з ім.

Маленькі Джон застаўся ў зарасніку, а Робін Гуд пайшоў па паляне да паляўнічага, які ўжо стаяў каля сваёй здабычы.

— Выдатны стрэл! Майстэрскі! — сказаў Робін Гуд, падыходзячы да яго. — Ты адпусціў цеціву якраз у патрэбнае імгненне, незнаёмец!

Чалавек моўчкі холадна зірнуў на яго.

— Мне патрэбны меткія стралкі,— гаварыў далей Робін Гуд. — Хочаш служыць у мяне?

— А хто ты такі? — з пагардай адказаў малады чалавек у пунсовым. — Чаму я павінен служыць у цябе? Ты сам з леснікоў?

— Ага, прыблізна.

— I пасвіш аленяў для караля?

— Правільна. Для караля Шэрвудскага лесу!

— Што англійскі кароль, што шэрвудскі, мне ўсё адно, — манерна расцягваючы словы, прамовіў франт. — Ідзі сваёю дарогай, добры шэрвудзец, і не дакучай мне. Ты мне зусім не патрэбны.

— А калі не пайду, што ты зробіш?

— Клянуся, цябе чакае добрая лупцоўка.

«Відаць, не баязлівец, — падумаў Робін Гуд. — Зараз праверу, ці такі ён храбры, як здаецца».

Чалавек у пунсовым пачаў спакойна, не зважаючы на Робіна, разглядаць рогі забітага ім аленя. Робін Гуд ціхенька паклаў стралу на цеціву, тупнуў нагой і крыкнуў:

— Беражыся!

Калі чалавек павярнуўся да яго і убачыў выгнуты дугою лук і нацэленую ў грудзі стралу, ён не змяніўся з твару і нават не варухнуў брывом, а толькі сярдзіта сказаў:

— Ідзі сваёй дарогай, чалавеча. Што за блазенская гульня?

— Па-твойму, страла між рэбраў — блазенская гульня? — грозна прамовіў Робін Гуд. — Я лясны разбойнік і вораг такіх шыкоўных франтаў, як ты. Кінь мне пад ногі свой кашалёк і не марудзь, калі табе жыццё дарагое.

— А-а… значыць, ты з той шайкі? — сказаў малады чалавек з лёгкім здзіўленнем у голасе. — Што ж, страла на цеціве — важкі аргумент! — і ён зрабіў рух, быццам хацеў адвязаць ад пояса кашалёк, але выхапіў з калчана стралу і ўмомант паклаў яе на лук. Цяпер абодва, і ён і Робін Гуд, цэліліся адзін у аднаго.

У Робіна Гуда і ў галаве не было страляць у гэтага чалавека.

— Стой! — выгукнуў ён. — Мы ж заб’ём адзін аднаго, і хто ад гэтага выйграе?

— На мой розум, ніхто, — спакойна адказаў незнаёмы. — Але ж гульню пачаў не я, а ты.

— Тады я канчаю яе, — і з гэтымі словамі Робін Гуд паклаў стралу ў калчан.

Незнаёмец зрабіўтое самае і моўчкі чакаў, што будзе далей.

— У цябе ёсць меч і шчыт, — сказаў Робін Гуд, — у мяне таксама. Проста ганебна разысціся, не даведаўшыся, хто з нас лепшы баец.

Поделиться:
Популярные книги

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Николай I Освободитель. Книга 2

Савинков Андрей Николаевич
2. Николай I
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 2

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Недотрога для темного дракона

Панфилова Алина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Недотрога для темного дракона

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Душелов. Том 4

Faded Emory
4. Внутренние демоны
Фантастика:
юмористическая фантастика
ранобэ
фэнтези
фантастика: прочее
хентай
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 4

Комсомолец 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Комсомолец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Комсомолец 2

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут