Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сон на кургане

Купала Янка

Шрифт:
Жджы к Пятру сырка, матуля.

Вар'ятка

Маеш мамку, а татуля?.. (Неўспадзеўкі к падростку.) Я з табою ажанюся.

(Хоча абняць яго.)

Падростак (сам да сябе)

Клёпкі ўсе згубіла, мусіць.

Вар'ятка

Толькі
як вяселле ўстроіць?

Падростак (сам да сябе)

Трэба бабу супакоіць. (Да вар'яткі, паказваючы скрыпку.) Я пайграю — ты паскачаш.

Вар'ятка

А вянок дзе?

Падростак (паказваючы на грушу)

Ці ж не бачыш?

Вар'ятка (дастае вянок і кладзе на галаву)

А як з сватам і дружынай?

Падростак (сам да сябе)

Ну, нявеста! каб лепш згінуў. (Да яе.) Я ўсім буду, мая душка,— Разам — сватам, мужам, дружкай.

(Дастае з грушы хвастач і — як сват — закручвае сабе праз плячо; адрывае кусок з лісцямі галінкі і прычэплівае к грудзям.)

Вар'ятка

I музыкай, і музыкай. (Глянула на сляпую і кладзе на галаву ёй кусок сухой галіны, скруціўшы абручом.) А ты, імасць, будзь нам сваццяй!

Падростак

Час вяселле пачынаці.

Садзіцца на калысцы і пачынае іграць і прыпяваць; вар'ятка, цянюючы каля грушы, падцінае яму на языку.

Былі ў бацькі тры сыны, Гоп-я! Да ўсе ж яны Васілі, Гоп-я!

Дзяўчынка і хлопчык (выбягаюць і з плачам кідаюцца да вар'яткі)

Мама! мама! дзе наш тата?

Вар'ятка

Вон, ягнята, вон, шчанята! (Далей прыпявае пад музыку з падросткам.) Адзін коні пасе, Гоп-я! Другі лапці пляце…

Пачуўся з боку пажару гоман і крык: «Дзяржы моцна! Бі, колькі улезе!»

Падростак (прыслухаўшыся, ускаквае)

Цяпер, жонка, давай драла, А то, каб не перапала I
табе, і мне таксама.

(Выбягаюць абое.)

Дзяўчынка і хлопчык (бегучы за вар'яткай з плачам)

Дзе наш татка? мама, мама!

Увальваецца гурмам куча людзей, валакучы і тузаючы Сама.

Сам

Хоць зарэжце — ўсё мне роўна: На начлезе быў сягоння. Пламя ўгледзеўшы з папару, Ратаваць бег ад пажару… Я не вінен, хоць зарэжце…

1-ы голас (з грамады)

Лжэ, сабака, праўду бэсце: Конь згарэў яго у хлеве.

Сам

Хоць павесьце тут на дрэве. На начлезе…

2-гі голас (перапыняючы)

А з сякерай, Звёўшы хаты, ў воласць мерыў?

Сам

Як і вы, бег ратаваці Вас усіх, як сваіх браццяў.

3-і голас (кабечы)

3 тапаром і галавешкай, Падцікаючыся сцежкай…

4-ы голас

Покі што прывяжам к грушы.

5-ы голас

Хай жа тут мазгі пасуша, Як агнём агонь гасіці.

Сам

Хоць зарэжце, хоць судзіце,— На начлезе быў я толькі.

4-ы голас

Ці няма ў каго вяроўкі?

3-і голас

Ўсе бярвенні пагарэлі, А вяроўкі каб не стлелі?

4-ы голас

Паяса мо хто пазычыць, После ўсё на ім палічым.

Колькі галасоў

Хто аб поясе тут думаў!

3-і голас

Я сяджу сабе у кума…

5-ы голас (перапыняючы)

Гэта ж пояс свой ён мае.

4-ы голас (да 5-га)

Я з табою прытрымаю, А хай хто яго развяжа.
Поделиться:
Популярные книги

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Душелов. Том 2

Faded Emory
2. Внутренние демоны
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 2

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Отморозки

Земляной Андрей Борисович
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Отморозки

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Надуй щеки! Том 3

Вишневский Сергей Викторович
3. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 3

Последняя Арена 2

Греков Сергей
2. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
Последняя Арена 2