Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:

– Людзi бачылi, як яна выходзiла з цягнiка.

– Што вам ад мяне трэба? Каб я пайшоў шукаць яе ў такую завiруху? буркнуў чыноўнiк.
– Кажу вам, мне пра яе нiчога не вядома. Не бачыў я нiякай дзяўчыны.

Голас яго памякчэў, калi ён убачыў, як Майет дастае бумажнiк. Майет выняў асiгнацыю ў пяць дынараў i разгладзiў яе пальцамi.

– Калi вы скажаце мне, дзе яна, вы атрымаеце дзве такiя асiгнацыi.

Клерк пачаў злёгку заiкацца, на вачах у яго навярнулiся слёзы, i ён сказаў з горкiм шкадаваннем:

– Калi б я мог, калi б гэта толькi

было мне па сiле, паверце мне, я быў бы шчаслiвы дапамагчы вам.
– Яго твар асвятлiўся, i ён з надзеяй прапанаваў: - Вам трэба паспрабаваць навесцi даведкi ў гатэлi.

Майет засунуў бумажнiк у кiшэню - ён зрабiў усё, што мог, - i пайшоў шукаць машыну.

За апошнiя некалькi гадзiн сонца паспела ўжо схавацца за хмарамi, але пра яго прысутнасць сведчылi бляск снегу i бялiзна сумётаў. Цяпер яно садзiлася, i снег паглынаў шэры колер неба. Пакуль засветла, Майету не дабрацца да цягнiка. Але нават надзея паспець на цягнiк знiкла: падышоўшы да машыны, ён даведаўся, што рухавiк застыў, хоць радыятар быў пакрыты анучамi.

4

– Добра вам спяваць, - сказаў Ёзеф Грунлiх. Хоць ён i ганiў доктара i Корал за пасiўнасць, яго вочы пачырванелi ад слёз, i не без шкадавання ён развiтаўся з прывiдамi маленькiх прадаўшчыц запалак i прынцэс з ледзяным сэрцам. "Так лёгка iм не ўдасца мяне злавiць". Ён пачаў мераць крокамi залу чакання. Паслiнiўшы вялiкi палец, ён пачаў абмацваць драўляную абiўку сцен.

– Я нi разу не сядзеў у турме. Вы, напэўна, здзiўляецеся, але гэта праўда. У маiм узросце мне гэта зусiм непатрэбна. Ды яшчэ збiраюцца выслаць мяне ў Аўстрыю.

– А вас там шукаюць?

Ёзеф Грунлiх аправiў камiзэльку, пры гэтым яго срэбны крыжык варухнуўся.

– Вам, прынамсi, я магу прызнацца. Мы ж з вамi заадно, га?
– ён крыху нахiлiў галаву, нiбыта ад прылiву сцiпласцi.
– Я забiў чалавека ў Вене.

– Значыць, вы - забойца?
з жахам спытала Корал.

"Мне б дужа хацелася расказаць iм усё, як было: я ж так спрытна ўсё зрабiў, навошта трымаць у сакрэце?
– разважаў Ёзеф Грунлiх.
– Як хутка ўсё адбылося! "Зiрнiце туды, гер Кольбер!" Тузаю за шнурок, цэлюся, страляю двойчы, перадсмяротная сутарга, чалавек забiты - i ўсё за нейкiя дзве секунды. Але ж лепей не расказваць". Ён згадаў перасцерагальны дэвiз сваёй прафесii - непарушнае правiла, якое стрымлiвае занадта самаўпэўненых: "Нiколi не ведаеш, што цябе чакае наперадзе".

Ён засунуў палец за каўнер i бесклапотна сказаў:

– Я мусiў быў пайсцi на гэта. Пытанне гонару.
– Грунлiх крыху павагаўся.
– Ён... Як бы вам сказаць? Ён зрабiў пуза маёй дачцэ.

Ён ледзь стрымаўся ад смеху, калi прыгадаў Кольбера, маленькага i хударлявага, i яго раззлаваны воклiч: "Зрабiць з маёй кватэры бардэль!"

– Вы на самай справе забiлi яго толькi таму, што ён зняславiў вашу дачку?
– здзiўлена спытала Корал.

Ёзеф Грунлiх рассеяна падняў рукi ўгору, паглядаючы ўверх на акно i прыкiдваючы, цi высока яно ад падлогi.

– А што мне заставалася рабiць? Яе гонар, мой гонар...

– Божухна, якое шчасце,

што ў мяне няма бацькi!

– А шпiлька ў вас ёсць?
– раптам спытаў Грунлiх.

– Якая шпiлька?

– Цi сцiзорык?

– Няма ў мяне нiякiх шпiлек. Навошта яны мне?

– У мяне ёсць ножык для паперы, - прапанаваў доктар Цынер. Падаючы яго Грунлiху, ён спытаў: - Вы не скажаце, колькi часу мы тут ужо сядзiм? Мой гадзiннiк спынiўся.

– Гадзiну, - адказаў Грунлiх.

– Значыць, засталося яшчэ дзве гадзiны, - задуменна сказаў доктар Цынер.

Двое iншых не пачулi яго. Ёзеф на дыбачках падышоў да дзвярэй з нажом для паперы ў руках, а Корал назiрала за iм.

– Хадзiце сюды, паненка, - сказаў Ёзеф i, калi яна падышла да яго, шэптам спытаў: - Ёсць у вас якi-небудзь тлушч?

Яна выцягнула з сумачкi бляшанку з крэмам, i ён густа памазаў iм замок у дзвярах, пакiнуўшы чыстым толькi невялiкую частку замка. Ён цiхенька засмяяўся, сагнуўся амаль удвая, разглядаючы замок.

– Вось гэта замок!
– радасна шапнуў ён.
– Вось так замок!

– А навошта вам крэм?

– Каб не было шуму. Крэм дапаможа мне дзейнiчаць без шуму.
– Ён вярнуўся да астылай печы i махнуў iм рукой, падзываючы да сябе.
– Калi б мы змаглi адцягнуць увагу вартаўнiка, нам удалося б уцячы.

– Нас бы застрэлiлi, - сказаў доктар Цынер.

– Яны не могуць застрэлiць усiх адразу, - запярэчыў Грунлiх i ў адказ на iх маўчанне дадаў толькi два словы: - Цемра. Снег.
– I адышоў на крок, чакаючы iх рашэння.

Яго мазгi працавалi дакладна. Ён першы выйдзе за дзверы, першы пабяжыць - яму бегчы значна лягчэй, чым пажылому чалавеку i дзяўчыне, вартаўнiк будзе страляць па блiжэйшым ад яго ўцекачы.

– Я параiў бы вам заставацца тут, - сказаў доктар Цынер, звяртаючыся да Корал.
– Вам тут нiчога не пагражае.

Грунлiх разявiў быў рот, каб запярэчыць, але не сказаў нiчога. Усе трое глядзелi праз акно на вартаўнiка, якi хадзiў узад i ўперад з вiнтоўкай цераз плячо.

– Колькi вам спатрэбiцца часу, каб адчынiць дзверы?
– спытаў доктар Цынер.

– Пяць хвiлiн.

– У такiм разе пачынайце.

Доктар Цынер пагрукаў у акно - падышоў другi вартаўнiк. Яго вялiкiя зычлiвыя вочы наблiзiлiся да шкла i ўважлiва глянулi ў залу чакання. У пакоi было цямней, чым знадворку, i ён нiчога не ўбачыў, акрамя няясных фiгур, якiя безупынна сноўдалiся туды-сюды, каб сагрэцца. Доктар Цынер наблiзiў рот да акна i загаварыў з iм на яго роднай мове:

– Як вас завуць?

Нож для паперы скрыпеў: "скрытч", "скрытч", "скрытч", - але, калi ён саскокваў з замка, яго вiск заглушаўся крэмам.

– Нiнiч, - адказаў скрозь шкло няясны голас.

– Нiнiч, - павольна паўтарыў доктар Цынер.
– Нiнiч. Я, здаецца, ведаў вашага бацьку ў Белградзе.

Гэтая прымiтыўная хлусня не выклiкала ў Нiнiча нiякага сумнення, ён прыцiснуўся носам да шкла, але нiчога не ўбачыў у зале чакання: яму засцiў твар доктара.

– Бацька памёр шэсць гадоў таму.

Поделиться:
Популярные книги

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Магия чистых душ 3

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ 3

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Лучше подавать холодным

Аберкромби Джо
4. Земной круг. Первый Закон
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Лучше подавать холодным

Пространство

Абрахам Дэниел
Пространство
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пространство

Глубина в небе

Виндж Вернор Стефан
1. Кенг Хо
Фантастика:
космическая фантастика
8.44
рейтинг книги
Глубина в небе

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Безродный

Коган Мстислав Константинович
1. Игра не для слабых
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Безродный

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Агеева Елена А.
Документальная литература:
публицистика
5.40
рейтинг книги
Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Младший сын князя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2

Саженец

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Саженец

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III