Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:

Яна пашнарыла ў яго ў кiшэнях i знайшла пачак запалак. У адным кутку пунi было складзена нешта амаль на палову яе вышынi. Чыркнуўшы другой запалкай, яна ўбачыла напханыя нечым мяхi, нагрувашчаныя ў два рады да вышынi двайнога чалавечага росту. У правай кiшэнi доктара Цынера яна знайшла газету. Яна адарвала старонку i скруцiла яе, - цяпер святла хапала, i яна змагла адцягнуць доктара ў куток пунi. Яна баялася, што ў любы момант вартаўнiк можа адчынiць дзверы. Але доктар Цынер быў надта цяжкi. Яна паднесла запалены скрут да яго вачэй, каб паглядзець, цi не страцiў ён прытомнасцi, - з'едлiвы дым прывёў яго да памяцi. Ён расплюшчыў вочы i здзiўлена паглядзеў

на яе.

– Я хачу схаваць вас сярод мяхоў, - шапнула яна.

Ён, здавалася, не зразумеў яе, i яна павольна i дакладна паўтарыла гэтыя словы.

– Ich sрrесhe kеin Еnglisch*, - сказаў ён.

* Я не размаўляю па-ангельску (ням.).

"Ох, чаму я яго не кiнула. Магла ўжо быць у машыне. Ён, напэўна, памiрае, зусiм нiчога не цямiць, не разумее, пра што я кажу". I яна жахнулася, што застанецца ў пунi сам-насам з мерцвяком. Агонь патух, яго знiшчыў попел. Седзячы на кукiшках, яна намацала газету, адарвала яшчэ старонку i зноў скруцiла яе. Яна забылася, куды паклала запалкi, i, поўзаючы, пачала шнарыць па падлозе вакол сябе. Доктар Цынер кашлянуў, i нешта заварушылася каля яе рук. Яна падумала, што гэта пацук, i ледзь не закрычала ад страху, але калi нарэшце знайшла запалкi i запалiла скрут, дык убачыла - гэта шавелiцца доктар. Ён зiгзагамi адпаўзаў у канец пунi. Яна паспрабавала дапамагчы яму, але ён, вiдаць, не заўважаў яе прысутнасцi. Пад час гэтага маруднага перасоўвання доктара па падлозе яна здзiўлялася, чаму нiхто не заглянуў у пуню.

Доктар Цынер зусiм знясiлеў, пакуль дапоўз да мяхоў. Ён уткнуўся ў iх тварам, з рота ў яго цякла кроў. Iзноў уся адказнасць лягла на яе. Яна падумала, цi не памiрае ён, i, амаль у самае вуха, спытала:

– Паклiкаць каго на дапамогу?

Яна баялася, што ён адкажа па-нямецку, але на гэты раз ён прамовiў зусiм ясна:

– Не, не трэба.

"Зрэшты, ён жа доктар, ён павiнен усё ведаць", - падумала яна.

– Чым я магу вам дапамагчы?

Ён пахiтаў галавой i заплюшчыў вочы. Кроў ужо не лiлася, i ёй здалося, што яму палепшала. Яна сцягнула мяхi з верху i пачала майстраваць нешта накшталт пячоры дастатковай велiчынi, каб схаваць iх абаiх - яе i доктара, i нагрувасцiла мяхоў каля ўвахода - так, каб ад дзвярэй нельга было iх убачыць. Мяхi са збожжам былi важкiя, i Корал не паспела закончыць працы, калi знадворку пачулiся галасы. Яна ўлезла ў нару, скрыжаваўшы пальцы на шчасце. Дзверы адчынiлiся, i лiхтарык асвятлiў мяхi над яе галавой. Потым дзверы зачынiлiся, i ў пунi зноў запанавала цiшыня. Яна доўга не магла набрацца духу, каб закончыць сваю працу.

– Мы спазняемся на цягнiк, - сказаў Майет, гледзячы, як шафёр марна круцiць ручку: старцёр не працаваў.

– Назад паедзем шпарчэй.

Нарэшце машына пачала прачынацца, забурчала, заснула i зноў прачнулася.

– Зараз паедзем, - сказаў шафёр, узлазячы на сядзенне i ўключыўшы фары. Але пакуль ён прымушаў рухавiк працаваць без перабояў, ззаду пачуўся нейкi воплеск.

– Што гэта?
– спытаў Майет. Ён падумаў, што гэта выхлап машыны.

Потым воплеск паўтарыўся, а крыху пазней пачуўся iншы гук, нiбыта з бутэлькi вылецеў корак.

– Страляюць на станцыi, - сказаў шафёр, уключыўшы старцёр. Майет адпiхнуў яго руку.

– Мы пачакаем.

– Пачакаем?
– здзiвiўся шафёр.
– Гэта салдаты. Нам лепей як мага хутчэй выбрацца адгэтуль, - паспешлiва дадаў ён.

Ён i не падумаў нават, што i Майет болей за ўсё на свеце хацеў зрабiць тое самае. Майет спалохаўся: па тым, як да яго паставiлiся тыя салдаты, ён пазнаў

той самы настрой, якi папярэднiчае заўсёды пагромам, - але ён усё-такi ўпарцiўся, бо не быў поўнасцю перакананы, што зрабiў усё магчымае, каб знайсцi дзяўчыну ў Субоцiцы.

– Яны наблiжаюцца да нас, - сказаў шафёр.

Нехта бег па дарозе са станцыi. Спачатку снегапад хаваў яго ад iх. Потым яны ўбачылi, як да машыны зiгзагамi бяжыць чалавек. Ён дабег да iх вельмi хутка. Маленькi i тоўсты, ён учапiўся за дзверцы, спрабуючы ўлезцi ў машыну.

– Што здарылася?
– спытаў у яго Майет.

У незнаёмага крышку заплятаўся язык.

– Едзьце адгэтуль як мага хутчэй.

Дзверцы заела, ён перавалiўся цераз верх i, задыхаючыся, плюхнуўся на задняе сядзенне.

– Там хто-небудзь яшчэ застаўся?
– спытаў Майет.
– Вы адзiн?

– Так, так, зусiм адзiн. Едзьце адгэтуль як найхутчэй.

Майет павярнуўся i паспрабаваў разглядзець яго твар.

– А дзяўчыны там не было?

– Не. Нiякай дзяўчыны я там не бачыў.

Недзе каля станцыйных будынкаў пачуўся стрэл, i куля зачапiла крыло аўтамабiля. Шафёр, не чакаючы загаду, рэзка нацiснуў нагой на педаль, i машына рванула з месца. Яна рыкашэтам пераскоквала па шашы з адной ямы ў другую. Майет iзноў пачаў углядацца ў твар незнаёмага.

– Вы ехалi ў Стамбульскiм экспрэсе?

Чалавек кiўнуў.

– I вы не сустракалi нiякай дзяўчыны на станцыi?

Той раптам разгаварыўся:

– Я раскажу вам усё, што там здарылася.

Гаворка ў яго была цьмяная: шмат якiя фразы заглушала гудзенне машыны. Ён расказаў, што яго затрымалi, бо ён не прад'явiў мытнiкам нейкiя карункi; салдаты здзекавалiся з яго i нават усчалi стралянiну, калi ён уцёк ад iх.

– I вы не бачылi нiякай дзяўчыны?

– Не. Не было там дзяўчыны.

Вочы яго абсалютна шчыра адказалi на пiльны погляд Майета. Трэба было б доўга ўглядацца яму ў вочы, каб знайсцi ў iх непранiкальнай глыбiнi проблiск злосцi, агеньчык хiтрасцi.

Хоць драўляныя сцены дрыжалi ад ветру, у цёмнай пунi без акон сярод мяхоў было цёпла. Доктар Цынер варочаўся з боку на бок, iмкнучыся пазбавiцца ад болю ў грудзях, але ён пакутаваў увесь час. Толькi ў той момант, калi ён паварочваўся, яму рабiлася крыху лягчэй. Калi ён ляжаў нерухома, боль вяртаўся. Таму ўсю ноч ён бесперапынна круцiўся. Часам ён усведамляў, што на дварэ вецер, i прымаў шоргат снегу за шамаценне галькi на марскiм узбярэжжы. У такiя хвiлiны, лежачы ў цёмнай пунi, ён успамiнаў гады выгнання i пачынаў скланяць нямецкiя назоўнiкi цi спрагаць французскiя няправiльныя дзеясловы. Аднак яго прага барацьбы аслабела, i, замест таго каб упарта i злосна змагацца супраць пакут, ён плакаў.

Корал Маскер паклала яго галаву зручней, але ён iзноў варушыў ёю i варочаўся, бесперапынна нешта мармытаў, слёзы лiлiся па яго шчоках i цяклi па вусах. Яна ўжо не спрабавала дапамагчы яму, сiлячыся знайсцi ў мiнулым прытулак ад свайго страху. I цяпер, калi б iх думкi атрымалi нейкiя матэрыяльныя абрысы, пуня напоўнiлася б дзiвоснай мешанiнай: пад каляровымi асветленымi лiтарамi, якiя складалi шыльду "Тут выступае Малышка", святар, перакiнуўшы расу цераз руку, шмыгнуў з кавалачкам крэйды да класнай дошкi; група дзяцей ганялася за нейкiм вучнем, яны здзекавалiся з яго, выбягалi з дзвярэй на кафедру i зноў на калiдор, насiлiся ўверх i ўнiз па лесвiцы, якая вяла ў кантору агента па найме. У шкляной будцы на змрочным беразе мора жанчына лаялася з суседам, а ў гэты час бiў звон, склiкаючы людзей на малiтву ў каплiцу.

Поделиться:
Популярные книги

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Магия чистых душ 3

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ 3

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Лучше подавать холодным

Аберкромби Джо
4. Земной круг. Первый Закон
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Лучше подавать холодным

Пространство

Абрахам Дэниел
Пространство
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пространство

Глубина в небе

Виндж Вернор Стефан
1. Кенг Хо
Фантастика:
космическая фантастика
8.44
рейтинг книги
Глубина в небе

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Безродный

Коган Мстислав Константинович
1. Игра не для слабых
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Безродный

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Агеева Елена А.
Документальная литература:
публицистика
5.40
рейтинг книги
Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Младший сын князя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2

Саженец

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Саженец

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III