Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
Шрифт:
А. Грушэўскі тлумачыў адсутнасць сведчанняў летапісаў аб уключэнні дрыгавічоў у склад кіеўскіх уладанняў тым, што гэта прайшло параўнальна спакойна, без вялікага напружання сіл з боку Кіева і без упартага супраціўлення дрыгавічоў166. Але спакойна адбылося і заваяванне Алегам радзімічаў, аднак яно ўсё ж адзначана ў летапісе, гэтак жа як і пазней другое, ужо зусім не спакойнае заваяванне іх Уладзімірам. Як бачым, летапісы адзначалі і спакойныя (калі яны толькі былі такія) і неспакойныя заваяванні, і таму думка А. Грушэўскага не можа быць прынята ў разлік. Лепш будзе пагадзіцца з У. Завітневічам, які бачыў прычыну адсутнасці звестак у летапісе пра падначаленне Кіевам дрыгавічоў у тым, што іх заваяванне адбылося разам з палачанамі. Думка гэта тым болей слушная, што без заваявання дрыгавічоў нельга было б і заваёўваць палачанаў. Той жа акалічнасцю У. Завітневіч тлумачыў, чаму дрыгавічы наогул зніклі на доўгі час з летапісаў, і лічыў, што іх трэба падразумяваць у сюды, дзе ўпамінаюцца крывічы11'7.
Такім чынам, паход Аскольда і Дзіра не быў «нязначнай падзеяй», як лічаць некаторыя даследчыкі І68. Апроч усяго іншага, тэта падзея дэталізуе працэс утварэння Кіеўскай дзяржавы. Мы бачым, што Аскольд і Дзір, заваяваўшы Полацкую і Дрыгавіцкую землі, гэтым самым намнога ўмацавалі пазіцыю Кіева ў яго збіральніцкай дзейнасці. Звяртаем увагу і на тое, што Полацкая і Дрыгавіцкая землі, як і Палянская і Драўлянская, знаходзіліся на правым беразе Дняпра. А гэта паказвае, што Кіеў спачатку падначальваў сабе правабярэжныя тэрыторыі. Нездарма ж пасля Лісцвіцкай бітвы 1023 г. Кіеўская дзяржава часова распалася на левабярэжную і правабярэжную часткі. А з гэтага, на думку некаторых даследчыкаў, і пачаўся распад «імперыі Рурыкавічаў».
Паход Аскольда і Дзіра на Полацк і заваяванне імі палачанаў і дрыгавічоў не толькі пашырылі ўладанні Кіева, але і намнога ўзмацнілі яго, што і дало магчымасць кіеўскім князям у 866 г. (гэта дата ўказана ў «Аповесці…» і ў Ніканаўскім летапісе, што прымушае даверліва аднесціся і да яе і да самой падзеі) зрабіць паход на Візантыю. Ужо гэты прыклад красамоўна паказвае, што падначаленне племянных тэрыторый для Кіева найперш было патрэбна для таго, каб прадпрымаць свае ваенныя паходы на Візантыю, якія, як ужо зазначалася вышэй, былі бадай што галоўнай мэтай першых кіеўскіх князёў.
ПАДЗЕІ 80-х ГАДОЎ IX СТАГОДДЗЯ I ПАХОДЫ НА ВІЗАНТЫЮ
Даследчыкамі адзначалася, што той раздзел «Аповесці…», які апавядае пра падзеі IX ст. да з’яўлення варагаў, моцна скарочаны і перароблены. Многія часткі аказаліся проста выкінутыя, а замест іх была ўстаўлена рэдактарамі XII ст. наўгародская легенда аб прызванні князёўварагаў у Ноўгарад. Нам здаецца, што з гісторыяй утварэння Кіеўскай дзяржавы адбылося тое, што пазней адбылося з гісторыяй утварэння Вялікага княства Літоўскага: яна была пастаўлена з ног на галаву. Як жамойцкія феадалы прыдумалі ў XVI ст. байку пра заваяванне іх князямі ў сярэдзіне XIII ст. Новагародка, які яны нібыта зрабілі сваёй сталіцай, так і наўгародскія феадалы ў XII ст. прыдумалі байку пра заваяванне іх князямі Кіева ў 882 г., у якім яны і аселі, зрабіўшы яго сваёй сталіцай. На вялікі жаль, дзве гэтыя грубыя фальсіфікацыі пакуль што прымаюцца нашай гістарыяграфіяй за праўдзівыя факты. Вельмі добра, што ў апошні час даследчыкамі бярэцца пад сумненне летапіснае сцверджанне, што Ігар быў сынам Рурыка і такім чынам паходзіць з Ноўгарада. Мы, з свайго боку, падтрымліваем такую думку і выказваем свае меркаванні наконт гэтага. На наш погляд, Аскольд і Дзір таксама не былі варагамі па паходжанні, а з’яўляліся князямі карэннай кіеўскай дынастыі. Ва ўсякім выпадку, у Ніканаўскім летапісе, у якім утрымліваецца найболыд звестак пра гэтых князёў, нічога не гаворыцца пра тое, што яны былі ў дружыне Рурыка і прыйшлі ў Кіеў з Ноўгарада, а ў Наўгародскім летапісе сказана, што яны прыйшлі з Ноўгарада, але перад «прызваннем» Рурыка і яго братоў 172. Такія супярэчнасці — паказчык таго, што гэтыя факты маюць на сабе адбітак тэндэнцыйнай апрацоўкі.
Магчыма, што Ігар па паходжанні быў кіеўскім князем, пасаджаным у Ноўгарадзе ў малалетнім узросце, і таму знаходзіўся пад апякунствам свайго блізкага родзіча Алега, накшталт таго, як пазней Уладзімір Святаславіч, таксама малалетні, княжыў у Ноўгарадзе пад апякунствам свайго дзядзькі Дабрыні. Цалкам дапушчальна, што каля 882 г. узнікла барацьба паміж кіеўскім і наўгародскім князямі, як у 70-х гадах X ст. паміж Яраполкам і Уладзімірам Святаславічамі, і яна закончылася перамогай наўгародскага князя Ігара і яго апекуна Алега над кіеўскімі князямі Аскольдам і Дзірам. Гэтак жа сама пазней перамогай закончылася барацьба наўгародскага князя Уладзіміра над яго братам кіеўскім князем Яраполкам. А яшчэ пазней мела пераможны зыход барацьба Яраслава Уладзіміравіча, што княжыў у Ноўгарадзе, над Святаполкам Акаянным, які захапіў у ладу ў Кіеве. Усе гэтыя прыклады могуць гаварыць пра першаступеннае значэнне Ноўгарада ў вызначэнні гістарычнага лёсу дзяржавы, якая па праву павінна была б называцца КіеўскаНаўгародскай. Толькі тады, калі ў Кіеве садзіўся ранейшы наўгародскі князь і гэтым самым ствараліся ўмовы для забеспячэння ў Кіеве інтарэсаў Ноўгарада, у краіне ўсталёўваліся палітычная раўнавага і мір.
Цалкам магчыма, што Ігар быў роданачальнікам новай дынастыі. Нездарма ж у шэрагу летапісаў пералік кіеўскіх князёў пачынаўся з яго, якога называлі Старым173. Не выключана таксама і тое, што Ігар і Алег з самага пачатку былі ў Кіеве і ім удалося ў міжусобнай
Паводле летапісу, Алег, які пасля смерці Рурыка (879 г.) стаў апекуном малалетняга Рурыкавіча — Ігара і гэтым самым фактычна зрабіўся паўнаўладным гаспадаром, у 882 г. пайшоў з Ноўгарада ў Кіеў з войскам, якое сабраў з варагаў, чудзі, славенаў, меры, весі і крывічоў (відаць, пскоўскіх, бо, будучы ў Ноўгарадзе, не мог ён набраць поладкіх крывічоў, што знаходзіліся пад уладай Кіева). I першым яго заваяваннем у гэтым паходзе быў Смаленск (зноўтакі незразумела, навошта было заваёўваць Смаленск з Ноўгарада, якому ён верагодней за ўсё належаў. Болын лагічным было б, каб ён заваёўваў Смаленск з Кіева, што, магчыма, так і было). Дзіўна і тое, чаму Алег, маючы шматплямённае войска, да Смаленска падышоў толькі з крывічамі: «и прййде к Смоленьску с кривичи»174. Праўда, С. Салаўёў лічыў, што замест «с кривичи» трэба чытаць «в кривичи», бо, маўляў, пазнейшы перапісчык не зразумеў, што значыць «в кривичи», паколькі раней было сказана, што Алег ужо ішоў з крывічамі, і таму напісаў «с кривичи». Паколькі лепшага тлумачэння паку ль што няма, з гэтай думкай С. Салаўёва можна пагадзіцца. «Прия град», як сказана ў летапісе, Алег пасадзіў у ім «муж свои». Вось гэта акалічнасць асабліва важная для нас. У працэсе рассялення дняпроўскія крывічы далёка адышлі ад сваёй полацкай метраполіі і таму з цягам часу ўсё менш адчувалі сувязь з ёй. Мы добра ведаем, якое значэнне ў жыцці старажытнага насельніцтва мелі рэкі. Менавіта Дняпро і стаў вызначадь свой кірунак жыцця крывічоў, што пасяліліся ў яго басейне. Смаленск і з’явіўся тым цэнтрам, які стаў гуртаваць іх у асобную адзінку. Пасля заваявання Полацка Аскольдам і Дзірам адасобленасць Смаленска атрымала і знешняе выяўленне: ён быў палітычна адрэзаны ад Полацка. Становішча, як бачым, не змянілася і пасля падзей 882 г. У Смаленску быў пасаджаны свой «муж», г. зн., што кіраванне ім з Кіева ажыццяўлялася асобна ад кіравання Полацкам.
Але не толькі геаграфічныя ўмовы вызначылі адметнасць дняпроўскіх (смаленскіх) крывічоў. Даследчыкі ўказваюць на шэраг рысаў, якія адрозніваюць іх ад палачанаў. Калі фармаванне апошніх ішло ў працэсе збліжэння крывічоў з дрыгавічамі на балцкім субстраце, то смаленскія крывічы з’яўляюцца вынікам мяшання крывічоў з радзімічамі на балдкім і часткова уграфінскім субстраце. Усё гэта вызначыла і іх некаторую адметнасць у дыялекце (мяккаэрасць, цоканне), звычаях (стаўбавы абрад), у матэрыяльнай культуры (аднакамерная хата) і інш.1. Раён Віцебска адносіцца да арэалу пашырэння гэтых асаблівасцяў, і таму цалкам апраўдана назва ўсходніх крывічоў як смаленскавіцебскіх1.
Звяртае на сябе ўвагу і вось яшчэ што. Чаму Алег, які, паводле летапісу, ідучы з Ноўгарада ў Кіеў, заваяваў толькі адзін Смаленск? Няўжо на такім доўгім шляху не было іншых гарадоў (Любеч, які з’яўляецца ў паасобных летапісах, — пазнейшая ўстаўка)?178 Тут могуць быць два тлумачэнні. Магчыма, што былі заваяваны 1 іншыя гарады, але летапісец, робячы асаблівы націск на Смаленску, іх не называв. 3 другога боку, магчыма і тое, што толькі Смаленск і быў заваяваны тады, асабліва калі прытрымлівацца думкі, што гэта было зроблена не з Ноўгарада, а з Кіева. Сапраўды, калі ў складзе кіеўскіх уладанняў былі дрыгавіцкія і полацкія землі, то Смаленск заставаўся тым адзіным звяном, якое магло канчаткова звязаць Паўднёвую (Кіеўскую) і Паўночную (Наўгародскую) Русь. Трэба памятаць, што Смаленск к канцу IX ст. набыў выключна важнае значэнне як месца, дзе скрыжоўваліся гандлёвыя шляхі як з у сходу на захад, так і з поўдня на поўнач. Авалоданне Смаленскам азначала для таго часу — поўнасцю ўзяць у свае рукі шлях «з варагаў у грэкі» з усімі яго адгалінаваннямі. Такім чынам, заваяванне Смаленска з’явілася апошнім этапам у працэсе ўтварэння КіеўскаНаўгародскай дзяржавы. Як убачым пасля, ключавое значэнне Смаленск меў не толькі ў барацьбе Поўдня і Поўначы, але і пазней — у барацьбе Захаду і Усходу. Захоп Смаленска Алегам азначаў уключэнне пад уладу кіеўсканаўгародскіх князёў усіх крывічоў.
Сеўшы ў Кіеве, Алег, паводле летапісу, «устави дани словенам, кривичем и мери»179. Зноўтакі незразумела, чаму Алег, які прыйшоў з славенскай сталіцы Ноўгарада і заваяваў Кіеў, абкладвае данінай славенаў, а не палянаўкіяўлянаў? Гэта дэталь таксама можа сведчыць пра заваяванне Алегам славенаў і крывічоў (смаленскіх) з Кіева. Праўда, даследчыкі звяртаюць увагу на тое, што Алег «устави дани», а не «возложи» іх, што тэрмін «устави» ўжываецца ў сэнсе ўпарадкавання, узаконения пэўнага парадку, тады як «возложи» ўжываецца ў сэнсе накладання даніны на пакароныя народы 180. Значыць, у адносінах да славенаў і крывічоў Алег дзейнічае не як заваёўнік, а як дзяржаўны дзеяч, які вызначае павіннасці сваіх падданых. Але чамусьці ў летапісе пад 885 г. у пераліку плямёнаў, якімі «обладая» Алег, няма ні славенаў, ні крывічоў. 3 гэтай супярэчнасці можна выйсці толькі пры ўмове, калі лічыць, што тут указаны тыя плямёны, якія былі пакораны Алегам з Кіева і на якія ён «возложи» даніну.