Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
Шрифт:
Але мы не павінны выключаць і таго, што ў той час, калі Алег быў заняты заваяваннем паўднёвых плямёнаў, славене і крывічы маглі выйсці зпад яго ўлады. 3 летапісу вядома, што кіеўскія князі неаднаразова падначальвалі адны і тыя ж плямёны. Няма падстаў думаць, што такія моцныя плямёны, як крывічы і славене, маглі адразу змірыцца з сваім паду ладным становішчам. Магчыма, што запіс 885 г. засведчыў гэта.
У 885 г. Алег падначаліў сабе радзімічаў. Паводле летапісу, адбылося гэта вельмі проста. Алег спытаўся ў радзімічаў: «Каму даніну даеце?» Яны адказалі: «Казарам». I сказаў ім тады Алег: «Не давайце казарам, а мне дайде». Яны стал! даваць Алегу па шэлегу, як і казарам. Ідылічнасць гэтай гісторыі абверг пазнейшы факт непакорнасці радзімічаў. Трэба думаць, што не толькі ў 984-м, але і ў 885 г. не адбылося
Крывічоў і радзімічаў (пэўна ж, былі і дрыгавічы, але яны не ўпаміналіся ў летапісе) мы бачым у ліку шматплямённага войска, з якім Алег у 907 г. пайшоў на Царград. У адрозненне ад паходу Аскольда і Дзіра ў 866 г. паход Алега быў удалы, і кіеўскі князь атрымаў вялікую кантрыбуцыю, у тым ліку і для Полацка, які аднесены да тых гарадоў, дзе «сядяху велиции князи, под Олго суще»181. У сё гэта як быццам сведчыць пра ўваходжанне Полацка гэтым часам у склад Кіеўскай дзяржавы. Але, папершае, многія даследчыкі аспрэчваюць факт паходу Алега ў 907 г. на Царград, а таксама даказваюць, што дагавор пад гэтым годам з’яўляецца часткай дагавору 911–912 гг.182. Падругое, і што самае важнае для нас, яны лічаць упамінанне ў гэтым дагаворы Полацка, Растова і Любеча пазнейшай устаўкай183, паколькі ў ім, дзе гаворыцца аб атрыманні месячнага рускімі купцамі, гэтыя гарады не ўпамінаюцца, а называюцца толькі Кіеў, Чарнігаў і Пераяслаўль. Усё гэта робіць пытанне пра падначаленне Полацка Кіеву ў гэты час праблематычным. Ва ўсякім выпадку гэты факт можна прымаць толькі з пэўнымі агаворкамі. Усё тое ж самае можам сказаць і аб паведамленні пра паход кіеўскага князя Ігара на Візантыю ў 944 г. і пра заключаны ім дагавор у 945 г. У паходзе ўдзельнічалі крывічы, але ў дагаворы не ўпамінаецца Полацк. Апошняе і дае падставу даследчыкам выказваць меркаванне аб магчымасці ўжо ў гэты час выхаду Полацка зпад улады Кіева184. I ўсё ж гэтаму як быццам супярэчыць паведамленне пра ўдзел у паходзе крывічоў, а таксама і сведчанні візантыйскага імператара Канстанціна VII Парфірароднага. Прыкладна каля 949 г. ім быў напісаны вялікі па памеры трактат «Пра кіраванне дзяржавай». У ім меліся і важныя звесткі пра Кіеўскую дзяржаву. Так, пералічваючы плямёны, у землі якіх кіеўскія князі ходзяць у палюддзе і якія плацяць даніну русам, ён называе дрыгавічоў (другувітаў) і крывічоў. Фактычна, тут мы маем адзінае непасрэднае сведчацне пра знаходжанне дрыгавічоў пад уладай Кіева ў X ст.
Варта ўвагі тое, што радзімічы ў паходзе Ігара ўжо не ўдзельнічалі. Усё гэта дае падставу думаць, што яны разам з севяранамі і вяцічамі (тыя таксама ў паходзе Ігара адсутнічалі, хоць былі ў паходзе Алега) дзесьці ў прамежку 911–944 гг. адкалоліся ад Кіева.
Зразумела, што гэтыя вельмі скупыя пісьмовыя звесткі не могуць выявіць багатага зместу нашай гісторыі за цэлае стагоддзе с сярэдзіны IX да сярэдзіны X, асаоліва ў дачыненні да Полацкай зямлі. Аб ім мы можам болей здагадвацца, улічваючы той вялікі вынік, які ён даў, а менавіта вызваленне Полацка зпад улады Кіева і аднаўленне ім сваёй палітычнай самастойнасці.
Як старая, так і новая гістарыяграфія ў адзін гола с гавораць аб бясспрэчным факце таго, што Полацкае княства было першае, якое выйшла зпад улады Кіева.
Вядома, гэтаму нямала спрыяла геаграфічнае становішча зямлі, якая знаходзілася на паўночназаходняй ускраіне кіеўскіх уладанняў, а ўскраінныя землі хутчэй за ўсё ўспрымаюць працэс дэцэнтралізацыі. Звяртаецца ўвага і на тое, што, калі многія ўсходнеславянскія землі падупалі разбуральным набегам розных заваёўнікаў, у Полацка адносіны з іншаплямённымі суседзямі былі ў асноўным мірныя, што мела немалое значэнне ў яго ўнутраным умацаванні186.
Ранняе адасабленне Полацкай зямлі шэрагам даследчыкаў тлумачыцца найперш тым, што ў ёй хутчэй, чым у іншых усходнеславянскіх землях, ішло развіццё феадальных адносін. Цалкам адмаўляць гэтага нельга, аднак у той час феадальныя адносіны былі фактычна ў зародкавым стане і таму не маглі мець рашаючага значэння для палітычнага адасаблення Полаччыны, Болын важнай прычынай было тое, што
Разгледжанае стагоддзе прынесла для Полацка і страты. Адной з іх у гэты час было палітычнае раз’яднанне крывіцкіх земляў, у першую чаргу полацкіх і смаленскіх, а таксама дзвінскіх і прыпяцкіх. Аднавілі сваю самастойнасць у X ст. толькі заходнія (полацкія) крывічы, у той час як дняпроўскія (смаленскія) засталіся над уладай кіеўскіх князёў. Болын за тое, апошнія, страціўшы Полацкую зямлю, сталі яшчэ болей умацоўваць уладу над Смаленскам і Віцебскам, бо толькі дзякуючы валоданню імі Кіеўская і Наўгародская землі маглі быць злучаны ў адзінае цэлае.
Вядома, Полацк не мог з гэтым прымірыцца. Ён паранейшаму лічыў Смаленск сваім уладаннем. Відаць, у гэты час і сфармаваўся выяўлены ў Цвярскім летапісе погляд на Смаленск і іншыя тэрыторыі, заселеныя крывічамі, як «іюлотскйе власти». Праўда, і Смаленск у сваю чаргу таксама не забываўся пра сваё крывіцкае паходжанне і пазней, у XII–XIII стст., глядзеў на сябе як сталіцу крывічоў і выступаў сапернікам Полацка ў аб’яднанні крывіцкіх. земляў.
Імкненне Полацка да ўз’яднання дзвінскіх і дняпроўскіх крывічоў, а таксама да канчатковага аб’яднання крывіцкіх і дрыгавіцкіх земляў і вызначыць галоўны кірунак дзейнасці полацкіх князёў, першым з якіх быў Рагвалод.
ЛЕТАПІСНЫЯ АПАВЯДАННІ 980, 988 і 1128 гадоў
Новы перыяд нашай гісторыі, які прыпадае на другую палову X ст., з поўным правам можа быць названы рагвалодаўскім, бо ён непарыўна звязаны з імем і дзейнасцю першага гістарычна вядомага полацкага князя Рагвалода. Паказальна тое, што імя яго заззяла ў нашай гісторыі не адзінокім, а ў цэлым сузор’і выдатных імёнаў. З’яўленне першых гістарычных асоб — факт выключна важнага значэння ў працэсе станаўлення народа. 3 ім народ як бы выходзіць са змроку сваёй перадгісторыі на шлях сапраўднай гісторыі, асветленай славутымі імёнамі і падзеямі.
У цэлым усе звесткі пра нашых першых гістарычных асоб знаходзяцца ў летапісных апавяданнях, якія дайшлі да нас у «Аповесці мінулых гадоў» пад 980 г., у Лаўрэнцьеўскім летапісе пад 1128 г. і ў Цвярскім і Густынскім летапісах пад 988 г. Найперш разгледзім запісы 980 і 1128 гг.
Змест першага такі. Уладзімір Святаславіч, які княжыў у Ноўгарадзе, перад паходам на свайго брата, кіеўскага князя Яраполка, паслаў да полацкага князя Рагвалода сказаць: «Хачу дачку тваю ўзяць за жонку». Рагвалод спытаўся ў дачкі: «Ці хочаш ісці за Уладзіміра?» Яна адказала: «Не хачу разуць сына рабыні, а хачу за Яраполка». Гэты Рагвалод прыйшоў зза мора, маючы сваю воласць у Полацку, а Тур — у Тураве, па ім і празваліся тураўцы… I прыйшлі слугі Уладзіміра і паведамілі яму словы Рагнеды. Уладзімір жа сабраў шмат воінаў — варагаў, славенаў, чудзі і крывічоў — і пайшоў на Рагвалода. А ў гэты час ужо сабраліся везці Рагнеду да Яраполка. I напаў Уладзімір на Полацк і забіў Рагвалода і яго двух сыноў, а дачку яго змусіў быць сваёй жонкай і пасля гэтага пайшоў на Яраполка.
А. Шахматаў лічыў, што апавяданне 1128 г. захавала ў сабе першапачатковую версію. I сапраўды, хоць яно мае шэраг агульных месцаў з апавяданнем 980 г., але ў ім ёсць і істотныя адрозненні. Так, паводле яго, Уладзімір не сам сватаецца да Рагнеды, бо быў яшчэ зусім малалетні, а яго сватае ягоны дзядзька Дабрыня. Менавіта апошні і падгаварыў Уладзіміра на дзікі гвалт над Рагнедай і на забойства яе бацькі. Тут жа гаворыцца, што Уладзімір даў Рагнедзе новае імя — Гарыслава. У гэтых дэталях і захаваны тыя вельмі важныя падрабязнасці, што былі апушчаны ў «Аповесці мінулых гадоу».