Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Ермаловіч Мікола

Шрифт:

Новагародская зямля была краінай развітага феадальнага грамадства. Ужо ў XI ст. тут панаваў феадалізм і выдзелілася сацыяльная верхавіна грамадства, быт якой вызначаўся выключнай раскоінай. Наяўнасць багатых магіл побач з мноствам безынвентарных сведчыць аб рэзкай класавай д ыферэнцыяцыі.

Сваім высокім развіццём Новагародская зямля была абавязана і Полацку. Наяўнасць мяшанага дрыгавіцкакрывіцкага насельніцтва, інвентар могільнікаў, тьга жыллёвых збудаванняў пераканаўча сведчаць пра шчыльныя эканамічныя і культурныя сувязі Новагародскай зямлі з Полаччынай. Нездарма ж некаторыя даследчыкі (М. Ціхаміраў) лічылі, што гэтая тэрыторыя належала Полацку. /I хоць гэтае пытанне з’яўляецца спрэчным, аднак працэс узаемнага эканамічнага

і культурнага збліжэння паміж белар*ускімі землямі ў XII–XIII стст. не толькі не абмінуў Новагародскую зямлю, але і выразней за ўсё тут праявіўся.

Выгаднае геаграфічнае становішча Новагародскай зямлі асабліва дало знаць сябе ў сярэдзіне XIII ст. У перыяд двух вялікіх бедстваў, якія абрушЫліся на Русь, Полынчу і Прыбалтыку — крыжацкая агрэсія і мангольскае заваяванне, — Беларускае Панямонне было адносна бяспечнай тэрыторыяй. I таму яно ў сярэдзіне XIII ст. служыць прыстанкам для прадстаўнікоў насельніцтва многіх абласцей Усходняй Еўропы, якія ратаваліся ад жорсткіх заваёўнікаў з усходу і захаду. Прыліў новага насельніцтва выклікаў яшчэ большае развіццё прадукцыйных сіл гэтай зямлі.

Выключна важнае значэнне не толькі для Новагародскай зямлі, але і для ўсёй Беларусі мела тое, што яна не ведала манголататарскага пагрому і панавання. Як вядома, апошнія перарвалі і замарудзілі працэс палітычнага аб’яднання рускіх і ўкраінскіх земляў, падарвалі іх прадукцыйныя сілы. Усяго гэтага пазбегла Беларусь. Яе аб’яднанне не было перапынена, а яе прадукцыйныя сілы не толькі не был! падарваны, але ў выніку прытоку новага насельніцтва яшчэ больш узраслі. Усё гэта і было прычынай таго, што фармаванне тэрыторыі Беларусі і ўтварэнне беларускай народнасці пайшлі хутчэй, чым аналагічныя працэсы ў іншых усходнеславянскіх землях.

Паколькі культурныя цэнтры Беларусі не былі разбураны, беларуская культура развівалася бесперашкодна, што было прычынай яе высокага ўзроўню. Таму яна і заняла пануючае месца ў Вялікім княстве Літоўскім, а беларуская мова стала ў ім дзяржаўнай.

Высокае эканамічнае і культурнае развіццё, прыліў новага насельніцтва, далейшы рост прадукцыйных сіл, канцэнтрацыя вялікіх багаццяў у руках новагародскіх феадалаў і далейшае ўмацаванне іх улады — усё гэта павялічвала палітычную вагу Новагародскай зямлі сярод іншых гістарычных абласцей Беларусі і дало ёй магчымасць стаць новым цэнтрам кансалідацыі беларускіх земляў і балцкіх плямёнаў, што знаходзіліся сярод іх.

Мы ўжо неаднаразова ўказвалі на тыя факты, якія паказваюць сапраўднае месцазнаходжанне Старажытнай Літвы. Зараз коратка паўторым іх. Гэта і тое, што Яраслаў Мудры ў 1040–1044 гг. разбіў Літву на палях слонімскіх і ў выніку гэтага збудаваў Новагародак, і тое, што менскі князьВаладар Глебавіч у 1159 г. «хадзіў у лясах пад Літвою», а ў 1161 г. сілаю яе разбіў свайго праціўніка, і тое, што ў 1190 і 1193 гг. Рурык Расціславіч з Пінска сабіраўся ісці на Літву, і тое, што атрады «літвы» ў 1246 і 1247 гг. нападалі на Валынь праз Пінскую зямлю і вярталіся праз яе, — усё гэта з’яўляедца яскравым сведчаннем таго, што Старажытная Літва ў XII–XIII стст. знаходзілася ў Верхнім Панямонні. На гэта ўказвае і наяўнасць тут тапонімаў «Літва» (У Слонімскім, Ляхавіцкім, Уздзенскім, Стаўбцоўскім і Маладзечанскім раёнах).

На падставе сказанага мы можам арыенціровачна вызначыць межы знаходжання Старажытнай Літвы ў прасторы паміж Менскам і Наваградкам з усходу на захад і паміж Маладзечнам і Слонімам з поўначы на поўдзень776. Яна ўрэзвалася клінам паміж Полацкай, ТураваПінскай і Новагародскай землямі — галоўнымі састаўнымі часткамі будучай Беларусь Зразумела, што пры аб’яднанні гэтых абласцей Літва не магла не ўвайсці ў склад тэрыторыі Беларусі як адна з складнікаў. Такое геапалітычнае становішча Старажытнай Літвы і растлумачвае, чаму яна ў сярэдзіне XIII ст. апынулася ў фокусе палітычнага суперніцтва суседніх земляў, якія імкнуліся заваяваць яе, што было першым

звяном у пашырэнні іх улады на іншыя землі. У гэтым суперніцтве і атрымаў перамогу Новагародак, які і стаў цэнтрам утварэння новай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага. 3 узвышэннем Новагародка і закончыўся полацкі перыяд нашай гісторыі.

УТВАРЭННЕ I УМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

ГІСТОРЫЯ ПЫТАННЯ

Хоць новагародскі перыяд нядоўгі па сваёй працягласці (ён прыпадае на другую палову XIII ст. і на пачатак XIV ст.), аднак яго значэнне ў гісторыі Беларусі выключна важнае, і найперш тым, што з ім звязана ўтварэнне і ўмацаванне новай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага. Пачатковым асяродкам гэтага гістарычнага працэсу стаў Новагародак (так тады называўся Наваградак), які да сярэдзіны XIII ст., як ужо намі адзначалася, вырас ў буйны эканамічны і культурны цэнтр, што і стала вызначаць яго дамінуючае месца ў нашай гісторыі таго часу.

Аднак гэта выдатная роля Новагародка гістарычнай навукай зацемнена да непазнавальнасці. Нават ужо ў 50–70-я гг. нашага стагоддзя, калі дзякуючы археалагічным пошукам быў выяўлены выключна высокі ўзровень эканомікі і культуры старажытнага Новагародка і яго вобласці, т. зв. Чорнай Русі, даследчыкі паранейшаму адмаўлялі яму ў самастойным значэнні і паказвалі яго толькі як аб’ект заваявання Літвы, якая ў сваю чаргу атаясамлівалася з сучаснай Літвой, што зусім скажала гісторыю ўтварэння Вялікага княства Літоўскага778.

Карані такога погляду на Новагародак і іншыя беларускія гарады трэба шукаць у сярэдзіне XVI ст., для яго з’яўлення тады склаліся адпаведныя гістарычныя абставіны. Менавіта ў той час Маскоўская дзяржава стала прад’яўляць свае правы на беларускія і ўкраінскія землі, якія знаходзіліся ў складзе Вялікага княства Літоўскага. А калі ў ходзе Лівонскай вайны ў 1563 г. войскі Івана Грознага занялі значную частку Беларусі, у тым ліку і яе старажытны цэнтр — Полацк, — вось у гэты крытычны момант і наспела неабходнасць абгрунтаваць гістарычныя правы Вялікага княства Літоўскага на беларускія землі. Паколькі з’явілася пагроза іх страты, то і ўзнікла сцверджанне аб іх выратаванні літоўскімі князямі і падначаленні ўладзе Літвы. Вось тады і сталі з’яўляцца летапісы, у якіх усё гэта даводзілася. Прычым у іх на першы план выводзіцца ўласна не Літва, а Жамойць (заходняя частка сучаснай Літвы). I гэта невыпадкова. У той час жамойцкія феадалы, адчуўшы сваю моц (Жамойць у вышку Грунвальдскай перамоп больш не цярпела ад нападаў крыжакоў, што ў пэўнай ступені спрыяла яе дабрабыту) і прэтэндуючы на першынство ў дзяржаве, вырашылі перапісаць гісторыю Вялікага княства Літоўскага з тым, каб прыпісаць сабе заслугу ў яго стварэнні. I таму ў летапісах, такіх, як «Хроніка Быхаўца», апавядалася, як жамойцкі князь Монтвіл, дачуўшыся, што Русь паваявана Батыем, даў войска свайму сыну Эрдзівілу (у некаторых летапісах — Сюрманту, залежна ад таго, у інтарэсах якога магнацкага роду пісаўся летапіс: Радзівілаў ці Скірмантаў), які, перайшоўшы Вяллю і Нёман, убачыў гару высокую і прыгожую і на ёй разбураны татарамі Новагародак. Узнавіўшы яго і зрабіўшы ў ім сваю сталіцу, ён пайшоў далей і гэтак жа аднавіў і ўзяў пад сваю апеку і іншыя беларускія гарады: Берасце, Горадзен, Драгічын, Мельнік779.

Паказаўшы жамойцкае паходжанне новагародскіх князёў, аўтары летапісаў вырашылі зрабіць тое самае і ў дачыненні да полацкіх князёў. У выніку гэтага мы даведваемся, што сын Эрдзівіла заваяваў Полацк і стаў называцца князем полацкім і новагародскім. Унукам яго нібыта быў полацкі князь Барыс, якому прыпісвалася пабудова Сафійскага сабора і іншых выдатных будынкаў у Полацку. Асабліва важна было прыпісаць жамойцкае паходжанне гэтаму князю, пакол ькі, дзякуючы Барысавым камяням, аб ім з усіх полацкіх князёў найбольш захавалася памяць у народзе.

Поделиться:
Популярные книги

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Буревестник. Трилогия

Сейтимбетов Самат Айдосович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буревестник. Трилогия

Приемыш. Дилогия

Ищенко Геннадий Владимирович
Приемыш
Фантастика:
фэнтези
8.13
рейтинг книги
Приемыш. Дилогия

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Запределье

Михайлов Дем Алексеевич
6. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.06
рейтинг книги
Запределье

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

МакКаммон Роберт Рик
Абсолют
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Кто ты, моя королева

Островская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.67
рейтинг книги
Кто ты, моя королева