Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
Шрифт:
Абата адпусцілі дадому, але разам з ім адправілі і полацкіх паслоў з мірнымі прапановамі, але з каварнай думкай, як зазначыў храніст. Выслухаўшы абодва бакі — ліваў і біскупа, — яны павінны былі вырашыць, чыя праўда.
Адпушчаныя князем паслы вельмі хутка дабраліся да замка русаў Кукенойса (яшчэ адно сведчанне яго прыналежнасці да Полацка) і адтуль адправілі ў Рыгу разам з абатам аднаго дзякана Стэфана, запрашаючы біскупа сустрэцца з пасламі 30 мая каля ракі Вогі (цяпер Огер). Паслы, рассыпаўшыся на ўсе бакі па вобласці, пачалі клікаць ліваў і лэтаў (уласна званых латгаламі) з’явіцца пры зброі. Лівы прыйшлі не столькі з намерам выканаць волю караля, г. зн. полацкага князя, колькі пасадзейнічаць пагібелі хрысціян. Аднак лэты, хоць і заставаліся яшчэ язычнікамі, усё ж былі добрай думкі аб жыцці хрысціян і, жадаючы ім дабра, не з’явіліся на гэтыя каварныя, як характарызуе іх Генрых, перагаворы, і нават падарункі, паднесеныя ім палачанамі, не змаглі схіліць іх супроць тэўтонаў. Пан біскуп, запрошаны на гэтыя перагаворы з полацкімі пасламі праз Стэфана, па радзе сваіх даў адказ: «Ва ўсіх краінах, як вядома, існуе агульны звычай, каб паслы, адпраўленыя сваімі ўладарамі, самі шукалі таго, да каго пасланы, і з’яўляліся да яго, але ніколі гаспадар, які б сціплы і ласкавы ён ні быў, не выходзіць са сваіх умацаванняў насустрач паслам. Таму і паслам і іх ганцам належыць
3 набліжэннем прызначанага дня ўзброеныя лівы сабраліся на перагаворы каля ракі Вогі. Старэйшыны ж з замка Гольм, завадатары ўсёй справы, прыйшлі да іх на караблі і, прыстаўшы да замка Ікескюль, сталі клікаць з сабою ікескюльцаў. Тэўтоны, ведаючы каварства ліваў, адмовіліся сесці да іх на карабель. I тыя прадаўжалі свой шлях, разважаючы аб выгнанні хрысціян. Лівы згаварыліся на тым, каб, сабраўшыся з усіх канцоў краіны, спачатку заняць бліжэйшы да Рыгі замак Гольм, а адтуль ужо напасці на рыжан, вельмі малалікіх у той час. I лівам уда лося захапіць Гольм, у якім быў забіты святар Іаан. Аднак рыцары вярнулі сабе Гольм і нанеслі вялікія страты лівам. У ліку забітых быў старэйшына Ако, які разам з іншымі прасіў караля полацкага выступіць на вайну з рыжанамі. Рыцары былі асабліва ўзрадаваны смерцю Ако і, адсекшы яму галаву, паслалі яе як трафей свайму біскупу.
У такіх акалічнасцях для ліваў адзіным ратункам была дапамога полацкага князя, да якога яны і звярнуліся зноў. Яны паведамілі яму праз ганцоў аб панесеных імі стратах і прасілі прыйсці на дапамогу ім супроць тэўтонаў, асабліва карыстаючыся часам, пакуль у Рызе заставалася мала людзей, а іншыя паехалі з біскупам. Адгукаючыся на іх кліч і парады, кароль сабраў войска з усяго свайго каралеўства, а таксама ад суседніх каралёў, сваіх сяброў, і з вялікай храбрасцю спусціўся на караблі ўніз па Дзвіне.
Пры высадцы каля Ікескюля многія з полацкага войска былі раненыя балістарыямі рыцара Конрада. Заўважыўшы, што тэўтоны знаходзяцца ў замку, палачане пайшлі далей і, раптоўна падышоўшы да замка Гольм, акружылі яго з усіх бакоў. Лівы ж, якія не ведалі аб прыходзе полацкага войска, адны пабеглі і схаваліся ў лясах, астатнія далучыліся да тэўтонаў і заперліся ў замку. Балістарыі ўзышлі на валы і пераранілі мноства палачан. Апошнія, са свайго боку, не ведаючы прымянення балісты, але вопытныя ў стральбе з лука, біліся шмат дзён і ранілі многіх на валах. Яны сабралі вялікі касцёр з бярвенняў і стараліся падпаліць умацаванні, але старанні гэтыя былі дарэмныя, а пры зборы лесу многія з іх былі паранены балістарыямі. Таму кароль полацкі паслаў ганцоў да жыхароў Тарэйды, да лэтаў і ўсіх вакольных язычнікаў, каб усе яны выступілі ў паход супроць рыжан. Людзі з Тарэйды адразу ж з радасцю сабраліся да караля, і было даручана ім збіраць дровы, каб падпаліць замак. А паколькі зброі для абароны яны не мелі, то пры збіранні дроў вялікае мноства людзей было перабіта нечаканымі стрэламі. Лэты ж і самі не прыйшлі і ганцоў не прыслалі. Прыладзілі палачане і невялікую кідальную машыну, на ўзор тэўтонскіх, але, не ведаючы майстэрства кідаць каменне, ранілі многіх у сябе, пападаючы ў тыл. Тэўтоны па сваёй малалікасці (іх было ўсяго 20 чалавек), баючыся здрадніцтва з боку ліваў, якіх многа было з імі ў замку, днём і ноччу заставался на валах у поўным узбраенні, ахоўваючы замак і ад сяброў унутры і ад ворагаў звонку. Лівы ж штодзённа ўсё шукалі спосабу, як бы захапіць іх хітрасцю, аддаць у рукі палачанаў. I калі б працягнуліся дні вайны, то наўрад ці рыжане і жыхары Гольма пры сваёй малалікасці маглі б абараніцца. У Рызе баяліся і за становішча ў горадзе, бо збудаванні яго яшчэ не былі моцныя, баяліся і за справы паза горадам, за сваіх, абложаных у Гольме.
Між тым да караля вярнуліся некаторыя лівыразведчыкі і сказалі, што ўсе палі і дарогі вакол Рыгі поўныя дробных жалезных трохзубых цвікоў. Яны паказалі каралю некалькі такіх цвікоў і сказалі, што такімі шыпамі цяжка паколаты ногі іх коней і ўласныя іх бакі і спіны. Спалохаўшыся гэтага, кароль не пайшоў на Рыгу, што і выратавала яе. Тарэйдцы ж, убачыўшы караблі ў моры, паведамілі пра гэта каралю, і той, не толькі не дабіўшыся поспеху ў адзінаццацідзённай аблозе замка, але страціўшы многа сваіх, баючыся ў той жа час прыбыцця тэўтонаў, падняўся з усім сваім войскам, забраўшы раненых і забітых, і вярнуўся на караблі ў сваю зямлю. Пасля яго адыходу лівы вымушаны былі прасіць міру ў тэўтонаў і згаджацца на хрышчэнне. Так перадае «Хроніка Лівоніі» падзеі 1206 г., звязаныя з паходам полацкага князя на крыжакоў711.
3 разгляду гэтай інфармацыі, бясспрэчна, у многім тэндэнцыйнай, мы ўсё ж можам зрабіць некаторыя большменш пэўныя высновы. Папершае, тут яшчэ раз пасведчана аб даўняй залежнасці Ніжняга Падзвіння ад Полацка. I таму зразумела, чаму Полацкая зямля першая з ycix у сходнеславянскіх земляў уступіла ў барацьбу з крыжацкай агрэсіяй, бо яна перш за ўсё была пагрозай для полацкіх іытарэсаў. Падругое, мы яскрава бачым, як крыжацкая пагроза садзейнічала далейшаму працэсу з’яднання беларускіх земляў, якія бачылі агульную для ўсіх іх небяспеку. Гэта красамоўна пасведчыў той факт, што полацкі кароль для паходу супроць тэўтонаў «сабраў войска з усяго свайго каралеўства, а таксама ад суседніх каралёў, сваіх сяброў». Гэта гаворыць аб цдзінстве полацкіх князёў і рашуча адкідае сцвярджэнне старой і новай гістарыяграфіі аб тым, што Полацкая зямля нібыта ўгразла ў міжусобіцах і канчаткова аслабела. Патрэцяе, абараняючы свае інтарэсы ў Прыбалтыцы, Полацк бараніў і інтарэсы прыбалтыйскіх плямёнаў, якія таксама супраціўляліся крыжакам і бачылі ў Полацку сваю надземную апору. Пачацвёртае, апісаныя падзеі адначасова паказалі, што, выяўляючы сваё адзінства і рашучасць у барацьбе з крыжакамі, Полацк адначасова паказаў і свой слабы бок, што і дало сумныя вынікі ў справе змагання з агрэсіяй. Тут яўна кідаецца ў вочы адсталасць баявой тэхнікі палачанаў у параўнанні з крыжакамі, у распараджэнні якіх было навейшае для таго часу еўрапейскае ўзбраенне. Мела значэнне і неаднолькавае жаданне розных прыбалтыйскіх плямёнаў весці барацьбу з тэўтонамі. Калі лівы гіаказалі сябе найбольш стойкімі і паслядоўнымі ў сваім адпоры агрэсіі, то гэтага нельга сказаць пра лэтаў, якія, як мы бачылі, неаднаразова ўхіляліся ад барацьбы. Тут, відаць, давала сябе знаць варожасць паміж фінскімі плямёнамі, да якіх належалі лівы, і балцкімі, да якіх адносіліся лэты, земгалы, селы. Гэту непрыязь выкарыстоўвалі ў сваіх інтарэсах крыжакі. Яны, напрыклад, у 1206 г. паклікалі земгалаў, якія заўсёды варожа адносіліся да жыхароў Тарэйды ліваў, і з радасцю пайшлі супроць апошніх712.
ВЯЧКА I УСЕВАЛАД У БАРАЦЬБЕ 3 КРЫЖАКАМІ
Далейшы ход падзей у Прыбалтыды становіцца ўсё больш неспрыяльны для Полацка. Крыжакі ўсё болып наступалі, і к 1207 г. «уся Лівонія была ахрышчана»713.
Аднак знешне мірныя адносіны паміж Ордэнам і Кукенойсам працягваліся зусім нядоўга. Па ўсім відаць, што Вячка, добра разумеючы захопніцкія намеры рыцараў, вырашыў не даваць ім спакою. Паводле «Хронікі Лівоніі», ён асабліва прычыняў шмат непрыемнасцей людзям якогасьці рыцара Данііла. I вось апошні вырашыў адпомсціць Вячку. Аднойчы ноччу ён разам са сваімі людзьмі хутка рушыў да замка Вячкі. Прыйшоўшы на досвітку, рыцары ўбачылі, што людзі ў замку спалі, а вартавыя на вале не былі нільныя. Узышоўшы нечакана на вал, яны захапілі галоўнае ўмацаванне. Тых, што адступілі ў замак, рыцары не пажадалі забіваць як хрысціянаў, але, пагразіўшы ім мячамі, адных звярнулі да ўцёкаў, а другіх узялі ў палон і звязалі. У тым ліку захапілі і звязалі самога Вячку, а ўсю маёмасць, што была ў замку, знеслі ў адно месца і пільна ахоўвалі. Данііл, які тут жа прысутнічаў, вырашыў звярнуцца да біскупа і расказаў яму аб усім, што адбылося. Той, аднак, не адобрыў усяго гэтага, загадаў вярнуць Вячку ў яго замак і аддаць яму яго маёмасць, а затым запрасіў яго да сябе, з пашанай прыняў, падарыў яму коней і шмат пар дарагога адзення і ў час вялікадня ласкава частаваў яго і яго людзей і, суцішыўшы ўсялякую варожасць паміж ім і Даніілам, з радасцю адпусціў яго дамоў. Але адначасова, памятаючы пра тое, што абяцаў Вячку, прымаючы ад яго палавіну замка, біскуп паслаў з ім дваццаць чалавек са зброяй і коньмі, людзей дзейных — рыцараў і балістарыяў, а таксама муляраў, каб умацаваць замак і абараняць яго ад летонаў. Усе іх выдаткі і патрэбы біскуп прадугледзеў наперад717.
Гэтае месца «Хронікі» таксама патрабуе некаторых тлумачэнняў. Найперш укажам на наяўнасць суперніцтва паміж рыжскім біскупам і Ордэнам, што выявілася і ў адносінах да Вячкі. Біскуп, як бачым, асудзіў дзеянні рыцара Данііла і ўсяляк аблашчыў Вячку. Аднак гэтыя супярэчнасці датычыліся толькі тактыкі, а не ўсёй заваёўніцкай крыжацкай стратэгіі. Калі рыцары дзейнічалі груба, то біскуп ужываў болын гнуткую тактыку, добра разумеючы, што яна можа прынесці больш пажаданыя вынікі ў заваяванні Ніжняга Падзвіння. Менавіта гэта добра разумеў і Вячка, які ніколькі не паддаўся на біскупскую ласку. Вось чаму, як характарызуе гэта пасвойму «Хроніка Лівоніі», Вячка, вярнуўшыся дадому, быў з выгляду вясёлы, але з каварнымі задумамі ў душы. I апошняе цалкам зразумела: ён добра ведаў, што атрад рыцараў, які ішоў разам з ім у Кукенойс нібыта бараніць яго ад летонаў, у сапраўднасці быў насланы для таго, каб у зручны момант нанесці яму ўдар у спіну. Вось чаму, вярнуўшыся ў Кукенойс, ён, лічачы, што біскуп з пілігрымамі (якія адслужылі ўжо свой гадавы тэрмін і намерваліся вярнуцца ў Тэўтонію) ужо адплыў і што ў Рызе засталося мала народу, вырашыў расправіцца з рыцарамі і іх людзьмі, якія былі ў яго замку. Дачакаўшыся зручнага дня, калі амаль усе тэўтоны пайшлі на сваю работу (яны секлі камень для пабудовы замка, склаўшы наверсе па краі рова мячы і іншае ўзбраенне і не баючыся Вячкі як свайго айца і гаспадара), раптам прыбеглі слугі Вячкі і ўсе яго людзі, схапілі мячы і зброю тэўтонаў і многіх з іх без зброі і даспехаў перабілі. Сёйтой з іх уцёк і, не спыняючыся ні днём, ні ноччу, каб расказачь, што здарылася, дабраўся нарэшце да Рыгі. Забіта было семнаццаць чалавек, а трое выратаваліся ўцёкамі. Трупы забітых, кінуўшы ў Дзвіну, людзі Вячкі паслалі рыжанам, і ты я, дастаўшы з вады гэтыя целы, пахавалі іх.
ІІасля ўсяго гэтага Вячка паслаў вялікаму каралю Вальдэмару (полацкаму князю) лепшых тэўтонскіх коней, балісты, панцыры і іншае, а разам з тым прасіў і раіў сабраць войска як мага хутчэй і ісці браць Рыгу, дзе, паведамляў ён, засталося мала народу, пры гэтым лепшыя забіты ім, а іншыя паехалі з біскупам. ГІачуўшы пра гэта, Вальдэмар з празмернай даверлівасцю склікае ўсіх сваіх сяброў і людзей свайго каралеўства718. Гэта сведчанне «Хронікі» вельмі паказальнае ў тым, што яно як найлепш засведчыла залежнасць Кукенойса ад Полацка, князю якога Вячка пасылае свае лепшыя трафеі і дапамОгі якога ён просіць. Аднак крыжацкія дзеянні апярэдзілі гэтую дапамогу.