Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Ермаловіч Мікола

Шрифт:

Тут меў значэнне і збег неспрыяльных з’яў: землятрус (вельмі рэдкі тут), неўраджай, які выклікаў голад, а за ім, у сваю чаргу, пачаўся масавы паморак людзей — толькі ў Смаленску памерла каля 24 тысяч. Усё гэта само па сабе ўнесла няўстойлівасць у грамадскае жыццё зямлі. Апроч таго, са смерцю Мсціслава Давыдавіча ў 1230 г. узніклі спрэчкі ў шматлікім родзе Расціславічаў аб заняцці смаленскага паса да. Утварыліся дзве партыі, кожная з якіх адстойвала свайго прэтэндэнта: адна — сына Мсціслава Давыдавіча Расціслава, другая — Святаслава Мсціславіча. I вось у Наўгародскім I летапісе пад 1232 г. з’явіўся такі запіс: «…взя Святослав Мстиславлич, внук Романов, Смолнеск на щит с полочаны на память святых мучеников Бориса и Глеба, иссече смолнян много, а сам седя на столе»75.

Перш чым перайсці да рдзгляду гэтага паведамлення, хочам звярнуць увагу на адно даволі дзіўнае супадзенне. Як мы ўжо ведаем, Наўгародскі I летапіс адзначыў, што Яраславічы і смаленцы ўзялі Полацк у 1222 г. «при князе Борисе и Глебе», а ўзяцце Смаленска князем Святаславам Мсціславічам з палачанамі адбылося ў дзень святых пакутнікаў Барыса і Глеба. Гэтае супадзенне можа навесці на думку аб падробцы, правільней,

пераробцы аднаго з гэтых паведамленняў, хутчэй за ўсё першага. Вось чаму цалкам заканамерна паставіць пытанне, а ці не былі ўпомненыя пад 1222 г. полацкія князі Барыс і Глеб выдуманыя, з’яўленне якіх у летапісе тлумачыцца атаясамліваннем іх са святымі Барысам і Глебам, у дзень якіх адбыліся падзеі ў Смаленску? Вядома, гэта толькі меркаванне і выяўленне сумнення, у якой ступені праўдзівая падзея 1222 г. Як мы ўжо ўказвалі, дакладнасць яе даты можа толькі сведчыць, што яна магла медь месца ў гісторыі.

А цяпер вернемся да разгляду запісу. Найперш кідаецца ў вочы яго значна большая інфармацыйнасць у параўнанні з запісам 1222 г., поўным таямнічасці. Сапраўды, тут з усёй відавочнасцю бачым, што Святаслаў Мсціславіч цалкам абапіраўся на палачанаў, з дапамогай якіх ён і захапіў смаленскі пасад. Ясна таксама, што яму было аказана супраціўленне, інакш ён не знішчыў бы многіх смаленцаў. Мы ведаем таксама, што Святаслаў Мсціславіч быў з роду смаленскіх князёў, бо з’яўляўся ўнукам Рамана Расціславіча. Толькі адно засталося невядомым: як яму ўдалося паразумецца з палачанамі? I вось наконт гэтага ў свой час П. Галубоўскім было выказана меркаванне, што Святаслаў Мсціславіч быў пасаджаны Смаленскам у Полацку ў 1222 г. і княжыў там да 1232 г.753. Аднак у такім выпадку застаецца незразумелым, як мог смаленскі стаўленік у Полацку ператварыцца ў стаўленіка Полацка ў Смаленску. Гэта папер- шае. Падругое, з гісторыі Полацка невядома ніводнага факта, каб палачане аж дзесяць гадоў цярпелі на сваім пасадзе князя другой дынастыі. Калі тут так доўга не маглі трымацца кіеўскія стаўленікі, то наўрад ці маглі столькі часу трымацца смаленскія. На нашу думку, больш верагодна, што справа адбывалася так. Палачане, добра ведаючы пра цяжкія абставіны, у якія трапіў Смаленск, рашылі выкарыстаць гэта і нанесці ўдар па сваім даўнім палітычным канкурэнце. Будучы ў курсе барацьбы за смаленскі пасад, яны зрабілі стаўку на Святаслава Мсцілавіча, увайшлі з ім у сувязь, паабяцалі яму сваю дапамогу. Не выключана таксама, што Святаслаў мог уцячы ў Полацк і, дамовіўшыся з ім, з яго сілай увайсці ў Смаленск і сесці на яго пасад. У В. Тацішчава сказана, што Святаслаў Мсціславіч хацеў па смерці Мсціслава Давыдавіча княжыць у Смаленску, але смаленцы яго прыняць не хацелі. Ен жа 24 ліпеня сілаю ўзяў754. 3 гэтага ясна бачна, што Святаслаў, пацярпеўшы няўдачу мірна сесці на смаленскі пасад, павінен быў абаперціся на знешнюю сілу. Яму яе і далі палачане. Але, як бы там ні было, ясна адно, што полацкая гісторыя не спынілася на сваім упадку ў 20-я гады XIII ст., як сцвярджаюць некаторыя даследчыкі, а паспяхова развівалася. Падзеі 1232 г. зноў пацвердзілі ўменне полацкай дыпламатыі прыстасоўвацца да канкрэтнагістарычных абставін, пільна і ўдумліва сачыць за падзеямі і выкарыстоўваць у сваіх інтарэсах спрыяльныя ўмовы. Пасадзіўшы ў Смаленску свайго стаўленіка і падтрымліваючы яго, без чаго ён, вядома, не мог бы ўседзець, Полацк атрымаў магчымасць уплываць на палітыку гэтага княства і ў значнай меры падначальваць яе сваім інтарэсам. Аднак аб поўным падначаленні Смаленска Полацку наўрад ці можа ісці гаворка. Бо сцвярджаць так было б раўназначным паўтараць тую самую памылку, якую дапускалі і дапускаюць многія даследчыкі ў адносінах падначалення Полацка то Кіеву, то Чарнігаву, то Смаленску, то Літве. Вельмі доўга жыў Полацк самастойным дзяржаўным жыццём, каб мог адразу страціць сваю палітычную самабытнасць і поўнасцю ў адзін раз падначаліцца камунебудзь. Тое самае і ў адносінах Смаленска. Праўда, яго самастойная палітычная гісторыя была непараўнальна карацейшая за полацкую, але ўжо дастаткова працяглая, каб быць трывалай і здольнай абараняць сябе. Таму Полацк у 1232 г. не мог адразу разбурыць смаленскую незалежнасць. Самае болынае, што ён мог зрабіць у дадзеным выпадку, дык гэта ўплываць на справы Смаленска праз свайго стаўленіка з роду Расціславічаў, што смаленцы не пацярпелі б, калі б у іх быў пастаўлены хтонебудзь з полацкай дынастыі.

Толькі праз сем гадоў у летапісе была адзначана яшчэ адна падзея, якая хоць і ўскосна, але трохі прасвятляе поўную невядомасці полацкую гісторыю гэтага часу. У Наўгародскім I летапісе пад 1239 г. сказана: «Оженися князь Александр, сын Ярославль в Новегороде, поя в Полотьске у Брачислава дчерь, и венчася в Торопце; ту кашю чини, а в Новегороде другую»755. Як бачым, полацкім князем у гэты час быў Брачыслаў, але чыім сынам ён з’яўляўся, засталося невядома. Тое, што дачка Брачыслава (па звестках В. Тацішчава яе імя — Параскевія, па іншых — Аляксандра) выходзіла замуж за вядомага наўгародскага князя Аляксандра Неўскага, можа нейкім чынам сведчыць аб палітычным збліжэнні Полацка і Ноўгарада, хутчэй за ўсё на грунце агульнай барацьбы з нямецкай і шведскай агрэсіяй. У сувязі з гэтым можа быць невыпадковым знаходжанне ў войску Аляксандра Неўскага Якава Палачаніна, аднаго з шасці найбольш выдатных герояў, якія вызначылі пераможны зыход для наўгародцаў Неўскай бітвы 1240 г. Пра яго сказана, што ён, наехаўшы на полк (варожы) з мячом і «мужествовав много»756. Не зусім зразумела, чаму шлюб адбываўся ў Тарапцы.

В. Данілевіч гэта тлумачыў далейшай залежнасцю Полацка ад Смаленска, і таму, маўляў, «дачка Брачыслава па жаданню смаленскіх князёў жыла ў Тарапцы, і гэта змушала міжволі Брачыслава падначальвацца Смаленску»757. Але тады становіцца незразумелым, чаму яна павінна была жыць у Тарапцы, а не ў самім Смаленску. Цяжка меркаваць, каб княская дачка і жонка была ў поўным сэнсе гэтага слова заложніцай. Наогул, аб нейкай залежнасці Полацка ад Смаленска пасля 1232 г. і гаварыць не прыходзіцца. Смаленск пасля гэтага надоўга застаўся ў палітычным заняпадзе.

I

хоць падзеі 1232 г. — факт вельмі красамоўны для пацверджання палітычнай моцы Полацка ў гэты час, тым не менш прыводзіцца яшчэ адзін аргумент у пацверджанне полацкага бяссілля. Гэта — шматлікія набегі «літвы», якія яна ажыпдяўляла на рускія землі праз нібыта аслабелую і падначаленую ёй Полацкую зямлю. Але і гэта з’яўляецца вынікам даволі тэндэнцыйнага асвятлення падзей.

Мы ўжо ведаем, што яшчэ ў канцы XII ст. Літва была саюзніцай Полацка і адным з тых рэзерваў, адкуль ён чэрпаў вайсковыя сілы, як гэта было ў 1180 г. у барацьбе са Смаленскам і ў 1198 г. у паходзе на Вялікія Лукі супраць Ноўгарада. Такім чынам, ужо ў XII ст. выявілася значэнне Літвы для Полацка як адной з ударных сіл яго супроць суседніх земляў. У 1216 г., як пасведчыла «Хроніка Лівоніі», Літва была саюзніцай Полацка і ў барацьбе супроць крыжацкай агрэсіі. Праўда, у ёй гаварылася і аб пагрозе летонаў (калі пад імі разумець «літву») полацкім удзелам у Ніжнім Падзвінні і самому Полацку, аднак ніводнага факта нападу іх на полацкія ўладанні яна не зарэгістравала.

Часта спасылаюцца на паведамленне Я. Длугаша, што ў 1216 г. літоўскія дружыны ўварваліся ў ваколіцы Полацка і што яны былі разгромлены і выгнаны смаленскім князем Мсціславак Давыдавічам758. Аднак апошні ў той час у Смаленску не $ыў князем. Малаверагодныя і звесткі Лаўрэнцьеўскага летацісу пра напад «літвы» ў 1235 г. побач з Наўгародскай і Смаленскай землямі і на Полацкую759, бо ў Акадэмічным спісе гэтай крыніцы760 і ў Наўгародскім I летапісе пра напад на апошнюю не гаворыцца761.

Даследчыкі, як правіла, асабліва завастраючы ўвагу на шматлікія набегі «літвы» на рускія землі, поўнасцю замоўчваюць той факт, што амаль усе яны заканчваліся паражэннем, як гэта было ў 1200,1225,1229,1234,1245,1248 і 1253 гг. Відавочна, што пры такім сумным зыходзе яны яўна не маглі спрыяць узбагачэнню літоўскіх феадалаў, як звычайна сцвярджаецца. Набегі «літвы» маглі быць толькі ў інтарэсах Полацка, які іх інспіраваў супроць суседніх земляў і якія ажыццяўляліся праз Полацкую зямлю.

У сувязі з так званымі літоўскімі набегамі нельга абмінуць яшчэ адзін факт, зафіксаваны ў Суздальскім летапісе пад 1239 г.: «Того же лета Ярослав иде Смолиньску на Литву, и Литву победи и князя их ялъ, а Смольняны урядив, князя Всеволода посади на столе, а сам со множеством полона с великою честью отиде в свояси»762 П. Галубоўскі, грунтуючыся на гэтым запісе, лічыў, што Літва сапраўды захапіла Смаленск, карыстаючыся міжусобнай барацьбой смаленцаў, незадаволеных Святаславам Мсціславічам, і што ім на дапамогу з’явіўся ўладзімірскі князь Яраслаў Усеваладавіч, які і задаволіў іх, прагнаўшы Святаслава. Аднак гэты аўтар пакінуў без увагі той факт, што Яраслаў «князя іх (г. зн. «літвы». — М. Е.) ялъ». Дык хто быў пригнаны: Святаслаў ці невядомы па імені літоўскі князь? На думку I. Бяляева, пад «князем Літвы» трэба разумець Святаслава Мсціславіча. I з гэтым можна пагадзіцца. Намі ўжо ўказваліся факты, калі ў пазнейшых летапісах палачане падмяняліся літвою, як гэта было з паказам у Ніканаўскім летапісе падзей, звязаных з паходам Андрэя Багалюбскага на Кіеў у 1167 г. I гэта зразумела. Паняцце «палачане» ў пазнейшы час забылася і падмянілася зразумелым тады паняццем «літва». Вось тое ж самае магло адбыцца і са Святаславам Мсціславічам, які ў 1232 г. стаў князем у Смаленску з дапамогай палачанаў і, па ўсім відаць, з іх жа дапамогай і правіў. Цалкам магчыма, што ён і разумеецца ў Суздальскім летапісе як літоўскі князь, а палачане, якія былі з ім, як «літва», тым больш што яна магла быць у іх войску. Аднак нельга катэгарычна сцвярджадь, што тут да гэтага часу сядзеў Святаслаў, бо гэта не пацвярджаецца крыніцамі. Больш за тое, ёсдь меркаванне, што ў Смаленску з 1235 г. быў князем Уладзімір Рурыкавіч, які нібыта памёр у 1239 г., пасля чаго пачаліся тут розныя звадкі, шго і выкарыстала літва для захопу Рослаўля, Рудні і самога Смаленска. А гэта, у сваю чаргу, прымусіла ўмяшацца Яраслава Усеваладавіча. Але ўсю гэту гісторыю трэба паставіць пад сумненне, бо цяжка ўявіць, каб мог уладзімірскі князь у 1239 г., у разгар татарскага нашэсця, якое асабліва спустошыла яго зямлю, ісці на дапамогу Смаленску.

3 разгледжанага намі бачна, што няма ніводнага факта, зарэгістраванага ў крыніцах, які сведчыў бы аб палітычным разладзе ў Полацкай зямлі і яе залежнасці. Наадварот, як рускія летапісы, так і заходнія хронікі гавораць аб іншым. Полацкія ўдзелы працягвалі існаваць, жылі ў згодзе, адчуваючы агульныя інтарэсы, Полацк не толькі змог пераадолець палітычнае прыцягненне свайго галоўнага суперніка — Смаленска, але і падначаліць яго свайму ўплыву. I гэта нягледзячы на страту ім у той час Ніжняга Падзвіння. Аднак апошняе мела ўсё ж вельмі істотныя вынікі. Яно прымушала Полацк усё большую ўвагу пераносіць з Падзвіння ў Панямонне, у Літву, якая пасля страты Ніжняга Падзвіння стала важнейшай яго апорай. Але тут Полацк сустрэўся з сваім новым і магутным супернікам — Новагародкам. Так, цэнтр палітычнага жыцця Беларусі ў сярэдзіне XIII ст. паступова пераходзіць з Падзвіння ў Панямонне, якое станавілася ядром збірання асобных беларускіх земляў у адзінае цэлае.

ЦЯЖАР БАРАЦЬБЫ ПРЫПАДАЕ НА ПІНСК

3 пачатку XIII ст. стала яўна выяўляцца вядучае месца Пінска ў далейшым жыцці Тураўскай зямлі. Ужо раней адзначалася, што яе залежнасць ад Кіева адразу стала замяняцца залежнасцю ад галіцкавалынскіх князёў, з якой таксама не жадала мірыцца Тураўшчына. Асабліва гэта заўважаецца ў Пінску. Аб гэтым і пасведчыла першае ж летапіснае паведамленне ў XIII ст. — пад 1204 г. Праўда, яно вельмі кароткае і таму не зусім яснае. У ім ідзе гаворка аб тым, што валынскі князь Аляксандр у гэтым го дзе «яша Володимера Пиньского»764. Прычыну гэтага можна ўгледзець у тым, што, выкарыстаўшы напад ляхаў на Уладзімір Валынскі, пінскі князь Уладзімір, па ўсім відаць, захапіў нейкую тэрыторыю суседняга княства, за што і быў пакараны. Гэты факт яскрава паказвае, што галоўны цяжар барацьбы з Валынню падае на Пінск. I гэта зразумела, бо яго тэрыторыя непаерэдна межавалася з Валыншчынай, што яшчэ больш узвышала значэнне Пінска, бо барацьба з Валынню станавілася сталым фактарам палітычнага жыцця зямлі.

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3

Учим английский по-новому. Изучение английского языка с помощью глагольных словосочетаний

Литвинов Павел Петрович
Научно-образовательная:
учебная и научная литература
5.00
рейтинг книги
Учим английский по-новому. Изучение английского языка с помощью глагольных словосочетаний

Новые горизонты

Лисина Александра
5. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новые горизонты

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Институт экстремальных проблем

Камских Саша
Проза:
роман
5.00
рейтинг книги
Институт экстремальных проблем

Поющие в терновнике

Маккалоу Колин
Любовные романы:
современные любовные романы
9.56
рейтинг книги
Поющие в терновнике

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Инквизитор Тьмы

Шмаков Алексей Семенович
1. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Интриги двуликих

Чудинов Олег
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Интриги двуликих