Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
Шрифт:
У той жа час Тураў і Пінск паранейшаму вуымушаны былі ўдзельнічаць у бясконцых спрэчках у барацьбе за кіеўскі пасад. У 1207 г. іх войскі знаходзіліся пад г. Трыпалем у стане чарнігаўскіх Ольгавічаў, якія выступілі супроць Рурыка Расціславіча. А гэта азначала ў параўнанні з папярэднім палітычную пераарыентацыю туравапінскіх князёў: іх пераход з саюзнікаў у праціўнікі смаленскіх Расціславічаў. Відаць, на іх погляд, Расціславічы трацілі сваю моц і таму не было патрэбным прадаўжаць саюз з імі.
На жаль, пасля 1207 г. наступіў 20-гадовы прагал у летапісах пра ТураваПінскую зямлю. Усё гэта гаворыць за тое, што кіеўскія і галіцкавалынскія летапісцы мала ўдзялялі ёй увагі і толькі тады яна трапляла ў поле іх зроку, калі закранала інтарэсы іх княстваў. Менавіта гэта і здарылася ў 1227 г., калі зноў вельмі выразна высветлілася імкненне Пінска павялічыць сваю тэрыторыю за кошт Валыні, дзеля чаго выкарыстоўвалася ўсялякае ў ёй замяшанне. Так здарылася і тады. Паміраючы, луцкі князь Мсціслаў (Нямы) завяшчаў свой удзел Данілу Раманавічу разам з апекай над малалетнім сынам. Аднак пляменнік Мсціслава Яраслаў Інгваравіч, лічачы, што толькі яму павінна належыць спадчына дзядзькі,
Але вернемся да падзей 1228 г. (а магчыма, і 1229 г. ці нават 1230 г. бо храналогія іх заблытаная). Усе ўдзельнікі кааліцыі накіраваліся да Крамянца і аблажылі яго, што з’явілася вялікай небяспекай для Данілы. Аднак ён, у сваю чаргу, прыняў захады, каб раз’яднаць сілы праціўнікаў. Найперш яму ўдалося адвадзіць полаўцаў, якія, вяртаючыся назад, усё ж парабавалі паасобныя месцы Галіцкага княства, што змусіла варожую Данілу Галіцкаму партыю адмовіцца ад дапамогі яго праціўнікам. Аблога Крамянца зацягнулася. Апроч таго, Даніла з дапамогай палякаў рушыў на Кіеў, у выніку чаго кіеўскі і чарнігаўскі князі ўвайшлі ў перагаворы з ім. Хоць выступление аб’яднаных сіл супроць Данілы Галіцкага закончылася няўдачай, усё ж гэты факт пацвердзіў непрымірымасць Пінска, а разам з ім і Турава да галіцкавалынскіх князёў і іх улады над імі. А што яна і далей працягвалася, гаворыць наступнае летапіснае паведамленне, з якога мы даведваемся, што галіцкава- лынскія князі Даніла і Васілька пакінулі ў 1229 г. пінскага князя Уладзіміра сцерагчы разам з уграмі і берасцянамі Берасце ад яцвягаў. Як бачым, варожасць да галіцкавалынскіх князёў не прайшла дарэмна для Расціслава, ён быў, па ўсім відаць, заменены на пінскім пасадзе Уладзімірам, магчыма, тым, якога ў 1204 г. «яша» валынскія князі за напад на іх зямлю. 3 гэтага можна зрабіць вывад, што Галіч і Валынь выкарыстоўвалі суперніцтва пінскіх князёў за свой пасад і дапамагалі ўмацавацца на ім таму, хто абяцаў большую пакорлівасць. Паколькі Расціслаў болей не ўпамінаецца ў крыніцах, можна думаць аб магчымасці яго знішчэння.
Але вернемся да летапіснага паведамлення 1229 г. Яно каштоўнае для нас і тым, што паказвае варожасць яцвягаў да галіцкавалынскага ўладання. Берасце было аплотам яго. I таму зразумела, чаму менавіта на яго нападалі яцвягі. Трэба зазначыць, што гэты летапісны запіс не зусім ясны. У ім адначасова гаворыцца і пра тое, што літва ваявала ляхаў, і таму далей становіцца незразумелым, хто прыйшоў да Берасця — літва ці ляхі — і каго з іх «йзбйша» Уладзімір Пінскі.
Аднак з’яўленне на пінскім пасадзе больш пакорнага князя ніколькі не азначала канчатковага прымірэння Пінска з галіцкавалынскай уладай. Наадварот, яе ўзмацненне выклікала яшчэ болыпае супрацьдзеянне. Мы ўжо адзначалі, што падзеі 1228 г. паказалі на сувязь Пінска з Новагародкам. Тут жа ў Верхнім Панямонні Пінск знаходзіць і яшчэ аднаго саюзніка — Літву, якая была яго паўночным суседам. Упершыню ў навуцы звярнуў увагу на гэта А. Грушэўскі769. Убачыўшы гэта, ён быў вельмі блізкі да правільнага разумения месцазнаходжання тагачаснай Літвы. Але, як і іншыя даследчыкі, ён лічыў Верхняе Панямонне заваяваннем Літвы, якую атаясамліваў з сучаснай Літвой.
Паколькі пісьмовыя крыніцы занатавалі літоўскія набегі на Валынь толькі ў 40-я гады XIII ст. (гэта, вядома, не выключав, што яны былі раней, але ў летапісы не трапілі), можна думаць, што ідэю выкарыстання літвы ў барацьбе з Валынню Пінск запазычыў у Полацка,
I тут ужо летапісец непасрэдна гаворыць пра дапамогу князя Міхаіла, якую ён аказаў «літве», папярэдзіўшы яе аб пагоні Данілы і Васількі. Адначасова «літва» ведаючы аб крывадушшы пінскіх князёў у адносінах да яе, не паверыла Міхаілу. Вось чаму, спачатку «осекшйся» ў лесе, г. зн. умацаваўшыся, яна пасля выйшла са сваіх станаў і стала лёгкай здабычай Данілы і Васількі. Многія былі перабіты, палон адабраны, і толькі Ланкгвеню, як і раней Айшвно Рушкавічу, удалося ўцячы. Як і ў папярэдні раз, усё закончылася вялікай урачыстасцю пераможцаў у Шнеку771.
Набегі атрадаў «літвы» на Валынь праз Пінскую зямлю, як і намеры Рурыка Расціславіча ў 1190 і 1193 гадах ісці з Пінска на Літву, красамоўна пацвярджаюць месцазнаходжанне апошняй на поўнач ад Пінскай зямлі ў Верхнім Панямонні.
3 разгледжанага таксама бачна, што гэтыя набегі не з’яўляліся вынікам самастойнага рашэння Літвы, а былі інспіраваны, як і ў выпадку з Полацкам, пінскімі князямі ў мэтах аслаблення Валыні і вызвалення ад яе залежнасці. Зноўтакі гэтыя набегі, як і набегі праз Полацкую зямлю на наўгародскія і смаленскія ўладанні, заканчваліся жорсткімі паражэннямі, і, такім чынам, Пінск, як і Полацк, заграбаў жар чужымі рукамі. Само сабой зразумела, што гэта вяло да знясільвання Літвы, яе разлажэння і ў канчатковым вышку да яе заваявання.
НОВАГАРОДСКАЯ ЗЯМЛЯ I ЛІТВА
У сярэдзіне XIII ст. па сваім эканамічным і культурным развіцці сярод іншых беларускіх земляў на першае месца выходзіць Новагародская зямля, якая пазней часамі называлася Чорнай Руссю. На вялікі жаль, гістарычная навука вельмі мала ўдзяляла ўвагі гэтай вобласці і разглядала і працягвае разглядаць яе толькі як аб’ект заваёўніцкіх намаганняў для яе суседзяў. Так, У. Пашута характарызаваў яе толькі як вельмі істотны фактар гісторыі Літвы7 2. Таму не дзіўна, што пытанне ролі Новагародскай зямлі ў гісторыі Беларусі, у аб’яднанні беларускіх земляў навукай не распрацавана.
У адрозненне ад Полацкай і Тураўскай земляў Новагародская зямля была параўнаўча новым палітычным утварэннем Беларусі, якое ўзнікла на левым беразе Верхняга Нёмана. Дадзеныя археалогіі сведчаць, што ўжо ў канцы I і пачатку II тысячагоддзяў н. э. славянскае насельніцтва тут было дамінуючым, дрыгавіцкакрывіцкім. Фармаванне Новагародскай зямлі пачалося з часу заснавання Новагародка, што адбылося, як ужо адзначалася, у 1044 г., калі Яраслаў Мудры пасля паходу на Літву залажыў гэты горад як аплот валодання Кіева над ёю. Паколькі Полацк таксама меў свае інтарэсы ў Літве, то збудавание Новагародка завязала яшчэ адзін вузел полацкакіеўскіх супярэчнасцей, што і прывяло да нападу ў канцы 1066 г. Усяслава на Новагародак. Аднак апошні паранейшаму заставаўся пад уладай Кіева. Нездарма ж спроба Глеба Менскага ў 1119 г. заваяваць гэту «вобласць Уладзіміравых дзяцей» выклікала рашучыя дзеянні Уладзіміра Манамаха. Відаць, пасля заваявання самастойнасці ТураваПінскім княствам і Новагародак выйшаў зпад улады Кіева, але трапіў пад уплыў галіцкавалынскіх князёў, які для яго быў непрымальны. Гэтым і тлумачыцца выступление новагародцаў у 1128 г. на баку Расціслава Пінскага. I ўсё ж палітычны ўплыў галіцкавалынскіх князёў на Новагародак працягваўся, аб чым сведчыць тое, што каля 1237 г. Даніла Галіцкі накіраваў супроць Кандрата Мазавецкага разам з «Літвой Міндоўга» і Ізяслава Новагародскага. Аднак у сярэдзіне 40-х гадоў XIII ст. Новагародак на пэўны час вырваўся зпад палітычнага прыцягнення Валыні, што і дало яму магчымасць прыступіць да ажыццяўлення сваіх дзяржаўных мэтаў.
К гэтаму часу Новагародская зямля дасягнула высокага сацыяльнаэканамічнага развіцця, чаму садзейнічаў шэраг прычын. Тут было добра развітае земляробства, якому спрыяла ўрадлівая глеба, чаго не мелася ў Падзвінні. Новагародская зямля з’яўлялася краем развітых рамёстваў. Тут выплаўлялася жалеза і была наладжана вытворчасць разнастайных вырабаў з яго, апрацоўваліся каляровыя і каштоўныя металы, існавалі ганчарныя, кастарэзныя і іншыя рамёствы. Гэтая вобласць вяла ажыўлены замежны ганда ль, аб чым сведчыць вялікая колькасць знойдзеных археолагамі імпартных рэчаў773. У выніку гэтага і дзякуючы наяўнасці густога сельскага насельніцтва на параўнаўча невялікай тэрыторыі Новагародскай зямлі было многа гарадоў: Новагародак, Слонім, Ваўкавыск, Горадзен, Здзітаў, Зэльва, Свіслач і інш. Хоць летапіс упершыню іх упамінае толькі ў сярэдзіне XIII ст., але яны, як сведчыць археалогія, узніклі значна раней. Паводле Іпацьеўскага летапісу, у Новагародку, Горадне, Ваўкавыску, Свіслачы былі свае князі. Можна думаць, што мелі іх і іншыя гарады, якія, такім чынам, з’яўляліся цэнтрамі паасобных удзелаў. Аднак усе яны шчыльна прымыкалі да Новагародка, князь якога, магчыма, для ўсіх іх меў значэнне вялікага князя. Цэнтральнае значэнне Новагародка і вызначыла назву гэтай зямлі як Новагародскай. Летапісы не зарэгістравалі ніводнага выпадку міжусобнай барацьбы яе князёў.