Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стары чалавек i мора (на белорусском языке)
Шрифт:

Палiчыўшы ўрэшце, што яго правая рука была ў вадзе дастаткова доўга, стары чалавек выцягнуў яе i агледзеў.

– Нiчога страшнага, - сказаў ён.
– I няхай балiць, боль для мужчыны рэч звычная.

Ён асцярожна ўзяўся за шнур, каб той не трапiў на нiводны свежы парэз, i пасунуўся так, каб мог апусцiць левую руку ў мора з другога боку чоўна.

– Для такое нiкчэмнасцi, як ты, твае паводзiны былi яшчэ не найгоршыя, звярнуўся ён да левай рукi.
– Але быў момант, калi я не мог цябе знайсцi.

"Чаму я не нарадзiўся з дзвюма добрымi рукамi?
– падумаў ён.

Магчыма, гэта мая вiна, што я не вытрэнiраваў руку належным чынам. Але Богу вядома, што ў яго было досыць шанцаў навучыцца. Зрэшты, ён не так i кепска паводзiў сябе ўночы i здранцвеў усяго адзiн раз. Здранцвее зноў, дык няхай шнур яго ператне". Калi ён гэтак падумаў, дык уцямiў, што на яго найшло памутненне, i вырашыў яшчэ трохi падсiлкавацца рыбай. "Але я не магу, - сказаў ён у сваiх думках.
– Лепей хай круцiцца галава, як страцiць сiлу ад ванiтаў. I я ведаю, што не ўтрымаю ў роце тую рыбу пасля таго, як уляпаўся ў яе тварам. Буду хаваць яе на сама крайнi выпадак, пакуль не сапсуецца. Але цяпер запозна падмацоўвацца ежай. Дурбель, - сказаў ён сабе.
– З'еш другую лятучую рыбу".

Яна была тут, пачышчаная i гатовая, i ён падняў яе левай рукой i ўплятаў, стараяна перажоўваючы косцi, ядучы ўсю яе аж да хваста.

"Яна больш спажыўная за ўсе амаль iншыя рыбы, - падумаў ён.
– Прынамсi, у ёй болей той сiлы, якая неабходная мне. Усё, што я магу, я зрабiў. Хай распачынае сваё кружлянне, хай прыйдзе бой!"

Сонца ўзыходзiла ў трэцi раз з таго часу, як ён рушыў у мора, калi рыба пачала кружыць.

Ён не мог вызначыць па нахiле шнура, што рыба кружыць. Для гэтага было занадта рана. Ён усяго толькi адчуў лёгкае паслабленне напору шнура i правай рукой стаў мякка выцягваць яго. Той напiнаўся, як заўсёды, але якраз там, дзе, здавалася, вось-вось парвецца, яго пачало прыбываць. Выслабанiўшы плечы i галаву ад шнура, што цiснуў на iх, стары чалавек цягнуў мерна i нямоцна. Рукi ягоныя нагадвалi цяпер маятнiк, таксама, наколькi мог, ён выкарыстоўваў у рабоце тулава i ногi. Старыя ногi i плечы круцiлiся ў суладдзi з узмахамi рук.

– Гэта вельмi вялiкi круг, - сказаў стары чалавек.
– Але ён кружляе.

Пасля шнур у лодцы перастаў расцi, i стары чалавек цягнуў яго, пакуль не ўбачыў, як ад таго адскокваюць на сонцы кроплi. Пасля марлiн пацягнуў шнур далей, у мора, i стары чалавек, укленчыўшы, адпусцiў яго з неахвотай назад у цёмную ваду.

– Напачатку ён бярэ шырока, - сказаў стары чалавек.
– Я павiнен напiнаць шнур як мага мацней. Напруга будзе штораз скарачаць ягоны круг. Магчыма, праз гадзiну я ўбачу яго. Я павiнен яго адужаць, а тады павiнен дакончыць.

Але рыба спавольна кружыла, як i раней, i праз дзве гадзiны стары чалавек узмакрэў ад поту i валiўся з ног ад стомы. Аднак кругi зараз нашмат пакарацелi, i па нахiле шнура ён вызначыў, што рыба, апiсваючы iх, падымалася вышэй i вышэй.

Гадзiну стары чалавек бачыў перад вачыма чорныя плямы, салёны пот залiваў вочы, парэзы пад вокам i на лбе. Чорныя плямы яго не палохалi. Гэта было нармальна, калi ўлiчыць напругу, з якою ён цягнуў шнур. Двойчы, аднак, ён адчуваў млосць i заварот галавы, i вось гэта яго непакоiла.

– Я не магу зганьбiць сябе i аддаць канцы, пазмагаўшыся

з гэткiм марлiнам, - сказаў ён.
– Цяпер, калi я прымусiў яго хадзiць такiмi прыгожымi кругамi, Божа, дай вытрываць. Я прачытаю сотню "Ойчаў нашых" i сотню "Анёльскiх прывiтанняў". Але я не магу чытаць iх цяпер.

"Уважай iх за прачытаныя, - падумаў ён.
– Прачытаю пазней".

Якраз тады нешта стукнула ў вадзе па шнуры, якi ён трымаў абедзвюма рукамi, i рванула шнур рэзка, моцна - ён адчуў гэта.

"Ён б'е па драцяным павадку сваёй пiкай, - падумаў ён.
– Гэтага варта было чакаць. Ён павiнен быў так рабiць. Праўда, цяпер ён можа ўзяць ды скочыць, вынырнуць, i мне больш было б даспадобы, калi б ён кружляў сабе. Скачкi былi неабходныя, каб ён нахапаў паветра. Але пасля гэтага кожны скачок можа разрываць рану ад кручка, i каб ён не выкiнуў кручок наогул.

– Не скачы, рыба, - сказаў ён.
– Не скачы.

Марлiн лупiў па дроце яшчэ колькi разоў, i кожнага разу, пакруцiўшы галавой, стары чалавек трохi папускаў шнур.

"Нельга, каб ягоны боль узмацняўся, - падумаў стары чалавек.
– Мой боль не мае значэння. З маiм я магу спраўляцца. Але ён можа ашалець ад болю".

Мiнула трохi часу, рыба перастала бiцца аб дрот i зноўку пачала паволi кружыць. Зараз стары чалавек усё выбiраў i выбiраў шнур. Але на яго зноў наплыла млоснасць. Ён зачэрпнуў левай рукой крыху марской вады i лiнуў сабе на галаву. Потым лiнуў яшчэ i расцёр карак.

– Здранцвеласцi няма, - сказаў стары чалавек.
– Я магу трываць, а ён у хуткiм часе выплыве. Я павiнен трываць.

Ён апусцiўся на каленi на носе лодкi i на нейкi час закiнуў шнур зноў за спiну. "Я перадыхну, пакуль марлiн кружляе, а тады ўстану i вазьмуся за яго, калi ён прыйдзе", - вырашыў стары чалавек.

Была вялiкая спакуса адпачыць на носе лодкi, даўшы рыбiне магчымасць зрабiць адзiн круг самой, не выбiраць шнур увогуле. Але калi напружанне паказала, што рыбiна павярнула ды плыве да лодкi, стары чалавек устаў на ногi, закруцiўся, захiстаўся, уцягваючы ў лодку ўвесь шнур, якi ён даставаў.

"Нiколi яшчэ я не быў такi змучаны, - падумаў стары чалавек, - i ў дадатак пасат узнiмаецца. Але пасат дапаможа мне дабрацца з рыбiнай да прыстанi. Мне ён будзе ох як патрэбны".

– Я адпачну ў наступны раз, калi марлiн рабiцьме круг, - сказаў стары чалавек.
– Я пачуваюся нашмат лепей. Яшчэ два-тры абароты, i я займею яго.

Саламяны капялюш з'ехаў нiзка на патылiцу, i стары чалавек упаў на дно лодкi, калi рыба, паварочваючы, тарганула шнур.

"Цяпер працуй ты, рыбiна, - падумаў ён.
– Я вазьмуся за цябе, калi ты павернеш назад".

Мора добра-такi ўзнялося. Але гэта быў вецер, якi суправаджае добрае надвор'е, i стары чалавек мецьме ў iм патрэбу, калi рушыць дадому.

– Я папросту буду кiраваць на поўдзень i захад, - сказаў ён.
– Чалавек не заблудзiць у моры, ды i выспа нашая доўгая.

Марлiн рабiў трэцi абарот, калi ён упершыню ўбачыў яго. Дакладней, убачыў цёмны цень, якi праплываў пад лодкай гэтулькi часу, што стары чалавек не даваў веры: няўжо той такi даўжэразны?

– Ды не, - сказаў ён.
– Не можа ён быць гэткi вялiзны.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

В поисках Оюты

Лунёва Мария
Оюта
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
В поисках Оюты

Мастер 9

Чащин Валерий
9. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 9

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Восход черной звезды

Звездная Елена
4. Катриона
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Восход черной звезды

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума

Господин следователь 6

Шалашов Евгений Васильевич
6. Господин следователь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Господин следователь 6

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Попаданка 3

Ахминеева Нина
3. Двойная звезда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка 3

Честное пионерское! 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Честное пионерское!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Честное пионерское! 2