Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Страчаная спадчына

Чантурия Юрий Владимирович

Шрифт:

Інвентары за 1653, 1665 і іншыя гады паказваюць, што акрамя моста праз р. Няволю, які быў размешчаны з поўначы і звязваў замак з «местам», быў яшчэ адзін мост, які падводзіў да замкавага паркана з поўдня. На гэта ж, напэўна, паказвае і разрыў паміж валамі, які да цяперашняга часу існуе на гарадзішчы.

Пад час вайны 1554–1667 гг. ў Давыд-Гарадку меўся моцны атрад войска, у складзе якога было 400 чалавек коннай шляхты і 300 чалавек узброеных мяшчан. У пачатку верасня 1655 г. горад аблажыў атрад маскоўскіх войскаў на чале са стольнікам Д. А. Валконскім. Маскоўцы прыйшлі сюды з Кіева на рачных караблях з мэтай заняць раёны Беларускага Палесся. У выніку бітвы Давыд-Гарадок быў узяты маскоўцамі, якія затым пакінулі яго і пайшлі на Слонім. У цэлым у перыяд вайны горад хоць і апынуўся далёка ад галоўнага тэатра ваенных дзеянняў, але пацярпеў

моцна. Гэта зафіксавана ў інвентару Давыд-Гарадка за 1665 і 1670 гг. Мяшчане ўзнаўлялі ўмацаванні замка сумесна з сялянамі вёсак замкавай воласці.

Інвентары 1670 і 1675 гг. паведамляюць пра існаванне ў Давыд-Гарадку двух замкаў — Горнага і Дольнага. Горны быў абнесены высокім валам, абкружаны вадою, але на яго тэрыторыі стаяў толькі «дом кухонны», астатняе ўсё было знішчана ў час вайны. Дольны замак (ён жа «падзамча») меў парканавую агароджу. Агульная даўжыня лініі ўмацаванняў абодвух замкаў раўнялася 20 шнурам (г. зн. 980 м. — М.Т.), з якіх на Верхні прыпадала 9 шнуроў і 1 прут (каля 466 м. — М.Т.), на Ніжні — 10 шнуроў і 9 прутоў (каля 534 м. — М.Т.). У лініі ўмацаванняў называюцца таксама «вывады», што трэба вызначыць альбо як патаемныя выхады за межы ўмацаванняў, альбо як бастыёны.

Сітуацыйна планіроўка замкаў у 1675 г. выглядала наступным чынам: вакол іх разрастаўся горад, які меў дзве праваслаўныя царквы і адзін касцёл. З «места» можна было трапіць у Ніжні замак па мосце з парэнчамі, які быў перакінуты праз роў. Уваход на мост запіраўся варотамі. Адсюль зноў па новым мосце на палях праз рэчку Чартарыю траплялі ў Горны замак. Уваход ішоў праз новую, напалову ўзведзеную дубовую браму. Пасярод замкавага двара знаходзілася студня з дубовым зрубам. Абодва замкі былі абкружаны новым дубовым парканам. У 1681 г. і пазней мост у Верхні замак узвялі «на ізбіцах-зрубах».

Усе наступныя інвентары Давыд-Гарадоцкага замка да 1760 г. даюць уяўленне паступовага запусцення і разбурэння замкаў, якія з цягам часу ператварыліся з мясцовага цэнтра абароны ў месца рэзідэнцыі ўпраўляючых-адміністратараў гэтага перыферыйнага валодання Радзівілаў. Праўда, да 1702 г. інвентары пастаянна называюць ваенна-будаўнічыя павіннасці мясцовага насельніцтва, але, відаць, Паўночная вайна канчаткова зняла іх з парадку дня. Усё радзей згадваецца рэчка Няволя, у інвентары за 1702 г. упершыню сустракаецца сучасная назва рэчкі Чартарыі-Няволі — рэчка Няпраўда.

З 1702 г. пастаянна адзначаецца «каля таго замку канал з вадою цякучаю». Усё радзей сустракаецца інфармацыя пра вежы, але пра паркан, што стаяў «на валу кругом», усё яшчэ гаворыцца на працягу першай чвэрці XVІІІ ст. Заўважана ўмацаванне ўязной вежы — брамы замка. У 1728–1734 гг. пастаянна адзначаецца замкавая «вялікая брама з залкай наверсе». Па баках брамы стаялі дзве фланкіруючыя вежы. Затым яе змяніла звычайная драўляная брама з двума кардыгардамі і тарцічнымі варотамі з няхітрай сістэмай запораў. Яны адчынялі і запіралі доступ на замкавы панадворак, дзе ў акружэнні гаспадарчых пабудоў стаяў палац адміністратараў. Гэта фіксуе ў апошні раз інвентар Давыд-Гарадка за 1793 г.

Друя

Паселішча Друя вядома па пісьмовых і археалагічных крыніцах з ХІV ст. Згадваецца яно ўпершыню ў 1386 г. у «Кроніцы» Стрыйкоўскага ў сувязі з міжусобнай вайной Андрэя Полацкага.

Да канца XV ст. Друя належала слугам Полацкага замка. У 1496 г. ёй ужо валодалі князі Масальскія на падставе прывілея — на «место», замак і воласць, атрыманага ад вялікага князя Аляксандра. У князёў Масальскіх горад знаходзіўся амаль два стагоддзі. У 1506 г. па даравальнай грамаце вялікага князя Аляксандра Друя з ваколіцамі пераходзіць да Ганны Масальскай з роду Сапегаў. У грамаце князь асобна падкрэсліў, што ён «не вызваляе мяшчан Друйскіх ад направы Полацкага замка і ваеннай службы нашай, па звычаю і практыцы іншых людзей». Неабходна адзначыць, што і сама Друя ў пачатку XVІ ст. лічылася значным абарончым горадам у паграніччы.

У лютым 1515 г. маскоўскія ваяводы І.Шамін, Ю. Замяцін і Сабураў ваявалі Браслаўшчыну і пасады «в Друи ожгоша». Быў, напэўна, спалены і замак, паколькі дакументы таго часу адзначылі: «А ныне городок на Друи новый». Па некаторых сведчаннях, першапачатковы замак князёў Масальскіх знаходзіўся на левым бераге Друйкі, на тэрыторыі так званага Старога места, а пасля падзей 1515 г. быў перанесены на правы бераг

Друйкі.

Неабходна адзначыць, што з тактычнага пункту гледжання месцараспалажэнне Друі і яе замка было не вельмі ўдалым. Замак не мог заняць выступ ля ўпадзення Друйкі ў Дзвіну, таму што ён быў нізкі, малы і вясной пастаянна заліваўся Акрамя таго, з усходу над ім узвышалася гара, якая, калі б яе заняў праціўнік, магла быць выкарыстана для ўстаноўкі артылерыі і абстрэлу замка. Пасля 1515 г. было вырашана паставіць замак на гэтым узвышэнні, але і тут для ўмацавання было не лепшае месца, бо амаль з усіх бакоў меліся доўгія схілы, зручныя для атак праціўніка. а Дзвіна і Друйка былі аддалены ад замка на значную адлегласць. Тым не менш «Полацкая ревизия» 1552 г. зафіксавала Друйскі «замок спольный» братоў князёў Масальскіх на левым беразе Дзвіны. «Замок оборонный» абкружыў мястэчка, у якім лічылася 112 дымаў і 800 чалавек жыхароў. Дакумент не паведамляе пра структуру замкавых умацаванняў. Хутчэй за ўсе ў Друі, як і ў многіх іншых дробных гарадах, яны былі ў занядбаным стане. Хоць тут у пачатку Інфлянцкай вайны і размяшчаўся конны атрад (1561), аднак роля Друйскага замка ў гэтай вайне пе высветлена. У «Тетради» 1563 г., якая вызначала межы Полацкага павета, пра яго сказана: «А Друя город еще не поставлен, а город Друя стоит на Двине». У той жа час тут адзначана, што «посад Друйскій стал в Полоцком повете на Полоцкой земле». Перамірны «лист» паміж бакамі, якія ваявалі, ад 1594 г. у дакументах называе яго ўжо ў ліку замкаў Падзвіння.

У канцы XVІ ст., у 1594 г., у дакументах сустракаецца памінанне аб «опалом замку Друйском», што сведчыць пра стан умацавання таго часу. Аднак А. Гваньіні зазначаў тут у пачатку XVІІ ст. замак з мястэчкам над Дзвіною і Друяй «Ад таго замка, — адзначаў ён, пачынаецца граніца інфляндская».

У XVІІ ст. Друя змяніла свайго ўладальніка, якім стаў магутны магнат, канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега. Ён купіў Друю ў князя Масальскага за 5 тыс. коп грошаў літоўскіх. 8 сакавіка 1618 г. І.С. Сапега аб'явіў, што ля сутокаў р. Друі з Заходняй Дзвіной ён закладвае новы горад Сапежын «у валу і астрозе», які забяспечыць як зброяй, так і іншымі абарончымі сродкамі. Для таго каб збудаванне ўмацаванняў не было занадта цяжкім для жыхароў Сапежына, магнат назаўсёды абавязаў сялян дзвюх сваіх валасцей — Дубровіцкай і Задзвінскай аказваць дапамогу гараджанам. Усе гарадскія прыбыткі ад збору падаткаў магістрату дазвалялася выкарыстоўваць на патрэбы горада, догляд і рамонт «привалка и острога». У сувязі з блізкім размяшчэннем ад мяжы і дзеля большай перасцярогі, каб хто-небудзь пад прыкрыццём гандлевых спраў не прыехаў тайна з непрыяцельскай зямлі і «не соглядал», кожны, хто прыязджаў у горад, абавязаны быў заявіць пра свае тавары і патрэбы гараднічаму і бурмістру. Свае тавары купцы мусілі складваць у гасцінным двары, які размяшчаўся ў астрозе. Гораду давалася магдэбургскае права (1619) і пячатка з выявай віціны пад разгорнутым ветразем. Тыя, хто жадалі пасяліцца ў новазакладзеным горадзе, атрымлівалі «свабоды» на 20 гадоў. Адной з мэт закладкі Сапежына была абарона мяжы Вялікага Княства Літоўскага.

Хоць у 1632 г. Друя была занята маскоўскімі войскамі «с пролитием крови жителей, урядников, ротмистров и всей военной добычей», аднак горад у хуткім часе адрадзіўся. Тут дзейнічалі рамесныя цэхі, якія, як і ў іншых магдэбургскіх гарадах, валодалі ўласнай ваеннай амуніцыяй, харугвамі-сцягамі, бубнамі і трубамі. У ваенных адносінах жыхары Друі падзяляліся на тры сотні са сваімі сотнікамі. У горадзе былі свае збройныя майстры — мечнік, людвісар, слесары і іншыя рамеснікі.

На пачатку вайны 1554–1667 гг., 27 чэрвеня 1654 г., пасля бою Друя была занята царскімі войскамі князя М. Шарамецьева і С. Стрэшнева, якія «горад Друю взяли и литовских людей побили и дворы и костелы пожгли». Частка жыхароў, «убояся», разбеглася па навакольных лясах. Аднак у 1655 г. дзісненскі ваявода М. Чэлішчаў заклікаў друянаў жыць па-ранейшаму ў сваіх дамах. Тыя вярнуліся.

У ходзе контрнаступлення войск Рэчы Паспалітай у канцы вясны — пачатку лета 1655 г. Друя была занята палкоўнікам Касароўскім. Супраць яго 20 чэрвеня з Полацка накіравалася групіроўка царскіх ратных людзей на чале з ваяводам Д. Якаўлевым. Яна нанесла непрыяцелю паражэнне, узяла палонных, вялікія трафеі і «таборы литовских людей пожгла». Друя зноў моцна пацярпела ад ваенных дзеянняў і служылых людзей Д. Якаўлева. «Нас, сирот твоих, — пісалі друяне цару, — многих посекли и разорили, и обдолжали великими долгами».

Поделиться:
Популярные книги

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Взлет и падение третьего рейха (Том 1)

Ширер Уильям Лоуренс
Научно-образовательная:
история
5.50
рейтинг книги
Взлет и падение третьего рейха (Том 1)

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №6

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №6

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2