Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Страчаная спадчына

Чантурия Юрий Владимирович

Шрифт:

Восенню 1502 г. і вясною 1503 г. у выніку набегаў крымскіх татараў Койданава і яго ваколіцы былі спалены. Відаць, паселішча не пазбегла ваеннага пажару і ў 1506 г., калі войскі маскоўскіх князёў Шамякіна, Адоеўскага, Трубяцкога і Варатынскага аблажылі Менск і дзейнічалі ў ваколіцах горада, а таксама восенню 1534 г., калі маскоўскія ваяводы «агнём і мечам» дайшлі да Барысава, Менска, Маладзечна і далей да Вільні.

У той час у Койданаве меўся драўляны замак, абкружаны вадзяным ровам, злучаным з р. Няцечай. Створаная на рацэ сістэма ставоў у XVІ-XVІІІ стст. адыгрывала ролю дадатковай нерашкоды, якая прыкрывала горад і замак ад нападу. Акрамя таго, вада, паднятая запрудаю, залівала кальцавы абарончы роў замка.

У першай палове XVІ ст. драўляны замак

змянілі каменным дзевяцівежавым замкам. У плане круглыя вежы мелі дыяметр каля 10 м, таўшчыню каменна-цагляных сценаў да 1,5 м. У іх былі прарэзаны байніцы. Вежы крыліся шатровымі стрэхамі і іх некалькі разоў перабудоўвалі. Аднак у 30-ыя гады XX ст. яны яшчэ існавалі на вышыню двух ярусаў бою. Пад абаронаю гэтых вежаў і каменных сцен, якія іх злучалі, каля сярэдзіны XVІ ст. на сродкі князя Мікалая Рудога Радзівіла, апантанага кальвініста, быў збудаваны каменны кальвінскі збор. У плане ён меў форму прамавугольнай трохнефнай залы, якая канчалася гранёнай апсідай. У канцы пабудовы знаходзілася магугная чатырохкантовая вежа, якая паступова пераходзіла ў васьмярык. Уваход у замак запіраўся традыцыйнай брамаю, якую вянчаў герб Радзівілаў.

Пад час вайны 1554–1667 гг. з 1648 па 1667 г. Койданава некалькі разоў было спалена, асабліва спустошана ў 1655 г. Тым не менш у хуткім часе пасля заканчэння вайны ўмацаванні горада былі адноўлены. Так, у інвентары 1669 г. у Койданаве ўпамінаюцца гарадскія Менская і Слуцкая брамы. Хутчэй за ўсё мелася яшчэ адна брама, якая выводзіла на Віленскі шлях.

Адсутнасць архіўных матэрыялаў не дазваляе вызначыць, якія гэта былі збудаванні. Аднак іх канструкцыі былі падобныя на ўмацаванні іншых беларускіх гарадоў. Каменныя пабудовы замка і кальвінскі збор існавалі да 40-ых гадоў XX ст.

Давыд-Гарадок

Гарадзішча Замкавая гара ў Давыд-Гарадку было дзядзінцам старажытнага паселішча, пазней цэнтрам абароны сярэдневяковага «места», якое размешчана на высокім правым беразе р. Гарыні, Яно займае асобны ўзгорак, які з захаду агінае Гарынь, з паўднёвага боку — невялікая р. Няпраўда (яна ж Няволя, Чартарыя), з усходу прымыкае балоцістая нізінная лугавіна. З поўначы вузкі і даволі глыбокі, але нешырокі, каля 10–15 м роў, які цяпер заплыў, аддзяляе Замкавую гару ад карэннага берага. У розныя гады помнік вывучалі археолагі Р. Якімовіч, П. Рапапорт і П. Лысенка, які адносіць дату ўзнікнення горада на пачатак ХІІ ст.

З-за асаблівых, чыста палескіх умоў свайго існавання схаваны сярод пушчаў і балот Давыд-Гарадок нават у перыяды свайго найбольшага росквіту ў якасці феадальна-ўладальніцкага горада не меў уласна гарадской лініі ўмацаванняў. Яна поўнасцю базавалася на магутнасці замка, які атрымаў у спадчыну ад старажытнага дзядзінца яго прыродныя і штучныя абарончыя якасці, значна ўдасканаленыя ў сярэднія вякі. Замкавая гара ўзвышалася на 3–5 м над чэрвеньскім урэзам вады ў Гарыні і мела пляцоўку круглявай формы дыяметрам 100–110 м. Уся яна была абкружана магутным земляным валам, насыпаным з рачнога пяску. Унутры насыпу знаходзіліся драўляныя субструкцыі, якія ступенчата размяшчаліся ў насыпу. Гэта падтрымлівала пэўную заданую круцізну схілаў вала, асабліва знешняга. Вышыня такіх сасновых сцен — эскарпаў унутры вала дасягала 1 м. Сапраўдная вышыня абарончага вала і яго параметры ў XV-XVІІІ стст. невядомыя. Уцалелыя часткі былога вала дасягаюць вышыні каля 2 м і шырыні ў аснове да 10 м.

З канца ХІV ст. Давыд-Гарадок увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. Ён быў велікакняжацкім валоданнем, але часта перадаваўся на ўтрыманне розных людзей. Так, з 1456 па 1499 г. ім валодаў збеглы з Масковіі князь Іван Васілевіч Яраславіч, праўнук Уладзіміра Андрэевіча Серпухаўскага. Затым да 1523 г. Давыд-Гарадок знаходзіўся ў валоданні яго сына Фёдара Іванавіча Яраславіча. Ад яго горад дастаўся вялікай княгіне Боне, ад яе 20 траўня 1558 г. перайшоў у рукі князёў Радзівілаў, якія валодалі ім да канца XVІІІ ст.

Гісторыя

ўмацаванняў Давыд-Гарадка XVІІ-XVІІІ стст. узнаўляецца паводле 15 падрабязных інвентароў горада і воласці. Яны не толькі дакладна раскрываюць структуру абарончых умацаванняў замка, але і паказваюць ваенна-будаўнічыя павіннасці мяшчан і сялян воласці ў розныя гады.

Старажытнейшы з вядомых інвентароў дае ўяўленні пра ўмацаванні замка, апісаныя 23 траўня 1605 г., калі Давыд-Гарадок належаў князю Альбрыхту Радзівілу. Аднак, ведаючы тэрміны старэння драўляных пабудоў (12–15 гадоў), інвентар фактычна раскрывае структуру абарончых збудаванняў, узведзеных у 90-ыя гады XVІ ст. Згодна інвентару, вакол замка стаяў паркан «дужа злы часткова», які меў выгляд гародняў, пакрытых старымі драніцамі. Згадваецца ўчастак «стаячага паркану», г. зн. частакол. З боку ўезда ў паркане знаходзілася «вежа з брамаю», якую нядаўна ўзвялі замест ранейшай. Яна яшчэ не мела даху. Акрамя традыцыйнай вежы-брамы ў паркане стаялі старыя і гнілыя «башты», пяць «вежак», таксама старых і разбураных. Ідучы ў замак «с двора», неабходна было перайсці «мост немалы», які падводзіў да выязных варотаў з пад'ёмным мостам на ланцугах. Зайшоўшы на тэрыторыю замкавага панадворку, злева рэвізоры зафіксавалі дзевяць гародняў «без дзвярэй», якія моцна апалі і пагнілі. Далей называюцца дзве вежы — адна мела ўваход з гародняў ля яе, другая згніла і была адбудавана толькі да паловы. Дакумент адзначае, што будаваць гэта павінна была шляхта — «зямяне яго міласці князя», але, як відаць з апісання, шляхта ігнаравала свае павіннасці.

Гараджане будавалі і даглядалі ў лініі замкавых умацаванняў 55 сажняў паркану і «башты пры сваім прасле». Акрамя таго, з боку горада мяшчане абавязаны былі ўмацаваць падэшву замкавай гары — «капца», каб яго не падмывала вада. Гэта рабілася з дапамогаю паляў і сухога галля.

Цікава, што рачулка, якая ўпадала справа ў Гарынь, называлася Чартарыя. У гэтай назве народ адлюстроўваў нораў яе неспакойных вод, якія падрывалі, «як чорт», замкавую гару і прыносілі дадатковыя клопаты. Яе супакоілі з дапамогай запруды, якая не толькі затрымлівала ваду, ствараючы своеасаблівы стаў — возера, але і пачала прыносіць падвойную карысць: па-першае, у месцы спуску вады на лодках змайстравалі вадзяны млын, якім карыстаўся ўвесь горад, па-другое, падпёртая плацінаю вада, перш чым трапіць у Гарынь, абкружала замак з поўдня і поўначы, абышоўшы яго, цякла пад горад і стварала такім чынам дадатковую перашкоду, якую на шляху ў замак цяжка было пераадолець. Няўрымслівасць гэтай ракі, якая цяпер напалову перасохла, па сведчанню інвентару, вымушала мяшчан выходзіць на рамонт грэблі «як на гвалт» і мацаваць яе палямі, сухім галлём і гноем «кожны год столькі разоў, колькі таго неабходнасць укажа».

У перыяд паўстанняў сярэдзіны XVІІ ст. Давыд-Гарадок у 1648–1649 гг. ператварыўся ў галоўную базу паўстанцаў Пінскага павета. У атрад паўстанцаў колькасцю ў некалькі тысяч чалавек уваходзілі мяшчане і навакольныя сяляне і нават дробная давыд-гарадоцкая шляхта, узброеныя стрэльбамі, шаблямі і рагацінамі. Яны грамілі магнацкія і шляхоцкія маёнткі, палілі фінансавыя і юрыдычныя дакументы. Пасля разгрому паўстання судом было вырашана, каб «усіх, хто аказаўся вінаватым (звязаных з рэбельянтамі), свавольных бунтаўшчыкоў як зямян… так і іх пасольства з места названага Давыд-Гарадок і з усіх валасцей 18 асоб казніць смерцю адпаведна заслуг іх… і ўчынкаў іх, г. зн. адных на кол паўзбівана, другіх пасцінана, а трэціх — парасстраляна».

Наступны інвентар Давыд-Гарадка, які быў складзены ў 1653 г. напярэдадні вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэчай Паспалітай, дае некаторыя ўдакладненні пра павіннасці мяшчан і валашчан, а таксма іншых жыхароў, «прыслухаючых» замку. Захаваўся абавязак даглядаць масты, грэблю на р. Чартарыі і «ладзяны млын». Надзейна падпёртая запрудай гэтая рака ўсё часцей пачынае называцца ў дакументах «рэчка Няволя», што гаворыць само за сябе. З апісання бачна, што млын на лодках знаходзіўся ля паўночнай падэшвы замкавай гары «пад местам», відавочна, трохі ніжэй маста, які звязваў горад і замак.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Мифы Древней Греции

Грейвз Роберт Ранке
Большие книги
Старинная литература:
мифы. легенды. эпос
9.00
рейтинг книги
Мифы Древней Греции