Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сутарэнні Ромула

Рублевская Людмила

Шрифт:

5. Едзеш у грамадскім транспарце, і ёсць вольнае месца на двайным сядзенні, але нехта ўсеўся не ля вакна, а з краю – бо яму хутка выходзіць. А табе аблом угаворваць пасунуцца ці, яшчэ горш, праціскацца самому на месца ля вакна. І ты стаіш і чакаеш, што чалавек вось-вось сыдзе, і тады спакойна сядзеш, а ён усё не выходзіць…

Уплыў пункту пятага Ася цяпер адчувала на сваёй нервовай сістэме. Немаладая дзеўка ў клятчастым кароткім палітончыку, з вейкамі, на якія быў укладзены цэлы цюбік падробнай французскай тушы, ціскала на кнопкі мабільніка, як радыстка Кэт, і Ася проста не ў змозе была пераадолець сябе, каб сказаць “Ці не маглі б вы пасунуцца?”, альбо “Дазвольце, я сяду…”. Таму цярпліва навісала над эгаістычнай дамай, трымаючы проста над яе галавой разгорнутую

кнігу народных казак і легендаў. Таміна была цяжкая, тралейбус, доўгі, з “гармонікам”, трэсла на паваротах, як пракаветны воз, словы старога падання мігцелі ў свядомасці, як зерне кавы ў кавамолцы, і Ася амаль ужо даспела да таго, каб абараніць свае пасажырскія правы…

– Так, Анжэла… Прабач, я, вядома, памятаю, што ты Ларыса… Ларыса Пампееўна… Што ў цябе? Мне зараз не вельмі зручна гаварыць…

Нізкі мужчынскі голас гучаў дзесьці за спінай. Ася адразу закруцілася, заазіралася – звыклы інстынкт беларускамоўнага чалавека ў горадзе на гук роднае мовы: хутчэй за ўсё, пабачыш знаёмца.

О так, гэта быў знаёмец. Нават са спіны і наводдаль, з-за чужых плеч Ася пазнала яго па той дрыготцы нянавісці, якая прайшлася па ейным целе. Корб-Варановіч. Трэба ж, яна была ўпэўненая, што халёны гісторык ездзіць толькі на ўласным аўто. А ён, як просты смяротны… А можа, машына ў рамонце? Ці ён скнарышча, на бензін шкадуе? Спрадвечная народная логіка: у госці трэба ісці басанож, а боты несці на кіёчку…

Мабільнік гісторыка быў, відаць, настроены на высокую гучнасць, бо нават Ася пачула пранізлівы жаночы голас па той бок бяздротавай сувязі. Корб-Варановіч адказваў з прыхаванай тугою і змушанай ветласцю:

– Ларыса Пампееўна, я ўсё памятаю. Я абавязкова куплю сінія фіялкі. Так, роўна сем штук. Не, яны не будуць у гаршчэчку. І прашу, прымі свае таблеткі…

Раптам з тэлефону пачулася спяванне… Суразмоўца завяла оперную арыю. Ася не залічвала сябе да меламанаў, таму не магла вызначыць, што менавіта спявалася, тым больш наколькі прафесійна, але Корб-Варановіч нават на нейкі час адняў трубку ад вуха і адвярнуўся… Потым сабраўся з духам і працягнуў размову:

– Усё, Анжэла… Ларыса.. Хопіць… Цудоўна, цудоўна спяваеш… Танальнасць самае то. Усё. Прымі таблеткі. Пакуль.

Ася хуценька адвярнулася. Размова відавочна не прызначалася для старонніх вушэй, жонка там Варановіча па мабільніку спявала, палюбоўніца ці дачка… Арсеніі дужа не хацелася, каб гісторык заўважыў, што яна за ім назірае, і ўвогуле ейную прысутнасць. І цяпер думала, ці не праехаць лішні прыпынак – бо кіраваліся яны з Корб-Варановічам у адно месца, а менавіта ў ягоны інстытут, дзе мусілі сустрэцца са Скрынічам і ягонымі інтэлектуальнымі фантазіямі. Дзеля якіх Ася, між іншым, выпрасіла тры дні за свой кошт па “сямейных абставінах”, і, відаць, толькі дзякуючы таму, што начальнік атрымаў ад Вячкі кніжку з душэўным аўтографам і перакананасць, што ў Асі і Скрыніча ўсё дужа сур’ёзна.

Імжыў паскудны восеньскі дожджык, які наліпаў на твар, як халоднае павуцінне, Шэры Гмах, родны брат Шэрай Будыніны, падзяляў раніцу на “да працы” і “на працы”. Ася, як магла, запавольвала крок, каб постаць Корб-Варановіча аддалілася на бяспечную адлегласць, але выйшла як заўсёды. Няёмка і непрыгожа. Даніла Раманавіч азірнуўся, нібыта адчуў позірк, які свідраваў ягоную абцягнутую светлай плашчоўкай спіну, і адразу пабачыў Асю, якая па-дурному шарахнулася ўбок, інстынктыўна хаваючыся за нейкую цётку. А Корб-Варановіч, вядома, прыпыніўся. Шляхціц. Трэба даму пачакаць. І Асі давялося, угнуўшы галаву, набліжацца да гісторыка, які адразу ж падняў над ёй свой чорны парасон. Парфума “Х’юга Бос” дадаткова нагадала, што з начальнікам няварта ўступаць у нефармальныя размовы. Да таго ж, адзіны позірк, які ахвяраваў Вяжэвічаўне нашчадак графаў, быў дастаткова красамоўны. Ён змерыў ад пятаў да макаўкі ейную постаць: доўгая чорная спадніца, высокія чорныя чаравікі на шнуроўцы, на рубчатай тоўстай падэшве, чорны джынсовы плашчык, зверху чорны шаль з кутасамі, фенечкі, пярсцёнкі, грыўна з белага металу на шыі… У паветры лунала: сярэднявечную прынцэсу з сябе

ўяўляем, а прадзед у НКУС служыў? Так яны, пасля лаканічнага прывітання, і дайшлі моўчкі да дзвярэй, нібыта пасаджаныя на адзін ланцуг ворагі.

А Скрыніч ужо чакаў ля Варановічаўскага кабінету, як заўсёды, праскочыўшы праз усе ведамасныя рагаткі.

…Срэбны кубак пабліскваў на пісьмовым стале, цалюсенькі, як стагоддзі таму, змацаваны тонкай гумкай цялеснага колеру. Вячка прагна аглядаў яго з усіх бакоў, ледзь не датыкаючыся драпежным носам да пацямнелага срэбра. Грубаватая чаканка выяўляла паляванне – лемпард, высока ўскідваючы лапы, нёсся над цацачнымі ялінкамі і дамкамі, за ім беглі харты, і спяшаўся на прыземістым дрыгканце вершнік з узнятым мечам… Праўда, тая палова кубка, якая належала Корб-Варановічу, з вершнікам, была больш бліскучанькай – відаць, акуратны гісторык адчышчаў адмысловымі сродкамі.

– Пятнаццатае стагоддзе, – багавейліва шаптаў Вячка. – А я, калі малюнак у справе вашага прадзеда знайшоў, і не марыў, што ўдасца вось так… На свае вочы…

– Я таксама не спадзяваўся пабачыць кубак цэлым, – змрочна прагаварыў Корб-Варановіч. – І ўвогуле, не спадзяваўся, што гісторыя майго роду раптам ажыве, і я павінен буду клапаціцца, каб на паверхні гэтага кіпню не з’явілася брудная пена. Павінен… Дарэчы, я вельмі, вельмі вам уздзячны, Вячаслаў. Тое, што вы напісалі пра майго прадзеда, пра ягоных знаёмых, пра тую эпоху… Гэта важыць болей, чым тамы навуковых даследванняў. І прабабку я менавіта такой і ўяўляў. Яна ж была настаўніцай беларускай мовы – а калі пачаліся пераследванні прадзеда, яе нідзе ў школу не бралі. І дзед мой толькі з трэцяга разу ў інстытут паступіў. На фізіка. А з трэцяга курса – на фронт… Ведаеце, якая прабабка Марына была? – твар Корб-Варановіча прасвятлеў, шэрыя вочы заззялі.– Аднойчы ў іх двор прыйшлі вандроўныя музыкі – скрыпач і сляпы спявак з прыгожым моцным голасам. Марына Корб-Варановіч якраз была ў двары і пачала падпяваць… Захапілася, заспявала на ўвесь голас… Атрымалася дужа хораша, суседзі з вокнаў павысоўваліся. І скрыпач угаварыў прабабку пайсці з імі ў суседні двор. І яна згадзілася – спявалі рамансы, народныя песні… Накідалі ім грошай болей, чым звычайна… Вядома, усё засталося музыкам. А прабабка проста была шчаслівая, што ўдалося наспявацца – у камуналцы асабліва песню не завядзеш… Дзед гэты выпадак часта ўспамінаў.

– А калі яны на Беларусь вярнуліся? – не вытрымала, пацікавілася Ася. Корб-Варановіч, відаць, ужо змірыўся з яе існаваннем побач з сабою, таму, хоць болей і не ўважыў позіркам, адказаў:

– Калі прадзеда выслалі ў Саратаў, прабабка з сынам паехалі за ім. А праз два гады яго яшчэ далей адаслалі. Ажно ў Ханты-Мансійскую вобласць. І жонку ўжо з ім не пусцілі. А ў 1937-м на яго запыт у лагер прыйшоў з Беларусі. Адвезлі ў Менск, збіраліся выкарыстаць у новай справе, зняць паказанні. А ён маўчаў. Я ведаю, бо ён – Корб-Варановіч. Памёр ад катаванняў у бальніцы. Вам сказаць, чый подпіс маецца на пратаколе аб ягонай смерці “ад сардэчнай недастатковасці”?

Ася зразумела, што зноў гаворка пра ейнага продка. Вось прычапіўся… Ёй да таго прапра… як да леташняга снегу. Мала хто з продкаў кім быў… Хоць піратам Карыбскага мора. А граф працягваў, але ягоныя вочы ўжо нагадвалі шэры лёд:

– Прабабуля да апошняга не ведала, што муж памёр. Пасылкі слала, аб спатканні прасіла… А дзед, іхні сын, выжыў. Вярнуўся з фронту ў медалях. Вось тады яны з маці ў Менск і перабраліся. Але спадар Скрыніч гэта і так добра ведае… У архівах сядзеў, напэўна, не менш за мяне… Плюс пісьменніцкая інтуіцыя.

Позірк, які Даніла Раманавіч кінуў на Вячку, Асі не спадабаўся: у ім была і нейкая сабачая адданасць, і баязлівая трывога… Ды ён жа ў такой залежнасці цяпер ад Вячкі, раптам з жахам усвядоміла прадстаўніца роду Вяжэвічаў, што калі Скрыніч загадае яму ўтапіцца, пад пагрозай, што ў выпадку аслушэнства апаганіць вобраз Корб-Варановічаў у сваім несмяротным рамане – гэты, як сабачка Му-Му, паслухмяна пабяжыць у човен, да вяроўкі з глыжом… Вось рарытэт… Відаць, лічыць, што і Ася павінна за гонар роду на крыж лезці… Дзівак.

Поделиться:
Популярные книги

Полное собрание сочинений. Том 24

Л.Н. Толстой
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 24

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

ЧОП ’ЗАРЯ’

Гарцевич Евгений Александрович
1. ЧОП ’ЗАРЯ’
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
ЧОП ’ЗАРЯ’

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

В семье не без подвоха

Жукова Юлия Борисовна
3. Замуж с осложнениями
Фантастика:
социально-философская фантастика
космическая фантастика
юмористическое фэнтези
9.36
рейтинг книги
В семье не без подвоха

Сочинения в трех томах. Том 1

Леблан Морис
Большая библиотека приключений и научной фантастики
Детективы:
классические детективы
5.00
рейтинг книги
Сочинения в трех томах. Том 1

Газлайтер. Том 17

Володин Григорий Григорьевич
17. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 17

Таня Гроттер и магический контрабас

Емец Дмитрий Александрович
1. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Таня Гроттер и магический контрабас

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I