Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Свята для сэрца

Бензярук Анатоль

Шрифт:

Хрысціянства – вера, распаўсюджаная ва ўсім свеце. Яна названа ў гонар Ісуса Хрыста. Хрысціяне вераць у адзінага Бога, моляцца ў цэрквах (“Дамах Божых”) і манастырах, дзе жывуць манахі.

Веру Хрыста можна ўявіць у выглядзе ствала моцнага векавога дрэва. З цягам часу на гэтым “ствале” пачалі ўзнікаць вялікія і малыя галіны – канфесіі. Хрысціянства падзялілася на чатыры канфесіі: праваслаўе, каталіцызм,

пратэстанства і уніяцтва.

Паміж гэтымі галінамі існавала моцнае суперніцтва, якое асабліва абвострылася ў ХVІІ стагоддзі.

Б. Стваральнік уніі

Адам Пацей нарадзіўся на Берасцейшчыне. Ён паходзіў з багатай сям’і, якая жыла ля вёскі Крыўляны Жабінкаўскага раёна. Ужо з юнацкіх гадоў Адам вызначаўся высокай адукаванасцю. Служыў вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту, стаў берасцейскім кашталянам. У яго было многа спраў і абавязкаў. Але пасля смерці любай жонкі засмуціўся Адам.

– Няма мне болей шчасця на гэтым свеце…

Раздаў Пацей маёмасць людзям, адмовіўся ад высокіх пасад, нават імя змяніў: быў Адамам, стаў Іпаціем. Стаў Іпацій манахам, а затым епіскапам берасцейскім і ўладзімірскім.

Неяк задумаўся Пацей, чаму няма адзінства паміж хрысціянамі. Чаму католікі з праваслаўнымі змагаюцца? Чаму няма міру ў пратэстантаў з католікамі?

Паехалі праваслаўныя епіскапы ў Рым, да папы. Пачалі прасіць аб’яднаць хрысціян – стварыць унію.

Восенню 1596 года была абвешчана Брэсцкая царкоўная унія. Іпацій Пацей і іншыя уніяты чакалі, што цяпер наступіць мір у Беларусі і Украіне. Але памыліліся: вайна паміж хрысціянскімі галінамі разгарэлася яшчэ больш.

В. Святы, названы Брэсцкім

На чале Брэсцкага манастыра стаяў Афанасій Філіповіч – знаны пісьменнік, улюбёны ў родны край. Неаднойчы Афанасія арыштоўвалі за тое, што ў сваіх творах ён абараняў праваслаўе.

Восенню 1648 года святар-пісьменнік загінуў. Салдаты, што вялі яго на расстрэл, прымушалі Афанасія адмовіцца ад сваіх поглядаў. На тое ён адказаў:

– Што я прамаўляў, ад таго не адракуся. З тым і смерць прыму…

Манаха паранілі стрэлам у галаву і скінулі ў яму, якую ён сам выкапаў па загадзе забойцаў. Тое месца ў лесе, дзе яго забівалі, знаходзіцца каля вёскі Гершоны Брэсцкага раёна. Тут нашчадкі стварылі музей пакутніка, паставілі капліцу, а затым асвяцілі храм. У Брэсце ёсць прыгожы помнік беларускаму святому Афанасію Брэсцкаму.

Г. “Пінскі Апостал”

Лёс Афанасія падзяліў Андрэй Баболя. Ён быў каталіцкім манахам, прапаведнікам. Як некалі вучні Хрыста – Апосталы, хадзіў

Баболя па палескім краі, вучыў простых людзей, чытаў ім пропаведзі. Ведаў многа розных моў, пераказваў старажытныя разумныя кнігі.

І ў летнюю спёку, і ў зімнюю сцюжу ў Пінску ці Янаве можна было ўбачыць спаведніка. Апранаўся ён не багата, у чорную вопратку. У руках заўжды меў сукаваты посах. Сваімі палымянымі прамовамі “Пінскі Апостал” чараваў людзей. Часам, паслухаўшы Баболю, і праваслаўныя рабіліся католікамі.

Але жыў Андрэй у гады, калі не спыняліся ў Беларусі войны. Аднойчы ўкраінскія казакі завіталі ў Янава, дзе тады быў прапаведнік.

Крычыць казацкі галава:

– Дзе той манах, што людзям галовы тлуміць, Хрыстову веру скажае?! Дзе хаваецца?

Ніколі Баболя не хаваўся ад бяды. Выйшаў ён да казакаў, узняў рукі ўгору. Але не для таго, каб здацца, а для таго, каб слова ім сказаць.

– Шт'o, манах, дрыжыш? Баішся? – грозна спытаў казацкі галава. – Няма цяпер каму цябе абараніць!

– Ёсць у мяне абаронца, – ціха адказаў Баболя. – Святое слова для мяне выратаванне.

– А вось паглядзім, што мацней: тваё слова ці мая шабля?!

Выхапіў казак сваю вострую шаблю і ўдарыў манаха. Быў месяц май 1657 года

Мінулі стагоддзі. Тую казацкую шаблю даўно ржа паела, а слова прапаведніка жыве. Захавалася яно ў кнігах, перадаецца з вуснаў у вусны.

Імя забойцы загінула назаўжды, а імя святога Андрэя дасюль жыве і ў храмах, і ў палацах, і ў простых дамах.

Д. Берасцейская Біблія

Галоўная кніга хрысціян – Біблія. Вернікі розных канфесій лічаць, што гэта кніга святая, дадзеная чалавеку самім Богам. Сёння Біблія – самая вядомая ў свеце кніга. Яе перавыдавалі мільёны разоў ва ўсіх краінах.

А ў Беларусі ўпершыню Біблія з’явілася ў Брэсцкай друкарні, заснаванай пратэстантам Мікалаем Радзівілам Чорным. Ён тады кіраваў усім нашым краем, быў берасцейскім старостам.

1563 год. У друкарні адказная праца. Дзень і ноч працуюць друкары. Сёння пад станок роўна кладуцца не проста кніжныя лісты. Сёння, здаецца, фарбы самыя яркія, літары самыя прыгожыя. Ствараецца Біблія. Рыпіць, гудзе друкарскі станок, кладуцца паперы роўным радком. Ні ў кузні праца, ні з молатам. Адказнасць вялікая – Біблія ствараецца…

Выцер майстар кулаком пот. Яго памочнікі развесілі ў пакоі свежыя лісты. Сушацца яны, быццам бялізна.

Біблія складаецца з двух частак: Старога і Новага запаветаў. У ёй больш за семсот старонак, шмат малюнкаў, вокладка зроблена з дарагой скуры. Але не ў прыгажосці і велічыне сапраўдная сіла святой кнігі. Сіла яе ў праўдзе, у слове. Таму і сказана ў ёй: “На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова... У Ім жыццё было, і жыццё было святлом для людзей”.

Поделиться:
Популярные книги

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Кто ты, моя королева

Островская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.67
рейтинг книги
Кто ты, моя королева

Начальник милиции. Книга 6

Дамиров Рафаэль
6. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 6

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус