Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
Шрифт:

I вось што яшчэ я хачу сказаць усiм звяргальнiкам статуяў: далiбог, гэта найвялiкшае глупства - кiдаць соль у мора, а статуi ў бруд.

У брудзе пагарды вашай ляжала статуя: але на тым i трымаецца закон яе, што з прынiжэння зноў паўстае жыццё i жывая прыгажосць!

I вось - у боскiм нiмбе падымаецца яна цяпер, яшчэ больш панадная ў пакутнiцтве сваiм; i сапраўды, яна яшчэ падзякуе вам за тое, што вы скiнулi яе, разбуральнiкi!

Такую параду я даю каралям, i цэрквам, i ўсяму, што злядашчылася пад цяжарам

гадоў i аслабла ад цнотаў сваiх: дайце скiнуць сябе! I вы зноў вернецеся да жыцця, а дабрачыннасць вернецца да вас!"

Так я казаў Агнявому Сабаку. Тут ён панура перапынiў мяне i спытаўся: "Царква? Што гэта такое?"

"Царква, - адказаў я, - гэта своеасаблiвая дзяржава, але вельмi iлжывая. Аднак жа замоўкнi, падступны сабачыска! Цi ж ты не ведаеш суродзiчаў сваiх!

Як i ты сам, дзяржава ёсць сабака крывадушнасцi; як i ты, яна любiць гаварыць сярод дыму i грукату, каб прымусiць верыць, як гэта робiш i ты, быццам гаворыць яна з нутра рэчаў.

Бо яна мусова хоча быць найважнейшым зверам на зямлi; i вераць ёй, што яна здольная на гэта".

Пасля маiх слоў Агнявы Сабака стаў, як кручаны, круцiцца ад зайздрасцi. "Як так?
– закрычаў ён.
– Як так найважнейшым зверам на зямлi? I ў гэта вераць?" I столькi дыму i жахлiвага ляманту шуганула з пашчы яго, што я аж падумаў, а цi не задыхнецца ён ад гневу i зайздрасцi.

Нарэшце ён супакоiўся, i аслабла пыхценне яго; але як толькi ён змоўк, я сказаў яму са смехам:

"Ты злуешся, Агнявы Сабака: значыцца, я слушна думаў пра цябе!

А каб мне так i застацца слушным, паслухай пра другога Агнявога Сабаку: ён i праўда вяшчуе з самога сэрца зямлi.

Золата i залаты дождж вывяргае дыханне ягонае: так хоча сэрца. Што яму попел, што яму чад i гарачая слiзь!

Як каляровыя хмары, вылятае смех з ягонае пашчы; гiдзяць яго тваё клекатанне, i пляўкi, i турзоты твайго чэрава!

А золата i смех - ён бярэ з сэрца зямлi: бо, ведай жа i ты, нарэшце: сэрца зямлi - з золата".

Калi Агнявы Сабака пачуў гэта, ён не меў болей змогi слухаць мяне. Прысаромлены, падцяў ён хваста, неяк лянiва збрахнуў сваё "Гаў! Гаў!" i папоўз у бярлог свой".

Так расказваў Заратустра. Але вучнi ледзьве слухалi яго: так рупела iм расказаць яму пра карабельнiкаў, трусоў i лятучага чалавека.

"Што мне сказаць вам на гэта?
– адказаў Заратустра.
– Хiба я прывiд?

Мусiць, то быў мой цень. Вы, напэўна, ужо чулi што-небудзь пра вандроўнiка i ягоны цень?

Пэўнасць адна: мне трэба мацней зашворыць яго, iнакш загубiць ён маю добрую славу".

I зноў пахiтаў галавою Заратустра i здзiвiўся. "Што гэта азначае? паўтарыў ён.
– Чаму прывiд крычаў: "Пара! Даўно пара?!"

Што - даўно пара?"

Так сказаў Заратустра.

Вяшчун

"...i ўгледзеў я: вялiкая маркота сышла на людзей. Сама лепшыя стамiлiся

ад працы сваёй.

Вучэнне з'явiлася, побач з iм подбегам - вера: "усё пустое, усё роўнае, усё ўжо было!"

I рэхам з усiх пагоркаў пайшло: "усё пустое, усё роўнае, усё ўжо было!"

Праўда, мы сабралi ўраджай: але чаму пагнiлi, чаму пацвiлi плады? Што ўпала апошняе ночы з лiхога месяца?

Марная была ўся наша праца, атруцянела наша вiно, сурочлiвае вока зжухлiла нашы палеткi i сэрцы.

Усе мы высахлi; i калi б агонь нас усiх ахапiў, мы попелам рассыпалiся б: але i сам агонь мы стамiлi.

Усе студнi высахлi ў нас, нават мора адступiла. Зямля хоча раскалоцца, але бездань не хоча нас паглынаць!

"Ах, дзе тое мора, каб у iм утапiцца?" - такая наша скарга сярод панылых балот.

Сапраўды, да смерцi стамiлiся мы; i вось мы чуваем i жывём далей - у магiльнях!"

Такiя словы пачуў Заратустра ад аднаго вешчуна; i прароцтва ягонае запала ў сэрца, i ён перамянiўся. Маркотны i стомлены хадзiў ён усюды; i зрабiўся падобны да тых, пра якiх гаварыў вяшчун.

"Сапраўды, - сказаў ён вучням сваiм, - яшчэ крыху, i прыйдуць гэтыя доўгiя поцемкi. Ах, як ўратаваць ад iх маё святло!

Каб не патухла яно сярод гэтай маркоты! Далёкiм сусветам павiнна свяцiць яно i сама далёкiм ночам!"

Так, замаркочаны ў сэрцы сваiм, хадзiў паўсюды Заратустра; тры днi ён нiчога не еў i не пiў, не меў адпачынку i страцiў дар слова. Нарэшце сталася так, што заснуў ён глыбокiм сном. А вучнi яго сядзелi доўгiя ночы вакол яго i клапатлiва сачылi, калi прачнецца ён, калi загаворыць зноў, ацалёны ад сваёй скрухi.

I вось словы, якiя сказаў Заратустра, прачнуўшыся; а голас ягоны даходзiў да вучняў, нiбы з далёкае далечы.

"Паслухайце, сяброве мае, сон, якi я саснiў, i дапамажыце мне разгадаць яго сэнс!

Загадка ён мне, гэты сон, яго сэнс схаваны i не лунае над iм на крылах.

Снiлася мне, быццам я адмовiўся ад жыцця. Я стаў начным вартаўнiком на могiлках; там, на самотнай гары - у палацы Смерцi.

Там я ахоўваў труны: поўныя былi скляпеннi трафеяў яе перамог. Са шкляных дамавiн глядзела на мяне пераможанае жыццё.

Я дыхаў паветрам запыленай вечнасцi; задыхалася пылам, млела мая душа. Хто мог там асвяжыць сваю душу?

Светлыня поўначы атачала мяне, а побач, на кукiшках, сядзела мая адзiнота, i яшчэ трэцяя - хрыплiвая мёртвая цiшыня, найпершая сяброўка.

Насiў я з сабою ключы, сама паржавелыя; i сама рыпучыя дзверы ўмеў я адчыняць iмi.

Як злавеснае краканне, ляцеў скрыгат па калiдорах, калi падымалiся палавiны дзвярэй: вусцiшна крычаў гэты птах, не даваўся, каб будзiлi яго.

Але яшчэ вусцiшней сцiскалася сэрца, калi ўсё зноў ацiхала, калi ўсё зноў апаноўвала цiшыня, i я заставаўся адзiн у падступнай моўчы.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Кодекс Крови. Книга ХVII

Борзых М.
17. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVII

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Отличница для ректора. Запретная магия

Воронцова Александра
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отличница для ректора. Запретная магия

Имперский Курьер. Том 5

Бо Вова
5. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 5

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Гоплит Системы. Часть 2

Poul ezh
6. Пехотинец Системы
Фантастика:
рпг
попаданцы
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гоплит Системы. Часть 2

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Имперский Курьер. Том 3

Бо Вова
3. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 3

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Идеальный мир для Демонолога 4

Сапфир Олег
4. Демонолог
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 4

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод