Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
Шрифт:

Хто залiшне ашчаджае самога сябе, той хварэе ад гэтага! Слава ўсяму, што гартуе! Я не слаўлю зямлю, дзе цячэ толькi алей i мёд!

Трэба навучыцца глядзець ад сябе, каб бачыць многае: гэтая цвёрдасць патрэбна кожнаму, хто падымаецца ў горы.

А хто занадта настырным вокам шукае спазнання, не бачыць нiчога вакол сябе, акрамя паверхнi ўбачанага!

А ты, Заратустра, хочаш разгледзець аснову ўсiх рэчаў i падаснову iх: i таму ты павiнен падняцца нават вышэй за сябе, - далей i вышэй, пакуль самi

зоркi не будуць пад табою!

Так! Глядзець унiз на самога сябе i на свае зоркi: толькi гэта я называю вяршыняй, толькi гэта яшчэ застаецца маёй апошняй вяршыняй!"

Так казаў сабе Заратустра, узыходзячы ў горы i суцяшаючы сабе сэрца такiмi выслоўямi: бо маркоцiлася сэрца, як нiколi раней. I калi ён падняўся на вяршыню хрыбта, перад iм адкрылася новае мора; ён спынiўся i доўга маўчаў. Ноч на гэтай вышынi была зольная, ясная i зорная.

"Я пазнаю свой лёс, - сказаў ён нарэшце журботна.
– Дарма! Я гатовы. Вось i пачалося маё апошняе асамотненне.

Ах, гэтае чорнае жалобнае мора пада мною! Ах, гэтая цяжарная начная спрыкраласць! Ах, лёс i мора! Да вас я павiнен цяпер спусцiцца!

Я стаю перад маёй сама высокай гарою i перада мною мая сама доўгая вандроўка: таму мне i трэба спусцiцца глыбей, чым калi раней: - глыбей, чым калi раней, павiнен я заглыбiцца ў цярпеннi, у сама цёмны iх паток! Так хоча мой лёс: дарма! Я гатовы.

Адкуль узялiся высачэзныя горы?
– калiсьцi пытаўся я сам у сябе. I вось даведаўся я, што яны падымаюцца з мора.

Сведчаннi пра гэта запiсаны на вяршынях i скалах. З самых глыбiняў павiнна ўзыходзiць найвышэйшае да вышыняў сваiх...

Так казаў Заратустра на вяршынi гары, дзе было холадна; але калi ён падышоў да мора i спынiўся самотны сярод скал, агарнула яго млосць i яшчэ большая маркота, чым раней.

Усё яшчэ спiць, - сказаў ён, - спiць i мора. Дрымотна i адчужана глядзiць на мяне яго вока.

Але яно дыхае цяплом, i я ведаю: яно мроiць, яно снiць свой сон на цвёрдых каменных падушках.

Паслухай! Паслухай! Як яно стогне ад цяжкiх успамiнаў! Альбо ад злавесных прадчуванняў?

Ах, я смуткую разам з табою, цёмная пачварына, ад перажыванняў за цябе я гневаюся на сябе.

Ах, чаму не стае моцы маёй руцэ! Як ахвотна я выбавiў бы цябе ад лiхiх мрояў!.."

I, сказаўшы гэта, Заратустра горка засмяяўся з самога сябе.

"Што, Заратустра!
– сказаў ён.
– Ты яшчэ i мору хочаш спець песню суцяшэння?

О, ты поўны любаснай мiлаты дурань, Заратустра, поўны дабрашчаснага даверу! Але ты заўсёды быў такi: з даверам заўсёды падыходзiў да ўсяго вусцiшнага.

Усiх пачвараў хацелася табе аблашчыць. Цёплае дыханне, крыху мяккай поўсцi на лапах - i ты ўжо гатовы любоўна павабiць яе да сябе.

Любоў - небяспека самотнiку, любоў да ўсяго, калi яно толькi жывое! Праўда ж, смешная

мая дурнота i мая сцiпласць у любовi!.."

Так сказаў Заратустра i зноў засмяяўся; але тут ён згадаў сваiх пакiнутых сяброў i, нiбыта ў думках звiнавацiўшыся перад iмi, угневаўся на сябе за такiя думкi. I яшчэ ў смеху заплакаў: ад гневу i маркоты горка плакаў Заратустра.

Пра вiдзежы i здагадку

1

Калi сярод матросаў пайшлi чуткi, што на караблi Заратустра, - бо разам з iм на карабель узышоў яшчэ адзiн чалавек са шчасных выспаў, - усiх разабрала цiкаўнасць, усе чагось чакалi. Але Заратустра маўчаў два днi, быў халодны i глухi ад смутку i не адказваў нi на позiркi, нi на пытаннi. А пад вечар другога дня прачнуўся яго слых, хоць ён па-ранейшаму маўчаў; а на гэтым караблi, якi прыплыў здалёк i меўся плысцi яшчэ далей, можна было пачуць пра многiя дзiвосы i небяспекi. А Заратустра быў сябар усiм, хто робiць далёкiя падарожжы i не можа жыць без рызыкi. I вось, пакуль ён прыслухоўваўся да гаворак, развязалiся аковы яго языка, i зламаўся лёд на сэрцы, i ён пачаў гаварыць так:

"Вам адважным шукальнiкам, даследчыкам i ўсiм, хто пад хiтрымi ветразямi iшоў у жудасць мора,

– вам, упiтым загадкамi, радым мiгатлiваму сумнiўнаму святлу, чые душы пад гукi жалеек iмкнуцца ўведаць падманлiвыя безданi,

– бо вы не хочаце нясмелай рукою намацваць нiтку; i там, дзе вы можаце адгадаць, вы ненавiдзiце рабiць высновы,

– вам толькi раскажу я загадку, якую бачыў я, - твор самотнiка.

Панура iшоў я нядаўна ў мярцвяна-бледных поцемках. Ужо не адно сонца зайшло для мяне.

Сцежка, якая ўпарта лезла сярод камянёў, незадаволеная, адзiнокая, - нi травы, нi кустоў абапал - горная сцежка храбусцела пад настырнасцю маiх ног.

Моўчкi ступаючы сярод насмешлiвага шабуршання дробнага камення, расцiраючы на пыл кожны, аб якi спатыкалася мая нага, я намагаўся падняцца ўгору.

Угору - насуперак духу, якi цягнуў мяне ўнiз, у прорву, насуперак Духу Цяжару - дэману i майму заклятаму ворагу.

Угору - хоць ён сядзеў на мне, паўкрот, паўтрус; кульгавы, ён i мяне спрабаваў зрабiць кульгавым; ён улiваў мне волава праз вушы ў мазгi - i думкi рабiлiся, быццам кроплi волава.

"О Заратустра, - пакеплiва шаптаў ён.
– О камень мудрасцi! Ты высока падкiнуў сябе, але кожны кiнуты камень павiнен упасцi!

О Заратустра, камень мудрасцi, шпурнуты з прашчы, ты знiшчальнiк зорак! Як высока ты кiнуў сябе, але кожны кiнуты камень павiнен упасцi!

Прысуджаны да самога сябе i да самапабiвання камянямi: о Заратустра, высока падкiнуў ты камень, але ён упадзе на цябе!

I тут карлiк замоўк, i надоўга. Але ягонае маўчанне цiснула на мяне; i праўда, часам удвух бывае табе больш самотна, чым аднаму.

Поделиться:
Популярные книги

Наследница долины Рейн

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наследница долины Рейн

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Город драконов

Звездная Елена
1. Город драконов
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Город драконов

Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Рэйн Мона
2. Дом для дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Трудовые будни барышни-попаданки 2

Дэвлин Джейд
2. Барышня-попаданка
Фантастика:
попаданцы
ироническое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Трудовые будни барышни-попаданки 2

Мастер 9

Чащин Валерий
9. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 9

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор