Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
Шрифт:

Я ўсё падымаўся, я падымаўся, я мроiў, я думаў; але ўсё цiснула мяне. Я быў падобны на хворага, стомленага цяжкiмi пакутамi, якога - ледзь толькi засне - будзiць яшчэ горшы сон.

Але ўва мне ёсць нешта, што я называю мужнасцю: яна заўсёды забiвала ўва мне маркоту. Гэта мужнасць змусiла мяне спынiцца i сказаць: "Карлiк! Цi ты! Цi я!"

Мужнасць - найменшы забойца, мужнасць, якая нападае: бо ў кожным нападзе гучыць урачыстая музыка.

А чалавек - сама мужны звер: дзякуючы гэтаму ён i перамог

усiх астатнiх. Гучнай iгрою ён пераадолеў боль; а чалавечы ж боль - сама глыбокi.

Мужнасць - смертаносная, калi з ёю лунаць над безданню, а чалавек жа заўсёды на краi безданi! Хiба "бачыць" не азначае "бачыць бездань"?

Мужнасць - сама спраўны забойца: яна забiвае нават спагаду. А спагада найглыбейшая бездань: бо як глыбока сягае чалавечы позiрк у жыццё, гэтак жа глыбока сягае ён i ў спагаду.

Мужнасць - найлепшы забойца, мужнасць, якая нападае: i самую смерць яна забiвае, бо пытаецца: "Дык гэта было жыццё? Дарма! Яшчэ раз!"

Многа пераможных акордаў у гэтых словах. Хто мае вушы, хай чуе!"

2

"Стой, карлiк!
– сказаў я.
– Я! Цi ты! Але ж я дужэйшы з нас двух: ты не ведаеш яшчэ маiх бяздонных думак! Iх цяжар табе не па сiле!"

I тут мне палегчала: настырны карлiк саскочыў з маiх плячэй! Ён цыгнуў на блiжэйшы камень; мы спынiлiся якраз каля брамы, праз якую iшла дарога.

"Зiрнi на гэтую браму, карлiк!
– сказаў я.
– У яе два твары. Дзве дарогi сыходзяцца тут: па iх яшчэ нiхто не праходзiў да канца.

Гэтая доўгая дарога назад - яна доўжыцца вечнасць. I гэтая доўгая дарога наперад - другая вечнасць.

Яны супярэчаць адна адной, гэтыя дарогi; яны тут сутыкаюцца лбамi, i тут, каля гэтай брамы, яны i сыходзяцца. А назва ў гэтай брамы напiсана ўгары, над ёю: "Iмгненне".

Але калi хто пойдзе па адной каторай далей - усё далей i далей - цi думаеш ты, карлiк, што яны будуць вечна супярэчыць адна адной?"

"Усё простае хлусiць, - пагардлiва адказаў карлiк.
– Уся праўда - крывая, а сам час - кола".

"Ты, Дух Цяжару!
– сказаў я гнеўна.
– Цi не завельмi лёгка ты рашаеш гэта пытанне? Глядзi, а то пакiну цябе, клышку, сядзець, дзе сядзiш, а я ж цябе нёс угору!

Глянь, - сказаў я далей, - глянь на гэта iмгненне! Ад брамы iмгнення iдзе доўгая, вечная дарога назад: за намi - вечнасць.

Цi не павiнна быць так: усё, што можа адбыцца, ужо калiсьцi прайшло гэтай дарогай, ужо адбылося i мiнула?

I калi ўсё ўжо было, дык што ты думаеш пра гэта Iмгненне, карлiк? Цi не павiнна быць так: гэтая брама - таксама была?

I цi не звязаны ўсе гэтыя рэчы памiж сабою так моцна, што iмгненне цягне за сабою ўсё наступнае? А значыцца - яшчэ раз самое сябе?

Бо ўсё, што можа стацца на гэтай доўгай дарозе наперад - павiнна адбыцца яшчэ раз!

I гэты марудлiвы павук,

якi паўзе ў месячным святле, i само месячнае святло, i мы з табою, калi шэпчамся каля брамы пра вечныя матэрыi, - хiба ўсяго гэтага ўжо не было калiсьцi?
– i цi не павiнны мы вяртацца i праходзiць па той дарозе, што ляжыць перад намi, далей, наперад па доўгай i страшнай дарозе: цi не павiнны мы ўсе вечна вяртацца?"

Так казаў я, усё цiшэй i цiшэй: бо я спалохаўся сваёй думкi i далёкага, таемнага намыслу. I раптам я пачуў, як завыў сабака.

Цi чуў я калi раней, каб сабака так выў? Мае думкi памкнулiся назад, у мiнулае. Чуў! Калi быў малы, у сама раннiм дзяцiнстве,

– тады я чуў, як вые сабака. I бачыў, як ён дрыжаў, поўсць дыбарам, морда ўгору, у той цiхi час, апоўначы, калi сабакi вераць у прывiды;

– i мне стала шкада яго. Над домам толькi што выплыў мярцвяна-маўклiвы месяц i спынiўся крывава-чырвоным шарам над пляскатым дахам, быццам злодзей над чужым дабром;

– тады сабаку апанаваў страх: бо сабакi чуюць злодзеяў i прывiды. I калi я зноў пачуў, як сабака вые, мне зноў стала шкада.

Куды знiк карлiк? I брама на дарозе? I павук? I нашыя шэпты? Цi я мроiў? Цi прачнуўся? Цi раптам апынуўся адзiн, сярод суровых скал, у бязмежнай пустынi месячнага святла.

Але там ляжаў чалавек! I вось! Сабака скакаў, скуголiў, дыбiў поўсць; i вось ён убачыў, што я падыходжу, i зноў завыў i закрычаў - нiколi раней я не чуў, каб сабака крыкам клiкаў на дапамогу.

I праўда, я нiколi не бачыў таго, што ўбачыў. Я ўбачыў маладога пастуха, якi бiўся ў курчы, задыхаўся, твар перакошаны, з рота звiсала чорная змяя.

Нельга ўявiць сабе столькi агiды i смяротнага жаху на чалавечым твары! Мусiць, ён спаў, а змяя запаўзла яму ў горла i ўпiлася ў яго.

Мая рука рванула змяю, яшчэ i яшчэ: дарма! Тады з маiх вуснаў вырваўся крык: "Кусi! Кусi! Адкусi ёй галаву! Кусi!" - так крычалi з мяне мая жудасць, мая агiда, мая нянавiсць i мiлажаль мой - усё маё благое i ўсё добрае злiлося ў гэтым крыку.

Вы, дзёрзкiя, што пасталi вакол мяне! Вы, шукальнiкi, што спакушаеце нязведаныя акiяны пад зманлiвымi ветразямi! Вы, загадкава-радасныя!

Дык жа адгадайце загадку, якую бачыў я, растлумачце мне сэнс вiдзежаў самотнiка!

Бо то былi вiдзежы i прадбачанне: што бачыў я ў гэтым сiмвале? I хто той, якi мае прыйсцi?

Хто той пастух, якому ў горла запаўзла змяя? Хто той чалавек, якому ўсё сама цяжкае, сама чорнае запаўзае ў горла?

I пастух паслухаўся майго крыку i ўпiўся ў змяю зубамi. Прэч, далей ад сябе выплюнуў ён змяiную галаву - i ўскочыў.

I вось - нi пастуха, нi чалавека: нехта ператвораны, асветлены, стаiць i смяецца! Нiколi i нiхто яшчэ на зямлi не смяяўся так, як смяяўся ён!

Поделиться:
Популярные книги

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

Ворон. Осколки нас

Грин Эмилия
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ворон. Осколки нас

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма