Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
Шрифт:

Але светлыя розумам, бадзёрыя i празрыстыя - сама мудрыя маўклiўцы: такая глыбокая аснова ў iх, што нават сама празрыстая вада не выдае iх дна.

Ты, снежнабародае маўклiвае зiмовае неба, ты, сiвы дзед, якi з подзiвам глядзiць на мяне са сваёй вышынi! Ты, нябесны сiмвал маёй душы i яе дзёрзкасцi!

I хiба мне не трэба хавацца, як таму, хто праглынуў золата, каб не раскроiлi мне душу?

I цi ж абыдуся без хадуляў, каб не заўважылi маiх доўгiх ног усе гэтыя зайздроснiкi i

ненавiснiкi навокал мяне?

Гэтыя закурэлыя, задушлiвыя, зношаныя, выцвiлыя, змаркочаныя душы - хiба можа iх зайздрасць стрываць маё шчасце?

Таму i паказваю я iм толькi зiму i лёд на вяршынях маiх i не, - што мая гара акружана ўсiмi паясамi сонца!

Яны чуюць толькi сковыт маiх зiмовых бураў: i не - як я лётаю над паўднёвымi морамi, якiя яны палкiя, цяжкiя, скварныя - паўднёвыя вятры.

Праўда, яны сужальваюцца з маiх нягодаў i выпадковасцяў; але такое маё слова: "Дапусцiце ўсе выпадковасцi да мяне, невiнаватыя яны, быццам малыя дзецi!"

Цi ж бы вытрывалi яны маё шчасце, калi б не схаваў я яго пад няшчасцямi i зiмовай сцюжай, пад шапкамi з шкураў белых мядзведзяў, пад покрывам снежных нябёсаў!

– калi б я сам не ўмiлажалiўся са спагады iхняй - мiлажалем гэтых змрочных зайздроснiкаў!

– калi б я не ўздыхаў i не дрыжаў перад iмi ад холаду, цярплiва дазваляючы ахутваць сябе спагадай!

I ў тым дзёрзкасць i добрая воля маёй душы, што не хавае яна зiмы i сваiх снежных бураў; але не хавае i сваiх памарожанняў.

У аднаго адзiнота - гэта ўцёкi хворага, а ў другога - уцёкi ад хворых.

Няхай чуе, як я дрыжу i ўздыхаю ад зiмовай сцюжы, гэты зброд, якi недаверлiва касавурыцца, абступiўшы мяне! Задыхаючыся i з дрыжыкамi ўцякаў я з iх напаленых пакояў.

Няхай уздыхаюць яны i шкадуюць мяне, што маё цела абмарожана: "Хоць бы ён не скалеў на лёдзе пазнання!" - перажываюць яны.

Я ж бегаю па гары Елеонскай на бадзёрых нагах: у сонечным закутку сваёй гары я спяваю i смяюся з усякай спагады".

Так спяваў Заратустра.

Пра мiнанне

I вось, без спеху, мiнаючы многiя гарады i многiя народы, абочнымi дарогамi вяртаўся Заратустра ў свае горы, у сваю пячору. I вось - нечакана ён апынуўся каля брамы вялiкага горада; але тут, раскiнуўшы рукi, да яго кiнуўся апантаны блазен i заступiў дарогу. Гэта быў той самы юрод, якога люд назваў "Малпаю Заратустры", бо ён пераняў з яго казаняў сякiя-такiя спохваткi i фразы i, здаралася, прысвойваў сабе сёе-тое са скарбнiцы ягонай мудрасцi. I звярнуўся блазен да Заратустры з такiмi словамi:

"О Заратустра, тут - вялiкi горад; тут няма чаго табе шукаць, а страцiць ты можаш усё.

Навошта табе мясiць гэты бруд? Пашкадуй сваiх ног! Лепей плюнь на гэтую браму i вярнiся

назад!

Тут пекла думкам адлюднiка: усякiя думкi варацца тут жыўцом i, зварыўшыся, драбнеюць.

Тлеюць тут усе вялiкiя пачуццi, затое брынчаць высахлыя i нiкчэмныя!

Хiба не чуеш ты паху разнiцы i кухняў духу? Хiба не чуеш, як смурод забiтага духу ўзносiцца над гэтым горадам?

Хiба не бачыш, што душы тут, як мятыя, брудныя анучы? А яны робяць з гэтых анучаў газеты!

А ў што ператварыўся тут дух?
– Ва ўменне каламбурыць! Агiдныя слоўныя памыi вырыгае ён: з гэтых памыяў i робяцца газеты.

Яны гоняць адно аднаго i не ведаюць куды. Яны распальваюць адно аднаго i не ведаюць, навошта. Яны грукочуць сваёю бляхаю i брынчаць сваiм золатам.

Яны халодныя i шукаюць цяпла ў нагрэтай вадзе; яны распаленыя i шукаюць халадку ў застылых духах; яны ўсе кволыя i ссохлi ад грамадскай думкi.

Усе заганы i пахiбы тут - дома: але ёсць i дабрачынныя - шмат паслужлiвай i службовай дабрачыннасцi;

– спрытнай дабрачыннасцi з пiсучымi пальцамi i заднiм месцам, якое змазалела ад седнi i чакання; i дабрачыннасць гэтая мае ўзнагароды - сцiплыя знакi на грудзях, а таксама пласказадых дочак, напханых саломай.

Тут багата пабожнасцi, а таксама пабожнага лiзаблюдства i нiзкапаклонства перад Богам воiнстваў, Саваофам.

Бо адтуль, "згары", падаюць зоркi i лiтасцiвыя пляўкi, таму i цягнуцца ўгору пустыя - без зоркi - грудзi.

У месяца свой двор, i ў двара - свае паразiты: i на ўсё, што зыходзiць з двара, молiцца ўбогi зброд i пахлебная ўбожная дабрачыннасць.

"Я служу, ты служыш, мы служым" - так молiцца служоная дабрачыннасць каля падножжа ўладара: каб заслужаная зорка прычапiлася, нарэшце, да запалых грудзей!

Але як месяц абарочваецца вакол усяго зямнога, так i ўладар абарочваецца вакол сама зямнога, што толькi ёсць: а гэта - золата гандляроў.

Бог воiнстваў - гэта не Бог залатых злiткаў: князь думае, а гандляр кiруе!

У iмя ўсяго ў табе светлага, моцнага, добрага, о Заратустра, плюнь на гэты горад гандляроў i вярнiся назад!

Тут у кожнага ў венах шумуе гнiлая i бледная кроў: плюнь на вялiкi горад, на гэты велiзарны сметнiк, дзе бушуе i шумуе брудны накiп!

Плюнь на горад задушаных душ i запалых грудзей, зайздрослiвых вачэй i лiпкiх пальцаў,

– на горад настырнiкаў, блудадзеяў, пiсакаў, крыкуноў i расшаленых гардзеяў,

– дзе ўсё сапсаванае, смярдзючае, заганнае, змрочнае, трухлае, прышчавае, падступнае сабрана разам;

– плюнь на вялiкi горад i вярнiся назад!"

Але тут Заратустра спынiў апантанага блазна i заткнуў яму рот.

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Волкова Светлана
2. Попала в сказку
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.29
рейтинг книги
Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4