Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
Шрифт:

– праўда, не пра тую арыстакратыю я кажу, месца сярод якое можна купiць, як купляюць яе гандляры за золата: бо ўсё, што мае цану, не мае вялiкай каштоўнасцi.

Ад сёння хай будзе вашым гонарам не тое, адкуль вы паходзiце, а куды прыходзiце. Ваша воля i вашы ногi, якiя iмкнуцца далей за вас самiх, - ад сёння хай будуць вашым новым гонарам!

Няпраўда, што служылi вы прынцу, - што мне да тых прынцаў!
– альбо служылi апорай хiсткаму, каб яно стаяла мацней!

Няпраўда, што пры двары ваш род праз прыдворства

стаўся прыдворным, i вы навучылiся быць каляровымi, як фламiнга, i гадзiнамi выстойваць у невялiкiх сажалках:

– бо ўменне выстойваць - дабрачыннасць прыдворных; усе яны думаюць, што да шчасця пасля смерцi належыць таксама дазвол сесцi!

I няпраўда, што дух, якi вы называеце святым, вёў вашых продкаў у зямлю абяцаную, якая, як я лiчу, нявартая абяцання: бо там, дзе вырасла найгоршае дрэва, крыж, няма чаго абяцаць!

– i сапраўды, куды б нi вёў "святы дух" сваiх рыцараў, ва ўсiх паходах перад iмi беглi казлы i гусi, апантанцы крыжа i iншыя шалянiцы!

О братове мае, не назад, а наперад павiнен глядзець арыстакратызм ваш! Хай будзеце вы выгнаныя з земляў вашых бацькоў i прадзедаў!

Зямлю дзяцей вашых вы павiнны любiць: любоў гэта хай будзе новым вашым арыстакратызмам; любiце яе, яшчэ не адкрытую зямлю, што ляжыць у далёкiх акiянах! Хай шукаюць яе вашыя караблi!

У дзецях вашых павiнны вы апраўдаць тое, што былi дзецьмi сваiх бацькоў: так вы павiнны адкупiць усё мiнулае! Гэтую новую скрыжаль я станаўлю над вамi!

13

"Навошта жыць? Усё - марнасць! Жыць - гэта малацiць салому, жыць - гэта палiць сябе i ўсё роўна не сагравацца".

Гэтая старая трызня ўсё яшчэ ўважаецца за "мудрасць"; а таму, што старая яна i тхне гнiлiзнай, шануюць яе яшчэ болей. Так i тленне высакароднiць!

Можна дараваць, калi так кажуць дзецi, якiя баяцца агню, бо калiсьцi апяклiся! Шмат дзiцячасцi ў старых кнiгах мудрасцi.

А хто заўсёды "малоцiць салому", - як ён бярэцца ганiць саму малацьбу! Такiм дурням трэба затыкаць рот!

Такiя садзяцца за стол i не прыносяць з сабою нiчога, нават здаровага голаду; i вось паклёп узводзяць яны: "Усё - марнасць!"

Але смачна есцi i пiць, о братове мае, гэта, сапраўды, не марнае мастацтва! Разбiце, разбiце скрыжалi тых, хто нiколi не радуецца!

14

"Чыстаму - усё чыста" - так кажа народ. А я кажу вам: "Свiнням - усё свiнства!"

Фанатыкi i дэвоты з панiклымi сэрцамi прапаведуюць: "Увесь гэты свет брудная пачварына".

Бо ва ўсiх у iх - нячысты дух; асаблiва ў тых, якiя не маюць нi спакою, нi продыху, бо ўбачылi заднi бок свету, - вось i мкнуцца яны ў iншыя светы!

Такiм я кажу проста ў твар, i хай гэта не мiлагучна: свет тым падобны да чалавека, што ў яго ёсць зад - аж настолькi гэта праўда!

У свеце многа бруду: аж настолькi гэта праўда! Але ад гэтага свет - яшчэ не брудная пачварына!

Мудрасць у тым, што многае ў свеце

дрэнна пахне: бо сама агiда дае крылы i сiлу, якая ўгадвае чыстыя крынiцы!

I ў найлепшым ёсць нешта агiднае; нават найлепшае - гэта тое, што мае быць пераадолена!

О братове мае, шмат мудрасцi ў тым, што ў свеце ёсць бруд!

15

Я чуў, як звярталiся да свайго сумлення пабожныя шукальнiкi iншага свету, i праўда, без злосцi i фальшу яны гаварылi, хоць на зямлi няма нiчога больш злоснага i фальшывага.

"Хай свет будзе такi, якi ён ёсць! I мезенцам не пакiвай на яго!"

"Не супрацiўляйся таму, хто хоча душыць i палiць, катаваць i лупiць скуру: i мезенцам не пакiвай на яго! Бо так, пакутуючы, вучацца людзi адмаўляцца ад свету".

"А свой розум ты павiнен задушыць сам; бо твой розум - ад гэтага свету: так навучышся ты адмаўляцца ад яго".

Разбiце, разбiце ж, о братове мае, гэтыя старыя скрыжалi пабожнасцi! Разбурце выслоўi паклёпнiкаў на свет!

16

"Хто многа вучыцца, той адвучваецца ад усякiх моцных жаданняў" - так шэпчуцца сёння на ўсiх цёмных вулiцах.

"Мудрасць стамляе, нiшто не акупляецца; ты не павiнен нiчога жадаць!" гэтую новую скрыжаль я знайшоў павешаную нават на кiрмашах.

Разбiце мне, о братове мае, разбiце мне i гэтую новую скрыжаль! Стомленыя ад свету, прапаведнiкi смерцi i турэмшчыкi павесiлi яе: ведайце, што iхняя пропаведзь - гэта пропаведзь рабства!

Бо кепска вучылiся яны, i нават не найлепшаму вучылiся, i ўсяму занадта рана, i ўсяму занадта спехам: бо дрэнна елi яны, i гэта сапсавала iм страўнiк;

– сапсаваны страўнiк - вось гэта i ёсць iхнi дух; гэта ён i наводзiць на думку пра смерць! Сапраўды, братове мае, дух ёсць страўнiк!

Жыццё - гэта крынiца радасцi: але ў кiм гаворыць сапсаваны страўнiк, той бацька смутку, таму ўсе крынiцы затручаныя.

Спазнаваць - гэта радасць таму, у каго iльвiная воля! А хто стамiўся, той слухаецца чужое волi, любая хваля кiдае яго.

Так бывае са слабымi: яны губляюцца на сваiх шляхах. I, нарэшце, iхняя стома пытаецца: навошта iшлi мы тымi шляхамi? Усюды адно i тое самае!"

Прыемна iм слухаць пропаведзь: "Нiчога не акупляецца! Вы не павiнны нiчога хацець!" Але гэта - пропаведзь рабства.

О братове мае, павевам свежага ветру iдзе Заратустра да ўсiх, хто стамiўся ў дарозе сваёй; шмат насоў ён яшчэ прымусiць чмыхаць!

Навошта праз сцены праходзiць маё свабоднае дыханне, у турмы, у запалонены розум праходзiць яно!

"Хацець" - вызваляе, бо хоча азначаць - "ствараць", - так вучу я. Толькi дзеля стваральнасцi вы павiнны вучыцца!

Але каб вучыцца, вы павiнны спярша навучыцца ў мяне, i навучыцца добра! Хто мае вушы, хай чуе!

17

Вось стаiць човен - ён гатовы плысцi туды, магчыма, у вялiкае Нiчога. Але хто захоча ўступiць у гэтае "магчыма"?

Поделиться:
Популярные книги

Ротмистр Гордеев 2

Дашко Дмитрий
2. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 2

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Квантовый воин: сознание будущего

Кехо Джон
Религия и эзотерика:
эзотерика
6.89
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Имя нам Легион. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 6

Сердце Дракона. Том 8

Клеванский Кирилл Сергеевич
8. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.53
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 8

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Последняя Арена 2

Греков Сергей
2. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
Последняя Арена 2