Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
Шрифт:

"О Заратустра, - сказалi на гэта звяры, - таму, хто думае гэтаксама, як i мы, усе рэчы танцуюць самi па сабе; усё прыходзiць, падаё адно аднаму рукi, смяецца, уцякае i зноў вяртаецца.

Усё сыходзiць, усё вяртаецца; вечна коцiцца Кола Жыцця. Усё памiрае, усё зноў зацвiтае; вечна бяжыць Год Жыцця.

Усё разбураецца, усё будуецца зноў; вечна будуецца ўсё той самы Дом Жыцця. Усё разлучаецца i сустракаецца зноў; вечна вернае сабе застаецца Кола Жыцця.

Кожнае iмгненне пачынаецца жыццё; вакол кожнага "тут" абарачаецца

колападобнае "там". Сярэдзiна - усюды. Дарога вечнасцi - крывая".

"Ах вы, шэльмы! Ах вы, катрыншчыкi!
– адказаў Заратустра i зноў заўсмiхаўся, - вы добра ведаеце, што павiнна спраўдзiцца ў сем дзён;

– i як пачвара тая запаўзла мне ў горла i душыла мяне! Але я адкусiў ёй галаву i выплюнуў.

А вы, - вы ўжо зрабiлi з гэтага песеньку на катрынку? I вось, я ляжу тут, яшчэ не ачомаўся ад схваткi з той пачварай i яшчэ не ачуняў ад збавення свайго.

I вы гледзiце на ўсё гэта? О звяры мае, няўжо i вы жорсткiя? Няўжо i вам, як людзям, падабалася глядзець на жудасныя пакуты мае? Бо чалавек - сама жорсткi звер.

Трагедыi, крыжаваннi, бой быкоў - усё гэта было ў яго дагэтуль найбольшай радасцю на зямлi; i калi ён прыдумаў пекла, дык пекла зрабiлася яму на зямлi небам.

Калi вялiкi чалавек крычыць - тут i лётам ляцiць да яго маленькi, пажадлiва высалапiўшы язык, i называе гэта - "спагадаю".

З якiм запалам маленькiя людзi - асаблiва паэты - вiнавацяць жыццё на словах! Паслухайце iх, але не прапусцiце задаволенасцi, якая гучыць у кожнай iхняй скарзе!

Жыццё iмгненна перамагае сваiх вiнаваўцаў. "Ты любiш мяне?
– пытаецца яно бессаромна.

Пачакай крыху, пакуль што мне няма калi разбiрацца з табою".

З сабою чалавек - сама жорсткi звер; але ў кожнага, хто называе сябе "грэшнiкам", "тым хто нясе крыж свой" альбо "пакаянцам", не прапусцiце пахацiнства, якое гучыць у кожнай ягонай скарзе i асудзе!

Але кажучы ўсё гэта, цi не раблюся i я сам абвiнаваўцам чалавека? О звяры мае, вось адзiнае, чаго я навучыўся да гэтага часу: усё лiхое ў чалавеку патрэбна яму дзеля яго ж дабра i ўсяго найлепшага,

– усё благое i лiхое ёсць найлепшая сiла i цвёрды камень у руцэ ў найвялiкшага творцы; чалавеку трэба рабiцца ўсё лепшым i злейшым.

Але не на тым веданнi я быў распяты, што чалавек злы, наадварот, я крычу, як дагэтуль нiхто не крычаў:

"О,якая нiкчэмнасць усё лiхоцце ягонае! О, якое дробнае ўсё яго найлепшае!"

Запаўзлi мне ў горла i душылi мяне велiзарная перанасычанасць чалавекам i прадказаннi прарока: "Усё роўна нiшто не мае ўзнагароды сваёй, веданне душыць".

Доўгае сутонне слалася перад мною; да смерцi стомленая i на смерць п'яная скруха мармытала, пазяхаючы:

"Вечна вяртаецца ён, той маленькi чалавек, ад якога ты так стамiўся" так, пазяхаючы, казала скруха мая, пацягвалася i не магла заснуць.

Нарокi мае сядзелi на ўсiх магiлах чалавечых i не маглi падняцца; зiтханнi мае i пытаннi ўдзень i ўначы

турзалi мяне скаргамi, i душылi, i злавесна кракалi:

"О, чалавек заўсёды вяртаецца! Маленькi чалавек вечна вяртаецца!"

Калiсьцi я бачыў абодвух голых - сама вялiкага чалавека i сама малога: надта падобныя яны адзiн да аднаго - нават у сама вялiкiм яшчэ залiшне чалавечага!

Нават сама вялiкi - якi ж ён яшчэ малы!
– гэта было маё перанасычэнне чалавекам! А вечнае вяртанне маленькага чалавека адварочвала мяне ад жыцця агiдаю!

О агiда! Агiда! Агiда!" - так казаў Заратустра, уздыхаючы i здрыгаючыся; бо згадаў ён сваю хваробу. Але звяры не далi яму дагаварыць казань.

"Не гавары болей, о ты, што выздараўлiваеш!
– адказвалi яны яму.
– Лепей выйдзi вонкi, туды, дзе свет, быццам сад, чакае цябе.

Iдзi да ружаў, i да пчол, i да чародаў галубоў! Але спачатку iдзi да пеўчых птушак - i навучыся ў iх спяваць!

Бо спевы - таму, хто папраўляецца; а здароваму - казанi. Ну, а як што i здароваму закарцiць спяваць, дык песнi ягоныя будуць не такiя".

"Ах вы шэльмы i катрыншчыкi, замоўкнiце!
– адказваў Заратустра, смеючыся са сваiх звяроў.
– Вы добра ведаеце, якую ўцеху здабыў я сабе за гэтыя сем дзён!

Мне трэба зноў спяваць - вось тая ўцеха i цаленне, якiя ўведаў я: цi не хочаце вы i з гэтага зрабiць вулiчную песеньку?"

"Не кажы болей, - зноў адказвалi яму звяры, - лепей зрабi сабе лiру, о, каторы ацаляецца, новую лiру!

Згадзiся ж, о Заратустра! Новым песням патрэбна i новая лiра.

Спевамi, шумнай радасцю i новымi песнямi гой душу сваю, Заратустра: каб ты мог несцi цяжар вялiкага лёсу свайго, - долi, якая нiколi дагэтуль не выпадала чалавеку!

Бо добра ведаюць твае звяры, о Заратустра, хто ты i кiм павiнен зрабiцца: ты - настаўнiк Вечнага Вяртання, - гэта ад сёння доля твая!

Ты павiнен першы звеставаць гэта вучэнне - i як жа твой вялiкi лёс не будзе таксама найвялiкшай небяспекай i хваробай!

Вось мы ведаем, як вучыш ты: што ўсе рэчы вечна вяртаюцца, а з iмi i мы самi, што мы iснавалi ўжо безлiч колькi разоў, а з намi - усе рэчы.

Ты вучыш, што ёсць Вялiкi Год станаўлення, незвычайны год-волат; нiбы клепсiдра, павiнен ён абарачацца зноў i зноў, каб нанава напаўняцца i зноў цячы;

– i ўсе гэтыя гады роўныя самiм сабе, як у сама вялiкiм, так i ў сама малым; i самыя мы ў кожны Вялiкi Год роўныя сабе, як у сама вялiкiм, так i ў сама малым.

I калi б ты цяпер захацеў памерцi, о Заратустра, дык мы ведаем i тое, што б ты тады пачаў гаварыць пра сябе. Але звяры твае просяць, каб ты пакуль што не памiраў!

Без страху, глыбока ўздыхаючы ад шчасця, ты казаў бы: бо цяжар велiзарнае ношы быў бы з цябе зняты, о найцярплiвейшы!

"Вось я памiраю i знiкаю, - такiя былi б твае словы, - i ў iмгненне ператвараюся ў нiшто. Душы такiя ж смяротныя, як i целы.

Поделиться:
Популярные книги

Тайны затерянных звезд. Том 1

Лекс Эл
1. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 1

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Пипец Котенку! 3

Майерс Александр
3. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 3

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Гарем на шагоходе. Том 1

Гремлинов Гриша
1. Волк и его волчицы
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 1

Гридень 2. Поиск пути

Гуров Валерий Александрович
2. Гридень
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Гридень 2. Поиск пути

Невеста снежного демона

Ардова Алиса
Зимний бал в академии
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Невеста снежного демона

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5