Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
Шрифт:

"Хто б ты нi быў, - усё яшчэ гневаючыся, сказаў незнаёмы, - ты моцна зачапiў мяне не толькi нагою, але i гэтым параўнаннем!

Дзiвiся, цi ж я сабака?" - I з гэтымi словамi ён падняўся i выняў сваю голую руку з тванi. А да гэтага ён, затаiўшыся i прыпаўшы да зямлi, ляжаў каля вады, як паляўнiчы, калi высочвае дзiчыну.

"Што ты робiш, - усклiкнуў Заратустра спалохана, убачыўшы, што па руцэ незнаёмага цячэ кроў, - што ты тут робiш, няшчасны? Цi не ўкусiла цябе якая гнюсота?"

Але скрываўлены ўсмiхнуўся, хоць i не прайшоў яшчэ гнеў у яго. "А табе што?
– адказаў

ён i хацеў адысцi.
– Тут я ў сябе дома, на сваiх пашах. Хай у мяне пытаецца, хто хоча: але перад кожным асталопам я не збiраюся перападаць".

"Ты памыляешся, спагадлiва сказаў Заратустра, стрымлiваючы яго, - ты тут не ў сябе дома, а ў маiм царстве, i ў iм нiкому не павiнна быць блага.

Называй мяне як хочаш, - а я той, кiм павiнен быць. Сам сябе я называю Заратустра.

Вось што! Там угары дарога вядзе да маёй пячоры - гэта недалёка; цi не хочаш ты ў мяне загоiць свае раны?

Не пашанцавала табе ў гэтым жыццi, няшчасны: спачатку цябе ўкусiў звер, потым на цябе наступiў чалавек!"

Але пачуўшы iмя Заратустры, пацярпелы перамянiўся. "Як пашанцавала! усклiкнуў ён.
– Калi што яшчэ i мучыць мяне з жыццём, цеплiць маю цiкаўнасць, дык гэта адзiн-адзiны чалавек - Заратустра, адно-адзiнае стварэнне - п'яўка.

На тое я i ляжу каля балота, як рыбак, i вось ужо разоў мо з дзесяць упiвалася мне ў руку п'яўка, а цяпер куды больш цудоўную п'яўку прынадзiла мая кроў - самога Заратустру!

О шчасце! О цуд! Хай будзе пахвалёны той дзень, якi прывёў мяне да гэтай балацiны! Хай будзе пахвалёная найлепшая, наймацнейшая п'яўка з усiх, што жывуць сёння, хай будзе пахвалёная п'яўка сумлення - Заратустра!"

Так сказаў незнаёмы; i Заратустра быў рады з ягоных слоў i пашаноўнай манеры гаварыць. "Хто ты?
– спытаўся ён, падаючы яму руку.
– Яшчэ шмат памiж намi нявысветленага i няяснага, але, здаецца, светлы дзень ужо распагоджваеца".

Я - сумленны духам, - адказаў той, - а ў справах духу цяжка знайсцi чалавека больш строгага, цвёрдага i мэтанакiраванага за мяне, акрамя таго, у каго я вучыўся, - я кажу пра самога Заратустру.

Лепей не ведаць нiчога, чым многае - напалавiну! Лепей на маю рызыку быць дурнем, чым мудрацом за кошт чужых думак! Я дашукваюся асновы:

– няважна, малая яна цi вялiкая, называецца балотам альбо небам. Хай аснова гэтая будзе шырынёю хоць з далоню - мне досыць: хай толькi яна будзе аснова, на якой можна ўцвердзiцца!

– хай шырынёю хоць з далоню: на ёй можна ўцвердзiцца. У сапраўды сумленным спазнаннi няма вялiкага i малога".

"Дык, можа, ты даследчык п'явак?
– спытаўся Заратустра.
– Можа, ты, сумленны духам, да апошнiх асноваў даследуеш п'яўку?"

"О Заратустра, - адказаў сумленны духам, - гэта было б аж-аж, калi б я адважыўся на гэта!

Калi што i спазнаў я, дык гэта п'яўчыныя мазгi: гэта - мой свет!

Сапраўды, гэта цэлы свет! Але даруй, тут ужо гаворыць мой гонар, бо ў гэтым няма мне раўнi. Таму i сказаў я, што тут - я ў сябе дома.

Даўно ўжо даследую я гэтую адзiную рэч, мазгi, п'яўчыныя, каб коўзкая iсцiна не выкаўзнулася ад мяне! Тут - маё царства!

– дзеля гэтага я ахвяраваў

усiм, праз адно гэта ўсё мне з'абыякавела; i побач з веданнем маiм - цемра невуцтва.

Сумленне майго духу патрабуе ад мяне, каб я ведаў што-небудзь адно i не ведаў нiчога iншага: мне агiдныя ўсе палавiнiстыя духам, усе туманныя, напышлiвыя, замроеныя.

Там, дзе канчаецца сумленнасць мая, я сляпы, i хачу быць сляпым. Але дзе я хачу ведаць, я хачу быць сумленным, а значыцца - строгiм, цвёрдым, мэтанакiраваным, жорсткiм i неўблагальным.

Ты сказаў калiсьцi, о Заратустра: "Дух ёсць жыццё, якое само падцiнае жыццё"; гэта прывабiла мяне i прывяло да твайго вучэння. I сапраўды, сваёю крывёю памножыў я веды свае!"

"I гэта вiдавочна", - адказаў Заратустра: бо з рукi сумленнага духам усё яшчэ лiлася кроў. Дзесяць п'явак упiлiся яму ў руку.

"О ты, дзiўны прыяцель, як добра вучыць мяне такая вiдавочнасць - ты сам! I магчыма, не ўсё асмелiўся б я даверыць твайму слыху, такому зысклiваму!

Ну што ж! тут мы i разыдземся! Але я хачу зноў пабачыцца з табою. Там, угары, дарога да маёй пячоры: сёння ноччу ты будзь маiм жаданым госцем!

Я хачу загоiць таксама i раны твайго цела, на якое я наступiў: я яшчэ падумаю пра гэта. А цяпер мне трэба спяшацца - мяне клiча крык на дапамогу!"

Так сказаў Заратустра.

Чарадзей

1

Але калi Заратустра абагнуў скалу, ён убачыў непадалёк, на роўнай дарозе, чалавека, якi курчыўся, як апантаны нячыстым, i, нарэшце, кiнуўся нiцма на зямлю. "Пастой!
– сказаў Заратустрв свайму сэрцу.
– Гэта, мабыць, i ёсць той вышэйшы чалавек, чый пакутлiвы крык пра дапамогу я чуў; зiрну, цi нельга яму чым-небудзь памагчы". Але збегшы ўнiз да таго месца, дзе ляжаў чалавек, ён убачыў перад сабою старога: дрыжыкi бiлi таго, вочы былi нерухомыя, i як нi манiўся Заратустра паставiць яго на ногi, усё было марна. Здавалася, няшчасны нават не заўважаў, што побач з iм нехта ёсць; шкада было глядзець, як ён роспачна акiдаўся па баках, быццам пакiнуты цэлым светам i бязмежна адзiнокi. Нарэшце, пасля ўсiх гэтых канвульсiяў, ён загаласiў:

О, хто мяне адагрэе? Хто любiць мяне?

Дайце цяпла вашых рук,

Дайце вуголля астыламу сэрцу!

Ледзьве жывы,

Б'юся я ў курчах нязнанай хваробы,

Iголкi калючыя моцнае сцюжы

Пранiзваюць плоць,

Я трымчу

Ты, Думка, ты гонiш мяне!

Схаваны за хмарамi лоўчы!

Жахлiвы! Не мае iмя!

Твой позiрк пагардлiвы б'е, як маланка

З непрагляднае цемры,

I вось я ляжу ў пакутлiвых курчах

I ўсе спрадвечныя скрухi i мукi спасцiглi мяне,

О Жорсткi лоўчы! Нязведаны Божа!

Бi мацней i глыбей!

Пранiжы, разатнi маё сэрца!

О, чаму мучыш мяне тупымi стрэламi?

Што яшчэ ўбачыў у мне

Твой зларадны, маланкавы позiрк,

Позiрк Боства, якое нiколi не мецьме патолi

з вiдовiшча мук

Не, не пагiбелi прагнеш маёй,

А цярпенняў!

Навошта мяне ты катуеш,

Зларадны, нязведаны Божа?

Я адчуваю, як крадзешся ты,

Чаго хочаш ты ад мяне сярод ночы?

Адкажы!

Поделиться:
Популярные книги

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Маленькая хозяйка большого герцогства

Вера Виктория
2. Герцогиня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.80
рейтинг книги
Маленькая хозяйка большого герцогства

Законы Рода. Том 10

Flow Ascold
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Кровь эльфов

Сапковский Анджей
3. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.23
рейтинг книги
Кровь эльфов

Последний наследник

Тарс Элиан
11. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний наследник

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10