Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
Шрифт:

"Вядома, я пазнаю цябе, - сказаў ён ледзяным тонам, - ты - забойца Бога! Дай мне прайсцi!

Ты не перанёс Таго, Хто бачыў цябе, - Якi бачыў цябе наскрозь, - цябе, сама брыдкага чалавека. I ты адпомсцiў гэтаму сведку!"

Так сказаў Заратустра i ўжо хацеў быў пайсцi далей; але той, каму няма назову, ухапiўся за край яго вопраткi i зноў пачаў клекатаць i хрыпець, шукаючы слоў. "Застанься!
– сказаў ён,

– застанься! Не праходзь мiма! Я адгадаў, якая сякера звалiла цябе: хвала табе,

о Заратустра, што ты зноў падняўся!

Я бачу, ты добра разгадаў душу забойцы - душу забойцы Бога. Застанься! Прысядзь да мяне, не пашкадуеш!

Да каго ж я iмкнуўся, як не да цябе? Застанься, сядзь! Але не глядзi на мяне! Ушануй маю брыдоту!

Цяпер ты - маё апошняе прыстанiшча, бо за мной гоняцца. Але гоняцца не з нянавiсцю сваёй i не з ганчакамi - о, я смяяўся б з такога пераследу, я радаваўся б яму i ганарыўся б iм!

Хiба ж поспех не быў заўсёды на баку гнаных? А той, хто гонiць сумленна, канчае тым, што робiцца паслядоўнiкам, - раз ужо ён следуе след у след! Але ад iх спагадлiвасцi,

– ад iх спагадлiвасцi ўцякаю я i прыбягаю да цябе. О Заратустра, абаранi мяне, ты - апошняе маё прыстанiшча, ты - адзiны, хто мяне разгадаў:

– ты разгадаў, як яно выпадае таму, хто забiў Яго. Застанься! А калi хочаш пайсцi, нецярплiвы, не iдзi той дарогай, якою iшоў я. Тая дарога пагiбельная.

Ты злуешся, што я надта доўга выварочваюся навыварат? Што я ўжо раю табе? Але ведай, што ў мяне, сама брыдкага,

– велiзарныя цяжкiя ногi. Там, дзе я праходжу, дарога сапсаваная. Усякую дарогу я запячатваю смерцю i ганьбаю.

Але па тым, як ты хацеў моўчкi прайсцi мiма мяне, па тым, як ты пачырванеў - а я i гэта заўважыў - я пазнаў у табе Заратустру.

Кожны iншы словам i позiркам кiнуў бы мне мiласцiну - спагаду сваю. Але я не настолькi ўбогi, каб прыняць яе, - i ты разгадаў гэта,

– я нават залiшне багаты, багаты на найвялiкшае i найвусцiшнейшае, на брыдкае i невыказнае! Твой сорам, о Заратустра, ушанаваў мяне!

З цяжкасцю я вырваўся з натоўпу спагадцаў, каб знайсцi таго адзiнага, хто сёння вучыць: "Спагада настырная", каб знайсцi цябе, о Заратустра!

– будзе гэта божая альбо чалавечая спагада - яна заўсёды працiвiцца сораму. I нежаданне дапамагчы можа быць больш высакароднае, чым iншая дабрадзейнасць, якая адразу падскоквае на дапамогу.

Але якраз спагада i называецца сёння дабрадзейнасцю ва ўсiх малых людзей: няма ў iх багавейнага захаплення вялiкiм няшчасцем, вялiкай брыдкасцю, вялiкай няўдачай.

Цераз iхнiя галовы гляджу я ўдалечыню, як глядзiць сабака паверх авечак, што збiлiся ў гурт. Усе яны - маленькiя, зычлiвыя, мяккапоўсныя шэрыя людцы.

Як чапля, закiнуўшы галаву, з пагардай глядзiць на маленькiя сажалкi, так i я гляджу на мiтуслiвую безаблiчную масу нiкчэмных пахацiнстваў i

душ.

Даўно ўжо прызнана права за ўсiмi гэтымi малымi: так што яны нарэшце атрымалi i ўладу i цяпер павучаюць: "Дабро - гэта тое, што лiчаць добрым малыя людзi".

А "iсцiнай" прызнаюць сёння тое, што прапаведаваў той дзiўны святы i заступнiк за ўсiх малых, якi i сам выйшаў з iх i сведчыў пра сябе так: "Я ёсць iсцiна".

Гэта праз ягоную нясцiпласць даўно пачалi надзiмацца ад важнасцi ўсе малыя i нiкчэмныя; ён не вучыў нейкай мiзэрнай аблудзе, калi вучыў: "Я ёсць iсцiна".

Цi адказаў хто-небудзь больш ветлiва гэтаму гардзею? А ты, о Заратустра, прайшоў мiма i сказаў: "Не! Не! Тры разы не!"

Ты асцерагаў ад гэтай аблуды, ты першы асцярог ад спагады - вядома, не ўсiх, але ж сябе i тых, хто роднасны табе.

Ты саромеешся сораму таго вялiкага пакутнiка; i сапраўды, калi ты кажаш: "Ад спагады сунецца на людзей вялiкая хмара, сцеражыся!"

– калi ты павучаеш: "Усе стваральнiкi не маюць жалю, любая любоў вышэйшая за спагаду": тады думаю я - як добра вывучыў Заратустра ўсе прыкметы буры!

Але i сам ты - сцеражыся сваёй спагады! Бо многiя ўжо ў дарозе да цябе, многа спрагненых, роспачных, скалелых.

Сцеражыся ж i мяне. Ты разгадаў найлепшую маю - i разам з тым найгоршую загадку маю, - ты разгадаў мяне самога i тое, што ўчынiў я. Я ведаю, якая сякера можа цябе спусцiць.

Але Ён - не павiнен быў памерцi: сваiм ўсёвiдушчым вокам бачыў Ён усе глыбiнi i асновы чалавека, усю яго схаваную ганьбу i брыдоту

Спагада ягоная не ведала сораму: Ён пранiкаў у сама брудныя мае закануркi. Ён павiнен быў памерцi - той, хто быў такi цiкаўны, настырны i так ахвотна спагадаў.

Ён увесь час бачыў мяне: i я захацеў адпомсцiць такому сведку - або не жыць самому.

Бог, якi бачыў усё, нават чалавека: гэты Бог павiнен быў памерцi! Бо нясцерпна чалавеку, каб у яго быў такi сведка".

Так казаў сама брыдкi чалавек. А Заратустра ўстаў i намерыўся пайсцi: бо холад пранiзваў яго да самых касцей.

"Ты, каму няма назову, - сказаў ён, - ты асцерагаў мяне ад дарогi, па якой сам iшоў. У падзяку за гэта я раю табе сваю. Зiрнi, вунь там, угары, Заратустрава пячора.

Шырокая i глыбокая яна, i многа ў ёй зацiшных куточкаў; нават сама таемны знойдзе там сабе прытулак. А каля пячоры - безлiч расколiн i нор, у якiх жывуць сама розныя жывёлы; тыя, што скачуць, пырхаюць i поўзаюць.

Ты, выгнанец, якi выгнаў сябе сам, ты не хочаш жыць сярод людзей, не хочаш iхняй спагады? Ну што ж! Рабi, як я! Так i навучышся ад мяне; навучыцца той, хто робiць.

А спачатку i перш за ўсё пагутары з маiмi звярамi! Сама ганарысты звер i сама мудры - хай яны будуць найлепшымi нашымi дарадцамi!"

Поделиться:
Популярные книги

Ползком за монстрами!

Молотов Виктор
1. Младший Приручитель
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Ползком за монстрами!

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

О, мой бомж

Джема
1. Несвятая троица
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
О, мой бомж

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Завод: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод: назад в СССР

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Ох уж этот Мин Джин Хо 4

Кронос Александр
4. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 4

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Купец III ранга

Вяч Павел
3. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец III ранга