Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
Шрифт:

У iх усё перамяшана: святы з нягоднiкам, дваранiн з жыдом i ўсё звяр'ё з Ноевага каўчэга.

Добрыя норавы! Усё ў нас iлжывае i прагнiло наскрозь. Нiхто ўжо не здольны на шаноўлю: якраз ад гэтага мы i ўцякаем. Усюды настырныя, лiслiвыя сабакi, якiя залоцяць пальмавае лiсце.

Агiда душыць мяне таму, што мы, каралi, самi зрабiлiся несапраўднымi, што мы хаваемся пад вопраткай лядашчай, раззалочанай дзедаўскай велiкапышнасцi, што для дурняў i прайдохаў i для ўсiх, хто сёння ўцягнены ў дробязны гандаль уладаю, мы не больш чым профiлi

на манетах!

Мы - не першыя сярод людзей, але павiнны iграць ролю натоўпу: i ад гэтай хлуснi перанасычанасць i агiда апанавалi нас.

Мы пайшлi, нарэшце, ад зброду, ад усiх гарлапанаў i ад мушынай квэцанiны брудных пiсакаў, ад смуроду гандляроў, ад сутаргаў славалюбства i ад смярдзючага дыхання - цьфу! жыць сярод гэтай свалаты!

– цьфу! iграць ролю першых сярод свалаты! О агiда! Агiда! Агiда! Чым парабiлiся мы, сённяшнiя каралi!"

"Гэта прыступ тваёй старой хваробы, - сказаў левы кароль, - гэта прыступ агiды, бедны мой браце. Аднак, па-мойму, нехта падслухоўвае нас".

Заратустра, якi напружлiва ўважаў гэтым словам, адразу выйшаў са свайго сховiшча, падышоў да каралёў i сказаў:

"О каралi, той, хто слухае вас i слухае з вялiкай ахвотай, называецца Заратустра.

Я - Заратустра, я той, хто сказаў калiсьцi: Каму сёння абыходзяць каралi!" Не гневайцеся, але я ўсцешыўся, калi пачуў, як вы казалi адзiн аднаму: "Каму сёння да нас, каралёў!"

Але тут мая дзяржава i мая ўлада: што вы шукаеце тут? Аднак, магчыма, па дарозе вы знайшлi, што шукаю я, - вышэйшага чалавека".

Пачуўшы гэта, каралi ўдарылi сябе ў грудзi i ў адзiн голас сказалi: "Нас пазналi!

Мечам гэтага слова ты расцiнаеш густы морак нашых сэрцаў. Ты адгадаў наш смутак, бо, бачыш, на тое мы i рушылi ў дарогу, каб знайсцi вышэйшага чалавека,

– чалавека, якi вышэйшы за нас: хоць мы i каралi. Яму вядзем мы гэтага асла. Бо найвышэйшы чалавек павiнен быць i найвышэйшым уладаром на зямлi.

Няма больш горкай нядолi ў чалавечым лёсе, чым калi ўладары зямлi - не першыя сярод падданых сваiх. I ўсё тады робiцца хлуслiвым, жахлiвым i перакручаным.

Калi ж яны робяцца апошнiмi i з людзей ператвараюцца ў быдла, тады чэрня ўсё больш падымаецца ў цане, пакуль нарэшце дабрачыннасць яе не абвесцiць: "Глядзi, толькi я адна - дабрачыннасць!"

"Што я чую?
– адказваў Заратустра.
– Якiя мудрыя каралi! Я ў захапленнi i сапраўды з прыемнасцю перакладу на мову рыфмаў тое, пра што гаварылася:

– хоць гэтыя вершы не на кожнае вуха i наўрад цi спадабаюцца ўсiм. Але я даўно ўжо не зважаю на доўгiя вушы. Ну дык вось яны!

(Але тут i асёл загаварыў: выразна i не без лiхое подумкi ён сказаў "I-А").

У год народзiнаў Хрыста Сiвiла, Калi была пад чаркай, заявiла:

О гора! Як усё змарнела, ўпала нiзка

У колiсь велiчнай дзяржаве Рымскай:

Сталiцу свету блуд заеў! Агiда!

Стаў Цэзар быдлам, нават Бог - стаў жыдам!"

2

Каралi пацешылiся з Заратустравых рыфмовак,

а каторы справа сказаў: "О Заратустра, як разумна зрабiлi мы, што пайшлi пабачыцца з табою!

Бо ворагi твае ў люстэрка паказалi нам твой вобраз: i ў тым люстэрку ты паявiўся ў вобразе дэмана, са з'едлiвай усмешкай, нам аж страшна стала.

Але i гэта не дапамагло! Зноў i зноў ты кроiў нам вушы i сэрцы сваiмi выслоўямi. Нарэшце мы сказалi: а цi не ўсё роўна, якi ён з сябе! Трэба слухаць яго, таго, хто павучае: "Вы павiнны любiць мiр як сродак да новай вайны, i кароткi мiр больш, чым доўгi!"

Нiхто яшчэ не казаў такiх ваяўнiчых слоў: "Што ёсць дабро? Дабро - гэта быць адважным, дабро - гэта вайна, якая асвячае любую мэту".

О Заратустра, ад гэтых слоў бацькоўская кроў забушавала ў нашых жылах: быццам сама вясна загаварыла да бочак са старым вiном.

Калi мячы склiньвалiся з мячамi, нiбы акрываўленыя змеi, тады бацькi нашы любiлi жыццё; мiрнае сонца ў мiрным небе здавалася iм нежыццёвым i халодным, а доўгi мiр быў ганьбаю.

Як уздыхалi яны, бацькi нашыя, калi бачылi на сцяне блiскучыя вышчарбленыя мячы! Нiбы мячы гэтыя, прагнулi яны вайны. Бо меч хоча ўпiвацца крывёю i ззяе ад палкага жадання"...

Пакуль каралi палка i захоплена балабонiлi пра шчасце сваiх бацькоў, Заратустру моцна закарцела пасмяяцца з iхняга палу, бо на вочы вiдаць было, што каралi гэтыя - з высакароднымi, тонкiмi рысамi твару - зусiм мiралюбныя. Але перасiлiў сябе. "Ну што ж!
– сказаў ён.
– Вось дарога, якая вядзе да Заратустравай пячоры; доўгi будзе сённяшнi вечар! А цяпер я пакiну вас: мяне клiча крык на дапамогу.

Гэта гонар маёй пячоры, калi самi каралi будуць сядзець у ёй i чакаць, але канечне, доўгая будзе чаканка ў iх!

Ну добра! Нiчога не зробiш! Дзе сёння найлепш вывучваюцца чакаць, як не пры двары? I ўся каралеўская цнота, якая яшчэ засталася ў iх, цi ж не кажа яна: умець чакаць?"

Так сказаў Заратустра.

П'яўка

Заратустра, увесь у сваiх думках, iшоў далей, спускаючыся з гор, па лясах, мiма балацiн; i, як яно можа стацца з кожным, хто разважае пра цяжае i нялёгкае, незнарок на кагосьцi наступiў. I вось - у твар яму адразу пырснулi крыкi болю, два праклёны i дваццаць два брыдкiя кленiчы, аж Заратустра, спалохаўшыся, замахнуўся кiем i ўдарыў таго, на каго наступiў. Але адразу спахапiўся, i сэрца яго смяялася з дурасцi, якую толькi што зрабiў.

"Даруй, - сказаў ён чалавеку, якi падняўся са змрочным тварам, - не сярдуй i паслухай спачатку такое прыпавесцi

– пра тое, як адзiн дарожнiк, якi марыў пра нешта далёкае, на пустой вулiцы незнарок штурхнуў нагой сабаку, што заснуў на сонцы;

– i як абодва падскочылi i кiнулiся адзiн на аднаго, нiбы заклятыя ворагi, абодва перапалоханыя да смерцi, - гэтаксама атрымалася i ў нас.

I ўсё ж - як мала было трэба, каб яны абышлiся адзiн з адным ласкава, сабака i дарожнiк. Абодва ж яны - адзiнокiя!"

Поделиться:
Популярные книги

"Искажающие реальность" Компиляция. Книги 1-14

Атаманов Михаил Александрович
Искажающие реальность
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
киберпанк
рпг
5.00
рейтинг книги
Искажающие реальность Компиляция. Книги 1-14

Наследие Маозари 8

Панежин Евгений
8. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 8

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

Росток

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Росток

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Призыватель нулевого ранга. Том 2

Дубов Дмитрий
2. Эпоха Гардара
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга. Том 2

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Отморозок 4

Поповский Андрей Владимирович
4. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Отморозок 4

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4