Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
Шрифт:

гатовы кiдаць маланкi з цёмных грудзей i прамянi святла, якiя збаўляюць; цяжарны маланкамi, якiя ўсклiкаюць "Так!"; у чыiм смеху гучыць "Так!"; гатовы разлiць святло прароцтваў:

– але шчасны той, хто носiць гэта ва ўлоннi сваiм! I праўда, доўга ён будзе цяжкаю хмараю навiсаць над скалою, той, хто калiсьцi мае запалiць святло будучынi!

О, як не iмкнуцца мне палымяна да Вечнасцi i да шлюбнага пярсцёнка над усiмi пярсцёнкамi - да Пярсцёнка Вяртання!

Нiколi яшчэ не сустракаў я жанчыны, ад якое хацеў

бы дзяцей, акрамя той, якую кахаю, бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

Бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

2

Калi свайго часу мой гнеў разбураў магiлы, перастаўляў пагранiчныя камянi i скiдаў у прорвы старыя разбiтыя скрыжалi;

калi кпiны мае, быццам бура, змяталi парахно сатлелых слоў, i быў я памялом усiм павукам-крыжакам i ачышчальным ветрам старым задушлiвым скляпам:

– калi я сядзеў, радуючыся, каля мясцiнаў супакаення старых божышчаў, дабраслаўляючы i любячы свет каля помнiкаў былым паклёпнiкам на яго:

– бо люблю я нават цэрквы i магiлы божышчаў, калi праз разбураныя купалы глядзiць сонца сваiм ясным вокам; i быццам травы i чырвоныя макi, люблю я руiны храмаў:

– о, як не iмкнуцца мне палымяна да Вечнасцi i да шлюбнага пярсцёнка над усiмi пярсцёнкамi - да Пярсцёнка Вяртання!

Нiколi яшчэ не сустракаў я жанчыны, ад якое хацеў бы дзяцей, акрамя той, якую кахаю: бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

Бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

3

Калi раней да мяне прыходзiла натхненне, якое брала пачатак ад таго жыватворнага дыхання, ад той нябеснай неабходнасцi, што нават выпадковасцi прымушае зорна карагодзiцца;

калi я смяяўся калiсьцi смехам стваральнай маланкi, за якою грозна, але непакорлiва iдзе гром дзеяў;

калi колiсь сядзеў з божышчамi за гульнёвым сталом зямлi i гуляў з iмi ў косцi, так што зямля дрыжала i пакрывалася шчылiнамi, вырыгаючы ў прастору патокi агню:

– бо зямля - гэта стол божышчаў, якi ўздрыгвае ад iх гульнёвых касцей i новых творчых размоваў:

– о, як не iмкнуцца мне палымяна да Вечнасцi i да шлюбнага пярсцёнка над усiмi пярсцёнкамi - да Пярсцёнка Вяртання!

Нiколi яшчэ не сустракаў я жанчыны, ад якое хацеў бы дзяцей, акрамя той, якую кахаю: бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

Бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

4

Калi за адзiн глыток выпiваў я калiсьцi пенiсты моцны трунак з кубка, у якiм была прыгатаваная сумесь усiх рэчаў:

калi рука мая змешвала разам далёкае i блiзкае дадаючы агню ў дух, да цярпенняў - радасць, да благога - добрае;

калi я сам - драбiнка той выбаўляльнай солi, чыёй сiлай у тым кубку нараджаецца добрая сумесь:

– бо ёсць соль, якая звязвае дабро са злом, i нават самое зло будзе добрай прыправай i шумавiннем лiшку, што б'е цераз край:

– о, як не iмкнуцца мне палымяна да Вечнасцi i да шлюбнага пярсцёнка над усiмi пярсцёнкамi - да Пярсцёнка Вяртання!

Нiколi яшчэ не сустракаў

я жанчыны, ад якое хацеў бы дзяцей, акрамя той, якую хахаю: бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

Бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

5

Калi я люблю мора i ўсё, што роднаснае мору, асаблiва калi яно гнеўна супярэчыць мне;

калi ёсць ува мне тая радасць пошуку, што iмкне ветразi насустрач нязведанаму, калi ёсць у радасцi маёй радасць марака;

калi колiсь радасць мая ўсклiкала: "Бераг знiк з вачэй - сёння апалi з мяне апошнiя путы,

– бясконцасць бушуе навокал, дзесьцi там, далёка, вабна ззяе прастора i час, наперад! Мацуйся, старое сэрца!":

– о, як не iмкнуцца мне палымяна да Вечнасцi i да шлюбнага пярсцёнка над усiмi пярсцёнкамi - да Пярсцёнка Вяртання!

Нiколi яшчэ не сустракаў я жанчыны, ад якое хацеў бы дзяцей, акрамя той, якую кахаю: бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

Бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

6

Калi дабрачыннасць мая - дабрачыннасць танцора, i я часта абедзвюма нагамi ныраў у залацiста-аксамiтны экстаз;

калi злосць мая - злосць смяшлiвая, што жыве сярод ружаў i лiлеяў;

– а ў смеху ўсё благое адно каля аднога, але асвячонае i апраўданае боскасцю сваёю;

– i калi ў тым альфа i амега мая, каб усё цяжкае зрабiлася лёгкiм, усякае цела, i танцавала, а дух зрабiўся птушкай: i праўда, гэта i ёсць альфа i амега мая!

– о, як не iмкнуцца мне палымяна да Вечнасцi i да шлюбнага пярсцёнка над усiмi пярсцёнкамi - да Пярсцёнка Вяртання!

Нiколi яшчэ не сустракаў я жанчыны, ад якое хацеў бы дзяцей, акрамя той, якую кахаю: бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

Бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

7

Калi колiсь я распасцiраў над сабою цiхае неба i на сваiх крылах iмкнуўся ў свае нябёсы;

– калi, гуляючы, я плаваў у глыбiнях святла, i птушка-мудрасць прылятала да свабоды маёй;

– i казала мне так: "Зiрнi, няма нi верху, нi нiзу! Усюды ўзлятай, цi то ўгору, а цi то ўнiз - ты ж лёгкi! Спявай! Перастань гаварыць;

– цi ж усе словы створаны не для цяжкiх? Цi ж усе словы не хлусяць лёгкiм! Спявай! Перастань гаварыць!"

– о, як не iмкнуцца мне палымяна да Вечнасцi i да шлюбнага пярсцёнка над усiмi пярсцёнкамi - да Пярсцёнка Вяртання!

Нiколi яшчэ не сустракаў я жанчыны, ад якое хацеў бы дзяцей, акрамя той, якую кахаю: бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

Бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

ЧАСТКА ЧАЦВЕРТАЯ I АПОШНЯЯ

– "О, дзе ў свеце хто нарабiў большага глупства, як мiлажальнiкi? I што ў свеце спрычынiла болей пакут, чым дурасць мiлажальных? Гора тым, якiя любяць, але яшчэ не дасягнулi вышынi, якая вышэй за iх мiлажаль! Сказаў мне аднаго разу д'ябал: "I ў Бога есць сваё пекла: гэта Ягоная любоў да людзей". А нядаўна я чуў ад яго: "Бог памёр, ад мiлажальнасцi сваёй да людзей памёр ён".

Поделиться:
Популярные книги

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Скрываясь в тени

Мазуров Дмитрий
2. Теневой путь
Фантастика:
боевая фантастика
7.84
рейтинг книги
Скрываясь в тени

Отверженный IX: Большой проигрыш

Опсокополос Алексис
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш

Император поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
6. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император поневоле

Город Богов 2

Парсиев Дмитрий
2. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 2

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Контракт на материнство

Вильде Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт на материнство

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Новые горизонты

Лисина Александра
5. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новые горизонты

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3