Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Ницше Фридрих

Шрифт:

І калі яны прайшлі міма, горыч агарнула Заратустру; нядоўга змагаўся ён са сваім болем, і прамовіў так:

«Шкада мне гэтых святароў. Яны вельмі мне не да густу; але мне гэта мала абыходзіць з таго часу, як я сярод людзей.

Але я пакутую і пакутаваў з імі: яны палонныя, мечаныя. Той, каго называюць Збаўцам, закаваў іх у аковы…

У аковы фальшывых каштоўнасцяў і аблудных слоў! О, калі б збавіў іх хто-небудзь ад гэтага Збаўцы!

Яны думалі, што высадзіліся на шчасным востраве, калі навакол

бушавала мора; але глядзіце, гэта была пачвара, якая яшчэ спала.

Фальшывыя каштоўнасці і аблудныя словы: гэта сама горшыя пачвары ў смяротных: доўга спіць і чакае ў іх наканаванне.

Але нарэшце прачынаецца, жарэ і глытае тых, што паставілі на ім свае буданы.

О, паглядзіце толькі на тыя буданы, што паставілі святары! Цэрквамі называюць яны свае лёхі з салодкімі пахошчамі.

О, гэта сфальшаванае святло, гэта непрадыхлівае паветра! Тут, дзе душы трэба лунаць у вышынях, узляцець ёй не дазволена!

Але так ім наказана паводле веры: «На калені, угору па лесвіцы, грэшнікі!»

Сапраўды, лепей пабачыць бессаромнага, чым вылупленыя вочы іх сораму і багавейнасці!

Хто ж стварыў гэтыя лёхі і лесвіцы каяння? Ці не тыя, што хацелі схавацца і саромеліся яснага неба?

І толькі калі яснае неба прагляне праз дзіравыя дахі, а разваленыя сцены зарастуць травою і чырвоным макам — толькі тады захоча маё сэрца звярнуцца да котлішчаў гэтых багоў.

Яны назвалі Богам тое, што супрацьстаяла і мучыла; і праўда, шмат гераічнага было ў гэтым пакланенні!

І не ведалі яны, як інакш ім любіць свайго Бога, як толькі крыжуючы людзей!

Яны думалі пражыць мерцвякамі, у чорнае апраналі яны сваіх нябожчыкаў; і нават у прамовах іхніх унюхваю я паганы смурод склепа.

І хто жыве паблізу іх, той жыве каля чорных сажалак, дзе жабы выспеўваюць саладжавую скруху сваю.

Лепшыя песні мусілі б спяваць яны мне, каб я навучыўся верыць у іхніх Збаўцаў: збавёнымі меліся б выглядаць іхнія вучні!

Голых хацеў бы я ўбачыць іх, бо толькі прыгажосць павінна прапаведаваць каянне. А каго пераканае гэтая закукленая ў чорнае нудота?

Далібог, іх збаўцы самі з'явіліся не са свабоды і не з сёмага неба! Далібог, яны самі ніколі не ступалі па дыванах спазнання!

З прагалаў складаецца дух іх збаўцаў; але ў кожную пустую раміну ўставілі яны сваю хімеру, сваю затычку, якую назвалі Богам.

У спагадзе захлынуўся іхні дух, і калі яны брыняюць ад яе, наверх заўсёды выплывае вялікае глупства.

Старанна пакрыкваючы, гналі яны статак па кладцы: нібыта ў будучыню толькі адна дарога! Далібог, і гэтыя пастухі не больш чым авечкі!

Шырокая душа і малы дух у гэтых пастухоў; але, братове мае, нават сама шырокая душа — якая ж убогая яна паша!

Крывавыя знакі пакідалі яны на дарозе, якою ішлі, і іхняе глупства вучыла,

што праўда даказваецца толькі крывёю.

Але кроў — найгоршае сведчанне праўды; кроў затручвае сама чыстае вучэнне, робіць з яго аблуду і нянавісць сэрца.

І калі хто ідзе за сваё вучэнне на вогнішча — што даказвае гэта! Больш пераканаўча, калі з твайго полымя паўстане тваё вучэнне!

Адурманенае сэрца і халодная галава: калі яны злучаюцца, узнікае смерч — «Збаўца».

Калісьці былі сапраўды больш велічныя і высакародныя, чым тыя, каго люд называе збаўцамі, якія сілай смерчу ўцягвалі за сабою!

І вы мусіце, братове мае, знайсці збавенне ад яшчэ большых збаўцаў, магутнейшых, калі толькі хочаце знайсці дарогу да свабоды!

Яшчэ ніколі не было Звышчалавека. Бачыў я голых абодвух — і сама велічнага чалавека, і сама мізэрнага…

Надта ж бо падобныя яны паміж сабою. Далібог, нават у сама Вялікім знайшоў я залішне Шмат чалавечага!»

Так сказаў Заратустра.

Пра цнатлівых

Громам і нябеснымі феерверкамі трэба гаварыць да вялых і санлівых пачуццяў.

Але голас прыгажосці гаворыць ціха: ён пранікае толькі ў сама разбуджаныя душы.

Ціха трымцеў і смяяўся сёння мой шчыт; гэта прыгажосці святы смех і трымценне.

З вас, цнатліўцы, смяялася сёння мая прыгажосць. І чуўся мне голас яе: «Яны яшчэ хочуць, каб ім заплацілі!»

Вы, цнатлівыя, хочаце, каб вам яшчэ й заплацілі! Хочаце платы за цноту, і неба за зямлю, і вечнасць за вашае «сёння»?

І цяпер абураецеся мною, калі я вучу, што няма таго, хто плаціў бы? І сапраўды, я нават не вучу, што цнота сама па сабе ўжо ёсць плата.

Ах, вось што мяне засмучае: за аснову ўсіх рэчаў прымаецца ілжа — плата і кара, а цяпер гэта ўсё і ў аснове вашых душаў, цнатліўцы!

Але, як дзіковыя іклы, словы мае распоруць асновы вашых душаў; я хачу быць вам плугам.

Усё запаветнае вашых асноваў павінна выйсці на святло; і калі ўспоратыя і зламаныя вы будзеце ляжаць на сонцы, ваша ілжа аддзеліцца ад праўды.

Бо ваша праўда вось у чым: вы надта чыстыя для бруду такіх слоў, як помста, кара, плата, адплата.

Вы любіце вашую цноту, як маці сваё дзіця; але дзе вы такое чулі, каб маці хацела платы за сваю любоў?

Тое, што вы ў сабе любіце найбольш, якраз і ёсць ваша цнатлівасць. У вас ёсць прага колца: каб дагнаць само сябе, дзеля гэтага круціцца і абарочваецца кожнае колца.

І на зорку, якая ўжо гасне, падобныя ўсе ўчынкі вашае цноты; святло яе недзе яшчэ ў дарозе і блукае ў прасторы, — і калі ж яно ўжо будзе не ў дарозе?

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Повелитель механического легиона. Том III

Лисицин Евгений
3. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том III

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Измена. Вторая жена мужа

Караева Алсу
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Вторая жена мужа

Мастер 9

Чащин Валерий
9. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 9

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Контракт на материнство

Вильде Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт на материнство

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2