Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Ницше Фридрих

Шрифт:

Вобразы маладосці і любыя мне дзівосы адабралі ў мяне, адабралі шчасных духам, таварышаў маіх гульняў! На памяць пра іх я кладу гэты вянок і шлю вам праклён!

Гэта праклён вам, мае ворагі! Бо скарацілі вы маю вечнасць, — так у холадзе начы гасне гук! Імгненнем была мая вечнасць, мімалётнасцю божага позірку!»

Калісьці, у шчасную часіну, абвясціла мая чысціня: «Хай будзе мне боскім усё жывое».

Тады падступіліся вы да мяне са сваімі бруднымі хімерамі; куды падзелася шчасная тая часіна?

«Усе

дні хай будуць свяшчэнныя мне» — так казала калісьці мая маладосць; і праўда, гэта была прамова вясёлай мудрасці!

Але тады вы ўкралі ў мяне мае ночы і прадалі іх за пакуты бессані: куды падзелася тая вясёлая мудрасць?

Калісьці ў вобразах птушак я шукаў шчаслівых прыкметаў: тады вы пусцілі саву — злавесную пачвару — на мой шлях. О, дзе вы цяпер, мае пяшчотныя пошукі?

Калісьці я даў зарок адцурацца ад усякай агіды: тады вы ператварылі маіх блізкіх і сваякоў у гнойныя струпы. Ах, што сталася тады з маім высокім зарокам?

Як сляпы, хадзіў я калісьці шчаснымі сцежкамі: тады вы накідалі бруду на дарогу сляпому. І цяпер з'агідзелі яму былыя сцяжынкі.

І калі я спраўдзіў сама цяжкае для сябе і ўжо святкаваў перамогу маіх пераадоленняў, вы прымусілі енчыць тых, што любілі мяне, кажучы, быццам я ім спрычыніў найбольшы боль.

Сапраўды, вы заўсёды рабілі так: вы атруцілі найсаладзейшы мой мёд і зглумілі працу маіх сама руплівых пчол.

Сама нахабных жабракоў слалі вы насустрач майму мілажалю; сціжмы невылечна бессаромных тлуміліся заўсёды вакол спагады маёй. Так паранілі вы дабрачынствы мае ў іх веры.

І калі я ахвяраваў сваім сама святым, што меў, адразу і ваша «пабожнасць» клала свае тлустыя дары: так што густым чадным дымам душылася маё сама святое.

І аднойчы схацелася мне танцаваць так, як яшчэ ніхто не танцаваў, — вышэй за нябёсы хацеў я лунаць у сваім танцы. Тады падбухторылі вы майго любага спевака.

І заспяваў ён панылую, смутную песню; о, быццам злавесны рог затрубіў мне ў вушы!

Забойчы спявак — прылада зла, сама невінаваты! Ужо я ўстаў, гатовы да свайго найлепшага танца; але сваёй мелодыяй ён забіў маё захапленне.

Толькі праз танец магу я выявіць сімвалы і падабенствы сама высокіх рэчаў: і вось найвышэйшы сімвал так і не адбіўся ў рухах майго цела!

Засталася нявыказаная і не знайшла выйсця мая найвышэйшая надзея! І памерлі вобразы і суцяшэнні маёй маладосці!

Як перанёс я ўсё гэта? Як вылечыў і адолеў гэтыя раны? Як паўстала мая душа з гэтых магіл?

Так, ёсць у мне нешта неўміручае, чаго нельга замкнуць у склеп, што здольнае ўзарваць нават скалы: гэта — мая воля. Моўчкі, не мяняючыся, праз гады.

Як і раней — сваім ходам, але маімі нагамі хоча ісці мая воля; суровае і непераможнае адчуванне яе.

Толькі гэтая мая пята — непацэльная. Ты жывая і верная сабе, ты сама цярплівая! І заўсёды

прабіваешся цераз скляпы!

Што не вырашылася ў маладосці, усё жыве ў табе; як маладосць, як жыццё, поўнае надзей, сядзіш ты тут, на магільных руінах.

Вітаю цябе, мая воля, разбуральніца скляпоў! Толькі там, дзе ёсць магілы, магчымыя ўваскрэсенні!»

Так спяваў Заратустра.

Пра самапераадоленне

«Воля да праўды» — ці не так называеце вы, наймудрэйшыя, тое, што парывае вас і робіць палкімі?

Воля да памыснасці ўсяго існага: так называю я вашу волю!

Усё існае вы хочаце спачатку зрабіць яўным, памысным: бо сумняваецеся — а ці памыснае яно.

Але яно не павінна схіліцца перад вамі і дапасавацца да вас! Так хоча ваша воля. Усё існае павінна зрабіцца гладкім і падданым духу, як яго люстраны адбітак.

Уся ваша воля, наймудрэйшыя, у гэтым памкненні да ўлады, нават калі вы гаворыце пра дабро і зло, пра ацэнку ўсіх каштоўнасцяў.

Стварыць свет хочаце вы, перад якім вы маглі б укленчыць: такая ёсць ваша апошняя надзея і ваша ап'яненне.

Тым часам як нямудрыя, гэта значыць народ, — падобныя на раку, па якой плыве човен, а ў ім урачыстыя і пышна ўбраныя каштоўнасці.

Вашу волю і каштоўнасці вы пусцілі па рацэ станаўлення; я пазнаю вашу старую волю да ўлады па тым, у што верыць народ як у дабро і зло.

Гэта вы, наймудрэйшыя, пасадзілі вашых гасцей у човен, далі ім бляск і гордыя імёны, вы і ваша ўладніцкая воля!

Далей нясе рака ваш човен: яна павінна несці яго. Не абыходзіць вам, што пеніцца ўзбураная вамі рака і гнеўна працівіцца кілю!

Не рака — небяспека вам і канец вашаму дабру і злу, наймудрэйшыя; але небяспечная сама воля да ўлады — невычэрпная самазарадная воля да жыцця.

Але каб вы зразумелі маё слова пра дабро і зло, хачу расказаць вам пра жыццё і ўласцівасці ўсяго жывога.

Я ішоў следам за ўсім жывым, я прайшоў па вялікіх і малых сцежках жывых, каб зведаць іх уласцівасці.

Стагранным люстэркам я лавіў позірк жывога, калі былі сціснуты ягоныя вусны; каб позірк той гаварыў мне. І ён гаварыў.

Але дзе б я ні знаходзіў жывое, усюды чуў словы пра паслушэнства. Усё жывое слухаецца.

А цяпер другое, што ўведаў я: загадваюць таму, хто не ўмее слухацца самога сябе. Такая ўласцівасць усяго жывога.

А вось трэцяе, што я чуў: загадваць цяжэй, чым слухацца. І не толькі таму, што той, хто загадвае, нясе цяжар тых, якія падпарадкоўваюцца, і што цяжар гэты можа лёгка раздушыць яго: спробаю і дзёрзкасцю здаваўся мне любы загад. І, загадваючы, жывое заўсёды ставіць сябе пад рызыку.

Поделиться:
Популярные книги

Барон Дубов 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 2

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Партиец

Семин Никита
2. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Партиец

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Я уже барон

Дрейк Сириус
2. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже барон

Боги, пиво и дурак. Том 6

Горина Юлия Николаевна
6. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 6

Мастер клинков. Начало пути

Распопов Дмитрий Викторович
1. Мастер клинков
Фантастика:
фэнтези
9.16
рейтинг книги
Мастер клинков. Начало пути

Последняя Арена 5

Греков Сергей
5. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 5

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Барон Дубов 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 3