Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Ницше Фридрих

Шрифт:

Далібог, так, славутыя мудрацы, слугі народа! Вы ўзрасталі разам з духам і цнотай народа — і народ узрос праз вас! Да гонару вашага кажу я вам гэта!

Але народ застаецца для мяне ў вашай цноце, народ з дурнымі вачыма, — народ, які не ведае, што такое дух!

Дух ёсць жыццё, якое само пажынае жыццё; сваёю ж пакутаю памнажае яно сваё веданне: ці ведалі вы ўжо гэта?

І шчасце духу ў тым, каб быць памазанцам і ахвярнаю жывёлаю, асвечанай слязьмі: ці ведалі вы ўжо гэта?

Слепата

сляпога і яго шуканне навобмацак сведчаць пра сілу сонца, на якое ён зірнуў: ці ведалі вы ўжо гэта?

Трэба, каб спазнавальнік навучыўся будаваць гарамі! Мала, што дух перастаўляе горы, — ці ведалі вы ўжо гэта?

Вы ведаеце толькі іскры духу, але не бачыце, што ён — кавадла, не бачыце вусцішнасці ягонага молата!

Далібог, вы не ведаеце гордасці духу! Але яшчэ больш невыноснай была б вам яго ўпакоранасць, калі б яна захацела загаварыць!

І вы яшчэ ні разу не асмеліліся ўкінуць ваш дух у снежную яму: бо вы недастаткова гарачыя! Таму вы і не ведаеце асалоды ягонага холаду.

Ва ўсім вы з духам вельмі даверлівыя і з мудрасцю часта абыходзіцеся так, нібыта яна багадзельня і лякарня для бедных і благіх паэтаў.

Вы не арлы: і таму вы не зведалі шчасця ў жудасці духу. А хто не птах, таму не дадзена адпачываць над прорваю.

Вы цёплыя: а крыніцы ўсякіх глыбокіх ведаў — халодныя. Сцюдзёныя, як лёд, сама глыбокія вытокі духу — асалода рукам, гарачым дзеям.

Вы стаіце перада мною, ганарыстыя, з несагнутымі спінамі, славутыя мудрацы! Ні моцны вецер, ні магутная воля не ўзрушваюць вас.

Ці бачылі вы калі-небудзь, як ляціць па моры ветразь, круглы, напяты ветрам, як ён трымціць ад шаленства яго?

Як ветразь з трымценнем ад буры, ляціць мая мудрасць па моры — неакілзаная мудрасць мая!

А вы, знакамітыя мудрацы, слугі народа, — як можаце вы ляцець разам са мною.

Так сказаў Заратустра.

Начная песня

Вось ноч: грамчэй загаварылі ўсе струмяністыя крыніцы. І мая душа таксама струмяністая крыніца.

Вось ноч: прачынаюцца песні закаханых. І мая душа — песня закаханага.

Нешта неспатоленае, неспатольнае ёсць ува мне; яно хоча голасу. Нейкая прага кахання ўва мне, яна гаворыць голасам кахання.

Светлы я; о, калі б я быў ноч! Але ў тым мая самотнасць, што я аперазаны святлом.

О, калі б я зрабіўся цёмны, як ноч! Як бы я піў з грудзей святла!

Як бы я дабрасловіў вас саміх, іскрыстыя зоркі і светлячкі начныя ўгары! Які б я быў шчаслівы ад дарункаў вашага святла!

Але ў ззянні сваіх прамянёў я жыву і п'ю полымя, якое шугае з мяне.

Я не ведаю радасці таго, хто бярэ; я няраз думаў: стакроць шчаснейшы той, хто крадзе, чым хто дае.

У тым беднасць мая, што

мая рука ніколі не стамляецца дарыць; у тым дбайнасць мая, што бачу я вочы спрагненыя і цемру, прасветленую жаданнем.

О ліхая доля даравальнікаў! О зацьменне сонца майго! О прага маёй прагі! О ненасытны голад перанасычанасці!

Яны бяруць у мяне: але ці кранаю я іхнюю душу? Прорва паміж «дарыць» і «браць»; а наймалейшая прорва пераадольваецца ў апошнюю чаргу.

Голад нараджаецца з маёй прыгажосці: наклікаць на вас бяду, асвечаную мною, абабраць тых, што прынялі дарункі, — да зла імкнецца мая прагнасць.

Адхапіць руку, калі ёй працягнута іншая рука; марудзіць, як вадаспад, які спрабуе затрымаць сваё падзенне — да зла імкнецца мая прагнасць.

Такая помслівасць ад лішніцы маёй; такое падступства сочыцца з маёй самотнасці.

Маё шчасце даравальніка памірае ў дараванні, дабрачыннасць мая стамілася ад лішніцы ўсяго!

Хто заўсёды дорыць, жыве ў небяспецы страціць сорам; хто заўсёды раздае — у таго рука і сэрца ў мазалях ад раздачы.

Мае вочы не слязяцца ад сораму за просьбітаў; мае рукі агрублі і не дрыжаць ад напоўненасці.

Куды падзеліся слёзы з вачэй маіх? Куды падзелася мяккасць майго сэрца? О самотнасць усіх, хто дорыць! О маўклівасць усіх светланосцаў!

Шмат сонцаў кружыцца ў пустой прасторы: усяму цёмнаму гавораць яны сваім святлом. А ў мяне яны нямыя.

О варожасць святла да ўсяго, што свеціцца: без жалю ідзе яно сцежкамі сваімі.

У безданях сонца несправядлівае да ўсяго светланоснага, халоднае да ўсіх іншых сонцаў — так робіць кожнае свяціла свае кругі.

Нібы буры, праносяцца сонцы шляхамі сваімі, у гэтым іх жыццё. Сваёй няўмольнай волі наровяць яны, у гэтым іхні холад.

Толькі вы адны, цёмныя ночы, здабываеце цяпло з усяго, што свеціцца! Толькі вы адны корміцеся малаком з поўных грудзей святла!

Я скаваны лёдам, ён пячэ мне далоні! О, гэтая прага ўва мне, якая прагне вашае смагі.

Вось і ноч: каб я быў святлом! І прагаю Начнога! І самотнасцю!

Вось і ноч: быццам крыніца, ліецца з мяне жаданне гаварыць.

Вось і ноч: гавораць толькі струмені крынічныя. І душа мая — струмяністая крыніца.

Вось і ноч: толькі цяпер прачынаюцца песні закаханых. І душа мая — песня закаханага.

Так спяваў Заратустра.

Скочная песня

Аднаго разу ўвечары ішоў Заратустра са сваімі вучнямі праз лес; і, шукаючы крыніцу, выйшаў на зялёную лугавіну сярод дрэў і кустоўя: там скакалі дзяўчаты. Пазнаўшы Заратустру, яны перасталі танцаваць, а ён падышоў да іх з прыветлівым тварам і сказаў:

«Скачыце сабе, скачыце, мілыя дзяўчаткі! Не ненавіснік забаваў са злымі вачыма, не вораг дзяўчат прыйшоў да вас.

Поделиться:
Популярные книги

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Санек 3

Седой Василий
3. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 3

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Сыночек в награду. Подари мне любовь

Лесневская Вероника
1. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сыночек в награду. Подари мне любовь

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Мастер клинков. Начало пути

Распопов Дмитрий Викторович
1. Мастер клинков
Фантастика:
фэнтези
9.16
рейтинг книги
Мастер клинков. Начало пути