Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Ницше Фридрих

Шрифт:

За людзей чапляецца мая воля, ланцугамі вяжу сябе з людзьмі, бо мяне парывае ўгору да Звышчалавека; бо да яго імкнецца мая другая воля.

Вось чаму я слепа жыву сярод людзей; проста, як бы я іх зусім не ведаў: каб мая рука не зусім страціла веру ў цвёрдую апору.

Я не ведаю вас, людзі: гэтая цемра вакол мяне часта была мне суцяшэннем.

Я сяджу каля дарожнае брамы перад усімі шэльмамі і пытаюся: хто хоча мяне ашукаць?

Мая першая людская мудрасць, што я даюся на падман, каб не дацца падманшчыкам.

Ах,

калі б я баяўся чалавека, як бы ён тады мог быць якарам майму шарыку! Дужа лёгка панёс ён мяне ўгору і ўдалечыню!

Такое ўжо наканаванне майму лёсу, каб я жыў без асцярогі.

Калі той, хто жыве сярод людзей, не хоча памерці ад смагі, ён павінен навучыцца піць з любой шклянкі; і хто не хоча застацца чыстым, павінен умець умыцца і бруднай вадой.

Так я часта суцяшаў сам сябе: «Дарма! Нічога, стары! Няшчасце ўвінулася ад цябе: цешся ж гэтым, як шчасцем сваім!»

А другая мая людская мудрасць: я болей шаную славалюбных, чым ганарыстых.

Ці ж параненая славалюбнасць не маці ўсіх трагедый? А дзе паранена ганарыстасць, там вырастае нешта лепшае, чым яна сама.

Каб на жыццё было любасна глядзець, трэба, каб яго гульня была любасна згуляная: а на гэта спатрэбяцца добрыя акторы.

Добрых актораў я бачыў ва ўсіх славалюбцах: яны іграюць і хочуць, каб імі захапляліся — увесь дух іхні ў гэтым жаданні.

Яны выстаўляюць сябе, яны выдумляюць сябе: калі я побач з імі, я люблю назіраць жыццё — гэта ацаляе ад маркоты.

Таму я і шкадую славалюбных, што яны мне — лекары ад маёй маркоты і прывязваюць мяне да чалавека, як да відовішча.

І пасля: хто вымераў у славалюбнасці ўсю глыбіню яе сціпласці! Я добры і спагадлівы да яе, бо яна сціплая.

Яна хоча, каб вы навучылі яе верыць у сябе; яна корміцца з вашых вачэй, яна есць пахвалу з вашых рук.

Вашай ілжы яна яшчэ верыць, калі вы хлусіце пра яе нешта прыемнае: бо ў самых глыбінях яе сэрца ўздыхае: «што такое я!»

І калі сапраўдная цнота ёсць тая, што не ведае сама пра сябе, дык гэтая вось яна: славалюбны нічога не ведае пра сваю сціпласць!

І вось мая трэцяя людская мудрасць: я не дапускаю, каб ад вашай пудлівасці мне спрыкрала бачыць ліхіх.

Я шчаслівы, калі бачу дзівосы, спароджаныя гарачым сонцам, — тыграў, пальмы, грымучых змей. Ёсць і сярод людзей дзівосныя спараджэнні гарачага сонца, і ў ліхіх ёсць шмат чаго, каб дзіву дацца.

І, як вашыя мудрацы паказалі сябе не тое каб дужа мудрымі, так і вашае зло не выцягнула на рэпутацыю ліха.

І я часта пытаўся, круцячы галавою: «Навошта яшчэ гэты ваш гром, грымучыя змеі?»

Праўда, і ў ліха ёсць свая будучыня! І сама гарачы поўдзень яшчэ не адкрыты чалавеку.

Як многае ўжо сёння называецца ліхім злом, хоць ушыркі яно дванаццаць крокаў і тры месяцы ўдоўж! Але калі-небудзь

прыйдуць на свет большыя цмокі.

Каб Звышчалавеку не забракавала свайго цмока — Звышцмока, трэба, каб гарачае сонца яшчэ доўга палала над сырою нетрай!

Вашыя дзікія каты павінны яшчэ зрабіцца тыграмі, а чарапахі — кракадзіламі: бо спраўнаму мысліўцу — спраўныя ловы!

І праўда, мае вы добрыя і справядлівыя! Шмат смешнага ў вас, асабліва — страх перад тым, што дагэтуль называлася «чортам»!

Вы такія чужыя душою вялікаму, што Звышчалавек быў бы вам страшны ў сваёй даброці!

І вы, мудрыя і ўсёведныя, уцяклі б ад палкай гарачы той мудрасці, у якой Звышчалавек вялікі ахвотнік абмываць сваю галізну!

А вы, людзі найвышэйшыя, якіх бачылі мае вочы! Я спаняверыўся ў вас і ўпотай смяюся з вас: я здагадваюся, — вы майго Звышчалавека чортам назвалі б!

Ах, я стаміўся ад гэтых «вышэйшых» і «найлепшых»: мяне парывае падняцца вышэй ад іх «вышыні», прэч ад іх, угору, да Звышчалавека!

Жах агарнуў мяне, калі я ўбачыў гэтых «найлепшых» голых; і тады крылы выраслі ў мяне, каб лунаць у далёкія будучыні.

У далёкія будучыні, сама паўднёвы Поўдзень, далей за мроі ўсіх мастакоў: туды, дзе багі саромеюцца любой вопраткі.

Але я хачу бачыць пераапранутых вас, суседзі мае і блізкія, у прыгожых строях, шаноўных і славалюбных, як яно і належыць «добрым» і справядлівым».

І сам я хачу сядзець сярод вас пераапрануты — каб не пазнаваць ні вас, ні сябе: і ў гэтым мая апошняя людская мудрасць.

Так сказаў Заратустра.

Найцішэйшая гадзіна

«Што сталася са мною, сяброве мае? Вы бачыце, я — не ў гуморы, гнаны, слухаюся проці волі, гатовы ісці — ах, ісці ад вас!

Так, яшчэ раз мусіць Заратустра вярнуцца ў сваю самоту: але гэтым разам мядзведзь вельмі неахвотна вяртаецца ў бярлог.

Што сталася са мною? Хто мяне змушае на гэта? — О, гэтага вымагае мая гнеўная спадарыня, гэта яна гаварыла са мною; ці называў я вам яе імя?

Учора ўвечары са мною гаварыла мая найцішэйшая гадзіна: гэта імя маёй жудаснай уладаркі. Гэта было так — бо я павінен расказаць вам усё, каб угневалася ваша сэрца на мяне, хто так раптоўна развітваецца з вамі!

Ці ведаеце вы спалох таго, хто засынае?.. Страх забірае яго да кончыкаў пальцаў, бо зямля выходзіць у яго з-пад ног і пачынаецца сон.

Такую вось прыпавесць раскажу я вам. Учора, у сама ціхі час, у час вечаровай цішыні, зямля вымкнулася ў мяне з-пад ног, і пачаўся сон.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила