Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Ницше Фридрих

Шрифт:

Ты ідзеш па сваёй дарозе велічы: цяпер сама лепшай мужнасцю няхай стане веданне: за табою больш ніякай дарогі няма!

Ты ідзеш па сваёй дарозе велічы; і тут ніхто не можа красціся па тваім следзе! Твае ж ногі самі сціраюць за табою дарогу і напісана пад ёю: Немагчымасць.

І калі ў цябе больш няма ніякай лесвіцы, навучыся залазіць сабе на галаву: як яшчэ інакш табе падняцца вышэй!

На сваю галаву і далей праз сваё ж сэрца! Цяпер сама пяшчотнае ў табе павінна зрабіцца сама жорсткім.

Хто залішне ашчаджае самога сябе, той хварэе

ад гэтага! Слава ўсяму, што гартуе! Я не слаўлю зямлю, дзе цячэ толькі алей і мёд!

Трэба навучыцца глядзець ад сябе, каб бачыць многае: гэтая цвёрдасць патрэбна кожнаму, хто падымаецца ў горы.

А хто занадта настырным вокам шукае спазнання, не бачыць нічога вакол сябе, акрамя паверхні ўбачанага!

А ты, Заратустра, хочаш разгледзець аснову ўсіх рэчаў і падаснову іх: і таму ты павінен падняцца нават вышэй за сябе, — далей і вышэй, пакуль самі зоркі не будуць пад табою!

Так! Глядзець уніз на самога сябе і на свае зоркі: толькі гэта я называю вяршыняй, толькі гэта яшчэ застаецца маёй апошняй вяршыняй!»

Так казаў сабе Заратустра, узыходзячы ў горы і суцяшаючы сабе сэрца такімі выслоўямі: бо маркоцілася сэрца, як ніколі раней. І калі ён падняўся на вяршыню хрыбта, перад ім адкрылася новае мора; ён спыніўся і доўга маўчаў. Ноч на гэтай вышыні была зольная, ясная і зорная.

«Я пазнаю свой лёс, — сказаў ён нарэшце журботна. — Дарма! Я гатовы. Вось і пачалося маё апошняе асамотненне.

Ах, гэтае чорнае жалобнае мора пада мною! Ах, гэтая цяжарная начная спрыкраласць! Ах, лёс і мора! Да вас я павінен цяпер спусціцца!

Я стаю перад маёй сама высокай гарою і перада мною мая сама доўгая вандроўка: таму мне і трэба спусціцца глыбей, чым калі раней: — глыбей, чым калі раней, павінен я заглыбіцца ў цярпенні, у сама цёмны іх паток! Так хоча мой лёс: дарма! Я гатовы.

Адкуль узяліся высачэзныя горы? — калісьці пытаўся я сам у сябе. І вось даведаўся я, што яны падымаюцца з мора.

Сведчанні пра гэта запісаны на вяршынях і скалах. З самых глыбіняў павінна ўзыходзіць найвышэйшае да вышыняў сваіх…

Так казаў Заратустра на вяршыні гары, дзе было холадна; але калі ён падышоў да мора і спыніўся самотны сярод скал, агарнула яго млосць і яшчэ большая маркота, чым раней.

Усё яшчэ спіць, — сказаў ён, — спіць і мора. Дрымотна і адчужана глядзіць на мяне яго вока.

Але яно дыхае цяплом, і я ведаю: яно мроіць, яно сніць свой сон на цвёрдых каменных падушках.

Паслухай! Паслухай! Як яно стогне ад цяжкіх успамінаў! Альбо ад злавесных прадчуванняў?

Ах, я смуткую разам з табою, цёмная пачварына, ад перажыванняў за цябе я гневаюся на сябе.

Ах, чаму не стае моцы маёй руцэ! Як ахвотна я выбавіў бы цябе ад ліхіх мрояў!..»

І, сказаўшы гэта, Заратустра горка засмяяўся з самога сябе.

«Што, Заратустра! — сказаў

ён. — Ты яшчэ і мору хочаш спець песню суцяшэння?

О, ты поўны любаснай мілаты дурань, Заратустра, поўны дабрашчаснага даверу! Але ты заўсёды быў такі: з даверам заўсёды падыходзіў да ўсяго вусцішнага.

Усіх пачвараў хацелася табе аблашчыць. Цёплае дыханне, крыху мяккай поўсці на лапах — і ты ўжо гатовы любоўна павабіць яе да сябе.

Любоў — небяспека самотніку, любоў да ўсяго, калі яно толькі жывое! Праўда ж, смешная мая дурнота і мая сціпласць у любові!..»

Так сказаў Заратустра і зноў засмяяўся; але тут ён згадаў сваіх пакінутых сяброў і, нібыта ў думках звінаваціўшыся перад імі, угневаўся на сябе за такія думкі. І яшчэ ў смеху заплакаў: ад гневу і маркоты горка плакаў Заратустра.

Пра відзежы і здагадку

1

Калі сярод матросаў пайшлі чуткі, што на караблі Заратустра, — бо разам з ім на карабель узышоў яшчэ адзін чалавек са шчасных выспаў, — усіх разабрала цікаўнасць, усе чагось чакалі. Але Заратустра маўчаў два дні, быў халодны і глухі ад смутку і не адказваў ні на позіркі, ні на пытанні. А пад вечар другога дня прачнуўся яго слых, хоць ён па-ранейшаму маўчаў; а на гэтым караблі, які прыплыў здалёк і меўся плысці яшчэ далей, можна было пачуць пра многія дзівосы і небяспекі. А Заратустра быў сябар усім, хто робіць далёкія падарожжы і не можа жыць без рызыкі. І вось, пакуль ён прыслухоўваўся да гаворак, развязаліся аковы яго языка, і зламаўся лёд на сэрцы, і ён пачаў гаварыць так:

«Вам адважным шукальнікам, даследчыкам і ўсім, хто пад хітрымі ветразямі ішоў у жудасць мора,

— вам, упітым загадкамі, радым мігатліваму сумніўнаму святлу, чые душы пад гукі жалеек імкнуцца ўведаць падманлівыя бездані,

— бо вы не хочаце нясмелай рукою намацваць нітку; і там, дзе вы можаце адгадаць, вы ненавідзіце рабіць высновы,

— вам толькі раскажу я загадку, якую бачыў я, — твор самотніка.

Панура ішоў я нядаўна ў мярцвяна-бледных поцемках. Ужо не адно сонца зайшло для мяне.

Сцежка, якая ўпарта лезла сярод камянёў, незадаволеная, адзінокая, — ні травы, ні кустоў абапал — горная сцежка храбусцела пад настырнасцю маіх ног.

Моўчкі ступаючы сярод насмешлівага шабуршання дробнага камення, расціраючы на пыл кожны, аб які спатыкалася мая нага, я намагаўся падняцца ўгору.

Угору — насуперак духу, які цягнуў мяне ўніз, у прорву, насуперак Духу Цяжару — дэману і майму заклятаму ворагу.

Угору — хоць ён сядзеў на мне, паўкрот, паўтрус; кульгавы, ён і мяне спрабаваў зрабіць кульгавым; ён уліваў мне волава праз вушы ў мазгі — і думкі рабіліся, быццам кроплі волава.

Поделиться:
Популярные книги

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Девочка-лед

Джолос Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка-лед

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Законы Рода. Том 7

Flow Ascold
7. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 7

Ох уж этот Мин Джин Хо 1

Кронос Александр
1. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 1