Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Ницше Фридрих

Шрифт:

І прызнай, што як толькі рассеецца дым і астыне твой грукат, выявіцца, што не было анічога. Вялікая важнасць, калі які-небудзь горад знябыўся, як мумія, а якая-небудзь статуя ляжыць у брудзе?

І вось што яшчэ я хачу сказаць усім звяргальнікам статуяў: далібог, гэта найвялікшае глупства — кідаць соль у мора, а статуі ў бруд.

У брудзе пагарды вашай ляжала статуя: але на тым і трымаецца закон яе, што з прыніжэння зноў паўстае жыццё і жывая прыгажосць!

І вось — у боскім німбе падымаецца яна цяпер, яшчэ больш панадная ў пакутніцтве

сваім; і сапраўды, яна яшчэ падзякуе вам за тое, што вы скінулі яе, разбуральнікі!

Такую параду я даю каралям, і цэрквам, і ўсяму, што злядашчылася пад цяжарам гадоў і аслабла ад цнотаў сваіх: дайце скінуць сябе! І вы зноў вернецеся да жыцця, а дабрачыннасць вернецца да вас!»

Так я казаў Агнявому Сабаку. Тут ён панура перапыніў мяне і спытаўся: «Царква? Што гэта такое?»

«Царква, — адказаў я, — гэта своеасаблівая дзяржава, але вельмі ілжывая. Аднак жа замоўкні, падступны сабачыска! Ці ж ты не ведаеш суродзічаў сваіх!

Як і ты сам, дзяржава ёсць сабака крывадушнасці; як і ты, яна любіць гаварыць сярод дыму і грукату, каб прымусіць верыць, як гэта робіш і ты, быццам гаворыць яна з нутра рэчаў.

Бо яна мусова хоча быць найважнейшым зверам на зямлі; і вераць ёй, што яна здольная на гэта».

Пасля маіх слоў Агнявы Сабака стаў, як кручаны, круціцца ад зайздрасці. «Як так? — закрычаў ён. — Як так найважнейшым зверам на зямлі? І ў гэта вераць?» І столькі дыму і жахлівага ляманту шуганула з пашчы яго, што я аж падумаў, а ці не задыхнецца ён ад гневу і зайздрасці.

Нарэшце ён супакоіўся, і аслабла пыхценне яго; але як толькі ён змоўк, я сказаў яму са смехам:

«Ты злуешся, Агнявы Сабака: значыцца, я слушна думаў пра цябе!

А каб мне так і застацца слушным, паслухай пра другога Агнявога Сабаку: ён і праўда вяшчуе з самога сэрца зямлі.

Золата і залаты дождж вывяргае дыханне ягонае: так хоча сэрца. Што яму попел, што яму чад і гарачая слізь!

Як каляровыя хмары, вылятае смех з ягонае пашчы; гідзяць яго тваё клекатанне, і пляўкі, і турзоты твайго чэрава!

А золата і смех — ён бярэ з сэрца зямлі: бо, ведай жа і ты, нарэшце: сэрца зямлі — з золата».

Калі Агнявы Сабака пачуў гэта, ён не меў болей змогі слухаць мяне. Прысаромлены, падцяў ён хваста, неяк ляніва збрахнуў сваё «Гаў! Гаў!» і папоўз у бярлог свой».

Так расказваў Заратустра. Але вучні ледзьве слухалі яго: так рупела ім расказаць яму пра карабельнікаў, трусоў і лятучага чалавека.

«Што мне сказаць вам на гэта? — адказаў Заратустра. — Хіба я прывід?

Мусіць, то быў мой цень. Вы, напэўна, ужо чулі што-небудзь пра вандроўніка і ягоны цень?

Пэўнасць адна: мне трэба мацней зашворыць яго, інакш загубіць ён маю добрую славу».

І зноў пахітаў галавою Заратустра і здзівіўся. «Што гэта азначае? — паўтарыў ён. — Чаму прывід крычаў: «Пара! Даўно пара?!»

Што — даўно пара?»

Так сказаў Заратустра.

Вяшчун

«…і

ўгледзеў я: вялікая маркота сышла на людзей. Сама лепшыя стаміліся ад працы сваёй.

Вучэнне з'явілася, побач з ім подбегам — вера: «усё пустое, усё роўнае, усё ўжо было!»

І рэхам з усіх пагоркаў пайшло: «усё пустое, усё роўнае, усё ўжо было!»

Праўда, мы сабралі ўраджай: але чаму пагнілі, чаму пацвілі плады? Што ўпала апошняе ночы з ліхога месяца?

Марная была ўся наша праца, атруцянела наша віно, сурочлівае вока зжухліла нашы палеткі і сэрцы.

Усе мы высахлі; і калі б агонь нас усіх ахапіў, мы попелам рассыпаліся б: але і сам агонь мы стамілі.

Усе студні высахлі ў нас, нават мора адступіла. Зямля хоча раскалоцца, але бездань не хоча нас паглынаць!

«Ах, дзе тое мора, каб у ім утапіцца?» — такая наша скарга сярод панылых балот.

Сапраўды, да смерці стаміліся мы; і вось мы чуваем і жывём далей — у магільнях!»

Такія словы пачуў Заратустра ад аднаго вешчуна; і прароцтва ягонае запала ў сэрца, і ён перамяніўся. Маркотны і стомлены хадзіў ён усюды; і зрабіўся падобны да тых, пра якіх гаварыў вяшчун.

«Сапраўды, — сказаў ён вучням сваім, — яшчэ крыху, і прыйдуць гэтыя доўгія поцемкі. Ах, як ўратаваць ад іх маё святло!

Каб не патухла яно сярод гэтай маркоты! Далёкім сусветам павінна свяціць яно і сама далёкім ночам!»

Так, замаркочаны ў сэрцы сваім, хадзіў паўсюды Заратустра; тры дні ён нічога не еў і не піў, не меў адпачынку і страціў дар слова. Нарэшце сталася так, што заснуў ён глыбокім сном. А вучні яго сядзелі доўгія ночы вакол яго і клапатліва сачылі, калі прачнецца ён, калі загаворыць зноў, ацалёны ад сваёй скрухі.

І вось словы, якія сказаў Заратустра, прачнуўшыся; а голас ягоны даходзіў да вучняў, нібы з далёкае далечы.

«Паслухайце, сяброве мае, сон, які я сасніў, і дапамажыце мне разгадаць яго сэнс!

Загадка ён мне, гэты сон, яго сэнс схаваны і не лунае над ім на крылах.

Снілася мне, быццам я адмовіўся ад жыцця. Я стаў начным вартаўніком на могілках; там, на самотнай гары — у палацы Смерці.

Там я ахоўваў труны: поўныя былі скляпенні трафеяў яе перамог. Са шкляных дамавін глядзела на мяне пераможанае жыццё.

Я дыхаў паветрам запыленай вечнасці; задыхалася пылам, млела мая душа. Хто мог там асвяжыць сваю душу?

Светлыня поўначы атачала мяне, а побач, на кукішках, сядзела мая адзінота, і яшчэ трэцяя — хрыплівая мёртвая цішыня, найпершая сяброўка.

Насіў я з сабою ключы, сама паржавелыя; і сама рыпучыя дзверы ўмеў я адчыняць імі.

Як злавеснае краканне, ляцеў скрыгат па калідорах, калі падымаліся палавіны дзвярэй: вусцішна крычаў гэты птах, не даваўся, каб будзілі яго.

Але яшчэ вусцішней сціскалася сэрца, калі ўсё зноў аціхала, калі ўсё зноў апаноўвала цішыня, і я заставаўся адзін у падступнай моўчы.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила