Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Ницше Фридрих

Шрифт:

Альбо сорам — быць удвух — увагнаў цябе ў чырвань? Ты кажаш мне змоўкнуць і сысці, бо вось — блізіцца дзень?

Свет глыбокі, і ён глыбейшы, чым гэта калі думалася дню. Не ўсё асмельваецца гаварыць перад абліччам дня. Але дзень блізіцца, і мы развітаемся!..»

Так сказаў Заратустра.

Пра цноту, якая нікчэмніць

1

Калі Заратустра

быў зноў на цвёрдай зямлі, ён не адразу пайшоў на сваю гару ў пячору, а прайшоў шмат дарог, усюды распытваў і выпытваў пра тое, пра сёе, так што, жартуючы, нават казаў сам сабе: «Вось рака, якая многімі звівамі вяртаецца да сваіх вытокаў!» Бо яму карцела ведаць, што сталася з чалавекам за час, калі яго, Заратустры, не было: зрабіўся ён большы ці меншы. І аднаго разу ён угледзеў шэраг новых дамоў; ён здзівіўся і сказаў:

«Што азначаюць гэтыя дамы? Далібог, не была вялікая тая душа, якая збудавала іх на сваё падабенства!

Ці не дурное дзіця дастала іх са скрынкі з цацкамі? Каб другое дзіця зноў іх схавала ў скрынку.

Гэтыя пакоі і каморкі: няўжо людзі ў іх уваходзяць і выходзяць назад? У іх жа толькі месца шаўкавічным кукалкам або памаўзлівым кошкам, якія даюцца паласавацца і сабою».

І Заратустра спыніўся і задумаўся. Нарэшце ён журботна сказаў: «Усё тут здрабнела!

Усюды я бачу ніжэйшыя вароты; такі, як я яшчэ, бадай што, увойдзе ў іх, але мусіць угнуцца.

О, калі я зноў вярнуся на радзіму, дзе мне не трэба будзе нагінацца, нагінацца перад малымі!» — І Заратустра ўздыхнуў і паглядзеў удалеч.

І таго самага дня ён сказаў казань пра цноту, якая нікчэмніць.

2

«Я хаджу сярод гэтага народу і не плюшчу вачэй: людзі не даруюць мне, што я не зайздрошчу іх цнотам.

Яны кусаюць мяне, бо я кажу ім: малым людзям патрэбны маленькія цноты; бо мне цяжка прызнаць, што патрэбны гэтыя сама маленькія людзі!

Я падобны на пеўня ў чужым катуху, яго дзяўбуць нават куры; але я нічога не маю да гэтых курэй.

Я з імі ветлівы, як з любою нікчэмнаю прыкрасцю; быць калючым з малым здаецца мне мудрасцю, вартай хіба што вожыка.

Усе яны гавораць пра мяне, седзячы ўгары каля агню; усе гавораць пра мяне, але ніхто пра мяне не думае!

Вось новая цішыня, якой я навучыўся: той шум, які ўчыняюць яны вакол мяне, расхінае покрыва над маімі думкамі.

Яны ўчыняюць гармідар: «Чаго ад нас хоча гэта чорная хмара? Хоць бы яна не прынесла заразы!»

А нядаўна нейкая кабета схапіла сваё дзіця, калі тое памкнулася да мяне: «Забярыце дзяцей! — закрычала яна. — Такія вочы высмальваюць дзіцячыя душы».

Калі я прамаўляю, яны пачынаюць кашляць: яны думаюць, што гэтак можна супраціўляцца бурліваму ветру; яны не здагадваюцца пра буру майго шчасця!

«Нам няма калі, нам не да Заратустры» — так пярэчаць яны; але што мне да іхніх «калі», якім не коле Заратустра?

І нават як хваляць мяне: хіба можна спачыць на іхніх

усхваленнях? Хвала мне іхняя — што поле ў бадзяках: скура свярбіць нават як здымеш яе.

І вось што яшчэ ўведаў я сярод іх: хто хваліць, робіць выгляд, што аддае заслужанае, а папраўдзе ён сам хоча ўварваць сабе яшчэ болей!

Спытайцеся ў маёй нагі, ці падабаецца ёй іх манера хваліць і прынаджваць? Праўда, у гэтым рытме «цік-так» не можа яна ні скакаць, ні не варушыцца.

Яны спрабуюць хваліць мне іх дробную цноту і надзіць мяне да яе; яны і нагу маю хацелі б угаварыць на рытмічнае «цік-так» свайго шчасцейка.

Я хаджу сярод іх і не мружу вачэй: людзі здрабнелі і драбнеюць далей. І прычына таго — іх вучэнне пра шчасце і цноту.

Яны сціплыя нават і ў цноце, бо хочуць камфорту. А з камфортам сумяшчаецца толькі сціплая цнота.

Праўда, і яны вучацца хадзіць па-свойму, і нават ісці наперад: гэта я называю хадзіць накульгваючы. І гэтак я заважаю толькі тым, хто спяшаецца.

І шмат хто з іх, ідучы наперад, глядзіць назад, выцягнуўшы шыю: я ахвотна іх штурхаю.

Ногі і вочы не павінны ні хлусіць, ні ганіць за хлусню адно аднаго. Але шмат хлусні ў маленькіх людзей.

Некаторыя маюць сваю волю, але большасць толькі служаць волі іншых. Ёсць і сярод іх шчырыя, але большасць — усяго толькі благія акторы.

Ёсць сярод іх акторы несвядомыя, ёсць і акторы насуперак сваёй волі: шчырых заўсёды мала, асабліва — шчырых актораў.

Мужчынскія якасці тут рэдкія: вось чаму жанчыны ў іх робяцца мужчынамі. Бо толькі той, у каго ў дастатку мужчынскага, вызваліць у жанчыне жанчыну.

І вось найгоршая крывадушнасць, якую я ў іх бачыў: тыя нават, якія загадваюць, падрабляюцца пад цноты падначаленых.

«Я служу, ты служыш, мы служым» — так моліцца тут крывадушнасць паноў, — шкада, калі першы пан — толькі першы слуга!

Нават у іх крывадушнасць пранікла цікаўнасць маіх вачэй: і я разгадаў іхняе шчасце — шчасце мук — і іх бзычанне на асветленых сонцам шыбах.

Колькі дабрыні, столькі і слабасці бачу я. Колькі справядлівасці і спагады, столькі і слабасці.

Круглявыя, сумленныя і паблажлівыя яны паміж сабою, як пясчынкі круглыя, сумленныя і паблажлівыя да пясчынак.

Сціпла абдымаць маленькае шчасце — яны называюць гэта «ўпакорваннем»! І пры гэтым сціпла касавурацца на другое маленькае шчасце.

Яны, у сутнасці, хочуць вельмі мала, а найбольш аднаго — каб іх ніхто не крыўдзіў. Таму яны такія запабеглівыя і кожнаму робяць дабро. Але гэта — баязлівасць: хай сабе хоць і цнотаю называецца.

І калі яны, гэтыя маленькія людзі, гавораць тоўстым голасам, я чую ў іх голасе толькі хрыпласць, бо любы продзімень робіць іх хрыплымі.

Яны кемлівыя, і ў цнотаў хітрыя пальцы. Але ім не хапае кулакоў — пальцы ў іх не ўмеюць сціскацца ў кулак.

Цнотаю яны лічаць тое, што робіць сціплым і плохім: так яны ператварылі ваўка ў сабаку, а людзей — у найлепшую хатнюю жывёліну — чалавека.

Поделиться:
Популярные книги

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Девочка-лед

Джолос Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка-лед

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Законы Рода. Том 7

Flow Ascold
7. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 7

Ох уж этот Мин Джин Хо 1

Кронос Александр
1. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 1