Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Ницше Фридрих

Шрифт:

Я сказаў слова і гіну ў імя яго: так хоча вечны лёс мой — я гіну як прадвеснік!

Настаў час, калі кожны, хто гіне і ідзе да схілу свайго, дабрасловіць сам сябе. Так канчаецца захад Заратустры»…

Сказаўшы гэтыя словы, звяры замоўклі і чакалі адказу Заратустры: але ён не заўважыў, што спыніліся іх прамовы. Нібы ў сне, ціха ляжаў ён з заплюшчанымі вачыма, хоць і не спаў, — бо ён гутарыў са сваёю душою. І тады змяя і арол, бачачы, што ахінула яго маўчанне, ушанавалі вялікую цішыню,

якая абступіла яго, і асцярожна адышлі.

Пра вялікае тамленне

«О душа мая, я навучыў цябе гаварыць «Сёння», і «Колісь», і «Раней», і навучыў карагодзіць над усімі «Тут», «Туды», і «Там».

О душа мая, з усіх закуткаў я вывеў цябе і ачысціў ад пылу, павуціны і мораку.

О душа мая, я змыў з цябе дробны сорам і загуменную цноту і пераканаў стаяць голай пад позіркам сонца.

Бурай, імя якой — дух, бушаваў я над расхваляваным морам тваім; усе хмары я разагнаў над табою і задушыў душагуба, які называецца «Грэх».

О душа мая, я даў табе права казаць «Не», як кажа гэтая бура, і казаць «Так», як адкрытае чыстае неба: ты спакойная цяпер, быццам святло, і праходзіш праз усе буры адмаўлення.

О душа мая, я вярнуў табе свабоду над усім створаным і няствораным: і хто ведае, як ведаеш ты, асалоду будучыні.

О душа мая, я навучыў цябе пагардзе, але не той, што прыходзіць, нібы чарвівасць, а вялікай пагардзе, якая любіць, якая тады любіць больш за ўсё, калі больш за ўсё пагарджае.

О душа мая, я навучыў цябе пераконваць так, што пераконваеш ты і самыя асновы: падобна сонцу, якое пераконвае мора падняцца да сваіх вышыняў.

О душа мая, я зняў з цябе ўсякае паслушэнства, кленчанне і падуладнасць, я даў табе імя «Пагарда бедаў» і «Лёс».

О душа мая, я даў табе новыя імёны і цацкі і назваў цябе: «Лёс», «Кола колаў», «Пупавіна часу» і «Блакітны звон».

О душа мая, твайму царству зямному даў я адпіць усякае мудрасці, усіх новых вінаў, а таксама ўсіх незабыўна-старых вінаў мудрасці.

О душа мая, святло многіх сонцаў выліў я на цябе, цемру кожнай ночы, і ўсякую тугу і маўчанне: і вось — вырасла ты ў мяне, быццам лаза вінаградная.

О душа мая, цяжкая плодам сваім, быццам лаза вінаградная, стаіш ты перада мною, з набрынялымі саскамі і цёмнымі, густа навіслымі залацістымі гронкамі:

— збянтэжаная і прыгнечаная шчасцем, поўная чакання ў надмеры сваім і ў сораме ад гэтага чакання.

О душа мая, нідзе няма і не было падобнай да цябе, з большай любоўю, шырокай і ўсеахопнай! Дзе будучыня і мінуўшчына сыходзіліся б бліжэй, чым у табе?

О душа мая, я ўсё аддаў табе, і дзеля цябе апусцелі рукі мае. І вось! Цяпер ты гаворыш мне з усмешкай, поўная смутку: «Хто ж з нас павінен дзякаваць:

— ці павінен дзякаваць дарыльнік, што ўзяў у яго той, хто бярэ? Дарыць — ці

гэта не патрэба есці? Браць — ці не ёсць гэта спагада?»

О душа мая, я разумею ўсмешку смутку твайго: цяпер плод твой сам цягне журботныя рукі!

Паўната твая пазірае на шумнае мора, шукае і чакае; туга ад надмеру глядзіць праз неба вачэй тваіх!

І сапраўды, о душа мая! Хто, бачачы ўсмешку тваю, не сплываў бы слязьмі? Самі анёлы лілі б слёзы перад мілатою ўсмешкі тваёй!

Твая даброць і твая звышдабрыня не хочуць скардзіцца і плакаць: але самая ўсмешка твая сплывае жаданнем слёз, і дрыготкія вусны — прагаю галашэння.

«Усякі плач ці не ёсць скарга? І ўсякая скарга ці не ёсць абвінавачанне?» — так ты кажаш сабе, і лепей усміхаешся, чым слязьмі выліваеш цярпенні свае:

— патокамі слёз выліць твае цярпенні ад твайго надмеру і тамлення вінаграднай лазы па вінаградары з ягоным нажом!

Але калі не хочаш галасіць, не хочаш выплакаць пурпуровую скруху, табе дадзена будзе спяваць, о душа мая! Глядзі, я ўсміхаюся сам, прадвяшчаючы табе гэта:

— табе дадзена будзе спяваць песню цярпенняў, пакуль моры не аціхнуць, прыслухоўваючыся да тамлення твайго,

— пакуль на ціхай змаркочанай роўнядзі мора не паявіцца човен, залаты цуд, вакол золата якога кружляцьме ўсё добрае, благое і нябачнае;

— і мноства звяроў, вялікіх і малых, і ўсе цудоўнае, легканогае, будзе бегаць па блакітных сцежках,

— туды да залатога цуду, да вольнага чоўна і ягонага гаспадара — да вінаградара, які чакацьме з алмазным сваім нажом,

— да твайго вялікага збаўцы, о душа мая, — пакуль яшчэ безназоўнага; толькі песні будучыні знойдуць яму імя! І сапраўды, ужо водарыць дыханне тваё гэтымі песнямі;

— ужо палаеш і мроіш ты, ужо п'еш суцяшэнне з усіх глыбокіх, звонкіх крыніц, ужо адпачывае туга твая ў шчасці будучых песень!

О душа мая, цяпер я аддаў табе ўсё, нават сваё апошняе, і дзеля цябе апусцелі мае рукі: я загадаў табе спяваць — вось маё апошняе!

Я загадаў табе спяваць, дык скажы мне, скажы: хто з нас павінен дзякаваць? — Зрэшты, не, лепей спявай мне, спявай, о душа мая! І дазволь мне дзякаваць табе!»

Так сказаў Заратустра.

Другая скочная песня

1

«У вочы твае я заглянуў нядаўна, о Жыццё: блішчала золата ў начы тваіх вачэй — і змоўкла маё сэрца перад палкім жаданнем:

— я ж бачыў, як залаты човен блішчаў на цёмнай вадзе, як знікаў і як зноў паяўляўся, ныраў, вынырваў і да сябе вабіў, залаты човен-гушкалка!

На мае ногі, што парываюцца ў скокі, ты кінула позірк — смяшлівы, пытальны, гарачы, п'янкі.

Поделиться:
Популярные книги

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Фронтовик

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Фронтовик

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Тайны ордена

Каменистый Артем
6. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.48
рейтинг книги
Тайны ордена

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Имперский Курьер. Том 4

Бо Вова
4. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 4

Газлайтер. Том 17

Володин Григорий Григорьевич
17. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 17

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12